Дзаржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Буда-Кашалёва”
Маё прозвішча—лепшае ў свеце
Выканала
Мядзведзева Наталля Мікалаеўна,
вучаніца 11 класа
Дзаржаўнай ўстановы адукацыі
“Гімназія г. Буда-Кашалёва”
Гомельскай вобласці
Кіраўнік
Церахава Людміла Мікалаеўна,
настаўнік беларускай мовы
і літаратуры
г. Буда-Кашалёва, 2017
2
Кожнага з нас цікавіць, адкуль узялося імя бацькі, матулі, сваё імя. Знайсці правільны адказ не зусім проста, цікавасць з часам не праходзіць, не страчваецца на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя сем’і імкнуцца растлумачыць, як узнікла іх прозвішча, зыходзячы з уласных уяўленняў і інтуіцыі.
Першыя чалавечыя імёны — Адам і Ева, першыя вядомыя імёны з беларускай гісторыі — князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда. З імёнаў пачынаецца гісторыя чалавецтва, гісторыя нашай дзяржавы, з ведання паходжання ўласнага імені павінна пачынацца гісторыя сталення кожнага чалавека.
Лацінскае слова "прозвішча" азначае сям'я. Прозвішча— гэта сямейнае cпадчыннае найменне, якое на сённяшні дзень з'яўляецца асноўным "прадстаўніком" чалавека ў грамадстве, ужываецца ў многіх афіцыйных дакументах. Нашыя прозвішчы — каштоўны скарб. Ім як мінімум 450 гадоў. А гэта значыць, што насілі іх да нас дзясяткі і нават сотні тысяч людзей, і трэба быць вартымі іх памяці.
Імя чалавека – гэта самае жывое слова, бо яно разам з носьбітам праз увесь яго век, пачынаючы з тых дзён, калі немаўля пачынае асэнсавана гаварыць. І перш чым разумець слова “я” як асабістую прыналежнасць, дзіця разумее, што яно мае сваё імя і часта замяняе ім асабовы займеннік.
Мянушкі, як і імёны ды прозвішчы, -- гэта своеасаблівы ўмоўны знак гісторыі. Вось чаму, дакопваючыся да першаасновы асабовага імя, заўсёды пазнаеш таямніцы жыцця. Цэлыя гістарычныя эпохі прадстаюць перад вачыма, калі праглядаеш захаваныя да нашага часу спісы, разрадныя кнігі, метрычныя кнігі царкоўныя і касцёльныя, спісы рэкрутаў-навабранцаў, кнігі запісу актаў грамадзянскага стану.
Я, Мядзведзева Наталля, па праве магу ганарыцца сваім прозвішчам і сваімі продкамі, звесткі аб якіх змяшчаюцца ў розных дакументах.
Асновай майго прозвішча паслужыла мірское імя Мядзведзь. Такое імя далучалася бацькамі дзіцяці да імя, атрыманага ім пры хрышчэнні. Гэта імя замацоўвалася за чалавекам на ўсё жыццё.
Мядзведзь – адзін з галоўных персанажаў у народных казках пра жывёл. Звычайна так называлі альбо таго, хто любіць салодкае, альбо нязграбнага, няёмкага чалавека. Аднак даволі часта гэта мянушка звязвалася з паганскімі ўяўленнямі славян. Спрадвеку лічылася, што Мядзведзь цесна звязаны з нячыстай сілай, што лясуна і чорта ён родны брат ці падуладны яму як свайму гаспадару. У той жа час нячысцік баіцца і ўцякае ад Мядзведзя. У
гэтым выпадку мянушка Мядзведзь магла выступаць у якасці так званага «ахоўнага» наймення. Падобныя мянушкі прысвойваліся дзецям з мэтай адвароту злых духаў, калі хацелі выгадаваць іх моцнымі і адважнымі. Для таго, каб не спакушаць лёс і адвесці зло, дзецям даваліся імёны са значэннем прама супрацьлеглым таму, што чакалі або жадалі бацькі для дзяцей.
Вобразу Мядзведзя ўласцівая таксама шлюбная сімволіка, сімволіка ўрадлівасці і пладавітасці, прадстаўленая, у прыватнасці, у вясельным
3
абрадзе, у любоўнай магіі, у лячэнні бясплоддзя. Зыходзячы з гэтага, можна выказаць здагадку, што мянушку Мядзведзь аднавяскоўцы маглі даць жаніху, жадаючы яму, тым самым, шчаслівага сямейнага жыцця. Мядзведзь з часам атрымаў прозвішча Мядзведзеў.
Існуе версія, што ў старажытнасці чалавека, які ведаў, дзе збіраць мёд дзікіх пчол, таксама называлі Мядзведзем. Так яшчэ называлі людзей смактальных, людзей, у якіх з дзяцінства захавалася звычка смактаць да прыкладу соску. У далейшым жа з пераўтварэннем мовы і пісьменства з'явілася прозвішча "Соскін", і тут пачалі з "Мядзведзевых" вылучаць "Соскіных".
Русь нездарма ў старажытнасці называлі краінаю мядзведзяў, а гаспадар лясоў зацараваў на гербе Яраслаўля. Ні аб адным зверы, акрамя лісы, не складзена ў нас столькі песень, казак, прыказак, загадак. Ламака, касалапы, куртаты, калматы, махнач, лешак, лясны чорт, чорная немач — якіх толькі мянушак ні прыдумалі Міхайлу Іванавічу Таптыгіну! Мядзведзем называлі каток для ўкаткі дарог і малацільны каток, мядзведкай — двухручны струг, калёсы для перавозкі судоў волакам. А чаго вартыя назвы з'яў прыроды і раслін: мядзведжае сонейка (месяц), мядзведжы корань, мядзведжая ягада, мядзведжая лапа, мядзведка... Узнікалі і «мядзведжыя» мянушкі тыпу Мядзведзіца, Мядзведжая Галава, Мядзведжае Вуха, Мядзведзь; іншыя сталі затым прозвішчамі: Мядзведзеў, Мядзведкаў, Мядзведнікаў.
Наша прозвішча дорага нам. Калі мы чуем яго, то не задумваемся аб значэнні і паходжанні, мы ўяўляем сабе чалавека, пра якога гаворым або да якога звяртаемся. Аднак мы павінны вывучаць гісторыю свайго імя, яго паходжанне, сэнс і значэнне гэтак жа, як мы павінны ведаць родавыя карані сваёй сям’і і краіны. Наша прозвішча – гэта і гісторыя беларускага народа, і састаўная частка беларускай мовы. А маё прозвішча—лепшае ў свеце!