Урок-казка ў 5 класе па тэме “Задачы на часткі”
Мэта ўрока: адпрацоўка навыка рашэння тэкставых задач прыкладнога характару
Задачы ўрока:
- фарміраванне алгарытма рашэння задач на часткі;
- фарміраванне пазнавальнай цікавасці да матэматыкі;
- развіваць навыкі арыфметычных дзеянняў з натуральнымі лікамі;
- развіццё мовы вучняў, матэматычнае мысленне;
- выхоўваць уважлівасць, самастойнасць, адказнасць за даручаную справу.
Абсталяванне: казачны герой Бураціна, камп’ютары, праграма Word, картачкі для самастойнай работы.
Ход ўрока:
І. Арганізацыйны момант.
Настаўнік: Сёння незвычайны ўрок матэматыкі. На ім усе вучні класа адправяцца ў чароўны свет казкі. Калі вы адгадаеце загадку, то пазнаеце галоўнага героя.
У бацькі ёсць хлопчык дзіўны,
Незвычайны, дзеравянны:
На зямлі і пад вадой
Шукае ключык залаты.
Хто ж гэта?
Дзеці: Бураціна
Настаўнік: Бураціна па-італьянску пераводзіцца як дзеравянная лялька. Рабяты, а як называецца казка і хто яе напісаў?
Дзеці: Аляксей Талсты “Залаты ключык, або прыгоды Бураціна”
Настаўнік: Калі вы сёння будзеце добра працаваць, то даведаецеся таямніцу Залатога ключыка. Вы хочаце даведацца таямніцу? І так, казка пачынаецца…
Усе вы ведаеце, што Бураціна купіў азбуку і пайшоў у школу. Я думаю, што ён ужо да сённяшняга дня шмат чаму навучыўся. І вось ён выканаў ваша дамашняе заданне. Давайце праверым ці правільна ён выканаў дамашняе заданне:
На адваротнай дошцы запісана рашэнне дамашніх задач(рашэнне з памылкай)
№3.208
1) 4 + 2 = 10 (ч.)
2) 2000 : 10 = 20 (г)
3) 20 * 4 = 800 (г) – вады
4) 20*2 = 400 (г) – малочнага тлушчу
5) 20*4 = 800 (г) – цукру
Адказ: 800 г вады, 400 г малочнага тлушчу, 800 г цукру.
№3.209
1) 180 : 2 = 90 (г) – адна частка
2) 3 * 90 = 240 (г) – малака
3) 5 * 90 = 450 (г) – вады
Адказ: 240 г малака і 450 г вады.
Настаўнік: Усё правільна выканаў Бураціна? Калі няправільна, то патрэбна выправіць памылкі.
Адзін з вучняў выпраўляе памылкі на дошцы.
Настаўнік: У сшытках запішыце дату, класная работа
-Давайце напомнім Бураціне, што мы вывучалі на папярэднім ўроку.
-Значыць тэма нашага ўрока “Рашэнне задач на часткі”
-Давайце паспрабуем паставіць задачы нашага ўрока, што нам патрэбна зрабіць на ўроку? (вучні ставяць задачы ўрока)
-Як вы помніце, Бураціна, адпраўляючыся ў краіну дурняў, папаў ў дрымучы лес. Давайце мы зробім наш лес матэматычны і дапаможам яму знайсці сцяжынку, па якой можна выбрацца з лесу. Для гэтага нам патрэбна папрацаваць вусна:
Вучні на камп’ютары выконваюць прапанаваныя заданні:
1. Аднавіце ланцужок вылічэнняў:
А)
Б)
2. Які лік прапушчаны:
А)
Б)
Настаўнік: Ну вось і знайшоў Бураціна сцяжынку. Яна прывяла яго да доміка Мальвіны. Мальвіна запрасіла Бураціну ў госці, напаіла чаем і вырашыла праверыць яго веды па матэматыцы. А тэму выбрала “Рашэнне задач на часткі”. А так, як Бураціна не любіў хадзіць у школу, то з задачамі яму справіцца цяжка. Давайце яму дапаможам.
Вучні ў сшытках рашаюць задачы з падручніка №3.211а) самастойна, а адзін вучань рашае каля дошкі.
Фізкультхвілінка (праводзіць адзін з вучняў)
Бураціна пацягнуўся,
Раз –нагнуўся,
Два – нагнуўся,
Тры – нагнуўся.
Рукі ўбок развёў,
Ключык, відаць, не знайшоў.
Каб ключык нам дастаць
На насочкі трэба ўстаць.
Настаўнік: Паколькі вы дапамаглі рашыць Бураціне задачы, Мальвіна вырашыла ўсіх нас парадаваць некатарымі рэцэптамі, якія таксама патрабуюць матэматычных ведаў
Арэхавы торт:
Цукар – 10 частак;
Грэцкія арэхі – 6 частак;
Мука – 7 частак;
Слівачнае масла – 4 часткі;
Сліўкі – 3 часткі;
Колькі грамаў патрэбна ўзяць кожнага прадукта, каб атрымаць торт масай 600 грам?
Настаўнік: Як вядома, пасля ежы рот патрэбна прапаласкаць, вось вам і рэцэпт:
Настойка для паласкання рота:
Рамашка – 3 часткі;
Календула – 2 часткі;
Шалфей – 4 часткі.
Колькі грамаў патрэбна ўзяць шалфея, калі рамашкі і календулы 100 грам?
Настаўнік: Каб заўсёды быць чыстым і прыгожым ад Мальвіны рэцэпт вадкасці для вывядзення пяцен
Вадкасць для вывядзення плям на адзенні:
Вада – 10 частак;
Нашатырны спірт – 2 часткі;
Соль – 1 частка;
Колькі будзе важыць уся вадкасць, калі вады ў ёй будзе 20 грам?
Настаўнік: Выбірайце адзін з рэцэптаў, які з’яўляецца задачай і рашыце яе на камп’ютары.
Вучні выконваюць заданні на камп’ютары.
Настаўнік: Мальвіна вельмі ўдзячна вам за рашэнне яе задач-рэцэптаў.
Рэфлексія:
А зараз давайце падвядзём вынікі нашага ўрока:
- Ці справіліся вы са сваімі пастаўленымі задачамі на ўрок?
- Чаму вы навучыліся на сёняшнім уроку?
(Усе вучні даюць адказы на пытанні)
Дамашняе заданне: п.3.14 № 3.215, 3.217, скласці задачу на часткі з выкарыстаннем казачных герояў.
Вынікі ўрока: Зараз кожны з вас паставіць сабе адзнаку за работу на ўроку. (Выстаўленне адзнак у журнал і ў дзённік)
Настаўнік: усім дзякуй за ўрок.