СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Самае галоўнае і прыгожае на зямлі—жыццё чалавека Эсэ

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Самае галоўнае і прыгожае на зямлі—жыццё чалавека Эсэ»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Буда-Кашалёва”









Самае галоўнае і прыгожае на зямлі—жыццё чалавека


Эсэ




















г. Буда-Кашалёва, 2019г.

-2-

Жывіце, людзі, для людзей…

У сэрцы помсты не сяліце,

Цяплом вачэй, святлом надзей

На лепшае благаславіце.

Жывіце, людзі, для людзей,

Для чалавека, не для рэчы.

Жывіце мірна і часцей

Вы ўсміхайцеся сустрэчным!

В. Буланда


Жыццё складаецца з імгненняў: радасць, нянавісць, трыумф, сорам, злосць, адчай, страх. Каханне і адзінота…Прыхільнасць і здрада…часта дабро і зло ідуць па жыцці рука аб руку. У коле бытавых праблем мы проста не заўважаем гэтага. Мы шмат чаго не заўважаем…

У імклівым і супярэчлівым дваццаць першым стагоддзі людзі пераступілі праз шмат якія духоўныя запаветы. Многія забыліся, што такое сумленне, дабрадзейнасць, сорам, страх перад Богам, людзьмі і законам. Прага ўлады кіруе паводзінамі людзей. Пануюць зайздрасць і прыстасаванства, крывадушнасць і здрада. Пашырылася абыякавасць, узмацнілася жорсткасць. Не наладжваецца згода і паразуменне паміж краінамі. Дагэтуль на планеце палаюць войны, грымяць выбухі, гінуць людзі. Не прыпыняецца захоп тэрыторый, ганенні іншадумцаў. Што адбываецца з намі? Калі гавораць пра вайну, чамусьці заўсёды думаеш пра людзей. Любое выпрабаванне для чалавецтва становіцца выпрабаваннем для кожнага чалавека: хто ты, які ты, як ідзеш па зямлі і чаго варты твой кожны крок. Суровы час не дае права на памылку, не дае магчымасці праверыць сябе: чалавек я ці… Страшны час… Чалавечае жыццё не мае цаны.

Зброя, вірусы, войны… Яны нясуць нам беды, слёзы і смерць. І часта мы, людзі, забываем, што самае каштоўнае на зямлі—гэта жыццё чалавека. Яно непаўторнае, унікальнае, бясцэннае!

Наша мінулае жыццё—незабыўнае, жыццё сучаснае—яно дзіўнае, а наша будучыня—непрадказальная…

Жыццё—вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова. Адведзены нам час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. Трэба шанаваць сваё ўласнае жыццё, радавацца кожнаму пражытаму дню і не ў якім выпадку не адбіраць жыццё ў іншых.

На маю думку, самае галоўнае ў жыцці—гэта мэтанакіраванасць, працавітасць, цярпенне. Яны дапамагаюць нам з годнасцю пераадолець і вытрымаць усе жыццёвыя выпрабаванні.

Я захапляюся жыццём вялікіх людзей. Імёны класікаў сусветнай літаратуры, мастакоў, акцёраў, музыкантаў не толькі ўвайшлі ў гісторыю, але і пакінулі свой “след” на Зямлі, падобна падаючай зорцы.

Дзеля чаго мы жывём? Дзеля чаго нараджаемся, настойліва вучымся, нястомна працуем? Гэта пытанне хвалюе кожнага чалавека. Мы пастаянна

-3-

забываем, што ўсіх нас нараджае Прырода, і яна надзяляе ўсіх разнастайнымі творчымі задаткамі. У людзей толькі ёсць магчымасць прадоўжыць род і развіць прыродную зададзенасць, выявіць у грамадзе сваю наканаванасць. Прырода дасылае нам светлыя пачуцці—каханне, любоў. І тады зноў зашчыміць у душы і абвострыцца пытанне: ”Чаго я варты? Што трэба рабіць далей?”

З гадамі да чалавека прыходзіць мудрасць. Ён пачынае разумець сэнс свайго зямнога прызначэння, пачынае цаніць жыццё. Смерць падводзіць апошнюю рысу зямному існаванню чалавека, робіць усіх роўнымі, вызначае велічыню і прыдатнасць зробленага, дасягнутага, здзейсненага людзьмі. Нікому не ўдаецца пазбегнуць адказу на яе мудрыя, кардынальныя пытанні: ”Дзеля чаго жывеш, чалавек, змагаешся, пакутуеш?”

Дзеля чаго я жыву? Гэта пытанне хвалюе і мяне. З ранняга дзяцінства мы не задумваемся над ім, але, паступова падрастаючы, кожны з нас вызначае свой шлях.

Мне здаецца, што, прыйшоўшы на гэты свет, я павінна рабіць дабро, прыносіць карысць людзям. Я хачу атрымаць добрую адукацыю, знайсці цікавую працу, мару мець добрых і верных сяброў. Я хачу расці і радаваць сваіх бацькоў, якіх вельмі люблю. І да ўсяго гэтага я буду ісці. А каб дасягнуць усяго гэтага, трэба вучыцца быць сумленным, высакародным, адважным і мэтанакіраваным. А самае важнае—заставацца Чалавекам у любых сітуацыях, каб не было сорамна зірнуць на сябе збоку. Трэба любіць людзей, быць добрым і спагадлівым, бо кожны жыве на Зямлі адзін раз. І не трэба ўсё жыццё шукаць сэнс. Трэба ўсяго толькі жыць так, каб на душы было цёпла і радасна, быць сумленным з самім сабой і навакольнымі.

Для мяне жыццё—гэта самае вялікае багацце, якое ёсць у чалавека. Калі людзі будуць ведаць цану жыцця, лічыць яго самым дарагім скарбам,

магчыма, атрымаецца выправіць старыя памылкі і не нарабіць новых. Трэба толькі верыць у свае сілы і не рабіць іншым таго, чаго не жадаеш сабе.

Я хачу звярнуцца да ўсіх людзей на Зямлі, каб яны любілі, шанавалі, цанілі самае галоўнае і прыгожае, што было дадзена нам аднойчы—жыццё!

Любіце травы, дрэвы, рэкі,

Прастор палёў, блакіт нябёс,

Цаніце працу, чалавека,

І бог вам дасць спагадны лёс.

А каб цанілі вас у свеце,

(Я лепшых слоў не падбяру),

Шануйце дзіва на планеце—

Святую нашую зямлю.

(А.Ставер)