СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Мадэліраванне ў тэхніцы арыгамі

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта: пашырыць уяўленне аб уласцівасцях мадэліравання ў тэхніцы арыгамі

Задачы :

  1. Удасканальваць  уменні згінаць паперу;
  2. Вучыць вырабляць дынамічныя фігуркі спосабам шматразовага згінання;
  3. Развіваць увагу, творчасць, мысленне школьнікаў ;
  4.  Выхоўваць эстэтычны густ і любоў да прыроды.

Просмотр содержимого документа
«Мадэліраванне ў тэхніцы арыгамі»



Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Зашырская сярэдняя школа Ельскага раёна”











УРОК ПРАЦОЎНАГА НАВУЧАННЯ

( 4 КЛАС)


ТЭМА: МАДЭЛІРАВАННЕ Ў ТЭХНІЦЫ АРЫГАМІ











Настаўнік пачатковых класаў

Юшкевіч Ніна Іванаўна













Мэта: пашырыць уяўленне аб уласцівасцях мадэліравання ў тэхніцы арыгамі

Задачы :

  1. Удасканальваць уменні згінаць паперу;

  2. Вучыць вырабляць дынамічныя фігуркі спосабам шматразовага згінання;

  3. Развіваць увагу, творчасць, мысленне школьнікаў ;

  4. Выхоўваць эстэтычны густ і любоў да прыроды.


Абсталяванне: вучэбныя дапаможнікі для 4 класа, лісты самаацэнкі вучняў 4 класа па працоўным навучанні, тэст, каляровая папера, нажніцы, схемы прымацаваныя на дошцы, макет жураўліка, музычнае суправаджэнне “ Спевы птушак”, мультымедычная ўстаноўка, кампьютар.



Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

Празвінеў званок, пачынаецца ўрок.

Вы паспелі? - Мы паспелі.

Вы паселі?- Мы паселі.

І на новенькіх арэлях прыляцелі на ўрок.


  • На які ўрок вы прыляцелі? (На ўрок працоўнага навучання)

  • Якім вы жадаеце, каб быў урок? (Пазнавальным, цікавым, радасным)

  • Што для гэтага неабходна? (Быць уважлівымі, актыўнымі; слухаць настаўніка)

Правільна. Але, каб усё у нас атрымалася, на вашых партах не павінна быць нічога лішняга. Праверце, калі ласка, свае рабочыя месцы.


2. Актуалізацыя ведаў і матывацыя

- Наш урок я хацела б пачаць  словамі Н.Забалоцкага

«Два мира есть у человека:

Один, который нас творил.

Другой, который век от века

Творим по мере наших сил.»

- Як вы думаеце, аб якакіх дзвух мірах ідзе гаворка ў гэтым вершы?

(Аб прыроде і аб міры , які стварыў чалавек).

- Наш урок прысвяаецца тым, хто два разы народжваецца: у першы раз гладкі, а другі раз мяккі. Хто гэта? (Птушкі).

Сёння мы з вамі будзем вырабляць прыгожую птушку. А якую? Здагадаецеся калі разгадаеце загадкі. (Настаўнік чытае загадкі і да кожнай адгадкі паказвае малюнкі

птушак).

1. Крыльцы маюць,

У неба лятаюць ,

Шчабечуць, сакочуць –

Зярнятак хочуць. ( Птушкі ).

2. Шапачка маленькая,

Камізэлька нятканая,

Кафтан рабенькі,

Ды ходзіць босенькі. (Верабей).

3. Удзень спіць, а ўночы крычыць. (Сава).

4. Сосны лечыць ён з вясны,

Доктарам завуць лясным. (Дзяцел).

5. Прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка,


А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласавацца стала. (Сініца).

6. Сонца ў небе ярка ззяла ,

Згінуў снег, і цёпла стала –

З выраю, з чужой зямлі

Прыляцелі... (Жураўлі).

- Пра каго ідзе гаворка ў загадках?

- А што вы мне можаце сказаць пра птушак?


- А якая з гэтых птушак лішняя? Чаму? (Жураўлі).

- Калі мы з вамі завялі гутарку аб жураўлях, то як вы думаеце, пра каго мы будзем гаварыць на ўроку? (Пра жураўлёў).

- Скажыце, хто з вас ведае вершы пра іх?

1-ая вучаніца – верш І. Шуцько “Чаго дожджык ідзе“

Жураўлі па-над лясочкам

Ляцяць роўненькім шнурочкам;

Мама ж кажа мне, што гэта

Адлятае ад нас лета.

І цяпер мне зразумела,

Чаго дождж ідзе дзень цэлы:

Гэта лета, не іначай,

Па дзяньках вясёлых плача.

2-гі вучань - верш Л. Шырына “Жураўлі“

У родны край з-за акіяна,

З-за высокіх сініх гор

Жураўлі ляцяць клінамі,

Абуджаючы прастор.

Я сабраў букет пралесак,

Па сырой бягу раллі.

Я крычу на ўвесь палетак:

-Прывітанне, жураўлі!

І яны мяне вітаюць,

Мне крычаць: “Курлы, курлы!..“

Верыў я - мяне пазнаюць,

Не забудуць жураўлі


3-я вучаніца Вясна

Начало формы

Конец формы

Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля


-Яшчэ я прасіла вас пашукаць інфармацыю пра жураўлёў. Хто падрыхтаваў?

1-шы вучань

Жураўлі – гэта вялікія, даўганогія, з доўгімі шыямі птушкі. Іх вышыня дасягае 90 – 155 см, а размах крылаў 150 – 240 см, а вага - 2-11 кг.

У палёце выцягваюць ногі і шыю. Гэта робіць іх падобнымі на буслоў. Але яны ніколі не садзяцца на дрэвы.

2-гі вучань

Галава ў іх малая, з вострай прамой дзюбай. На галаве – участкі яркай афарбоўкі. Жывуць доўга, не менш 20 гадоў.

3-я вучаніца

Рацыён харчавання вельмі шырокі: асабліва раслінны корм – насенне, карэнні раслін. Яшчэ харчуюцца насякомымі, радзей лягушкамі.

У Якуціі існуе павер’е: калі чалавек разбурыць жураўлінае гняздо, то гэтага чалавека чакае няшчасце.

4-ая вучаніца

Назва кветкі - герань паходзіць ад грэчаскага слова – герафос, што абазначае журавель. Існуе павер’е, што шчасце і поспех выпадуць таму, хто першы вясной убачыць танцы жураўля.

- Малайцы. Дзякую вам, дзеці.

3. Аналіз выраба:

- Паказваю выраб

- З чаго мы будзем вырабляць жураўліка? (з паперы).

 -Як называецца мастацтва складання паперы? (Арыгамі) . Мы ужо ведаем, што гэтае мастацтва прыйшло да нас з краін Усходу. Паглядзіце калі ласка на экран, якія вырабы можна зрабіць у тэхніцы арыгамі.

- Ці ведаце вы, што існуе паданне пра «Японскі жураўлік”?

У краінах Усходу жураўлік лічыцца сімвалам любові, веры і надзеі. Людзі верылі, што калі зрабіць тысячу такіх фігурак, і падараваць іх сваім блізкім і знаёмым, то здзейсніца самая заветная мара. Пасля Другой сусветнай вайны жураўлік стаў сапраўдным сімвалам барацьбы за мір і свабоду. А таксама сімвалам выратавання ад ядзернай пагрозы і праменнёвай хваробы. У японскім горадзе Херасіма жыла маленькая дзяўчынка Садако. 6 жніўня 1945 г. на Херасіму ўпала атамная бомба. Тады маленькай дзяўчынцы было 2 годы. Ёй пашанцавала – яна засталася жывая. Яе бацькі таксама засталіся жывыя. Час ішоў, Садако расла. Усё было добра. У 11 год у дзяўчынкі з’явіліся прыкметы праменёвай хваробы, і яна папала ў лекарню, з дыягназам лейкамія. Там яе наведвала сяброўка, якая расказала паданне аб жураўліках, і сказала , што яе мара сапраўды здзейсніца трэба толькі верыць. Яна верыла, што 1000 такіх жураўлікаў выратуюць і яе жыццё. Садако складала жураўлікаў і прасіла аб міры на ўсёй зямлі. Але яе мара не здзейснілася… Яна склала толькі 644 жураўліка, дзяўчынка памерла. Дзеці і дарослыя розных краін свету і да нашага часу прысылаюць да помніка Садако ўсё новыя і новыя фігуркі.


- І зараз мы з вамі пабудзем чараўнікамі і паперу ператворым ў жураўліка – сімвала веры, любові і надзеі.

-Якія матэрыялы спатрэбяцца для работы? (Каляровая папера)

- Якія інструменты?( нажніцы)



4. Уводны інструктаж ( настаўнік раздае дзецям нажніцы, паўтараюцца правілы бяспечных паводзін пры карыстанні нажніцамі)

Вучні называюць правілы тэхнікі бяспекі з нажніцамі:

1.Выкарыстоўвай нажніцы толькі па прызначэнню: для рэзання паперы.

2.Трымай нажніцы вастрыём ад сябе.

3.Перадавай нажніцы самкнутымі і кольцамі наперад.

4.Выразаючы, паварочвай паперу, а не нажніцы.

- З чаго мы заўжды пачынаем ствараць вырабы? (з базавай формы).

- Якія базавыя  формы арыгамі вы ведаеце? (квадрат,вадзяная бомбачка, катамаран, птушка)

- Для вырабу жураўліка нам спатрэбіцца базавая форма - птушка. Давайце разам успомнім, як яна злажваецца, але перад гэтым паўторым умоўныя абазначэнні, якія выкарыстоўваюць пры складанні арыгамі. (На экране)

Згіб далінай

Згіб гарой

Цягні

Перавярні

Сагні і выпрастай

Увагні ў сярэдзіну

Раскрый

Паўтары дзеянне з адваротнага боку


5. Фізкультхвілінка. (пад музыку)


Рукі паднялі і памахалі

Быцам бы дрэвы ў лесе.

Рукі сагнулі і апусцілі

Вецер збівае расу

У стораны рукі, павольна памашам

Гэта птушкі ляцяць.

Як яны сядуць, таксама пакажам-

Крылы зложым назад.

6. Практычная работа

  1. 1. Паведамленне складання базавай формы “птушка”.

  • Давайце разгледзім схемы на дошцы. Ці ёсць умоўныя знакі, якіх вы не ведаеце?

  • Якой формы павінна быць папера для стварэння базавай формы “птушка”?(Квадратнай)

  • Як можна атрымаць квадрат?( Складаем ліст паперы(А4) па дыяганалі, адразаем лішнюю палоску.)

  1. 1. Складанне базавай формы ”птушка”

  • Настаўнік паказвае, як скласці базавую форму ”птушка”. (Вучні выконваюць работу разам з настаўнікам, які пры неабходнасці ім дапамагае).

  • Складзіце ўжо вядомую вам базавую форму ”квадрат”.

  • Пакладзіце “глухім” вуглом да верху.

  • З пераду сагніце дзве ніжнія стораны да цэнтральнай лініі.

  • Перагніце ўніз верхні трохвугольнік. Адагніце сагнутыя стораны. Падцягніце даверху адзін слой паперы, зложваючы яго па указанным лініям. Звярніце ўвагу – дзве часткі павінны стаць “гарамі”.

  • Паверніце выраб і паўтарыце дзеянне з іншага боку. Базавая форма ”птушка” гатова.

3 . 1. Складанне алгарытму выканання жураўліка (Настаўнік паказвае, як скласці жураўліка. Вучні выконваюць работу разам з настаўнікам, які пры неабходнасці ім дапамагае).

  • Сангні правую “ ножку” так, каб яе ўнутраны край саўпаў з гарызантальнай лініяй.

  • Апусці “ножку” уніз. Увагніце ўнутр па лініі.

  • Зрабіце левую “ножку” удвая тончэйшую – зпераду і ззаду сагніце яе края да цантральнай лініі.

  • Увагніце левую ”ножку” унутр і наверх – атрымаецца шыя.

  • Зрабіце галаву.

  • Зпераду і ззаду перагніце крылы уніз.

  • Вазьміце фігурку за грудку і пачніце цягнуць за хвосцік. Жураўлік пачынае махаць крыламі. (Настаўнік паказвае, вучні паўтараюць).

  • Жураўлік, які махае крыламі гатоў.

Настаўнік:

- Ці запомнілі вы план па якому мы будзем складаць жураўліка? На дошцы размешчаны план, яшчэ раз давайце прагледзім яго.

- Вернемся да лістоў самаацэнкі і на “ступеньках майстэрства” пакажыце значком “+” ці “- “ як вы зразумелі план выканання работы.

7. Выкананне работы па плану. Самастойная работа. Гучыць музыка (спевы птушак).

- Як вы думаеце, прыгожыя ў вас атрымаліся жураўлікі? Вам яны падабаюцца? І мне таксама. А цяпер вы самастойна вырабіце яшчэ па аднаму жураўліку па ўзору.

- Помніце: паспяшыш- людзей насмяшыш. А цяпер бяром у рукі ліст паперы і пачынаем працаваць. Памятайце аб правілах карыстання нажніцамі.

(Дзеці складаюць паперу згодна схемам змешчаным на дошцы.)

9. Ацэнка і самаацэнка працы.

Разгледзьце сваі вырабы ці адпавядаюць яны патрабаванням , якія мы павінны былі выконваць у рабоце?

1. Выконваць выраб па схеме.

2. Выконваць правільна згібанне паперы.

3. Быць акуратнымі і ўважлівымі пры выкананні работы.

Настаўнік:

  • Цяпер сваю работу вы пазначыце ў лістах самаацэнкі. Абвядзіце кружочкам, на якой ступені вы знаходзіцеся на лесвіцы самастойнасці, творчасці і задаволенасці.

Дзеці ацэньваюць сваю працу на ўроку. Абводзяць кружочкам сваю ступеньку.

10. Вынік урока.

Міні-апытванне ў выглядзе тэста.

1. Радзіма арыгамі (Японія).

2. У якой якасці фігурка арыгамі магла выкарыстоўвацца ў знатных сем'ях? ( Герб).

3. Якое дзеянне трэба выконваць пры вырабе фігурак у тэхніцы арыгамі?(Згібанне)

4. Адна з фігурак, асновай якой з'яўляецца форма «ПТУШКА».( Жураўлік).

5. Якой геаметрычнай фігурай павінен быць ліст паперы для вырабу арыгамі?(Квадрат)

6. Матэр'ял для вырабу фігурак у тэхніцы арыгамі?( Папера)

7. Якая фігурка, вырабленная ў тэхніцы арыгамі, прыносіць шчасце і з'яўляецца сімвалам міра? ( Жураўлік).

-Як называецца тэхніка складання паперы?

-Як называецца базавая форма, з якой мы сягодня выраблялі жураўліка?

-Ці захочаце вы скласці жураўліка самастойна ў вольны час?

- Я задаволена. Вы сёння добра папрацавалі, спадзяюся, што вы дома зробіце жураўлікаў і падаруеце іх сваім родным, а ў адказ атрымаеце ўсмешку і любоў родных.

11. Рэфлексія

- Разгледзьце малюнак размешчаны на дошцы.

- Што на ім адлюстравана? Давайце ўпрыгожым яго птушкамі.

12. Уборка рабочых месцаў ( 2мін.)

Ліст самаацэнкі








Самастойнасць



Творчасць





Задаволенасць

5