Просмотр содержимого документа
«План-канспект па беларускай мове "Дзеяслоў як часціна мовы" (6 клас)»
6 “А”, 18.03.2015
План-канспект урока па беларускай мове
Спасылка на падручнік https://www.aversev.by/rus/skachat/belaruskaya-mova-6
Тэма: Дзеяслоў як часціна мовы.
Мэта: Дапамога вучням у асэнсаванні асаблівасцей дзеяслова і замацаванні ўмення знаходзіць і аналізаваць дзеясловы.
Задачы:
паўтарыць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра дзеяслоў як часціну мовы, дапамагчы засвоіць асноўныя прыметы дзеяслова, канкрэтызаваць змест граматычнага тэрміна «дзеянне»;
пашырыць уяўленне пра лексічныя групы дзеясловаў, паказаць іх сэнсава-граматычную ролю ў тэксце;
папоўніць слоўнік вучняў новымі ленсіка-семантычнымі групамі слоў;
выпрацоўваць уменне фармуляваць азначэнне дзеяслова, распазнаваць дзеясловы ў тэксце, адрозніваць іх ад іншых часцін мовы;
вызначаць сэнсава-граматычную ролю ў тэксце, класіфікаваць паводле пэўных лексіка-семантычных груп;
вызначаць зменныя марфалагічныя прыметы (час, асобу, лік, род), сінтаксічную ролю ў сказе;
актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў;
развіваць вуснае маўленне вучняў, маўленчыя і творчыя здольнасці;
выхоўваць чуйныя адносіны да прыродных з’яў.
Тып урока: камбінаваны ўрок.
Абсталяванне: падручнік па беларускай мове для вучняў 6 класа,мультымедыйная ўстаноўка.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Стварэнне спрыяльных псіхалагічных умоў.
-Добры дзень. Сядайце. Як ваш сённяшні настрой? (Добра!) Гэта цудоўна! Давайце адмецім адсутнічаючых? (настаўнік правярае прысутнасць вучняў). Праверце, калі ласка, каб на парце быў падручнік і сшытак.
Назіранне за моўным матэрыялам.
Дзеці чытаюць практыкаванне 404, а потым адказываюць на пытанні знізу.
Актуалізацыя ведаў вучняў.
• Успомніце, як змяняецца дзеяслоў? (Час, асоба, род, лік)
• Якім членам сказа можа быць дзеяслоў? (Выказнікам)
Так, добра. Але для замацавання ведаў па нашай сённяшняй тэме нам трэба прачытаць правіла на старонцы 214.
1) Знаёмства з правіламі (чытанне правіла)
Два вучні чытаюць правіла. Вось мы прачыталі правіла, адкажыце мне:
Што такое дзеяслоў?
Што абазначаюць дзеясловы?
Як змяняюцца дзеясловы?
Зірніце яшчэ ніжэй, на практыкаванне 405. Нам трэба выпісаць усе дзеясловы, вызначыць іх часі асобу.
Працуюць усе вучні, потым выклікаюцца тры вучні, якія чытаюць выкананае заданне
Замацаванне матэрыялу.
-Звернемся да 215 старонкі, дзе знаходзіцца практыкаванне 406. Прачытаем тэкст, знойдзем дзеясловы і вызначым, што яны абазначаюць. (Тэкст чытаюць два вучні).
-Вельмі добра.
Фізкультхвілінка.
Настаўнік называе прыметнікі, а вучні іх жэстамі перадаюць. Шырокі, вузкі, высокі, нізкі, радасны, сумны. Перавесці позірк на акно, дзверы, падлогу, столь. Можна 2 разы.
Добра, сядайце.
Далейшае замацаванне матэрыялу.
Хвіліна творчасці. Напісаць сачыненне на тэму «Вясенні дзянёк», ужываючы дзеясловы, якія абазначаюць стан чалавека і прыроды.
Вынікі ўрока. Заданне на дом. Выстаўленне адзнак.
Дзеці, скажыце:
Што такое дзеяслоў?
Што абазначаюць дзеясловы?
Як змяняюцца дзеясловы?
Якім членам сказа можа быць дзеяслоў?
Вучні адказваюць на пытанні настаўніка. Потым настаўніквыстаўляе адзнакі.
-Дзеці, звярніце ўвагу на дошку. Дома вы павінны будзеце выканаць на 216 старонцы 409 практыкаванне. Трэба спісаць тэкст, устаўляючы замест кропак дзеясловы-выказнікі, якія перадаюць віды разумовай дзейнасці. Вызначыць іх марфалагічныя прыкметы. Таксама паўтарыце параграф 54. Усё вам зразумела?
Дзякуй вам за добрую працу! Да пабачэння.
3