СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Пазакласнае чытанне "Як ты да людзей..."

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок пазакласна чытання распрацаваны па новай праграме

Просмотр содержимого документа
«Пазакласнае чытанне "Як ты да людзей..."»

Тэма 41. Пазакласнае чытанне «Як ты да людзей, так і людзі да цябе» 12.02

Мэты: Арганізаваць чытанне і разгляд кніг пра значэнне ветлівасці і добразычлівасці ў жыцці людзей, аб іх узаемаадносінах, добрых і дрэнных учынках, аўтарах, якія пішуць пра дзяцей мастацкія творы розных жанраў.

Літаратура для азнаямлення: Э.Агняцвет “Ледзянцы”, М.Янчанка “Адведалі”.

Ход урока.

1.Арганізацыйны момант.

2.Падрыхтоўка да ўспрымання верша Э.Агняцвет “Ледзянцы”.

- Ты, вядома, любіш хадзіць у тэатр і часта бываеш там не толькі з бацькамі, але і са сваімі аднакласнікамі. Тэатр — незабыўны свята, які ствараюць не толькі рэжысёр, акцёры, асвятляльнікі, але і гледачы. Ад гледачоў таксама шмат у чым залежыць, ці прынясе наведванне тэатра радасць, ці выкліча прыкрасць і крыўда. Калі падчас распачатага дзеянні спазняюцца гледачы праходзяць на свае месцы, калі побач хто-то шамаціць цукерачнай абгорткай, а суседзі гучна перагаворваюцца паміж сабой, то тваё настрой будзе безнадзейна сапсавана. У тэатры, як і ў многіх іншых грамадскіх месцах, неабходна думаць не толькі аб сабе.

- Пра што, на вашу думку, пойдзе гаворка ў вершы Э.Агняцвет “Ледзянцы”.

3.Чытанне верша настаўнікам.

- Якія пачуцці ў вас выклікаў твор?

*Слоўнікавая работа.

*Чытанне верша ланцужком па слупку.

*Аналіз зместу твора.

- Чаму верш мае такі загаловак?

- Наколькі ён адпавядае зместу твора?

- Што адбылося ў тэатры? Пацвердзіце радкамі з тэксту.

- Дайце ацэнку паводзінам хлопчыкаў?

* Работа ў парах.

- Скласці правілы паводзін у тэатры.

4. Падрыхтоўка да ўспрымання апавядання М.Янчанкі “Адведалі”

- Перш чым размова пойдзе далей, я хачу запытаць у вас, што такое дзяцінства?

- Вы бачыце на дошцы малюнкі. Выберыце сярод іх малюнкі пра дзяцінства.

- Ці можа з’явіцца сяброўства паміж дарослымі і дзецьмі?

5.Развіццё мовы.

Гульня “Незвычайныя выразы”

- А зараз давайце пагуляем у гульню “Незвычайныя выразы”.

Біць лынды – гультаіцца.

Сунуць нос не ў свае справы – цікавіцца чужымі справамі.

Выбіцца з сіл – моцна стаміцца.

Марнаваць час – губляць час.

Працаваць непакладаючы рук – вельмі старана працаваць.

6. Чытанне апавядання М.Янчанкі “Адведалі” вучнямі.

* Праврека першаснага ўспрымання.

- Хто з’яўляецца дзеючымі асобамі апавядання?

- Як іх звалі?

* Аналіз твора.

- Як пачалося сяброўства дзядзькі Васіля з Янкам і Антосем?

- Як вы лічыце, сур’ёзна да хлопчыкаў звярнуўся дзядзька Васіль, ці жартоўна?

- Чаму хлопчыкам падабалася сябраваць з дзядзькам? Прачытайце.

7. Абагульненне. Рэфлексія.

Работа у групах

— Зараз я прапаную вам гульню, у якой неабходна суаднесцi часткi прымавак i растлумачыць сэнс адной з ix.

Сябра за грошы а) таго нiхто не любiць.

Птушка моцная крыламi, б) чым родная мацi.

Хто толькі сябе любiць, в) не купiш.

Чалавек без сяброў, г) а чалавек дружбай.

Няма лепшага дружка, д) што дрэва без каранёў.

Адказы: 1—в; 2—г, 3—а; 4—д; 5—б.

У добрага чалавека а) а дрэнная разганяе.

Той не можа быць другам, б) заўсёды многа сяброў.

Сябры пазнаюцца в) а старых не забывай.

Добрая справа людзей збipae, г) у бядзе.

Новых сяброў набывай, д) хто ў бядзе абходзiць кругам.

Адказы: 1—6; 2—д, 3—г; 4—а; 5—в.

- Якія з гэтых прыказак падыходзяць да тэмы пазакласнага чытання?

- Якія правілы адносін паміж людзьмі вы для сябе адкрылі?

8. Дамашняе заданне.

Папярэдняе заданне да наступнага ўрока пазаклас­нага чытання Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае”.


Тэма 7. Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае

Тэма 42. Прыказкі пра ўзаемаадносіны ў сям’і; беларускія народныя казкі «Недалікатны сын» і «Зайздросны дзядзька» 13.02

Мэты: Пазнаёміць вучняў са зместам і задачамі новага раздзела: чаму навучацца і якія ўменні будуць развіваць; з творамі вуснай народнай творчасці: прыказкамі і казкамі на тэму ўзаемаадносін дзяцей і бацькоў у сям’і, пра клопат і павагу ў ёй. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твораў фальклору. Развіваць творчыя здольнасці прыдумваць змест сваёй канцоўкі казкі. Вызначаць персанажаў у прачытаных творах, іх рысы характару і тлумачыць учынкі дзейных асоб. Выказваць свае адносіны да герояў казак. Фармуляваць асноўную думку твораў. Падрабязна пераказваць змест прачытаных казак па калектыўна складзеным плане. Гісторыя паходжання прыказкі «На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму бацькам назавеш!» у казцы «Недалікатны сын». Высмейванне ў казцы «Зайздросны дзядзька» зайздрасці як адной з адмоўных рыс чалавечага характару

Ход урока.

1.Арганізацыйны момант

2. Аналіз старонкі-навігатара да тэматычнага раздзела «Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае».

* Чытанне загалоўка-прымаўкі з пастаноўкай лагічнага націску на выразе “…бацькоў думкі згадвае”

- Як вы разумееце сэнс выразу?

- Прывядзіце прыклады са свайго жыцця. Калі ў хвіліны непрыемнасцей вы ўспаміналі павучальныя словы мамы і таты.

- Чаму ў прыказцы сцвярджаецца, што думкі бацькоў успамінае добрае дзіця?

* Разгляданне-малюнка застаўкі на с.3.

- Чым займаюцца тата і дзеці?

- Кім, на вашу думку, працуе бацька? (Архітэктарам)

- Кім у будучым могуць стаць сын і дачка?

* Знаёмства са зместам падрубрык “Мы пазнаёмімся…”, “Мы працягнем вучыцца…”, “Мы навучымся…”

3.Работа з беларускай народнай казкай “Недалікатны сын”.

*Абмеркаванне рэпрадукцыі карціны Уладзіміра Масленікава «Сям’я» па пытаннях рубрыкі “Давайце абмяркуем”. (с.8.)

* Слоўнікавая работа.

* Чытанне казкі настаўнікам.

* Работа з рубрыкай “Прыпынак фантазіі”

* Чытанне твора сам сабе вучнямі.

- Якія пачуцці выклікаў у вас галоўны герой?

* Вызначэнне дзейных асоб, іх характарыстыка на аснове паводзін і ўчынкаў.

- Як называў сын бацьку?

- Што прымусіла сына назваць Кузьму бацькам?

* Калектыўная работа з мэтай падрыхтоўкі да падрабязнага пераказу: вызначэнне частак твора: зачыну, асноўнай часткі і канцоўкі, складанне плана.

1.Жыў у аднаго бацькі непаслухмяны сын.

2.Аднойчы паехаў Кузьма з сынам па сена.

3.Сынаў воз трапіў у выбаіну і перакуліўся.

4.На крутым павароце.

5.Просьба сына.

6.Адказ бацькі Кузьмы.

* Работа з прыказкамі пра ўзаемадносіны ў сям’і.

- Якія дзве прыказкі адпавядаюць асноўнай думцы казкі?

- Якая асноўная думка казкі? Патлумачце.

4. Работа з казкай “Зайздросны дзядзька”

* Самастойнае знаёмства вучняў са зместам казкі «Зайздросны дзядзька».

* Слоўнікавая работа.

* Вучнёўскае чытанне яе ўголас.

* Гутарка па пытаннях, што змешчаны пасля твора ў вучэбным дапаможніку.

- Чаму бедны брат наказаў сынам браць прыклад з дзядзькі?

- З-за чаго дзядзька не сказаў праўды пляменнікам пра свае планы на заўтрашні дзень? Як гэта яго характаразуе?

- За што пан даў хлопцам цэлы воз збажыны?

- Чаму пляменнікі падманулі дзядзьку?

- Што асуджаецца ў казцы?

* Работа вучняў у пары ці групе: складанне плана казкі і пераказ яе зместу па плане.

Прыкладны план.

1.Апошняе слова бацькі сваім сынам.

2.Дрэнныя думкі дзядзькі.

2.Як браты каля хлявоў двор капалі.

4.Размова зайздроснага дзядзькі з пляменнікамі.

5.Дзядзькін гасцінец пану.

6.панская плата за зайздрасць.

5.Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць падрабязны пераказ казкі «Недалікатны сын» ці «Зайздросны дзядзька» па плане (на выбар вучня)

6.Вынік урока.

- Чаму вучаць беларускія народныя казкі «Недалікатны сын» і «Зайздросны дзядзька»?