Матэматыка
Тэма: Множанне і дзяленне круглых двухзначных лікаў на адназначны лік Мэты: стварыць умовы для знаёмства з прыёмамі вуснага множання і дзялення круглых двухзначных лікаў на адназначны; пазнаёміць з пабудовай квадрата па яго старане; практыкаваць у павелічэнні і памяншэнні двухзначных лікаў у некалькі разоў, у рашэнні задач вывучаных тыпаў; адпрацоўваць вусныя вылічальныя навыкі; развіваць самастойнасць, уменне працаваць у пары; выхоўваць акуратнасць пры выкананні пісьмовых работ. Абсталяванне: падручнік, елка, цацкі з заданнямі, сігнальныя карткі, падарункі з дамашнім заданнем, сняжынкі, аудыёзапіс для фізкультхвілінкі. |
Ход урока
1 .Арганізацыйны пачатак урока. Псіхолага-педагагічная падрыхтоўка вучняў да ўрока.
Добры дзень, я вас вітаю
І ўрок наш пачынаю.
- Мне вельмі хочацца пажадаць добрага дня ўсім хто прысутнічае на нашым уроку.
Я скажу словы “Добры дзень …” і назаву каго-небудзь з нашага класа. Тыя каго я назаву, памашуць мне рукой –гэта значыць, вы мяне пачулі і адказваеце на маё прывітанне.
Паспрабуем?
- Добры дзень усім дзяўчынкам!
- Добры дзень усім хлопчыкам!
- Добры дзень нашым гасцям!
- Добры дзень тым хто любіць цукеркі!
- Добры дзень усім, у каго добры настрой і хто сёння будзе добра працаваць на ўроку!
2. Актуалізацыя папярэдніх ВУН
- Адгадайце загадку
Калі лес пакрыты снягамі,
Калі пахне пірагамі,
Час падарункаў і прыгод,
Што за свята?... (Новы год)
У кожным доме на Новы год ставяць елачку, упрыгожваюць яе цацкамі, аганькамі.
Сёння мы з вамі таксама ўпрыгожым елку, каб і ў нас у класе было прыгожа. Але для таго, каб нашу елачку ўпрыгожыць, трэба выканаць заданні. (Заданні запісаны на цацках і да іх прыкладаецца схема ў якім парадку ўпрыгожваць елку)
Чырвоны | Сіні | Зялёны | Вярхушка | Сіні | Ружовы | | | | |
Адзін вучань выцягвае чырвоную цацку, чытае заданне
Гульня “Крыжыкі-нулікі”
(Калі выказванне правільнае дзеці ставяць х, калі “не ”- 0)
Здабытак лікаў 5 і 6 роўна 30.Так ці не.
Дзель лікаў 72 і 9 роўна 8. Так ці не.
У 10 дм 100см. Так ці не.
Лік 8 павялічыць на 6 роўна 46. Так ці не.
Лік 8 павялічыць у 6 разоў будзе 48. Так ці не.
Калі паменшыць лік 72 у 8 разоў, то будзе 9. Так ці не.
Лік 50 больш за лік 10 у 5 разоў. Так ці не.
1/7 ад ліку 63 роўна 9. Так ці не.
У каробцы 18 мандарынаў. Лена з’ядае кожны дзень па 3 штукі. Ёй хопіць мандарынаў на 6 дзён. Так ці не.
Старана квадрата 4 см. Перыметр квадрата роўны 12 см. Так ці не.
Узаемаправерка. (Дзеці звяраюць адказы ў сшытках з адказамі на дошцы)
Дзеці справіліся з заданнем і таму можна павесіць шарык на елку.
Другі вучань выцягвае сіні шарык, чытае заданне і вешае шарык на елку.
Гульня “Выправі памылкі”
(На дошцы запісаны прыклады з памылкамі, дзеці павінны выправіць памылкі. Праверка пры дапамозе сігнальных картак)
4·7=28 8·8=64
45:9=6 42:6=8
9·3=29 3·8=24
36:6=6 25:5=4
9·7=67 9·4=34
Дзеці справіліся з заданнем і таму можна павесіць шарык на елку.
Хвілінка чыстапісання: запіс даты 21 снежня
Назваць колькасць дзясяткаў і колькасць адзінак у гэтым ліку, даць яму характарыстыку(двухзначны, няцотны)
Запіс ліку 21
Запісаць лік у якім столькі дзясяткаў колькі зычных літар у назве месяца, а адзінак столькі колькі галосных.
Запіс ліку 42
Прапісаць чаргуючы лікі 21 і 42.
3. Фарміраванне новых ведаў, уменняў, навыкаў
-На дошцы лікавы рад:10, 2, 40, 30, 3, 1, 50, 4, 5, 20(даць характарыстыку лікам: адназначныя, двухзначныя; цотныя, няцотныя, круглыя)
- Выпісаць адназначныя лікі ў адзін рад, двухзначныя – у другі. Павялічыць адназначныя лікі ў 2 разы.
2, 4, 6, 8, 10
Павялічыць круглыя двухзначныя лікі ў 2 разы.
(Дзеці адказваюць, што яны не ўмеюць гэтага рабіць)
- паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэт
- тлумачэнне множання і дзялення круглых двухзначных лікаў на адназначны
10·2=1дзяс.·2=2дзяс.=20
20·2=2дзяс.·2=4дзяс.=40 і г.д.
Трэці вучань выцягвае зялёны шарык, чытае заданне.
Памяншэнне круглых двухзначных лікаў у 3 разы з.№3 с.112(вусна)
Зялёны шарык павесіць на елку
4. Замацаванне атрыманых вун
Адзін вучань выцягвае упрыгожванне для вярхушкі, чытае заданне
Рашы задачу (праца ў парах, адзін вучань каля дошкі)
У магазін прывезлі 4 скрыні мандарынаў па 7 кг у кожнай і 6 такіх жа самых скрынь апельсінаў. Колькі ўсяго кілаграмаў фруктаў прывезлі ў магазін?
Самаправерка (пры правільным адказе шар вешаецца на елку)
Адзін вучань выцягвае сіні шарык, чытае заданне
Самастойная работа (па варыянтах) №6, 8 с.113
Праверка. Калі адказ правільны, то вучань можа павесіць шар на елку.
Хто справіўся першым выцягвае ружовы шар, чытае заданне
5. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
- Чым мы займаліся сёння на ўроку?
- Якое заданне было самае цяжкае?лёгкае? цікавае?
- Калі вам зразумела як выконваць множанне круглых двухзначных лікаў на адназначны і вы задаволены сваёй працай на ўроку – вазьміце чырвоныя яблычкі і павесце на елку.
- Калі вам урок спадабаўся, але было не ўсё зразумела - вазьміце жоўтыя яблычкі і павесьце на елку.
- Паглядзіце, якая атрымалася ў нас елка прыгажуня, а пад ёй падарункі.
6. Д\З
- У першым падарунку – заданні для тых хто ўсё зразумеў с.113 №9, 10
- У другім падарунку- заданні для тых хто зразумеў, але другім растлумачыць не зможа. С. 113 №9, 11
- У трэцім падарунку - заданні для тых, каму патрэбна дапамога с.113 №11