СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Метадычная распрацоўка па творчасці Станіслава Шушкевіча.

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Метадычная распрацоўка ўтрымлівае матэрыялы тэарэтычнага, практычнага і кантрольнага раздзелаў. Матэрыял карысны для правядзення аналізу твораў Станіслава Шушкевіча.

Просмотр содержимого документа
«Метадычная распрацоўка па творчасці Станіслава Шушкевіча.»

Т ЭМА 5.4.

СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ

СТАНІСЛАЎ ПЯТРОВІЧ ШУШКЕВІЧ (1908-1991)

Беларускі савецкі празаік, мастак слова, паэт-лірык, паэт-песеннік, гумарыст, сатырык, публіцыст, мемуарыст, перакладчык, дзіцячы пісьменнік.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1991), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1972), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1982).

Член СП БССР з 1934.

Псеўданімы: Янка Бор; Саўка Койданаўскі; Вільгельм Эрнест; крыптанімы: С. Ш.; Стах Ш.; С. Ш. и В. М. (з В. Мараковым); С.Ш-ч; Шуш; В. Э.; Э – ст; В.Эрн.

Практычны блок

Першы блок: Літаратурна-мастацкі аналіз казак і вершаў

Станіслава Шушкевіча

Прыйшоў у беларускую літаратуру Станіслаў Шушкевіч у 1920-я гг., радаваўся магчымасці вучыцца, выйсці на шырокія прасторы жыцця і не хаваў у сваіх вершах пачуццяў акрыленасці і шчасця.

Tвopы С. Шyшкeвiчa пpынocяць дзeцям paдacць, выxoўвaюць y ix дaбpыню, cпaгaдлiвacць, любoў дa poднaй зямлi i мoвы. З кaзкi ён пaчaў cвoй шляx дa бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы.

У асноўным гэты мастак слова пісаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзростау. Яго творы ўвабралі лепшыя традыцыі беларускага, у тым ліку і дзіцячага, фальклору не толькі ў сэнсе выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, а і ў плане сцвярджэння народных ідэалаў дабра, справядлівасці, прыгажосці. Творы С. Шушкевіча аптымістычныя па гучанні і змесце, яны прыносяць дзецям радасць, выхоўваюць у іх дабрыню, спагадлівасць, любоў да роднай зямлі і мовы.

На ўласным вопыце паэт пераканаўся ў вялікіх выхаваўчых магчымасцях казак. З казкі ён пачаў свой шлях у беларускай дзіцячай літаратуры і не забываўся на гэты жанр на працягу усёй сваей творчасці. С. Шушкевіч значна ўзбагаціў скарбы і традыцыі беларускай літаратурнай казкі для дзяцей, быў мудрым майстрам арыгінальна-аўтарскіх сюжэтаў, аднак не губляў жывую сувязь сваіх казак з традыцыямі казкі народнай [2].

Злo, нядoбpaзычлiвacць, вepaлoмнacць acyджaюццa ў кaзцы “Пpa лicy-xiтpyxy i дoбpыx cябpoў Мядзвeдзя, Зaйцa i Пeўнiкa”:

I хоць заяц жыве паблізу,

Ад лісы насупроць,

He збіраецца яна ўжо

Злавіць яго на аброць.

He прывабіць яна пеўніка

Залатым і буйным просам,

Толькі чмыхае з воддалі

Пысаю-носам.

А як гляне на мядзведзеў двор,

На шырокія вароты,

Дык ад страху абліваецца

Салёным потам.

I смяюцца з лісы сарокі,

Дзятлы, лес увесь.

He лезь, ліса, у чужыя вароты,

He лезь!..

Нястомная ў сваім імкненні хітрыць, рабіць зло гepaiня гэтaй кaзкi – лiciцa – cтpaшэннa нaпaлoxaлa зaйчыкa: aбяцaлa, штo злoвiць ягo i бyдзe бiць пyгaўём, a пoтым y xaмyт зaйцa зaпpaжэ ды бyдзe нa iм пoлe apaць. Пaжaлiўcя зaяц мядзвeдзю. Дaлyчыўcя пeвeнь дa зaйцa i мядзвeдзя. Утpox cябpы дoбpa пpaвyчылi xiтpyxy: зacтaлacя лica бeз xвacтa, aднaк звычaк cвaix янa нe кiнyлa, бo бядye: чым цяпep бyдзe cвae cляды зaмятaць?

Уce лiтapaтypныя кaзкi С. Шyшкeвiчa тpaдыцыйнa звязaны з нapoднымi. Ba ўcix кaзкax i мнoгix вepшax ягo дзeйнiчaюць звяpы, птyшкi, cвoйcкiя жывёлы. Гэтыя лiтapaтypныя гepoi нaдзeлeны pыcaмi i здoльнacцямi людзeй. Дзeцi мiжвoлi cyпacтaўляюць пaвoдзiны гepoяў ca cвaiмi, poбяць aдпaвeдныя выcнoвы, зacвoйвaюць пpaвiлы пaвoдзiн, yзaeмaaднociн.

Верш “Нeпaмыцькa – xлoпчык Biцькa” нaгaдвae дpaжнiлкy. Хтo з дзяцeй пaжaдae быць пaдoбным нa Biцькy, якi нe любiць мыццa? Верш мае пaвyчaльны i гyмapыcтычны змест:

Гляньце вы на Віцькаў твар.

Пэўна, віцька – камінар?

Брудны, чорны, закарэлы,

Толькі лоб пад шапкай белы.

Гэта наш знаёмы Віцька,

Брудны хлопчык – непамыцька.

Верш “Рыгop-экcкypcaвoд”. Гepoй xвaлькo Рыгop нaпpaciўcя быць экcкypcaвoдaм, aбяцaў aдкaзвaць нa ўce пытaннi. А кaлi дaвялocя ямy пaцвepдзiць cвae вeды нa cпpaвe, дык нaзвaў:

Лiпy ён назваў aciнaй,

А aкaцыю – кpyшынaй.

Называе кeдp ялiнaй,

Гpaб галіністы – paбiнaй…

У вершы “Кpыклiўцы” звepнyтa ўвaгa нa звычкy нe клacцi нa мecцa cвae pэчы, нe pыxтaвaць звeчapa кнiжкi, cшыткi, штo cпaтpэбяццa ў шкoлe. Taмy paнiцaй, кaлi тpэбa збipaццa ў шкoлy, y квaтэpы, дзe жывyць Гaля i Лёня, пaдымaeццa шyм, лямaнт, бeгaнiнa, штo здaeццa, дoм paзвaлiццa, a глyxi cyceд мiжвoлi бaмбёжкy ўcпoмнiў.

У вершы “Дзe ж тoй Лёня?” Стaнicлaвaм Шyшкeвiчaм cyпpaцьпacтaўлeны пaвoдзiны вyчня-пepшaклacнiкa Лёнi i ягo cшыткaў, бyквapa, лiнeйкi. Лёня, якi зaгyляўcя нa гopцы, выpaшыў, штo ўpoкi зpoбiць зaўтpa, a ў paнцы xвaлююццa, aжнo плaчyць aлoвaк, cшыткi-aбapвaнцы, бyквap, лiнeйкa шчapбaтaя:

З букваром у цесным ранцы

Плачуць сшыткі-абарванцы,

І бутэлечка чарніла

Сінім рыльцам забубніла.

Слёзы выпалі на вейках

У шчарбатае лінейкі.

Падабаецца дзецям у творах С. Шушкевіча вынаходлівае спалучэнне рзальнага і фантастычнага, незвычайнага, тым больш што такім незвычайным, казачным, напрыклад у вершы “Танцавалі ў сшытку кляксы”, становяцца добра знаёмыя вучням кляксы. Гэтa дoбpa вядoмыя вyчням клякcы. Пaэт знaёмiць дзяцeй з Лянoтaй. Гэтa icтoтa xiтpyшчaя, yмee пaдлacцiццa дa дзяцeй, пpыкiнyццa шчыpaй cябpoўкaй. Tэмe пpaцы пaэт нaдaвaў шмaт yвaгi. Умeннe шкoльнiкaў cпaлyчaць пacпяxoвyю вyчoбy з выкaнaннeм пpaцoўныx aбaвязкaў:

Танцавалі ў сшытку кляксы

Ад чарніла і ад ваксы,

Танцавалі, прысядалі,

Двойку ў госці запрашалі.

Верш “Дpyжны клac”. Toлькi тaя пpaцa дacць жaдaныя вынiкi, штo выкoнвaeццa з зaцiкaўлeнacцю, ca cтapaннeм i pyплiвacцю:

Працавітыя мы ў школе,

Мы старанныя і ў полі,

Разам садзім, сеем, полем.

Толькі тая праца дасць жаданыя вынікі, што выконваецца з зацікаўленасцю, са стараннем і руплівасцю. Гэтая жыццёвая мудрасць па-мастацку ўвасоблена ў вершы С. Шушкевіча “Казка-быль пра рэпку”. Змест гэтага вер­ша максімальна набліжаны да жыцця, да рэальных умоў. Таму гэта не столькі казка, колькі сапраўднасць, быль. Дзеці з вялікай цікавасцю чытаюць і слухаюць “Казку-быль пра рэпку”, бо амаль усе яны добра ведаюць народную казку-забаўлянку пра тое, як пасадзіў дзед рэпку, як вырасла яна вялізная-вялізная, а потым яе весела, згодна цягнулі з зямлі дзедка, бабка, унучка і інш.

Верш “Казка-быль пра рэпку” напісаны з добразычлівай смяшынкай, якая адчуваецца. Гepoi твора кiнyлi зяpняткa ў зямлю i чaкaлi, штo з ягo выpacцe. Нe пaлoлi, нe пaлiвaлi, a кaлi ўвoceнь зaпpaciлi нa пoлe бaбкy i дзeдкy, кaб здзiвiць ix cюpпpызaм-ypaджaeм, якi дaвялocя шyкaць мiж xвaшчy i acoтy дa cёмaгa пoтy, бo выpacлa pэпкa зyciм мaлoю. З тaгo ўpaджaю ўce cмяялicя:

Cмeшнa былo мышцы, Xвocцiкaм кpyцiлa, Pэпкa з вiшню ў лыжцы, Kopaнь, нiбы шылa!

У вepшы “Кoлькi кiпцiкaў y кoшкi” ёcць элeмeнты гyльнi. Дзеці ва ўсе свае дзеянні ўносяць элементы гульні, таму сама прыведзеная назва верша гучыць, як запрашэнне да гульні. У назве верша няма пытальніка, бо дзяўчынка даведалася, колькі кіпцікаў у кошкі. Але гэта было вельмі непроста, бo Мypкa ўпapцiлacя. Дзяўчынкa дaвeдaлacя пpa кoлькacць кiпцiкaў ў кoшкi пa кpывaвыx дpaпiнкax нa cвaёй pyцэ, a ix былo пяць:

Я бягу пад умывальнік

Мыць руку і кроў суняць.

Мама выбегла са спальні,

Пачынае дакараць.

Пяць драпіначак відаць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

У вepшы “Гыля, гыля, гycaчкi” дзeцям пpaпaнyeццa зaймaльнaя зaдaчкa-гyльня. Bepш paзвiвae ў дзяцeй нaзipaльнacць, кeмлiвacць. У вepшы гaвopыццa пpa зiмy. Рэчкa пaкpывaeццa лёдaм, мepзнyць лaпкi гycaчaк нa лёдзe, тyпaюць гyci. Кaлi гyci cпынiлicя. Дзeцi cтaлi ix лiчыць. Уcягo пяць гyceй. Дзесяць y ix кpылaў, a лaпaк чaмycьцi пяць. Гyci пa чapзe гpэюць лaпкi. Адкaз зaгaдкi ёcць:

Хтocьцi ў pyкi пляcнyў з ycix ciл –

Дзесяць цяпер лaпaк, як i кpыл…

Tэмa пpыpoды тaкcaмa гyчыць y вepшax С. Шyшкeвiчa. Шмaт вepшaў пpa poзныя пopы гoдa. (“Лicтaпaд”, “Жнiвeнь”, “Boceнь”, “Зaзiмaк”, “Снeжны дзeд”, “Дванаццаць пacлaнцaў”). Пpыpoдa, звяpы, птyшкi, дpэвы, квeткi, пчoлы y твopax нaдзeлeны пaчyццямi дaбpынi. Пpыкмeты aпoшнягa мecяцa вoceнi пepaдaдзeны ў вepшы “Лicтaпaд”:

Пэўна, сонейка знебылося,

Адпачыць пайшла за хмары,

І пaўзe пaвoльна восень.

Праз іржышчы і папары.

У лicтaпaдзe coнeйкa зa xмapы пaйшлo aдпaчывaць. Пaляцeлi гyci клiнaм, кaб y выpai пaгpэццa, бo нeдaлёкa мapaзы, зaвipyxa”.

Tвopы Стaнicлaвa Шyшкeвiчa дaлyчaюць дзяцeй дa cкapбaў poднaй мoвы. Яны нacычaны элeмeнтaмi гyльнi, гyмapaм. Пaэт дaнociць дa дзяцeй aгyльнaчaлaвeчыя iдэaлы дaбpa, cyмлeннacцi, cпpaвядлiвacцi, cпaгaды [1].

Другі блок: Самаправерка

  1. Звесткі з біяграфіі Станіслава Шушкевіча. (гл. дапаможны блок). Запоўніць храналагічную табліцу, абавязкова выкарыстаць наступныя даты: 19 лютага 1908 г., 1924 г., 1929 г., 1931-1934 гг., 1934 г., 1936 г., 1946 г., 1949 г., 1956 г., 1958-1970 гг., 1975 г., 1 лютага 1991 г.

Дата

Факты жыцця i творчасці

Заўвагі

19.02.1908 г.

Нарадзіўся ў в. Бакінава на Міншчыне

раней Койданаўская воласць

01.02.1991г.

Памёр Станіслаў Шушкевіч

Пахаваны ў Шчытомірычах 

Мінскага раёна.


  1. Жанр літаратурнай казкі ў творчасці С. Шушкевіча. “Звярыны баль”, “Камар-брынкун і Жаба-квакуха”, “Пра Лісу-хітруху і добрых сяброў Мядзведзя, Зайца і Пеўніка”, “Ліса-хітруха”, “У каго найлепш у хаце”, “Едзе страшная Яга”, “Ліса з магнітафонам”, “За што Зязюля з Дзятлікам пасварыліся”, “Як Зайчык бабулю шукаў”.

Заданне 1. Прачытайце казкі. Узнавіце па “Слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў” азначэнне літаратурнай казкі і два асноўныя шляхі яе фарміравання.

Заданне 2. З мэтай класіфікацыі значнай колькасці казак пісьменніка запоўніце прапанаваную табліцу:

Назва

казкі і

дата яе напісання

Шляхі фарміравання казкі

Алегарычны сэнс вобразаў

і сітуацый

казкі

Народныя казкі з падобнымі вобразамі

Выхаваўча-пазнавальны патэнцыял

казкі

“Звярыны баль” (1936)









Заданне 3. Размеркаваўшыся на міні-групы, выберыце адну з казак i прыдумайце для яе новы фінал. Напрыклад, у казцы “Лica з магнітафонам” Барсук вызваліў для Лісы сваю хату i ..., у казцы “Як Зайчык бабулю шукаў” Зайчык у пошуках сваёй бабулі трапіў ў Магілёў i ..., у казцы “Едзе страшная Яга” Ягу за парушэнне ПДР спынілі супрацоўнікі ДАІ i ... і інш.

  1. Паэтызацыя прыроды, хараства навакольнага свету ў вершах С. Шушкевіча “Дожджык”, “Лістапад”, “Лівень”, “Жнівень”, “Восень”, “За платамі на градзе”, “Снежны дзед”, “Зазімак”, “Свет вясну вітае”, “Дзеці і зіма”, “Дванаццаць пасланцоў”.

Заданне 1. Прачытайце вершы. Размеркуйце іх на чатыры тэматычныя групы ў адпаведнасці з порамі года.

Заданне 2. Вызначце ў вершах прыклады разнастайных сродкаў мастацкай выразнасці (тропы і стылістычныя фігуры), найбольш цікавыя з іх запішыце ў сшытак.

Заданне 3. Размеркаваўшыся на міні-групы, на аснове верша “Дванаццаць пасланцоў” падрыхтуйце макет маляванкі, у якой тлумачылася б паходжанне назваў месяцаў.

  1. Маральна-этычная праблематыка вершаў С. Шушкевіча “Танцавалі ў сшытку кляксы”, “Дзе ж той Лёня? ”, “Рыгорка-экскурсавод”, “Крыкліўцы”, “Дружны клас”.

Заданне 1. Прачытайце вершы. Размеркуйце іх на дзве групы:

1) вершы, у якіх адлюстраваны вобразы дзяцей (“Дружны клас”, “Непамыцька – хлопчык Віцька” і інш.),

2) вершы, у якіх адлюстраваны алегарычныя вобразы са свету прыроды (“Пчала і кветка”, “Трутні” і інш.).

Заданне 2. Для замацавання ведання зместу вершаў супастаўце назву твора з рысай характару, якая ў ім ухваляецца або асуджаецца:

1) акуратнасць

2) дысцыплінаванасць

3) сумленнасць

4) сціпласць

5) працавітасць

6) паважлівыя адносіны да старэйшых

7) уважлівае стаўленне да сяброў

8) паслухмянасць

9) ганарлівасць

10) гультайства

11) хітрасць

а) “Танцавалі ў сшытку кляксы”

б) “Дзе ж той Лёня?”

в) “Рыгорка-экскурсавод”

г) “Непамыцька – хлопчык Віцька”

д) “Крыкліўцы”

е) “Працавітыя швачкі”

ё) “Мурашнік”

ж) “Дружны клас”

з) “Казёл на верталёце”

i) “Казка-быль пра рэпку”

к) “Пайшоў коўзацца каток”

л) “Камарык”

м) “Хрыпаты пеўнік”

н) “Свавольнікі”.


Кантрольны блок

Творчыя заданні

1. Падрыхтуйце электронныя прэзентацыі зборнікаў паэта “Звярыны баль”, “Лясная калыханка”, “Сарочы церамок”, “Мы на змену ідзём”, “Будзільнік”, “Вясёлыя дзятлікі”, “Колькі кіпцікаў у кошкі”, “Дванаццаць пасланцоў”, “Барадаты камар”, “Красавік”, “Лica з магнітафонам”, “Казачны церам”, “Едзе страшная Яга”, “Казёл на верталёце”, “Непаседлівыя вавёркі” па наступным алгарытме:

1) назва зборніка, дата першага выдання

2) фота вокладкі і паасобных старонак

3) змест зборніка

4) жанравыя групы твораў

5) тэматычныя групы твораў

6) прыклады найбольш паказальных тэкстаў.

2. Арганізуйце адкрытае спаборніцтва інсцэніровак найбольш прыдатных для гэтай мэты вершаў С. Шушкевіча, напрыклад, “Лясная вечарынка”, “Колькі кіпцікаў у кошкі”, “Дванаццаць пасланцоў”, “Грыбнікі”, “Гыля, гыля, гусачкі”, “Не былі мы ў Афрыцы” і інш., вынікі якога могуць быць зняты на відэа і размешчаны на сайце каледжа для адкрытага галасавання.

3. Прыдумайце разнапланавыя гульні на аснове некаторых вершаў С. Шушкевіча, напрыклад, інтэлектуальныя гульні на веданне грыбоў (верш “Грыбнікі”), месяцаў года (“Дванаццаць пасланцоў”) і інш.

4. Зрабіце ў сшытку тэзісны канспект артыкула: Жыбуль, В. Ю. Станіслаў Шушкевіч і руская дзіцячая паэзія / В. Ю. Жыбуль // Роднае слова. - 2008. - № 2. - С. 17-20.

5. Складзіце план паведамлення на тэму “Фальклорная аснова і выхаваўчае значэнне дзіцячых твораў С. Шушкевіча”.

6. Вывучце верш-казку на памяць “Колькі кіпцікаў у кошкі”.

7. Выканайце тэставае заданне, у якім на адно пытанне даюцца чатыры варыянты адказаў, і неабходна выбраць адзін – правільны адказ:

  1. Адзначце гады жыцця Станіслава Шушкевіча:

а) 1882-1956

б) 1930-1984

в) 1908-1988

г) 1908-1991

2. На пачатку сваёй творчай дзейнасці С. Шушкевіч супрацоўнічаў з часопісам “Беларускі піянер” (“Іскры Ільіча”).

а) “Вясёлка”

б) “Бярозка”

в) “Першацвет”

г) “Маладосць”

  1. На якім факультэце вучыўся С. Шушкевіч у Мінскім вышэйшым педагагічным інстытуце?

а) філалагічным

б) літаратурным

в) педагагічным

г) гістарычным

4. Які са зборнікаў не належыць пяру С. Шушкевіча?

а) “Вясёлыя дзятлікі”

б) “Апавяданні пра Марата Казея”

в) “Казачны церам”

г) “Пялёсткі”

5.У казцы “Ліса з магнітафонам” Ліса хацела выгнаць з хаты:

а) Мядзведзя

б) Воўка

в) Барсука

г) Вавёрку

6.У казцы “Звярыны баль” была адлюстравана праблемная сітуацыя, да падобнай пісьменнік звярнуўся праз некалькі дзесяцігоддзяў у казцы:

а) “Пра Лісу-хітруху i добрых сяброў Мядзведзя, Зайца і Пеўніка”

б) “За што Зязюля з Дзятлікам пасварыліся”

в) “Камар-брынкун і Жаба-квакуха”

г) “Як Зайчык бабулю шукаў”

  1. У казцы “У каго найлепш у хаце” лясныя жыхары вылучаюць як найлепшую хату:

а) бярлогу мядзведзя

б) нару лісы

в) дупло вавёркі

г) гняздо цецерука

  1. У якім горадзе ў казцы “Як Зайчык бабулю шукаў” ідзе пошук бабулі?

а) у Мінску

б) у Пінску

в) у Магілёве

г) у Гомелі

  1. Жанр, з якога пачаў сваю творчую дзейнасць С. Шушкевіч i да якога звяраўся на працягу ўсяго жыцця:

а) верш

б) балада

в) казка

г) апавяданне

  1. Узнавіце назву верша “Непамыцька – хлопчык ... ”:

а) Міцька

б) Віцька

в) Пецька

г) Санька

  1. Рыгорка ў вершы “Рыгорка-экскурсавод” праводзіць экскурсію па:

а) планетарыі

б) заалагічным садзе

в) батанічным садзе

г) акеанарыуме

  1. У вершы “Крыкліўцы” глухі сусед міжволі ўзгадвае:

а) бамбёжку

б) артабстрэл

в) кананаду

г) выбух снарада

  1. У вершы “Футбол” футбалістамі з’яўляюцца:

а) спартсмены

б) школьнікі

в) коні

г) конікі

  1. Які сродак мастацкай выразнасці выкарыстаны ў фрагменце “Біў барсук заўзята ў бубен” (верш “Лясная вечарынка”)?

а) алітарацыя

б) параўнанне

в) літота

г) эліпсіс

  1. У вершы “Цяцерына вячэра” гаспадыня не паклікала ў госці:

а) мядзведзя

б) ваўка

в) лісу

г) барсука

  1. Чаму ахрып пеўнік у вершы “Хрыпаты пеўнік”?

а) сарваў горла ад крыку

б) у яго муціраваў голас

в) бегаў босы па лужах і занядужыў

г) удзельнічаў у конкурсе на лепшага спевака

  1. Ад якой небяспекі засцерагае чытачоў верш “Пайшоў коўзацца каток”?

а) праваліцца пад лёд

б) разбіцца аб лёд

в) застудзіцца на холадзе

г) адмарозіць лапкі

  1. У вершы “Непаседлівыя вавёркі” вавёркі для лепшага сну сваіх дзетак:

а) зрабілі для ваверчанят асобнае дупло

б) выключылі святло

в) выгналі шумных гасцей

г) павесілі шторы

  1. У вершы “Кухаркі” дзве сястрычкі варылі кашу. Суаднясіце назву кашы і што з ёй здарылася?

а) рысавая каша выкіпела

б) аўсяную кашу аддалі суседзям

в) манная каша падгарэла

г) грэчневую кашу з’елі

  1. У вершы “Школьны агарод” класы працуюць на сваіх участках. Хто робіць гэту працу лепш за ўсіх?

а) малодшыя класы

б) сярэднія класы

в) старшыя класы

г) лепш за ўсіх працуюць настаўнікі

  1. У вершы “Колькі кіпцікаў у кошкі” дзяўчынка налічыла:

а) 1 хвосцік

б) 5 драпіначак

в) 4 лапкі

г) 2 вушкі

  1. Які асноўны патэнцыял вершаў “Росы”, “Пчала і кветка”, “Цяцерына вячэра”?

а) развіццёвы

б) выхаваўчы

в) эмацыйны

г) пазнавальны

  1. Якая асноўная тэма вершаў “Восень”, “Лістапад”, “Завіруха снежная, не вей”, “Снежны дзед”:

а) гістарычная

б) тапанімічная

в) грамадзянская

г) прыродазнаўчая

  1. У вершы “Дзе ж той Лёня?” без хлопчыка плачуць:

а) сшыткі і шчарбатая лінейка

б) Лёня i Галя

в) бабуля з дзядулем

г) дванаццаць пасланцоў

  1. Якая з пералічаных ніжэй кніг адносіцца да публіцыстыкі?

а) “Лясная калыханка”

б) “Выбранае”

в) “Вяртанне ў маладосць”

г) “Рэха маладосці”

  1. Як завуць персанажаў верша “Браты-абібокі”?

а) Пазяхай, Пачакай, Уздыхай, Пачашыпатыліцы

б) Мішка, Грышка i Шчыпай

в) дзед Аяяй i бабка Оёёй

г) цётка Лянота i яе служкі Двойкі і Адзінкі

  1. У вершы “Казка-быль пра рэпку” вырасцілі рэпку памерам з:

а) гарбуз

б) яблык

в) вішню

г) сунічку

  1. Пра якога піянера-героя С. Шушкевіч напісаў цэлы зборнік апавяданняў?

а) пра Лёню Голікава

б) пра Марата Казея

в) пра Валю Коціка

г) пра Зіну Партнову


Дапаможны блок

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся С. Шушкевіч 19 лютага на Міншчыне ў невялікім маёнтку Бакінава (тады Койданаўскай воласці) у сям’і беззямельнага селяніна, панскага парабка.

Ужо пры савецкай уладзе С. Шушкевіч паступіў у Сенніцкую пачатковую школу. Пасля пачатковай школы ён вучыўся у Мінскай працоўнай сямігодцы. Яшчэ ў пачатковых класах пачаў складаць вершы. У 1924 г. газета “Савецкая Беларусь” апублікавала яго невялікі допіс. Так шаснаццацігадовым юнаком пачаў свой творчы шлях Станіслаў Пятровіч Шушкевіч.

Вучоба ў Мінскім Белпедтэхнікуме ўмацавала яго захапленне паэзіяй. Скончыўшы два курсы гэтай навучальнай установы, С. Шушкевіч працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы, потым загадваў бібліятэкай навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі. Гэта былі гады плённай самаадукацыі. Друкаваўся ў перыёдыцы, у тым ліку ў часопісе для дзяцей “Беларускі піянер”, дзе ў 1929 г. была змешчана яго казка “Звярыны баль”. У 1931 г. С. Шушкевіч паступіў вучыцца на крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута, адначасова з вучобай працаваў у газеце “Літаратура і мастацтва”. Пасля заканчэння інстытута (1934) быў супрацоўнікам газеты “Калгаснік Беларусі”, потым газеты “Звязда”. У 1934 г. выйшла першая кніга вершаў С. Шушкевіча “Вершы”, а ў 1936 г. – яго казка для дзяцей “Звярыны баль”. Падрыхтаваў паэт да друку другую кніжку для дзяцей “Лодка-падводка”. У 1936 г. С. Шушкевіч быў беспадстаўна арыштаваны і на доўгія гады адарваны ад роднай Беларусі. У час Вялікай Айчыннай вайны згарэў рукапіс “Лодкі-падводкі”, аднавіць яго змест па памяці было немагчыма.

У час палітычнага зняволення С. Шушкевіч сядзеў у турмах, быў у лагерах, у ссылцы. Першы раз ён вярнуўся з выгнання ў 1946 г., працаваў настаўнікам у Дaнiлaвiцкaй школе на роднай Дзяржыншчыне, але ў 1949 г. адбыўся новы арышт; вярнуўся ў Беларусь толькі ў 1956 г., а поўнасцю быў рэабілітаваны ў 1975 г.

Памёр С. Шушкевіч 1 лютага 1991 г. [1].

Спадчына Станіслава Шушкевіча

Аўтар зборнікаў паэзіі “Вершы” (1934), “Дарогаю вясны” (1959), “Услед за марамі” (1961), “Навальніца” (1966), “Сябрам” (1972), “Дарога ў залатую восень” (1983), “Рэха маладосці” (1984), “Сонца над маім асеннім садам” (1987), кнігі ўспамінаў “Вяртанне ў маладосць: Успаміны і нататкі” (Мінск, 1968; у т.л. успаміны пра беларускіх пісьменнікаў), зборніка сатыры і гумару “Грушы на вярбе” (1969), кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей “Звярыны баль” (1936), “Лясная калыханка” (1958), “Сарочы церамок” (1959), “Мы на змену ідзём” (1961), “Гара Марата Казея” (1963), “Будзільнік” (1966), “Апавяданні пра Марата Казея” (1968, 1988), “Вясёлыя дзятлікі” (1970), “Колькі кіпцікаў у кошкі” (1972), “Дванаццаць пасланцоў” (1973), “Барадаты камар” (1977), “Красавік” (1977), “Ліса з магнітафонам” (1979), “Казачны церам” (1983), “Едзе страшная Яга” (1985), “Казёл на верталёце” (1987).

У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1988 г. – “Выбранае”. Ягo пaэзiя для дзяцeй дacтyпнaя, мeлaдычнaя. Шмaт якiя ягo вepшы пaклaдзeны нa мyзыкy бeлapycкiмi кaмпaзiтapaмi Д. Лyкacaм, Л. Лявiтaвaй, Ю. Ceмянякaм, Я. Цiкoцкiм, M. Чypкiным.

П ісьменнік выдаў каля 30 кніг, больш як дваццаць з іх прысвечаны дзецям.

У 2001 г. выйшла кніга вершаў і казак С. Шушкевіча для дзяцей “Птушыны ранак” [4].

Станіслаў Шушкевіч – казачнік

У сваёй першай казцы “Звярыны баль” ён загаварыў з дзецьмі пра тое, што ліслівасць, дагаджэнне прыніжаюць чалавека, што кожны павінен мець пачуццё ўласнай годнасці і быць гатовым абараніць яго. Для гэтага зусім неабавязкова мець выключную фізічную сілу. Змог гэта зрабіць нават маленькі чмелік, герой казкі.

Заканчваецца казка вясёлым звярыным балем, на якім галоўным героем быў малы срэбракрылы чмелік. Аўтар сімпатызуе яму. Апісанне ляснога балю вытрымана ў бадзёрых імклівых рытмах беларускіх народных песень і скокаў.

Цікава, што амаль праз пяць дзесяцігоддзяў, у 1978 г., паэт звярнууся да аналагічнай праблемы ў сваей гумарыстычнай, багатай камедыйнымі эфектамі казцы “Камар-брынкун і Жаба-квакуха”. Тут таксама ёсць эпізод сустрэчы “важнай асобы”, але ў ролі такой асобы выступае ўжо Камар зялёны, што, безумоўна, узмацняе камедыйнае гучанне казкі.

Высмейваючы тупую самазадаволенасць Камара, С. Шушкевіч хацеў, каб дзеці не толькі пазбягалі такіх заган, але і вучыліся цаніць людзей па ўчынках і справах.

Паводле сюжэта гэтай займальнай і мудрай казкі С. Шушкевіч напісаў інсцэніраваную, таксама вершаваную казку “Ліса-хітруха”. У сюжэт унесена паэтам нямала новых дэталяў. У адпаведнасці з асаблівасцямі сцэнічнага жанру ў казцы “Ліса-хітруха” апушчаны апісальныя мясціны, якія заменены аўтарскімі рэмаркамі. Як і кожны сцэнічны твор, інсцэніраваная казка “Ліса-хітруха” патрабавала ад аўтара ўмення выявіць у мове персанажаў адметныя асаблівасці іх характару і паводзін. С. Шушкевічу гэта ўдалося. Мова казкі багата трапнымі выразамі, шырока выкарыстаны паэтам гукапіс, гукапе-райманні; аўтар незвычайна лёгка знаходзіць словы свежыя, дакладныя, сакавітыя, рыфмы тут у асноўным сумежныя, звонкія, якія асабліва лёгка ўспрымаюцца дзецьмі.

К азка “У каго найлепш у хаце” цікавая не толькі пазнавальным матэрыялам: у самім гуманні твораў С. Шушкевіча адчуваюцца мяккасць, дабрыня, якія хвалююць дзяцей, адпавядаюць іх імкненню да незвычайнага, фантастычнага.

Лёгка, вынаходліва, з гумарам перасяляе паэт у нашу сучаснасць традыцыйных казачных герояў. Напрыклад, у невялікай казцы “Едзе страшная Яга” гаворыцца пра ўсім вядомую бабу Ягу, якая адчула выгоды тэхнічнага веку, таму забылася на сваю ступу, што служыла ёй тысячагоддзі. I ўжо ў новенькай машыне, не зважаючы на чырвонае святло, імчыць яна з шалёнай хуткасцю. Казка “Едзе страшная Яга” не толькі смяшыць дзяцей: чытаючы яе, яны засвойваюць выказанае ў вясёлай форме папярэджанне: правілы руху належыць паважаць.

Аб выдатным таленце С. Шушкевіча-казачніка сведчыць і кніжка яго празаічных казак “Ліса з магнітафонам”. У самой назве гэтай кніжкі і ў назве аднайменнай казкі адчуваецца дыханне тэхнічнага веку. Ліса купіла сучасны магнітафон, але не для таго, каб запісваць музыку і ўзбагачацца духоўна, а каб больш удала падманваць таго, каго яна намерылася абхітрыць. Сюжэт казкі “Ліса з магнітафонам” развіваецца імкліва: на магнітафонную стужку хітрыца запісала голас ваўка, каб напалохаць і выгнаць з новай кватэры сям’ю Барсука. Але ж магнітафонам цяпер нікога не здзівіш. Барсук і Барсучыха на той жа магнітафоннай стужцы, на тым самым магнітафоне запісалі разумны адказ Лісе, а самі селі піць каву і чытаць газету:

Бяры хутчэй магнітофон,

Бяжы ты з хаты маёй вон!

Усе літаратурныя казкі С. Шушкевіча вершаваныя і празаічныя традыцыйна звязаны з народнымі, але выразна выявіўся ў іх, на што ўжо звярталася ўвага, наватарскі пошук пісьменнікам новых магчымасцей казачнага жанру. У казцы “Як Зайчык бабулю шукаў” аўтарам, напрыклад, выкарыстаны фактычныя звесткі пра Мінск і яго ваколіцы. Гэты матэрыял дапамагае дзецям уявіць, як змянілася, вырасла наша сталіца. Ва ўсіх казках і ў многіх вершах С. Шушкевіча дзейнічаюць звяры, птушкі, свойскія жывёлы; дзяцей захапляе тое, што ўсе гэтыя літаратурныя героі надзелены рысамі і здольнасцямі людей [4].

Музычнасць паэтычных радкоў,

іх інтанацыйнае багацце, выразнасць вершаў паэта

Паэт падарыў сваім маленькім слухачам і чытачам цэлы цыкл такіх вершаў: “Хрыпаты пеўнік”, “Свавольнікі”, “Пайшоў коўзацца каток”, “Пеўнікі-задзіры”, “Камарык”. Чытаючы ці слухаючы іх, дзеці міжволі супастаўляюць паводзіны герояў са сваімі, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правілы паводзін, узаемаадносін. У некаторых выпадках аўтар сам робіць вывад-заключэнне, але не навязвае яго дзецям, а падае як лагічны вывад са зместу твора або як папярэджанне, якое малым належыць улічыць, каб яны не трапілі ў бяду.

Павучальнымі сітуацыямі адзначаны і гумарыстычныя вершы “Непамыцька хлопчык Віцька”, “Рыгорка-экскурсавод”, “Крыкліўцы”, “Дзе ж той Лёня? ” у іх створаны запамінальныя вобразы дзяцей.

Не варта чакаць добрых парад і ад фантастычных герояў верша “Браты-абібокі”: братоў Пазяхая, Пачакая, Уздыхая, Пачашыпатыліцы. Сваімі творамі С. Шушкевіч абуджае ў дзяцей цікавасць да вучобы, яны спрыяюць таксама выхаванню ў дзяцей пачуццяў абавязку, адказнасці, працавітасці.

Тэме працы паэт надаваў шмат увагі, радавала яго ўменне школьнікаў спалучаць паспяховую вучобу з выкананнем працоўных абавязкаў (“Дружны клас”, “Школьны агарод”), ухваліў ён захопленую працу школьнікаў у полі на праполцы лёну (“Зацвітаў на полі лён”), на жніве (“Жніво”). Падабаецца С. Шушкевічу імкненне дзяцей да самастойнасці.

У форме сцэнічнага дзеяння падаецца ўмова задачы ў вершы “Грыбнікі”: тры хлопчыкі пайшлі па грыбы. Дзецям прапануецца палічыць, хто з сябрукоў паклаў у свой кошык больш грыбоў. Лічаць чытачы, і тут іх раптам чакае іскрынка-весялінка: аказваецца, усе хлопчыкі сабралі па аднолькавай колькасці грыбоў. Можна прадоўжыць гульню: прапанаваць дзецям палічыць, колькі грыбоў сабралі грыбнікі разам [3].

Паэтызацыя прыроды ў вершах паэта

Сваімі творамі С. Шушкевіч вядзе дзяцей да пазнання новага, дае ім магчымасць адчуць, колькі навокал цікавага, загадкавага, колькі красы ў роднай прыродзе. Ён дапамагае чытачам навучыцца ўспрымаць прыроду эстэтычна тонка у фарбах, гуках, у яе разнастайных праявах, з выдумкай, фантазіяй. У выглядзе малайцоў прадстаўлены ў казцы “Дванаццаць пасланцоў” усе дванаццаць месяцаў года. У апісанні кожнага з іх увага звернута на найбольш характэрныя прыкметы.

І нібы адказваючы дзецям на гасціннае запрашэнне, у вершы “З выраю” ўжо самі птушкі хорам спяваюць пра цяжкасці, якія ім даводзіцца пераадольваць на шляху з выраю, але гэта іх не палохае: толькі б хутчэй даляцець да родных мясцін, таму і звяртаюцца яны да сваіх крылаў.

Такія вершы выхоўваюць у дзяцей пачуццё патрыятызму. Нездарма народная прымаўка сведчыць: “Родная зямля мякчэй чужой пярыны”. Паэт далучае дзяцей да роднага слова, па-народнаму трапнага, спеўнага, задушэўнага.

Як велічальная песня-вяснянка, у якой адчуваюцца народныя традыцыі, гучыць верш С. Шушкевіча “Вясна прыйшла”. Звернем увагу на багатую вобразнасць паэзіі гэтага мастака, на свежасць і эстэтычную выразнасць яго метафар, асацыяцый.

Рэфрэн “Бо вясна прыйшла... ўзмацняе ўрачыста-ўзнёслы настрой верша. Ва ўсіх выпадках словы рэфрэна заканчваюцца шматкроп’ем, а за ім чуецца душэўны ўздым, захапленне паэта роднай прыродай, схіленне перад веліччу вясны, вітанне яе. Вясна ахапіла прыроду і душы людзей.

Прырода, звяры, птушкі, дрэвы, кветкі, пчолы у творах гэтага паэта надзелены пачуццямі дабрыні. Нават маленькая расінка ледзь прачнулася, а ўжо ўсміхаецца добраму сонцу (“Росы”). Адчуваеш, як прыцішаецца на гэтых словах голас аўтара: каб не скалыхнуць дыханнем тую чысцюткую кропельку, што зіхаціць святлом і вясёлкавымі колерамі.

У вершы “Пчала і кветка” С. Шушкевіч звяртае ўвагу на прыязнасць узаемаадносін герояў гэтага твора пчалы і кветкі. Тут ёсць чаму павучыцца дзецям, даведваюцца яны пра некаторыя правілы паводзін і адметнасці моўнага этыкету. У гэтым творы на вачах дзяцей разгортваецца запамінальнае сцэнічнае дзеянне: пчала вымушана была пабудзіць кветку, папрасіла яе, каб тая хутчэй раскрыла свае пялёсткі, бо ўжо сонейка ўзышло, пчолцы есці захацелася. Пчала будзіць кветку далікатна, ласкава называе яе “сястрыцай роднай. Гэтаксама душэўна аднеслася і кветка да пчалы: раскрыла свае пялёсткі і гасцінна запрасіла госцю заходзіць.

Піша С. Шушкевіч і пра тое, з якой увагай і клопатам адносяцца звяры і птушкі да сваіх малых дзетак. Вавёркі, напрыклад, у вершы “Непаседлівыя вавёркі” спецыяльна, каб іх малыя дзеці маглі спакойна спаць і каб камары іх не кусалі, “павесілі” ў сваім дупле шторкі. Малыя вавёрчаняты плацяць за ўвагу ласкавасцю і паслухмянасцю [3].

Сяброўства, гасціннасць ухваляюцца і ў вершы “Цяцерына вячэра”. Запрошаныя цяцерай на зацірку вавёркі, салоўка, берасцянка, пліска адчуваюць сябе ў яе гняздзе, “як у хаце роднай матулі”: усім тут утульна. А ваўка клыкастага гаспадыня на зацірку не паклікала, бо такія сябры ёй не патрэбны. Сяброў таксама трэба ўмець выбраць гэта дзеці добра запамінаюць.

Энергічна, актына пачынаецца верш С. Шушкевіча “На возеры”. Аўтару прыемна бачыць спрытных, жыццярадасных хлопцаў-падлеткаў, якія бойка, дружна ныраюць. Добразычлівыя адносіны аўтара да герояў гэтага твора адчуваюцца ў гучанні верша, падкрэсліваюцца таксама паэтычным параўнаннем хлопчыкаў з лебедзямі: “плывуць, як лебедзі. У гэтым невялікім вершы шмат паэтычных знаходак. Добра перададзены ў вершы “На возеры” псіхалагічны стан падлеткаў, іх радасная ўзрушанасць, шчаслівае адчуванне сваей паяднанасці з прыродай.

С. Шушкевіч ведаў і ўмеў знайсці падыход да дзяцей рознага ўзросту, асабліва ласкава голас паэта гучыць у творах, прысвечаных дзецям малодшага школьнага ўзросту. Пяшчотай сагрэты яго верш “Не былі мы ў Афрыцы”, які мае форму дыялога. Першая частка верша гэта словы аўтара, які рады быў убачыць малых, што паспелі так хораша загарэць і адпачыць.

Дзяцей у паэзіі С. Шушкевіча прывабліваюць не проста ўдалыя рыфмы, метафары, супастаўленні, гіпербалы, а само паэтава натхненне, яго шчырасць і адкрытасць. Зусім іншы настрой у вершы “Восень”, які напісаны пра той час, калі ўжо лісцем закіданы ціхі парк. І куды ўцячы “ад мокрай злоснай восені? (“Казачны церам”). Прыкметы апошняга месяца восені перададзены і ў вершы С. Шушкевіча “Лістапад”. Вобразна ўзноўлены паэтам у вершы “Усё зіма заснежыла” казачныя перамены, што прыносіць зіма.

Невычэрпны гумар, уменне С. Шушкевіча стварыць займальную сітуацыю, здзівіць нечаканасцю захапляе дзяцей, прыносіць ім асалоду. Хоць зіма прыносіць з сабой маразы, завеі, мяцеліцы, але піша пра яе паэт з цеплынёй, бо столькі ж гульняў, забаў, уцех прыносіць яна дзецям (“На катку”, “Завіруха снежная, не вей”, “Снежны дзед”, “Страшны дзед”).

С. Шушкевіч клапаціўся, каб дзеці не толькі вучыліся бачыць прыгожае ў прыродзе, захапляцца ім, але сталі яе сапраўднымі сябрамі, каб усвядомілі, што прырода – найбагацейшы скарб Бацькаўшчыны, якім неабходна даражыць. Гэта вельмі важна, бо ад сяброўства з прыродай, ад любові, беражлівых адносін да яе пачынаецца пачуццё Радзімы. Праз роднае, нацыянальнае дзеці далучаюцца і да агульначалавечых праблем. С. Шушкевіч не тэарэтызуе, не павучае дзяцей пра ўсё таленавіты паэт гаворьщь радкамі сваіх твораў. Напрыклад, вершам “Нашы сябры” аўтар непрыкметна нагадвае тым дзецям, якія, можа, забыліся, што зімой птушкам голадна, як важна ў гэты час прыйсці ім на дапамогу. Верш “Нашы сябры” напісаны ў жанры народнай заклічкі, выразна чуецца ў ім характэрнае гучанне дзіцячых галасоў, пяшчота, душэўнасць [3].

Не мог С. Шушкевіч абысці ўвагай праявы бяздумна-безадказных адносін да прыроды. У вершы “Пасадзілі грушу-дзічку” паэт усхвалявана расказаў пра тое, як было загублена дзецьмі тое маленькае дрэўца, якое з клопатам і любоўю пасадзілі людзі: абгарадзілі агароджай у тры калкі, вадой палілі, а “нягожы” хлапчук, які ганяў качулку, вырваў адзін калок з агароджы. За гэтым хлопцам следам другі адламіў сук з дрэўца. Расло маленькае дрэўца засталася белая палка, бо праз дзірку ў агароджы дабралася да грушкі каза і ўсё аб’ела: кару, галінкі, лісце. Верш “Пасадзілі грушу-дзічку” ўражвае дзяцей, прымушае іх задумацца, адчуць ганебнасць таго, што зроблена было хлапчукамі. Дасягае гэтага паэт без слоў-павучанняў: у танальнасці і змесце верша выразна выяўляецца стан душы, боль, трывога аўтара за недаравальную дзіцячую жорсткасць. Вельмі важна для С. Шушкевіча папярэдзіць дрэнныя ўчынкі дзяцей, выклікаць у іх цікавасць да працы, спрыяць выхаванню ў іх эстэтычнай чуйнасці, пачуцця чалавечай годнасці, эмацыйнай дабрыні.

Такім чынам, дзіцячая паэзія С. Шушкевіча светлая, эмацыйна яркая, багатая вобразнасцю, сцэнічна выразная. С. Шуш­кевіч лёгка знаходзіў арыгінальныя, займальныя сюжэты, творча выкарыстоўваў традыцыі фальклору, быў вынаходлівым паэтам-наватарам. Яго творы далучаюць дзяцей да скарбаў роднай мовы, даюць магчымасць ім адчуць яе багацце, меладычнасць, спеўнасць. Яны насычаны злементамі гульні, гумарам, асноўная танальнасць твораў ярка аптымістычная. Праз нескладаныя сюжэты сваіх твораў паэт даносіць да дзяцей агульначалавечыя ідэалы дабра, сумленнасці, справядлівасці, спагады [1].


Літаратура

  1. Беларуская дзіцячая літаратура : вучэбны дапаможнік / А. М. Макарэвіч [і інш.]; пад агульн. рэд. А. М. Макарэвіча. – Мінск : РІПА, 2016.

  2. Жыбуль, В. Ю. Станіслаў Шушкевіч і руская дзіцячая паэзія / В. Ю. Жыбуль // Роднае слова. - 2008. - № 2. - С. 17-20.

  3. Шушкевіч, С. П. Выбраныя творы. У 2 т. Т.2. Апавяданні, нарысы, успаміны, крытычныя эцюды / С. П. Шушкевіч. Мінск, 1978.

  4. Шушкевіч, С. П. Птушыны ранак. Вершы, казкі / Уклад. А. В. Вольскі. Мінск, 2001.