СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Не з дзеепрыметнікамі (матэрыялы да ўрока)

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Дадзены матэрыял дазваляе арганізаваць заваенне тэмы "Правапіс не(ня) з дзеепрыметнікамі". Умоўна падзелены на тры часткі: першая актывізуе веды па тэме, ілюструе прыкладамі асноўныя правілы. Другая ўтрымлівае вялікую колькасць практыкаванняў на прымяненне правіла. Трэцяя накіравана на самастойную работу вучняў.

Просмотр содержимого документа
«Не з дзеепрыметнікамі (матэрыялы да ўрока)»

Правапіс не(ня) з дзеепрыметнікамі (матэрыялы для ўрока)


Паназіраем і ўспомнім:


Нявымытая талерка – не вымытая з вечара талерка – не вымытая добра талерка – не вымытая дачкой талерка – талерка не вымыта;

Ненадрукаваныя даклады – не надрукаваныя да канферэнцыі даклады – не надрукаваныя намі даклады – пакуль не надрукаваныя даклады – даклады не надрукаваны;

Нязмеценае лісце – не змеценае ў кучы лісце – не змеценае класам лісце – не змеценае каля дому лісце – лісце не змецена;


Запішам словазлучэнні, раскрыўшы дужкі. Патлумачым правапіс не(ня) з дзеепрыметнікамі.

(Не)напаленая печ, (не)запрэжаная фурманка, (не)запланаваная намі сустрэча, (не)выдуманая гісторыя, да канца (не)прачытаны твор, (не)адрамантаваны за лета будынак, сачыненне (не)напісана, (не)пакрытыя снегам дровы, (не)намаляваная мастаком карціна, ніколі (не)бачаны горад, (не)разгаданая таямніца, (не)асветленая як след вуліца, кніга (не)прачытана, (не)мытыя рэчы, дзверы (не)адчынены, (не)вырашаная праблема, (не)абмалочанае ў час збожжа, (не)заплеценыя ў косы валасы, (не)абмежаваная ўлада, (не)абжыты намі дом, (не)апублікаваны ў часопісе верш, (не)засеянае поле, (не)вырашчаныя кветкі, (не)засцелены мной ложак, вокны (не)завешаны, сцены (не)паклеены, дагэтуль (не)выпраўленая памылка, (не)вывучаны да ўрока верш, (не)замарожаныя ягады, білеты (не)куплены, (не)падрыхтаваны ўрок, (не)разлінеены ліст, яшчэ (не)пасівелыя валасы, (не)спілаваная вясной таполя, шво (не)прашыта, (не)абабраная бульба, даўно (не)паліваныя вазоны, (не)выключаны камп’ютар.


Падрыхтуемся да самастойнай работы. Запішам словазлучэнні, устаўляючы часціцу не(ня) злітна або асобна. Самі сабе прагаворым правіла, якім карыстаемся. Толькі так мы напішам работу на высокі бал.


Скрынка з _ачэсаных дошак, нікім _палітыя кветкі, рэчы _патрэбны, _выдуманая гісторыя, _выдуманая мной гісторыя, работа _зроблена, нікім _заўважаная памылка, амаль _праходныя балоты, _адпраўлены ліст, коні _накормлены, _молатая кава, _дагледжаная добра гаспадарка, яшчэ _прагрэтая зямля, _кранутая кацянём ежа, тэма зусім _раскрыта, заданне _выканана, _прачытаны да ўрока параграф, _растрачаныя сілы, _упрыгожаны да свята клас, _абагрэты сонцам сад, _дапісанае да канца сачыненне, _закончаны мастаком пейзаж, валасы _прычасаны, _прапечаны пірог, _пасалоджаная добра гарбата.