Літаратура эпохі Сярэдневякоўя
Мэта: мяркуецца, што навучэнцы будуць ведаць асноўныя падзеі і дзеячаў эпохі Сярэдневякоўя; прааналізуюць «Слова на Вялікдзень» Кірылы Тураўскага; пацвердзяць сувязь твораў розных відаў ма стацтва ХХ стагоддзя з эпохай Сярэдневякоўя; будуць ведаць жанры літаратуры эпохі Сярэдневякоўя.
Задачы развіцця і выхавання асобы навучэнцаў: стварыць умовы для фарміравання і развіцця ўмення працаваць з тэкстам, аналізаваць, структурыраваць і параўноўваць інфармацыю, выказваць і аргументаваць свае думкі, фарміраваць пазнавальную цікавасць; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету.
Тып урока: вывучэння новага матэрыялу
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 10 класа; відэафрагмент па тэме ўрока; «Слова на Вялікдзень» Кірылы Тураўскага (дадатак, с. 142); дыдактычны раздатачны матэрыял, рознакаляровыя алоўкі.
Ход урока
1. Арыенціровачна-матывацыйны этап.
Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою. Сёння мы накіроўваемся ў эпоху Сярэдневякоўя. Тэма нашай гутаркі: «Літаратура эпохі Сярэдневякоўя».
Мэтавызначэнне.
— Вызначым мэту сённяшняга ўрока. (Настаўнік выслу- хоўвае прапановы і разам з вучнямі фармулюе мэты ўрока.) Спадзяюся, што напрыканцы ўрока вы зможаце:
• назваць асноўныя падзеі і дзеячаў эпохі Сярэдневякоўя;
• прааналізаваць «Слова на Вялікдзень» Кірылы Тураўскага;
• пацвердзіць сувязь твораў розных відаў мастацтва ХХ стагоддзя з эпохай Сярэдневякоўя;
• назваць жанры літаратуры эпохі Сярэдневякоўя.
Пастаноўка праблемнага пытання.
— Андакід, афінскі аратар, сцвярджаў, што «неабходна кары- стацца мінулым, як факелам для асвятлення будучага». А Оскар Уайльд, ірландскі пісьменнік, лічыў, што «той, хто азіраецца на мінулае, не заслугоўвае свайго будучага». Якой думкі прытрымліваецеся вы? Абгрунтуйце свой адказ. (Настаўнік слухае, прымае першапачатковыя меркаванні вучняў і пакіда пытание адкрытым.)
ІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап.
Прагляд відэафрагмента па тэме ўрока.
https://eior.by/upload/info-oso/bellit/10ki/БЛР10 0202.mp4
Франтальная гутарка.
— Па выявах вызначце асноўныя падзеі эпохі Сярэдневякоўя. Якія выявы трапілі сюды памылкова? Абгрунтуйце свой адказ. (Выявы варта раздрукаваць на павялічаных картках і прымацаваць на дошцы або прапанаваць на слайдзе прэзентацыі.)
https://docs.google.com/document/d/10asYsN25 mJ3vJmtwPDdw1t3CLgGPoqIvIr0jO3iU8gI/edit
Прыкладны адказ:
Не маюць адносін да эпохі Сярэдневякоўя: выява, дзе нама ляваны глобус, які ўпершыню быў прадстаўлены ў 1492 годзе, і малюнкі Леанарда да Вінчы, які жыў у эпоху Адраджэння.
Праца ў групах.
— Прааналізуйце мастацкую вартасць «Слова на Вялік дзень» Кірылы Тураўскага. Прыклады мастацкіх тропаў занатуйце ў табліцу. (Клас варта падзяліць на 4 групы, прапанаваць «Слова…» і табліцу для аналізу. Кожная група запаўняе толькі адну калонку табліцы.)
Фізкультхвілінка.
Прэзентацыя вынікаў работы.
(Групы адказваюць, а вучні слухаюць і занатоўваюць вы- вады ў табліцу.)
Франтальная гутарка.
— Прааналізуйце і параўнайце творы розных відаў мастацтва ХХ стагоддзя. Як яны звязаны з эпохай Сярэдневякоўя? (Выявы і верш варта раздрукаваць на павялічаных картках і прымацаваць на дошцы або прапанаваць на слайдзе прэзентацыі.)
На чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку...
І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць; Ўжо хутка будзе ноч, і першая звязда Благаславіць канец прыгожага труда.
Максім Багдановіч. «Перапісчык»
Прыкладны адказ:
Перад намі творы розных відаў мастацтва: помнік (скульп тура), карціна (жывапіс) і верш (літаратура). І таму сродкі выразнасці ў іх розныя: Максім Багдановіч карыстаецца мастацкім словам, Іван Пратасеня з дапамогай контурных ліній малюе фігуру, стварае аб'ём і светаценевыя эфекты, а Міхаіл Інькоў прапрацоўвае мадэлі ў аб'ёме. Аб'ядноўвае іх агульная тэма вобразы і дзеячы даўняй літаратуры. Мастакі добра ўсведамляюць подзвіг перапісчыкаў кніг у эпоху Сярэдневякоўя, асветніка Кірылы Тураўскага, манаха, які сцвярджаў значнасць кніжных ведаў, гуманітарнай навукі, пазнання. Сёння мы карыстаемся вынікамі іх працы, вынаходніцтвамі і не можам ісці наперад, не засвоіўшы іх вопыт і веды.
III. Рэфлексійна-ацэначны этап.
Зварот да праблемнага пытання.
— Андакід, афінскі аратар, сцвярджаў, што «неабходна карыстацца мінулым, як факелам для асвятлення будучага». А Оскар Уайльд, ірландскі пісьменнік, лічыў, што «той, хто азіраецца на мінулае, не заслугоўвае свайго будучага». Якой думкі прытрымліваецеся вы? Абгрунтуйце свой адказ. Як цяпер вы адказалі б на праблемнае пытанне?
Рэфлексія.
— Складзіце сінквейн на тэму «Кірыла Тураўскі».
Прыкладны адказ:
Кірыла Тураўскі Таленавіты, арыгінальны. Вучыць, тлумачыць, каменціруе. Шчыры прапаведнік хрысціянскай ісціны. Стоўпнік.
Кантроль і самакантроль.
- Дапоўніце табліцу.
Прыкладны адказ:
| Літаратура эпохі Сярэдневякоўя (ХІ-ХІ стагоддзі) |
| Свецкая | Рэлігійная |
| Летапісы | Гераічны эпас | Жыціе, хаджэнні |
Падвядзенне вынікаў. Каменціраванае выстаўленне адзнак.
— Ці справіліся вы з пастаўленымі мэтамі ўрока і гатовы адпраўляцца ў падарожжа далей? Што патрабуе дапрацоўкі?
Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць адказы на пытанне 12 на с. 23 вучэбнага дапаможніка.