КлеянковаАлена Мікалаеўна,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Капачоўскі ВПК ДС –СШ”
Тэма. Мой зялёна-блакітны край.
Мэта: абагульненне ведаў вучняў аб Рэспубліцы Беларусь.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню цікавасці да сваёй Радзімы, пашырэнню ўяўленняў пра беларускія народныя святы, культурную спадчыну беларускага народа;ствараць умовы для развіцця мовы вучняў, лагічнага мыслення; садзейнічаць фарміраванню пачуцця гонару за свой родны край.
Абсталяванне: карткі з заданнямі
Ход заняткаў
І. Арганізацыйны этап
Гучна празвінеў званок,
Нас паклікаў на ўрок.
Заняткі пачынаюцца,
Усё ў нас атрымаецца.
ІІ. Увядзенне ў тэму заняткаў
- Сёння мы з вамі правядзём спаборніцтва, якое называецца “ Мой зялёна-блакітны край”. Абмяркуйце, калі ласка, хто якой камандзе будзе належаць. (Дзеці размяркоўваюцца на каманды і прыдумваюць сабе назвы.)
- За кожны правільны адказ каманда будзе атрымліваць 1 бал.
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяць у шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары – акіяны, і неба – разлівы ільноў.[2]
ІІІ. Правядзенне спаборніцтва
1 тур. Беларусь суверэнная.
Рэспубліка Беларусь – незалежная, суверэнная дзяржава. Як і ўсе незалежныя дзяржавы, Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы.
1. Назавіце, калі ласка, сімвалы Рэспублікі Беларусь.
(Адказы навучэнцаў)
- Сапраўды, сімваламі Рэспублікі як суверэннай дзяржавы з’ яўляюцца яе Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн. Усе ўрачыстыя мерапрыемствы пачынаюцца з гімну. Так і мы пачнём сваё мерапрыемства.
( Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Усе вучні ўстаюць і спяваюць гімн.)
Дзяржаўны сцяг РБ
Дзяржаўны сцяг РБ уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое мае дзве гарызантальна размешчаныя паласы: верхнюю – чырвонага колеру і ніжнюю – зялёнага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент чырвонага колеру на белым полі.
Чырвоны колер са старажытных часоў з’яўляецца знакам Сонца. Ён сімвалізуе роднасць і братэрства. Чырвоны колер звязаны таксама з барацьбой за свабоду і справядлівасць. Гэта знак перамогі і счаслівага жыцця.
Зялёны колер – колер дабра і міру. Гэта колер прыроды, зялёнай расліннасці палёў, лясоў, лугоў. Ён заўсёды азначаў вясновае абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну.
Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь. Белы колер азначае таксама гасціннасць, добразычлівасць і мудрасць жыхароў Беларусі.
Дзяржаўны герб РБ
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь змяшчае геаграфічны абрыс нашай краіны, накладзены на заоатыя промні ўзыходзячага сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Каласы, абвітыя чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам: “Рэспубліка Беларусь”.
Зямны шар – знак таго, што Рэспубліка Беларусь – адна з дзяржаў у свеце.
Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні – маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.
Пяціканцовая зорка на гербе – знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў.
Азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы.
Склад вянка ў нашым гербе таксама невыпадковы. Усё тут сімвалізуе працу і багацце. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу. [1]
Бліц-апытанне
1. Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. (Канстытуцыя)
2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. (А. Г. Лукашэнка)
3. Сталіца Рэспублікі Беларусь. (Мінск)
4. Назва нашай вобласці. (Магілёўская)
5. Назва нашага раёна. (Мсціслаўскі раён)
6. Назва нашага населенага пункта. (аграгарадок Капачы)
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзіўная родная мова. [3]
2-гі тур. Родная мова
Якая мова з’яўляецца нашай роднай мовай?
А як яшчэ называюць родную мову? ( Матчына мова)
Так, дзеці, сапраўды. Яе называюць матчына мова. Менавіта вашы мамы былі самымі першымі, хто пазнаёміў вас з нашай мовай. Гэта вашы мамыспявалі для вас маленькіх, дачушак і сынкоў, калыханкі на роднай мове.А давайце зараз успомнім, якія калыханкі спявалі вашы матулі.
(Навучэнцы спяваюць калыханкі)
-Хто з вас, дзеці, ведае вершы аб роднай мове.
( Дзеці расказваюць вершы).
Назавіце беларускіх пісьменнікаў.
Чаму ж вясёлымі не быць?
Чаму ж нам не спяваць?
Калі наш край цвіце, расце
Наўкол сцягі гараць?
3-ці тур. Музычная скарбніца
- У трэцім туры вы павінны будзеце пазнаць музычныя творы. Вам бу-
дуць прапанаваны фанаграмы беларускіх народных песень і танцаў. Як толькі вы пазналі песню, адразу пачынайце яе спяваць, а калі пазналі танец, то пачынайце танцаваць.
(“Юрачка” б.н.т., “Лявоніха” б.н.т., “Бульба” б.н.т., “Саўка ды Грышка” б.н.п., “ Крыжачок” б.н.т., “ Ох, і сеяла Ульяніца лянок” б.н.п., “ Кума мая кумачка” б.н.п.).
4-ты тур. Наша спадчына
- Назавіце мужчынскае і жаночае нацыянальнае адзенне.
5-ты тур. Знаўцы народнай мудрасці
-Заданне простае:
Слухай загадку,
называй адгадку.
Невялічкі яе рост, Між агуркамі, буракамі
Рожкі ёсць, бародка, хвост. (Каза) Каза з зялёнымі рагамі.(Цыбуля)
Гудзе, як пчала, У грудзях гарыць агонь,
Ляціць, як страла, А бяжыць, нібыта конь,
Крылы хоць і мае, Без аброці, без дугі
Але не махае. ( Самалёт) Цягне ў полі ён плугі. (Трактар)
Шавец – не шавец, Ляжыць калода
І кравец – не кравец. Пасярод балота,
А ножны ў руках Не гніе
І шчацінка ў зубах. (Рак) і не сохне. (Язык) [5]
6-ты тур. Нашы святы
Пазнайце свята спачатку па малюнку, пасля па апісанню і раскажы аб ім.
Перадвеснавое свята, пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікадня, якое адзначаецца абавязкова з блінамі, вясёлымі песнямі, гульнямі, катаннямі на санках. Масленіца.
Галоўнае хрысціянскае свята ўваскрэсення распятага Хрыста. Вялікдзень.
Свята, у час якога мы гатуем куццю і ўшаноўваем памяць продкаў. Дзяды.
7 тур. Беларусь мая сінявокая
Між лугоў, лясоў удалеч З хвалямі, ды не мора,
Стужка сіняя віецца. З рыбай, ды не рака.
І агонь яе не спаліць, З вадой, а не басейн.
І ніколі не парвецца. (Рака) Што гэта такое? (Возера)
- Чаму Беларусь называюць сінявокай?
- Якія беларускія азёры вы ведаеце?
- Якое самае вялікае возера Беларусі?
- Якія рэкі працякаюць на тэрыторыі Беларусі?
Гульня “Што лішняе?”
Бярэзіна, Нарач, Днепр, Сож;
Свіцязь, Кромань, Бяздонка, Дзвіна;
рака, рэчанька, ручаёк, балота;
вада, водны, вадзіць, вадаём;
азёрны, возера, взярцо, рака.
Калі так гавораць?
Вадой не разліць.
Цішэй вады, ніжэй травы.
8 тур “Жывёльны свет Беларусі”
У рыжай разбойніцы
Хвост, што мятла.
Як ад кары уцякае,
Ім свой след замятае. Ліса
Ён прысмакаў з’еў нямала,
А калі харчоў не стала,
Лапу смокчучы заснуў,
Ледзьве не праспаў вясну. Мядзведзь
Ён па лесе скок ды скок,
Косіць вокам з боку ў бок.
У дупле вавёрка – шчоўк!
А яму здаецца – воўк. Заяц
З людзьмі сябруе,
Хату вартуе,
Жыве пад ганкам,
Хвост абаранкам. Сабака
Ходзяць волаты ў бары,
Тут жывуць з сівой пары,
Пушчы той гаспадары
Знакамітыя ... (зубры).
Яму не патрэбны піла і тапор,
Хаціну без іх пабудуе ... (бабёр)
Працаўніца шчыравала,
Мех арэхаў назбірала
І грыбоў шмат налушчала,
Спелых шышак нанасіла,
Усе ў дупло паклала горкай
Працавітая ... (вавёрка)
Хоць малы ён, часам з кулак,
Але ў руку не возьмеш ніяк. Вожык [4]
8 тур. Раслінны свет Беларусі
- Якое дрэва самае распаўсюджанае ў беларускіх лясах?
Што за расліна?
Паверх лесу агонь гарыць. Рабіна
У лужку-лужочку выраслі сястрычкі:
Залатое вочка, белыя раснічкі. Рамонкі
З кары якога дрэва плялі абутак? Ліпа
Маленькі, удаленькі,
Скрозь зямлю прайшоў,
Чырвоны капялюшык знайшоў? Грыб
Прыгажуня лесу, Магутны і высокі,
Прыгажуня свята, А жалудоў тых колькі!
І зіме, і лету Дзікам, калі і люб,
Як зелень рада. дык толькі тым, што ...дуб.
Лапкі, шчык, бы стрэлка, -
Вось такая ....елка. [5]
IV. Вынік
- Вось і падыйшло да завяршэння наша спаборніцтва. (Падводзяцца вынікі) Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, дзеці, што вы юныя грамадзяне нашай краіны. Ваша Радзіма – Рэспубліка Беларусь. Любіце і шануйце яе.
V. Рэфлексійны аналіз заняткаў навучэнцамі
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Буткевіч, В.У., Ваніна, Н.Г., Талкачова. А.У. Мая Айчына: хрэстаматыя / В.У.Буткевіч, Н.Г. Ваніна, Н. Г. Талкачова. – Мн.: Выд-ва “Пачатковая школа”, 2005. – 176 с.
2. Караткевіч, У. Беларуская песня. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // karotkizmest.by/. – Дата доступу : 01. 02.2018
3. Танк, М. Родная мова. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу:
http: // vershy.ru / content / rodnaya-mova. – Дата доступу : 01.02.2018
4. Беларускія загадкі. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу:
http: // belzag.blogspot.com/2012/11 / blog-post_18.html. - Дата доступу : 01.02.2018
5. Займальны і дыдактычны матэрыял. Тэма “Загадкі”. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: //dobri-nastavnik.ru / pachatkova-shkola / litaraturnae-chytanne/zajmalny-i-dydaktychny-materyyal-tema-zagadki.html. - Дата доступу : 01.02.2018