СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Змяненне назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок беларускай мовы ў 4 класе

 

Тэма: Змяненне назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду

Мэта: Фарміраванне агульнага паняцця вучняў аб змяненні назоўнікаў 2-га скланення па склонах, развіццё ўмення вызначаць склон назоўнікаў 2-га скланення, садзейнічаць выхаванню ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця.

Просмотр содержимого документа
«Змяненне назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду»


Урок беларускай мовы ў 4 класе


Тэма: Змяненне назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду

Мэта: Фарміраванне агульнага паняцця вучняў аб змяненні назоўнікаў 2-га скланення па склонах, развіццё ўмення вызначаць склон назоўнікаў 2-га скланення, садзейнічаць выхаванню ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця.

1. Арганізацыйны момант

  • З якім настроем вы прыйшлі сёння на ўрок?

  • Я прапаную вам настроіцца на атмасферу дабразычлівасці і ўзаемаразумення. Я спадзяюся, што вашы веды дапамогуць выканаць усе нават самыя цяжкія заданні. Дэвіз нашага ўрока - “У нас усё атрымаецца!”

2.Паведамленне тэмы і мэты ўрока (слайд 1, 2)

Тэма нашага ўрока – змяненне назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду. За час урока мы павінны навучыцца змяняць назоўнікі 2 скланення па склонах,

вызначаць склон назоўнікаў 2 скланення ,будзем развіваць нашу мову, папаўняць наш слоўнікавы запас.

3.Хвілінка чыстапісання

Дзеці, як вы думаеце, што для чалавека самае галоўнае ў жыцці?

Самае галоўнае – гэта здароўе. Без здароўя немагчыма ні працаваць,ні адпачываць,ні займацца любімай справай. І вы , напэўна, усе ведаеце, што 2008 год быў годам здароўя.

Які першы гук у слове здароўе ? (Слайд 3)

Якой літарай ён абазначаецца на пісьме? Сёння мы паўторым напісанне гэтай літары і яе злучэнняў. (Слайд 4)

Адкрыем сшыткі, запішам дату, класная работа. Прапішам літару Зз і яе злучэнні, словы, якія запісаны на дошцы.

Зз З зЗ зз зл зу аз зр зд

Здароўе зарадка здраўніца здаравяк

  • Ці ўсе словы вам знаёмы?

  • Якія арфаграмы можна выдзеліць у гэтых словах?

  • Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя словы?

  • Што такое назоўнік?

  • Што мы можам вызначыць у назоўніка? Вызначаем.

  • Складзём і запішам сказ са словам здароўе.

  • Як мы павінны клапаціцца пра сваё здароўе?

4.Вывучэнне новага матэрыялу

А зараз уважліва паслухайце лагічнае заданне. Вы павінны праслухаць тэкст, адказаць на пытанне, і назваць усе назоўнікі, якія вы пачуеце ў тэксце. (Слайд 5)

Вучні 4 класа Раман, Даша і Васіль вырашылі ўмацоўваць сваё здароўе – рабіць зарадку, бегаць на каньках, катацца на лыжах. Раману падабаюцца канькі, Даша не вельмі любіць лыжы. Падумайце, як кожны з іх будзе ўмацоўваць сваё здароўе?

Якія назоўнікі вы пачулі ў тэксце нашага лагічнага практыкавання? (Слайд 6)

Знайдзіце сярод гэтых назоўнікаў назоўнікі 2 скланення. Чаму? (Слайд 7)

  • Якія канчаткі маюць гэтыя назоўнікі?

  • Якія назоўнікі адносяцца да 2 скланення?

- Праскланяйце назоўнікі вучань і клас , выдзеліце канчаткі.

З раніцы свяціла сонейк… Да самага вечар… дзеці былі на возер… Яны зрабілі каток і гулялі ў хакей.

Давайце прасочым па падручніку, якія канчаткі маюць назоўнікі ніякага роду ў розных склонах.(ст. 100)

5.Зарадка для вачэй (Слайд 8)

Работа з падручнікам (пр. 178)

1вар. Выпісаць злучэнні назоўнікаў м.р. , 2 вар.- злучэнні назоўнікаў н.р., выдзеліць канчаткі, абазначыць склон.

Праверка практыкавання па слайду (слайд 9)

6.Фізкультхвілінка

Фізкультхвілінкі, якія мы праводзім на ўроках, таксама ўмацоўваюць наша здароўе.

У народзе пра здароўе складзена шмат прыказак. Паглядзіце на слайд і паспрабуйце скласці прыказкі пра здароўе.

Здароўе лёгка страціць за грошы

Здароўе мілейшае здаровы дух

У здаровым целе ды цяжка набыць

Як вы разумееце сэнс гэтых прыказак?

Ці ёсць у гэтых прыказках назоўнікі 2 скланення?

А якія прыказкі вы ведаеце пра здароўе?

Цяпер папрацуем самастойна. Перад вамі сказ.

Заняткі спортам развіваюць хуткасць, сілу ,спрыт, вынослівасць.

Запішыце яго ў сшытак і зрабіце наступныя заданні:

1 група – знайсці ў сказе назоўнікі 2 сланення, падкрэсліць іх.

2 група - знайсці назоўнікі 2 скланення , выдзеліць канчаткі і вызначыць склон.

3 група - скласці і запісаць сказ аб тым, як трэба ўмацоўваць сваё здароўе, выкарыстоўваючы назоўнікі паветра, адпачынак, лес, стадыён, вызначыць іх склон.

Праверка

Гульня “Чацвёрты лішні”

Лыжы, санкі, катацца, канькі.

Мароз, паветра, снег, іней.

Адпачынак, сон, зарадка, душ.

Якое слова ў радзе лішняе і чаму?

7.Падвядзенне вынікаў урока

-Якія назоўнікі адносяцца да 2 скланення?

- Як вызначыць склон назоўніка?

- Што новага вы даведаліся пра здароўе?

8.Адзнакі за ўрок

Заданне на дом: ПР.179,

Рэфлексія

Вось і закончыўся наш урок. Чым мы сёння займаліся на ўроку? Ці спадабаўся вам урок? Выкажыце свае ўражанні аб уроку пры дапамозе жэтонаў. Мне хочацца павіншаваць усіх вас і нашых гасцей з наступаючым Новым годам, пажадаць вам моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх вашых мар, і каб у вашых сем’ях заўсёды быў пакой і лад.