СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

“Мае, беларускае, роднае, кроўнае… ” (да Міжнароднага дня роднай мовы)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Класная гадзіна

 

Тэма: “Мае, беларускае, роднае, кроўнае… ” (да Міжнароднага дня роднай мовы) 

Мэта: далучэнне вучняў да беларускай літаратурнай спадчыны, прывіцце любві да роднага беларускага слова, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці

Форма правядзення: літаратурная кампазіцыя

 

Ход мерапрыемства

 

Класны кіраўнік:   Добры дзень, паважаныя сябры. Мы вітаем усіх прыхільнікаў роднага беларускага слова.

Слова любіць, каб яго гаварылі,

Слова любіць, каб яго шанавалі,

Слова любіць, каб з ім раіліся…

1 вучань:  21 лютага – дзень роднай мовы, таму сёння наша свята ў гонар слова, слова – стагоддзямі таму выпакутаванага і занесенага на старонкі мудрых кніг.  На зямлі вельмі многа розных моў. Іх налічваюць спецыялісты каля дзвюх з паловай тысяч. Кожная з іх мае сваё ўнутранае аблічча і ўнутраную будову. Але толькі ў гучанні роднага слова чуем мы незвычайнае хараство і зладжанасць.

Просмотр содержимого документа
«“Мае, беларускае, роднае, кроўнае… ” (да Міжнароднага дня роднай мовы)»




Класная гадзіна


Тэма: “Мае, беларускае, роднае, кроўнае… ” (да Міжнароднага дня роднай мовы) 

Мэта: далучэнне вучняў да беларускай літаратурнай спадчыны, прывіцце любві да роднага беларускага слова, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці

Форма правядзення: літаратурная кампазіцыя


Ход мерапрыемства


Класны кіраўнік:  Добры дзень, паважаныя сябры. Мы вітаем усіх прыхільнікаў роднага беларускага слова.

Слова любіць, каб яго гаварылі,

Слова любіць, каб яго шанавалі,

Слова любіць, каб з ім раіліся…


1 вучань: 21 лютага – дзень роднай мовы, таму сёння наша свята ў гонар слова, слова – стагоддзямі таму выпакутаванага і занесенага на старонкі мудрых кніг. На зямлі вельмі многа розных моў. Іх налічваюць спецыялісты каля дзвюх з паловай тысяч. Кожная з іх мае сваё ўнутранае аблічча і ўнутраную будову. Але толькі ў гучанні роднага слова чуем мы незвычайнае хараство і зладжанасць.


2 вучань: То ласкавае і пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае і плаўнае, як далячынь палёў і азёрныя блакіты, то звонкае і пералівістае, як празрыстыя крыніцы і песні птушак.

 
3 вучань: Пра рознае можа расказаць чалавеку роднае слова. Пра падзеі даўно мінулыя і пра сувязь з сучаснасцю. Першым даў друкаваную кнігу для свайго народа, адваяваўшы яе з-пад улады царквы, наш славуты зямляк з Полацка Францыск Скарына.

Святыя браты Кірыла і Мяфодзій прынеслі ў славянскія краіны азбуку.

Кірыла Тураўскі, па прозвішчу Златавуст, – адзін з самых славутых пісьменнікаў Беларусі.

Сімяон Полацкі – беларускі вучоны і перакладчык, які ўсю сваю літаратурную спадчыну завяшчаў манастырам, у тым ліку і Куцейне пад Оршай.

Ефрасіння Полацкая – асветніца, заступніца Беларусі, заснавальніца школ для дзяўчынак, манастыра, які займаўся перапісваннем кніг, які з тых далёкіх часоў пракладваў ва ўсходнеславянскіх землях шляхі асветніцтва і адукацыі. 

1 вучань: Марыў калісьці славуты Скарына,

Ціснуўшы кнігі на мове бацькоў,

Простаму люду ў роднай краіне

Зрабіць даступнай ён мудрасць вякоў.



2 вучань:  Адкрывала школы і вучыла,

Кнігі перапісвала штодня.

Славу здабывала ўсёй Айчыне

Ефрасінні Полацкай імя.


3 вучань: Пад нашэпты пушчаў-бораў,

Пад напевы завірухаў

Кірыла Тураўскі піша творы

А ты слухай, шчыра слухай.

Як жылі, як векавалі,

Як пасля былі ў прыгоне

Адаб’е, як у крыштале,

Летапісец наш сягоння.


1 вучань:  Два браты, іх постаці мільгнулі

І прапалі за смугой стагоддзяў.

Два браты, Кірыла і Мяфодзій,

Праз усю гісторыю праходзяць.


2 вучань:   Родная мова – гэта вытокі нашай будучыні, неўміручая спадчына беларускіх песняроў. 


3 вучань:  Родная мова, цудоўная мова,

Ты нашых задумак уток і аснова,

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожнай драбніцай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварала.


1 вучань:  Спещная, крынічная спрадвеку

На крутых настроена вятрах,

Ты сама ў жыцці не проста сведкам,

Ты вякам пакінула свой шлях.


2 вучань:  Сціпная, гасцінная, прыветная –

Я цябе запомню вось такой.

Будзь у песнях песняроў апетая

І не стань пакутнаю зямлёй.


Класны кіраўнік: Кожнае слова вякамі адбівалася ў фарбах роднай зямлі, у музыцы роднага краю.

Малая Радзіма – Радзімы мой край,

Угледзься і ўсюды пабачыш ты рай.

Ты боль мой, і радасць, і песня мая,

І мне даражэйшай на свеце няма. 


3 вучань: чытае верш “Родная мова” М.Танка


З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.



Класны кіраўнік: Родная мова – гэта вершы і спевы, танцы, гэта невычэрпны беларускі фальклор – спрадвечная крыніца духоўнага ўзбагачэння і замацавання нацыянальнай свядомасці.

А зараз давайце вызначым, ці добра вы ведаеце родную культуру. Давайце разам з вамі заглянем у нацыянальную скарбонку і адкажам на пытанні віктарыны. 

  1. У якім творы герой часта ўжывае такія словы: “Тудэма-сюдэма і вось цо-да” (Я.Купала “Паўлінка”) 

  2. Пра якую гістарычную асобу ў жыцці гаворыцца: “Як промень сонечны, які прасвятліў зямлю Полацкую” (Пра Ефрасінню Полацкую”) 

  3. У адной з беларускіх казак герой нешта шукае. Да каго ён толькі не звяртаецца: і да гусей, і да барана, і да каня. Што і ў якой казцы шукае герой? (Хлеб у казцы “Лёгкі хлеб”) 

  4. На чым высякалі першыя літары? (На камяні) 

  5. У якой сям’і нарадзіўся Францыск Скарына? (Сям’і купца) 




1 вучань:   А цяпер прадоўжыце беларускія прыказкі: 


1. Лепш крышку зрабіць, чым багата нагаварыць

  1. Лепш недагаварыць, чым перагаварыць. 

  2. Хто многа чытае, той многа ведае. 

  3. Ласкавае слова – што дзень ясны. 

  4. Трэба ведаць, калі сказаць, а калі прамаўчаць. 

  5. Што напісана пяром, тое не вырубіш тапаром. 

  6. Як брыдкае слова сказаць, лепш язык выплюнуць. 

  7. Які розум, такая і гаворка. 


2 вучань:  А зараз мы вам прапануем адгадаць загадкі:


  1. Яе мы сябрам называем, 

Яна ж нам тайны адкрывае,

Мы з ёй павінны век дружыць,

Бо вучыць нас на свеце жыць. (Кніга) 


  1. Без душы, без цела за сто міль ляцела. (Пісьмо) 


  1. Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне сэрца. (Аловак) 


4. Без языка, а гаворыць. (Кніга) 


5. Крылляў не маю, 

А хутка лятаю,

Сам мяне выпусціш,

А потым не зловіш. (Слова) 


Класны кіраўнік: Малайцы, рабяты, па ўсім бачна, што вы любіце, шануеце, паважаеце родную мову, ведаеце наш беларускі фальклор. І наш абавязак зберагчы, узбагаціць і перадаць яе нашчадкам. Як кажуць у народзе: “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца”. 

 
3 вучань: чытае верш “Роднаяе слова” Д. Бічэль-Загнетавай


Пад казачным дубам
над Нёманам сiнiм
хлапец прызнаваўся ў каханi
дзяўчыне.

I рэхам той шэпт
адгукаўся мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...

Я чула пяшчотнае,
шчырасцi поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае,
такое раптоўнае,
такое чароўнае.

Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
як сонца, агнiстае,
як Нёман празрыстае,
як казка, былiна, як песня,
жаданае,
дагэтуль зусiм у жыццi не пазнанае,
вясновае слова ад шчырага сэрца.



Яно празвiнела над хвалямi ў рэчцы.
вятрыска шаптаў яго
з лiсцем мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...

Шапталi яго сенажаць i дуброва,
людзьмi перачутае,
некаму новае,
адзiнае, дзiўнае, светлае слова -
кахаю... кахаю...

Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова "люблю" паўтараю.


1 вучань:     Мы забыць сваю мову не мусім,

Каб агеньчык яе не ачах.

Пазнаюць нас, што мы беларусы

Па гаворцы, па нашых вачах.


Класны кіраўнік: Пакуль беларускае слова будзе гучаць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе ўслед за намі, наша мова будзе жыць.  Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у нашым свяце мовы. Да пабачэння, да новых сустрэч.