Тэма. Колькасць і размяшчэнне насельніцтва
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ў вучняў ўяўлення аб
колькасці насельніцтва Беларусі і яго размяшчэнні
Задачы ўрока:
навучальная – сфарміраваць у вучняў уяўленне аб колькасці насельніцтва Беларусі;
развіваючая – выпрацаваць уменні і навыкі вучняў па рабоце са статыстычным матэрыялам, табліцамі, дыяграмамі, атласам;
выхаваўчая – садзейнічаць развіццю ў вучняў творчых функцый мыслення
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.
Абсталяванне: атласы РБ, інструктыўныя карткі, падручнік, адміністратыўна-тэрытарыяльная карта РБ, мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя.
Х О Д У Р О К А
1.Арганізацыйны этап
Прывітанне, арганізацыя ўвагі вучняў.
2. Актуалізацыйна-матывацыйны этап
1) - Рабяты, сёння на ўроку я хачу прапанаваць вам дэвіз: “Дарогу адолее той, хто ідзе” (усходняя прыказка). Гэта азначае, што той хто добра папрацуе на ўроку, здолее вырашыць усе наступныя задачы.
Я ўпэўнена, што сёння на ўроку вы выявіце ўсе свае лепшыя якасці. А ў першую чаргу, пакажаце ўсе набытыя вамі веды, уменне слухаць таварыша, працаваць разам і шмат іншага. Дзякуючы гэтаму, у вас усё атрымаецца.
2) “Мы, народ Рэспублікі Беларусь” – гэтымі словамі пачынаецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
3) Каго мы адносім да народа Беларусі?
( Усе насельніцтва краіны)
4) Сення мы будзем гаварыць аб людзях, якія жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
5) Адкажыце на пытанне. Як называецца групоўка людзей, якая пражывае на пэўнай тэрыторыі краіны? (Насельніцтва)
6) Назва наступнага раздзелу ў курсе “Геаграфіі Беларусі” – “Насельніцтва”.
Чаму адной з асноўных тэм геаграфіі з’яўляецца дадзеная тэма? ( Людзі вырабляюць матэрыяльныя каштоўнасці).
3.Актуалізацыя ведаў
- на экране паняцці, якія патрэбна ўспомніць Слайд 2
- Назавіце, па якіх прыкметах адрозніваецца насельніцтва. (Па колькасці, узросту, полу, нацыянальнасці і расавым прыкметах, рэлігійнай прыналежнасці)
Успомнім: да якой расы, моўнай сям’і, групы і народа адносімся мы – Беларусы? (Еўрапеоідная раса, Індаеўрапеоідная моўная сям’я, Славянская група, народ – Беларусы).
Пытанне: як вы лічыце, які асноўны паказчык характарызуе насельніцтва? (Колькасць)
4. Вывучэнне новага матэрыялу
Вызначэнне тэмы ўрока: “Колькасць і размяшчэнне насельніцтва” ( Запішыце ў сшыткі). Слайд 3
Фармуляванне мэты і задач урока разам з вучнямі. Слайд 4
Адкажыце на пытанні:
Як вызначаюць колькасць насельніцтва ў краінах свету? (Перапіс насельніцтва).
У якім годзе адбыўся апошні перапіс насельніцтва ў Беларусі? (1 снежня 2010 г.).
Па дадзеным перапісу на 1 снежня 2014 года, колькасць насельніцтва склала – 9 468,2 млн. чалавек. Слайд 5
Па колькасці насельніцтва ў Еўропе Беларусь займае 15 месца.
А першы перапіс насельніцтва на тэрыторыі Беларусі прайшоў у 1887 годзе. Па выніках падліку, колькасць людзей на той час саставіла 6 673 000 чалавек.
Дадатковы тэкст аб перапісе
Як змянілася колькасць насельніцтва з канца XIX да пачатку XXI веку, вызначым, прааналізаваўшы табліцу 1 на старонцы 164.
(Выкарыстанне інструктыўнай карткі !).
Увага на экран: статыстыка па Клецкаму раёну, Грыцэвіцкаму С/с, аг.Грыцэвічы. Слайд 6,7,8
Прааналізіруем
Што вы чулі аб дэмаграфічнай палітыцы ў Беларусі?
Якія сноўныя напрамкі ў дэмаграфічнай палітыцы Беларусі?
( Матэрыяльная падтрымка сямей, асабліва мнагадзетных, фарміраванне здаровага ладу жыцця, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця, прадстаўленне жылля, крэдытаў).
Ці прыносіць станоўчы вынік дэмаграфічная палітыка?
Вынік работы ў групах
Што адбываецца з колькасцю насельніцтва ў Беларусі?
На якім месцы па колькасці насельніцтва знаходзіцца Беларусь?
Ці дапаможа сучасная палітыка дзяржавы рашыць дэмаграфічную праблему?
Фізкультхвілінка Слайд 9,10,11
2) Мы вывучылі колькасць насельніцтва. Характарыстыка размяшчэння насельніцтва
1.Шчыльнасць насельніцтва
- запісаць паняцце
2. Вызначыць шчыльнасць насельніцтва Клецкага раёна
Прадоўжыце сказ:
Мы за …(здаровы лад жыцця)
Мы супраць … (шкодных звычак)
4.Замацаванне матэрыялу
Прачытайце падагульненне па падручніку на ст. 1
Выканканне выхаднога тэста
Узаемаправерка
Адзнакі
Дамашняе
22, пытанні, 4-5 узровень – апераджальнае заданне: разлічыць натуральны прырост насельніцтва Клецкага раёна і аг.Грыцэвічы
Рэфлексія
Якая інфармацыя для вас важная?
Інструктыўная картка №1
Прааналізуйце табліцу 1 “Дынаміка колькасці насельніцтва” у падручніку на ст.164 і запоўніце табліцу ў інструктыўнай картцы
Перыяды | Як змянілася колькасць насельніцтва (павялічылася\ паменшылася) | Прычыны (падручнік ст.164-165) |
1897 - 1940 | | |
1940 - 1950 | | |
1950 - 1979 | | |
1979 - 1989 | | |
1989 - 2009 | | |
Практычная работа № 5
Пабудаванне дыяграмы узрастова-палавой структуры насельніцтва Беларусі і яе аналіз
Мэта: развіваць уменні чытаць і аналізаваць статыстычны матэрыял і на
гэтай аснове будаваць кругавыя дыяграмы
Абсталяванне: з табліцы 2,3 “ Узрастовая структура насельніцтва
Беларусі” 2010, 2016.
2018 гадоў
Х О Д Р А Б О Т Ы
Актуалізацыя ведаў
1)Што такое натуральны прырост?
2)Назавіце ўзрастовыя групы насельніцтва.
3) Якія фактары ўплываюць на змяненні ўзрастовай структуры насельніцтва?
Прааналізуйце дадзеныя перапісаў насельніцтва 2010, 2016, 2018 гадоў
Пабудаванне кругавых дыяграм па дадзеным табліцы 2
Начарціць 3 акружнасці
З табліцы 2 выбраць дадзеныя за годы: 2010, 2016, 2018
У кожнай дыяграме асобнымі сектарамі пакажыце суадносіны 3 уроставых груп жыхароў Беларусі: дзеці, дарослае насельніцтва, пажылыя людзі і два сектары: мужчыны і жанчыны (паза 3 сектарамі
Зрабіце вынік
На працягу 20 гадоў у ўзроставай структуры насельніцтва Беларусі адбыліся наступныя змены …
Гэта абгрунтоўваецца наступнымі прычынамі …
Тэст па тэме “Дынаміка насельніцтва і яго ўзрастова-палавая структура”
На тэрыторыі Беларусі пражывае каля:
а) 12 млн. чалавек; б) 9,4 млн. чалавек; в) 8,5 млн. чалавек
Колькасць насельніцтва на тэрыторыі Беларусі:
а) павялічваецца; б) памяншаецца; в) застаецца нязменнай
Працэнт дзяцей на тэрыторыі беларусі ўвесь час расце:
а) так; б) не
Працэнт пажылых людзей складае:
а) 10; б)15,9; в) 61; г) 22,5
Выберыце правільныя паказчыкі суадносін мужчын і жанчын:
а) 15,9% : 22,5%; б) 46,6% : 53,4%; в) 50% : 62%
Дэмаграфічная палітыка ў нашай дзяржаве накіравана на:
а) памяншэнне колькасці насельніцтва; б) на павелічэнне колькасці насельніцтва