Просмотр содержимого документа
«Самастойная работа "Чатырохвугольнікі. Плошчы фігур"»
9 клас Самастойная работа “Чатырохвугольнікі. Плошчы фігур”.
Варыянт1
1. Начарціце прамавугольнік. Правядзіце прамую так, каб яна падзяліла гэты прамавугольнік на трохвугольнік і трапецыю.
2. У раўнабедранай трапецыі АВСD пункт Е – сярэдзіна большай асновы АD, ЕD = ЕС, ВАD = 60о. Дакажыце што чатырохвугольнік АВСЕ з’яўляецца ромбам.
3. Адна са старон прамавугольніка на 4 см большая за другую, а перыметр роўны 24 см. Вылічыце плошчу квадрата, які пабудаваны на большай старане прамавугольніка.
4. У прамавугольным трохвугольніку АВС (АВС = 90о)
АВ = 6 см, АС = 10 см. Пункты F і Т – сярэдзіны старон
АВ і ВС адпаведна. Вылічыце плошчу трохвугольніка ВFТ
( рыс. 1).
9 клас Самастойная работа “Чатырохвугольнікі. Плошчы фігур”.
Варыянт2
1. Начарціце ромб. Правядзіце прамую так, каб яна падзяліла гэты ромб на трохвугольнік і трапецыю.
2. Упрамавугольніку АВСD дыяганалі перасякаюцца ў пункце О, а Р і F – сярэдзіны старон DС і АD адпаведна. Дакажыце што чатырохвугольнік FОСР з’яўляецца паралелаграмам.
3. Даўжыні старон прамавугольніка адносяцца як 2 : 3, а перыметр роўны 20 см. Вылічыце плошчу квадрата, які пабудаваны на меншай старане прамавугольніка.
4. У прамавугольным трохвугольніку АВС (АВС = 90о)
ВС = 16 см, АС = 20 см. Пункты Р і Т – сярэдзіны старон
ВС і АС адпаведна. Вылічыце плошчу трохвугольніка ТРС
( рыс. 1).