СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок матэматыкі ў 2 класе па тэме " Замацаванне прыёмаў пазатаблічнага складання і аднімання двухзначных лікаў

Нажмите, чтобы узнать подробности

Інтэгрыраваны ўрок матэматыкі і прадмета " Чалавек і свет". Урок матэматыкі па тэме " Замацаванне прыёмаў пазатаблічнага складання і аднімання двухзначных лікаў", Чалавек і свет " Свет насякомых.Пчолы". На гэтым уроку выкарыстаны прыёмы мадэліравання пры рашэнні тэкставых задач.

Просмотр содержимого документа
«урок матэматыкі, 2 клас»

Тэма ўрока: Замацаванне прыёмаў пазатаблічнага складання і аднімання двухзначных лікаў


Мэта ўрока: замацаванне навыкаў вусных вылічэнняў у межах 100


Задачы:

адпрацоўваць вылічальныя навыкі, садзейнічаць развіццю ўменняў вылучаць галоўнае ў пазнавальным аб'екце;

ствараць умовы для развіцця пазнаваўчай актыўнасці праз уяўленні аб свеце насякомых, узаемасувязі ў прыродзе, уменні аргументаваць свае выказванні, будаваць высновы;

выхоўваць працавітасць, пачуццё калектывізму


Абсталяванне: камп’ютар, слайд-прэзентацыя


Тып урока: інтэгрыраваны (матэматыка, чалавек і свет)


Слоўнік: ляток, соты.

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант

Прыціснуўшы далоньку да далонькі суседа, выкажыце свае пажаданні ў правядзенні ўрока. Я жадаю вам поспеху, цярпення, узаемаразумення.

Пачаць сённяшні ўрок мне хочацца словамі В. Драгунскага, якія будуць служыць дэвізам нашага ўрока.(Дэвіз запісаны на дошцы)

Не важна, хто ты, а важна, як ты выконваеш сваю работу.” В.Драгунскі

Сёння нас чакае вялікая праца. Справіцца з ёй змогуць уважлівыя, дапытлівыя, працавітыя і дружныя рабяты.


II. Актуалізацыя ведаў

Узорам працавітасці, узаемадапамогі нам будзе служыць той, хто з'яўляецца адным з найвялікшых працаўнікоў ва ўсім свеце. Каб даведацца, хто гэта, трэба выканаць наступную работу – вусна рашыць прыклады. Затым запісаць адказы ў парадку ўбывання і суаднясці іх з літарамі, запісанымі каля кожнага прыкладу.


Ы 50–20 30
О 97–42 55
П
43+31 74
Ч
18+40 58
Л
41 + 4 45

Адказы:74, 58, 55, 45, 30 /пчолы/. ( Выстаўляецца на дошцы)

Так, рабяты, гэта пчолы – нястомныя працаўнікі. І адна з іх, Мая, будзе з намі разам працаваць на ўроку і раскажа шмат цікавага з жыцця свайго вулля.

Пчалу пачыталі ва ўсе часы. Мёд лічылі ежай багоў.

III. Паведамленне тэмы ўрока

Калі зазірнуць у вулей, то можна ўбачыць, на першы погляд, бязладна снуючых пчол. Ці так гэта? ( Адказы дзяцей) Усё ў жыцці пчол падпарадкавана вызначаным законам, усё знаходзіцца ў строгім парадку. Кожная пчала займаецца сваёй справай, выконваючы яе на выдатна. Сёння мы паспрабуем зазірнуць у таямнічы мір пчол. Але пчолы не растаюцца са сваімі сакрэтамі лёгка, таму нам трэба выканаць заданні. Як вы думаеце, што мы паўторым справіўшыся з імі? ( Адказы дзяцей) Мы замацуем прыёмы вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў, рашэнне задач пры дапамое мадэліравання. Такім чынам, у шлях.

Слайд 1

IV. Праца над замацаваннем пройдзенага матэрыялу

  1. Знаходжанне значэнняў выразаў са зменнымі. Праца ў групах

Дарога пчалы пачынаецца ад вулля. На пасецы звычайна знаходзіцца шмат вулляў. Вось і мы ў сябе ў класе "пабудуем" іх. Нам трэба знайсці значэнні выразаў са зменнымі.

Выканаўшы заданне, вы пабудуеце свой вулей. Сваю работу вы ацэніце ў лістках самаадзнакі. (Дзеці знаёмяцца з лісткамі самаадзнакі) Слайд 2





с

21

70

56

63

77

42

с+13

 

 

 

 

 

 





в

90

72

99

63

81

54

в-11

 

 

 

 

 

 



- Малайчыны, вы справіліся з заданнем, і не выпадкова нашы вуллі апынуліся менавіта такіх колераў. Дзякуючы гэтай афарбоўцы, яны менш пераграваюцца на сонцы, ды і іншых колераў пчала проста не адрознівае. Слайд 3


- Хто ведае, колькі вачэй у пчолкі? У пчалы столькі вачэй, колькі ў чалавека, яшчэ раз столькі ж і яшчэ адзін. Колькі ж вачэй ў пчолкі? (У пчалы 5 вачэй: 2 вялікіх, размешчаных па баках галавы, і 3 маленькіх на ілбу паміж імі.)Слайд 4


  1. Паўтарэнне нумарацыі ў межах 100

На кожным вуллі ёсць ляток ( Работа са слоўнікам. Ляток - адтуліна ў вуллі для прылёту і вылету пчол, уваход у вулей. ) Каля яго заўсёды тоўпіцца шмат пчол. Але пчолы выдатна ведаюць правілы дарожнага руху і ніколі не парушаюць іх. Тыя, хто прыляцеў з працы, ўваходзяць па ніжняй частцы лятка, тыя, хто вылятае - па верхняй. Захаванню правіл дарожнага руху мы можам павучыцца ў пчол.

53 99 75

Вуллям на пасецы звычайна прысвойваюць нумары. Ёсць яны і ў нас. Назавіце іх.(53,99,75.) Назавіце папярэднія і наступныя лікі для тых, якія вы бачыце на дошцы. Запішыце іх у парадку ўзрастання. (Адзін чалавек працуе на дошцы.)

(Сааацэнка)

3. Зрокавая фізхвілінка

4. Рашэнне прыкладаў. Работа ў парах. Самаправерка

Пчале пара на працу, ды і нам таксама. У колькі гадзін пачынаецца наш працоўны дзень? (У 9гадзін 00 хвілін.) Па чым вы вызначаеце час?

- Пчала таксама вельмі добра арыентуецца ў часе. Для гэтага ёй не патрэбныя ні гадзіннікі, ні сонца. Ёй патрэбныя кветкі. Яна вылятае тады, калі пачынае працаваць кветкавы гадзіннік.

1,2 пара – с.66, №2 – 3 узровень

3 пара – с.66, №3 – 5 узровень ( Самаацэнка)

  • Знаёмства з “Кветкавым гадзіннікам” Слайд 5


5. Работа з падручнікам. Каллектыўная работа

Малайчыны, рабяты, вам усяго па 7- 8 гадоў, а вы ўжо шмат ведаеце і ўмееце. Як вы думаеце, у якім узросце пчала пачынае займацца зборам нектара? Даведацца гэта вы зможаце, рашыўшы задачы.


-Задача № 4, с 66

а) разбор задачы

- Пра што гаворыцца ў задачы?

- Колькі талерак было у буфеце? ( 18 і 12 )

- Што зрабілі з талеркамі ? ( Узялі )

-Колькі талерак узялі? ( Невядома)

- Колькі талерак засталося? ( 24)

-Зачытайце пытанне задачы.

б) мадэліраванне задачы

1) вербальная мадэль ( заданне на выбар мадэлі) Слайд 6,7

Было – 18т. і 12 т. Было – 18т. і 12 т.

Узялі - 24т. Узялі - ? т.

Засталося - ? т. Засталося - 24 т.


2) схематычная мадэль ( заданне на пабудаванне мадэлі) Слайд 8



18 12



? 24


г) аналіз задачы

- Мы можам адразу адказаць на галоўнае пытанне задачы? (Не)

- Чаму?

- Што мы павінны даведацца? ( колькі было талерак)

- Якім дзеяннем мы знойдзем колькасць талерак? (складаннем)

- Калі мы даведаемся, колькі было талерак, мы зможам адказаць на галоўнае пытанне задачы? ( так)

- Мы будзем знаходіць цэлае ці частку?

- Якім дзеяннем? ( адніманнем)

д) Рашэнне задачы ( самастойная работа)

Вы ведаеце свае магчымасці, таму, каму цяжка рашыць задачу самастойна, можаце карыстацца "карткамі -дапаможніцамі".


Картка-дапаможніца №1

1) .. + .. = .. ( т. ) – было талерак

2) .. - .. = .. ( т. ) – узялі з буфета

Адказ: .. талерак.

Картка-дапаможніца №1

1) 18 + .. = .. ( т. ) – было талерак

2) .. - 24 = .. ( т. ) – узялі з буфета

Адказ: .. талерак.

(Самаправерка. Самаацэнка.)

6. А цяпер трохі цікавага з міру пчол.

-Вы ведаеце, колькі жыве пчала? ( 2 месяцы)

- А хто з'яўляецца ворагам пчол? (жабы, шэршань, дождж)


7. Рухальная фізхвілінка. Гульня “Ветрык дуе”


8. Работа з падручнікам.

Рашэнне задачы №6, с 67

  • Ці можна сказаць, што мы прачыталі задачу?(Не)

  • Чаму?( Няма пытання)

а) пастаўце пытанне да задачы па прапанаванай схематычнай мадэмі ( заданне на змяненне мадэлі)


25



10 ? 12


?

б) разбор задачы

- Пра што гаворыцца ў задачы?

- Колькі дзяцей пайшло на арэлі?

- Колькі дзяцей прыйшло на каруселі?

- Пастаўце пытанне да задачы.

в) рашэнне задачы (работа ў парах)

1 спосаб

1) 25 – 12=13(дз.)- стала, калі пайшло на арэлі

2) 13 + 10 =23(дз.)- стала, калі прыйшлі

Адказ: 23 талеркі.

2 спосаб

1) 12-10=2(дз.) – на столькі стала менш

2) 25-2=23(дз.)- стала

Адказ: 23 талеркі.

Пасля рашэння задач на праектары адкрываюцца малюнкі пчол рознага ўзросту, якія выконваюць розныя функцыі ў вуллі. Слайд 9-13

Ад нараджэння да 6 дзён пчала прыбірае ў вуллі.

Ад 6 да 12 дзён - корміць лічынак і матку.

Ад 12 да 19 дзён - будуе з воску соты.

Ад 19 да 26 дзён – ахоўвае вулей, прымае нектар і пылок.

У 26 дзён пчала вылятае на збор нектара і пылка.

У шаноўным пажылым узросце, каля 40 дзён, пчала прыносіць у вулей ваду. Далёка ад вулля яна ўжо не ляціць.


Пчалу ўшаноўваюць у многіх краінах свету, у гонар яе ўзводзяцца помнікі.Наша краіна не выключэнне, у Мінску ў 2010 годзе ўзвялі помнік пчале-працаўніцы. Слайд


V. Падвядзенне выніку ўрока. Рэфлексія


- Наш незвычайны ўрок падыходзіць да канца. Давайце падвядзём вынік вашай працы па лістках самаадзнакі.

- Сёння на ўроку вы добра справіліся з усімі заданнямі. Скажыце, што вам дапамагло ў гэтым? (працавітасць, уседлівасць, старанне, узаемадапамога….)

-У пчол не заўсёды ўсё атрымліваецца лёгка і адразу, сапраўды, так і ў нас.

Ацаніце сваю працу на ўроку і завяршыце фразу:

- Самым складаным для мяне было….

- Найлягчэйшым для мяне было….

- Сваім сябрам і бацькам я раскажу пра…

Слайд 15




























10


Просмотр содержимого презентации
«прэентацыя Замацаванне прыёмаў пазатаблічнагаскладання і аднімання двухначных лікаў»

Замацаванне прыёмаў вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў  2 клас

Замацаванне прыёмаў вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў

2 клас

    в в-11 90   72 99     63   85 54     с с +13 21   70   56 63     77   42  

 

 

в

в-11

90

 

72

99

 

 

63

 

85

54

 

 

с

с +13

21

 

70

 

56

63

 

 

77

 

42

 

У пчалы 5 вачэй. 2 вялікіх размешчаны па баках галавы і 3 маленькіх на ілбу паміж імі.

У пчалы 5 вачэй.

2 вялікіх размешчаны па баках галавы

і 3 маленькіх на ілбу паміж імі.

Падбел  (10 гадзін) Календула  (9 гадзін) “ Фіялка” (11 гадзін)  Гарлачык белы  (8 гадзін) Шыпшына  (4 гадзіны )  Бульба  (7 гадзін) Дзьмухавец  (6 гадзін) “ Мак” (5гадзін)

Падбел

(10 гадзін)

Календула

(9 гадзін)

Фіялка”

(11 гадзін)

Гарлачык белы

(8 гадзін)

Шыпшына

(4 гадзіны )

Бульба

(7 гадзін)

Дзьмухавец

(6 гадзін)

Мак” (5гадзін)

Было – 18 талерак і 12 талерак Узялі – 24 талеркі Засталося -? талерак Было – 18 талерак і 12 талерак Узялі – ? талеркі Засталося -24 талерак

Было – 18 талерак і 12 талерак

Узялі – 24 талеркі

Засталося -? талерак

Было – 18 талерак і 12 талерак

Узялі – ? талеркі

Засталося -24 талерак

Было – 18 талерак і 12 талерак Узялі – ? талеркі Засталося -24 талерак

Было – 18 талерак і 12 талерак

Узялі – ? талеркі

Засталося -24 талерак

18 12 ? 24

18 12

? 24

5

5