СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Літаратурная гасціная "Трэба дома бываць часцей.."

Категория: Русский язык

Нажмите, чтобы узнать подробности

Літаратурна-музычная кампазіцыя можа стаць асновай да свята Дня сям’і, Дня маці і Дня бацькі. Мерапрыемства накіравана на вырашэнне задачы: выхоўваць у дзяцей бязмежную ўдзячнасць бацькам за тое, што падаравалі ім жыццё, акружылі клопатам і любоўю, а ў бацькоў – усведамленне таго, што любіць, цаніць, берагчы трэба кожнага і заўжды, бо ўсё, і нават самае лепшае ў жыцці, імгенна.

Просмотр содержимого документа
«Літаратурная гасціная "Трэба дома бываць часцей.."»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аддзел па адукацыі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта



Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Ліцэй г. Наваполацка»









ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ …”

(пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні па абмене боцькоўскім вопытам )






Маліноўская Валянціна Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі



















2022

Тлумачальная запіска

Літаратурна-музычная кампазіцыя можа стаць асновай да свята Дня сям’і, Дня маці і Дня бацькі. Мерапрыемства накіравана на вырашэнне задачы: выхоўваць у дзяцей бязмежную ўдзячнасць бацькам за тое, што падаравалі ім жыццё, акружылі клопатам і любоўю, а ў бацькоў – усведамленне таго, што любіць, цаніць, берагчы трэба кожнага і заўжды, бо ўсё, і нават самае лепшае ў жыцці, імгенна.

У ліцэі ёсць традыцыя: праводзіць восеньскія гасцёўні, прысвечаныя сем’ям ліцэістаў. На гэты раз на свята былі запрошаны бацькі Аляксандр Іванавіч і Галіна Віктараўна Калышэнкі, Таццяна Валер’еўна Варанец і Зоя Георгіеўна Рудзёнак. Кожная сям’я паведала пра свае каштоўнасці і  традыцыі.

Удзел бацькоў у мерапрыемстве, іх выступленні і папярэдняя дапамога яшчэ раз паказалі важнасць і неабходнасць любой справы, якая па сілах толькі тады, калі мы ўсе разам: настаўнікі, бацькі, дзеці. Трэба звярнуць увагу на тое, што запрошаныя бацькі прывялі другі раз дзяцей у ліцэй, што мае вялікае значэнне для нас.

Падчас літаратурна-музычнай гасцінай ўдзельнікі не толькі чыталі вывучаныя на памяць вершы Рыгора Барадуліна, Антона Янкоўскага, Інны Мароз (Саламаха), але і мелі магчымасць выказаць свае меркаванні аб тым, як зразумелі словы паэтаў, на якія асабістыя разважанні навялі тыя або іншыя аўтарскія радкі. Напрыканцы мерапрыемства вучням было прапанавана зачытаць свае сінквейны на тэму «Бацькі», якія загадзя пісалі дзеці. Жадаючыя зачытвалі свае імправізаваныя творы ўслых.



























Мэта: уздзейнічаць на духоўную сферу ўдзельнікаў мерапрыемства.

Задачы:

  • стварыць атмасферу дабразычлівасці, адзінства бацькоў і дзяцей;

  • выхоўваць культуру ўзаемаадносін у аспекце “бацькі-дзеці”;

  • развіваць творчыя здольнасці вучняў праз творы мастацкай літаратуры, музыку;

  • спрыяць самараскрыццю асобы вучня, усталяванню ўзаемапавагі паміж роднымі людзьмі.

Абсталяванне. Зала ўпрыгожана святочна. Выстава творчых работ (эсе, апавяданні, вершы) на тэму: “Сям’я – галоўная апора чалавека ў пошуках шчаслівай будучыні”. Эпіграф:

Калі думаеш аб заўтрашнім дні – сей зерне,

Калі на 10 год наперад – саджай лес,

Калі ж на 100 гадоў – выхоўвай дзяцей.

Народная мудрасць

(Гучыць песня “Беларусь – мой дом”)

I. Арганізацыйны момант (мабілізацыя ўвагі вучняў і гасцей, паведамленне тэмы)

Настаўнік. Добры дзень, дарагія госці! Мы ўпэўнены, што завіталі да нас сёння шчаслівыя людзі, бо ўсе мы чыесьці дзеці або самі з’яўляемся бацькамі… “Дзяцінства”, “сям’я”, “тата” і “мама” – словы, якія кожнага з нас саграваюць, якія робяць нас абароненымі. Сёння мы з вамі будзем гутарыць пра вельмі важных для кожнага чалавека людзях. І гутарка наша ніколі б не адбылася, каб не тыя людзі, якія ёсць у жыцці кожнага з нас. Вы, вядома, здагадаліся, што гаварыць мы будзем пра бацькоў.

II. Матывацыйны этап (псіхалагічная падрыхтоўка да працы)

Чытальнік 1. Хвашчэўскі Іван прачытаў верш Антона Янкоўскага «Вярнуўшыся ў родную хату…»

Вярнуўшыся ў родную хату,

На родны прысеўшы парог,

Ты скажаш: «Дзень добры, мой тата!

Падумаць, прайшло столькі год…»

Маршчыністы твар усміхнецца

І скажа: «Мінаюць гады,

Але застаюцца навечна

Святымі – сям’я, дом, бацькі!»

Вярнуўшыся ў родную хату,

З сям’ёй за святочным сталом,

Сустрэўшы з аплаткай Каляды,

Успомніш дзяцінства сваё…

І рэха малітвы сумеснай

Гучыць, як бацькоўскі наказ:

«Вас можа раскідаць па свеце,

Але прылятайце да нас!»

Вярнуўшыся ў родную хату,

Адкуль б’е крыніца твая,

Цяпер дзе адно маці з татам

Стаяць ля пустога двара

І вуліцай зноў выглядаюць,

Калі ў дом вярнуцца сыны…

А дзеці лісты дасылаюць:

«Вам дзякуй, што ў свеце ёсць Вы!»

І робішся зноўку багатым

Ад шчырых усмешак і слоў,

Вярнуўшыся ў родную хату –

Да родных, любімых бацькоў!

III. Дзейнасны этап (уключэнне ў працу ўдзельнікаў праекта)

Настаўнік. Пра што гэты верш? (Адказы вучняў.)

– Чаму менавіта тэма нашай гасцёўні важна для кожнага з нас?
(Адказы вучняў)

Настаўнік. Вельмі важна, каб у кожнага чалавека – і вялікага і маленькага – у жыцці былі такія дзверы, у якія можна было б пастукацца ў любы час. І гэтыя запаветныя дзверы знаходзяцца ў доме, дзе жыве родная сям’я, якая прыме і ў радасці, і ў дні смутку.

Сям’я – гэта мама, сям’ я – гэта я.

Тата, бабуля, мой брат і сятра.

Дзядулі, цёткі – усё гэта мы!

Сем я паўтараецца ў слове сям’я!

Настаўнік: Павага да старэйшых – аснова чалавечай культуры. У народзе кажуць: “Як ты ставішся да бацькоў, так і твае дзеці будуць ставіцца да цябе”. Склалася традыцыя ў ліцэі, калі вучні расказваць пра сваіх родных, яны дзеляцца той інфармацыяй, якая беражліва захоўваецца ў іх сям’ях. Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёмяцца з трыма ліцэйскімі сем’ямі.
  1. Рудзёнак Зоя Георгіеўна разам з дачкой Янай прадставілі сваю сям’ю, расказалі пра звычаі і традыцыі.
  2. Варанец Таццяна Валер’еўна разам з дачкой Ксеніяй расказалі пра сваю сям’ю, ім дапамагла цікавая і змястоўная відэапрэзентацыі.
  3. Сям’я Калышэнкі расказала пра герб сям’і.


Настаўнік. На працягу бацькоўскай нядзелі вучні 10 “В”, 10 “Г”, складалі сінквейны. (Жадаючыя зачытваюць свае сінквейны, якія размешчаны на дошцы)

Свае работы прадставілі адзінаццацікласніцы Філіпава Каліна і Драздова Вікторыя.

Настаўнік: Сёння ў нас у гасцях паэтка-“крылаўка”, бард, член Саюза пісьменнікаў, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “СШ №11 г.Полацка“ Мароз (Саламаха) Іна Васільеўна. Член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” г. Наваполацка з 2008 г.  

Праз прыгожыя, шчырыя і пранікнёныя перапляценні пачуццяў, думак і мар Іна Васільеўна распавяла пра тое, што хвалюе і не пакідае абыякавай: уражанні ад дзяцінства, хараство прыроды, адвечную тэму кахання. Прыгожая і сакавітая беларуская мова гучала з яе вуснаў. Выйшлі два зборнікі твораў: “Перапляценні” (2017), “Лістаслоўе” (2020).

(выступленне госця) Чытальнік 2. Дуброўскі Павел прачытаў верш сваёй настаўніцы Інны Мароз (Саламаха) “Дачушка”.

Дачушка мая весяліцца,

Адгукаецца смехам рэха.

У вочках агеньчык іскрыцца,

І глядзець на яе – пацеха.

Чырвоненькай кветачкай стужка

У галоўцы яе чырванее.

Весяліцца мая дачушка –

І з ёй разам я маладзею.

Маладзею душою быццам,

Наваколлю ўсяму дзіўлюся.

Не, усё мне гэта не сніцца –

Я з дачушкаю ве-ся-лю-ся!..

Настаўнік: Давайце ўсе разам, перанясёмся ў тыя часіны, калі нам было шаснаццаць ці “далёка за дваццаць”, калі дрэвы былі вялікімі, планы велізарнымі, а мы – такімі малымі… Назва сённяшняй гасцёўні “Трэба дома бываць часцей”. Усе разам пачытаем верш Р.І. Барадуліна.

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці.

Не забыць, як падвялы аер

На памытай падлозе пахне,

Як у студню цыбаты асвер*

Запускае руку да пахі.

 

Не забыць сцежкі той, што цябе

На дарогу выводзіла з дому,

Што у хаце там быў рубель

У цане і па курсу старому.

Не забыць, як марозам злым

Клямка пальцы пячэ балюча

І адкуль на стале тваім

Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на іржышчы цень,

Не забыць, як завуць суседа,

Не забыць, як пяе пад дзень

За вясёлым сталом бяседа.

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою ты стаў чысцей

І не страціў святое штосьці.

 

Настаўнік. Што такое асвер? (Журавель калодзежа)

Настаўнік: Каб у гэтым звышімклівым свеце не адчуваць сябе «сцюдзёна», кожны з нас павінен разумець, што паняцці «бацькі» і «сям’я» непадзельныя ў жыцці кожнага чалавека.

Сапраўды, чалавек багаты тады, калі ў яго ёсць родныя людзі! Калі сямейнікам утульна ў адным доме, – а гэта і ёсць шчаслівая сям’я! Прыгадаю дзве прыказкі: «На свеце ўсе знойдзеш, апрача бацькі і маці» і «Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся». Як вы разумееце іх сэнс? (Адказы вучняў.)

Настаўнік. Як вы разумееце выраз: «Сям’я – гэта «першасная радзіма»?

(Адказы вучняў.)


Настаўнік. Сям’я… Як гэта важна для кожнага чалавека. Спагада, дабрыня, чуласць – усе гэтыя якасці нараджаюцца ў нас менавіта ў сям’і. мы ўдзячны сваім бацькам за тое, што жывём на гэтым свеце, што атрымалі ад іх любоў і цеплыню.

А ці заўсёды мы ўважлівыя да іх? Давайце падумаем…


(прагляд сацыяльнага відэароліка “Верабей” https://www.youtube.com/watch?v=dG-qx0goRv8&ab_channel=%D0%92%D0%B8%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%B9%D0%AD%D0%BA%D0%BE)




Сям’я  любіць  кожнага  такім,  які  ён  ёсць. 

Сям’я  не  пакіне  ў  няшчасці.

Цаніце  сваю  сям’ю,  кожнага  яе  члена!

Прытрымлівайцеся  запаведзей! Тады  пад  дах  вашай  сям’і  часцей  будуць  заглядаць 
ласкавае  сонейка  і  пяшчотныя  ўсмешкі.

Настаўнік чытае верш-запавет Р. Барадуліна «Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя…». Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, Пакуль дымяцца коміны – нагрэйцеся ў бацькоў. Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые, Не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў. Пішыце ім часцей, спакоем ахінайце, Як ахіналі некалі яны ўсе вашы сны. Без бацькавых надзей, без ціхай ласкі маці, Куды б ані заехалі, вы будзеце адны. Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя Жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было. А на глухой страсе, якую вецер крые, Бацян забытым клёкатам нясе ў гняздо цяпло. Бацькі глядзяць на свет шпакоўнямі пустымі, Адкуль у вырай вымкнулі вясёлыя шпачкі. А крылаў лёткі след трывогай жалю стыне, I выбягаюць дымкія сцяжынкі нацянькі, Спяшайцеся паспець душою разгавецца, Пакуль, спагады просячы, на выстылым галлі Трымціць лісток ледзь-ледзь бяссонніцай на вейцы, Пакуль завеі ў роспачы шляхоў не замялі. IV. Рэфлексійна-ацэначны этап (падвядзенне вынікаў праекта) Дзякуй Вам, нашы матулі, бацькі, родныя і блізкія, за тое, што Вы ёсць. Дзякуй за тое, што Вы – наша сям’я! Любоў жыве ў сэрцы! Там жа хаваюцца і самыя шчырыя цёплыя словы, якія мы хацелі Вам сёння сказаць.

І мы гаварым:

– Жывіце і віце!

Віце гнёзды!

(гучыць песня “Не прадавайце хату бацькоў”)









Дадатак









Спіс выкарастанай літаратуры

  1. Астраух, А. Э. Рыгор Барадулін і сучасная беларуская лірыка / А.Э. Астраух. – Гродна, 2001. – 121 с.
  2. Галецкая, І. “ Шчаслівы той, хто шчаслівы дома”, часопіс “Бібліятэка прапануе”, 2018, №2, с.15.
  3. Мароз, І. “Перапляценні: вершы, балады/Іна Мароз.- Мінск: Колорград, 2017. – 120 с.
  4. Прохарава, А. “Размова пра матулю”, часопіс “Бібліятэка прапануе”, 2018, №2, с.15
  5. Прохарава, А. “Святое Матулі імя”, часопіс “Бібліятэка прапануе”, 2017, №9, с.2
  6. Чалюк,Л., Топаль С. Усё пачынаецца з сям’і,часопіс “Бібліятэка прапануе”, 2018, №3, с.19