СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

ЛІТАРАТУРНЫ КВЗ “Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”

Нажмите, чтобы узнать подробности

МЭТА і задачы:  праверыць веды вучняў па беларускай мове і літаратуры, іх кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць і павагу да роднай мовы.

АФАРМЛЕННЕ: эпіграф “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”, рэбусы, прыказкі.

 

Просмотр содержимого документа
«ЛІТАРАТУРНЫ КВЗ “Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”»

МЭТА і задачы: праверыць веды вучняў па беларускай мове і літаратуры, іх кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць і павагу да роднай мовы.

АФАРМЛЕННЕ: эпіграф “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”, рэбусы, прыказкі.

Ход урока.

Настаўнік: Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць свае казкі і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў. Безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць ўсё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш ўсе беларускае. А як нам вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба глядзець телеперадачы, слухаць радыёпередачы, чытаць кнігі на беларускай мове.

Моўная размінка (вучні хорам):

У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною…

  • Калі ласка! – нашай роднай мовы

  • Шчырыя і ветлівыя словы.

Настаўнік:

  • Як паэт называе нашу мову?

  • Якія “ветлівыя словы” сустрэлі ў вершы?

  • Якія яшчэ “ветлівыя словы” вы ведаеце?

Не забывайцеся ўжываць гэтыя словы пры гутарках з іншымі людзьмі. Будзьце заўседы ветлівымі , добрымі. Кажуць ,што далікатнасць, дабрыня, працалюбівасць- характэрныя рысы беларуса. Паверым у гэта і будзем старацца быць такімі. І няхай натхняе нас “Малітва”, якую напісала Наталля Арсеннева (чытае вучань).

Магутны Божа ,Уладар сусветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых!

Над Беларуссю ціхай і ветлай,

Рассып праменне свае хвалы.

Дай спор у працы будняй і шэрай,

На хлеб штоддзенны,на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, ў прышласць – дай!

Дай урадлівасць жытневым нівам,

Учынкам нашым пашлі ўмалот,

Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай

Краіну нашу і наш народ!

Настаўнік: А зараз мы з вамі пагуляем, паглядзім як вы ведаеце сваю родную мову, наколькі вы кемлівыя.

Заданне 1. Адгадайце загадкі

а) Ні рук, ні ног не мае, а яблыкі страсае (вецер)

б) Рук многа. а нага адна. (дрэва)

в) Вісіць зялены. ляціць жоўты, ляжыць чорны. (ліст)

г) Ходзіць полем з краю ў край, рэжа чорны каравай. (трактар)

Заданне 2. Гульня “Чароўны круг”

Прачытайце ў гэтым крузе як мага больш слоў, пачынаючы чытаць з любой літары ў любым напрамку, але не прапускаючы літар.

Заданне 3. Гульня “Перакладчыкі”

Перакладзіце з рускай мовы на беларускую.

а) очки –

б) ковер –

в) кукушка –

г) клюква –

Заданне 4. Рэбусы

(Ліса)


(нара)


(Наташа)

Заданне 5. Прыказкі

Прачытайце прыказкі. Дапоўніце іх.

а) Чалавек без працы, што птушка без … (крылаў).

б) Новых сяброй набывай, але старых не …(забывай)

в) Лепш сто сяброў, як сто … (рублёў)

г) Сем разоў адмер, адзін раз … (адрэж)

Заданне 6.

Аднавіце словы, пераставіўшы літары ў адпаведным парадку.

а) Ь Б А У Р С Е Л (Беларусь)

б) К А М Ы Л П А (памылка)

Заданне 7. Гульня “Хто больш”

Што сіне не сінячы? (неба)

Што бела не белячы? (снег)

Што чорна не чэрнячы? (воран, сажа)

Чаго на свеце багацей няма? (зямля)

Што ляціць без крылаў? (вецер)

Што без вады плавае? (воблака)

На чым знаку не наложыш? (на агні і вадзе)

Што чалавеку самае мілае? (сон)

Што хутчэй за ўсе на свеце? (думка)

Хто гаворыць на ўсіх мовах (язык, рэха)

Што на свеце ўсім трэба? (імя, назва)

Што ў хаце ды не бачна? (цяпло)

Якога дрэва больш ў лесе? (круглага)

Чаму карова кладзецца? (бо садзіцца не ўмее)

Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе (пад мокры)

Дзе мароз улетку водзіцца? (у халадзільніку)

Заданне 8. Прыказкі

Састаў прыказкі.

а) БАЯЦЦА НЕ ВАЎКОЎ ХАДЗІЦЬ ЛЕС Ў (Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць)

б) А ДЗВЕ ЯШЧЭ АДНА ДОБРА ГАЛАВА ЛЕПЕЙ (Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей)

в) ЕДЗЕШ БУДЗЕШ ЦІШЭЙ ДАЛЕЙ (Цішэй едзеш – далей будзеш)

Заданне 9. Гульня “Чароўны цыферблат”

Замест лічбаў на гэтым цыферблаце стаяць літары, а лічбы размешчаны ўнізе. Паспрабуйце разабрацца ў лічбах, і вы прачытаеце імены і прозвішчы двух народных паэтаў Беларусі.


Рэфлексія

  • Што вам спадабалася?

  • Як вы сябе адчувалі?

  • Ці не сумавалі?


Вы працавалі вельмі добра. Дзякуй за працу.





Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – базавая школа Клецкага раёна”























ЛІТАРАТУРНЫ КВЗ

Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”















Горбач Т.Л.












У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною…

  • Калі ласка! – нашай роднай мовы

  • Шчырыя і ветлівыя словы.



У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною…

  • Калі ласка! – нашай роднай мовы

  • Шчырыя і ветлівыя словы.



У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною…

  • Калі ласка! – нашай роднай мовы

  • Шчырыя і ветлівыя словы.



У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною…

  • Калі ласка! – нашай роднай мовы

  • Шчырыя і ветлівыя словы.





  1. Магутны Божа ,Уладар сусветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых!

Над Беларуссю ціхай і ветлай,


  1. Рассып праменне свае хвалы.

Дай спор у працы будняй і шэрай,

На хлеб штоддзенны,на родны край.


  1. Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, ў прышласць – дай!

Дай урадлівасць жытневым нівам,


  1. Учынкам нашым пашлі ўмалот,

Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай

Краіну нашу і наш народ!





БАЯЦЦА НЕ ВАЎКОЎ ХАДЗІЦЬ ЛЕС Ў





А ДЗВЕ ЯШЧЭ АДНА ДОБРА ГАЛАВА ЛЕПЕЙ





ЕДЗЕШ БУДЗЕШ ЦІШЭЙ ДАЛЕЙ


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!