СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Макраэвалюцыя. Асноўныя доказы эвалюцыі

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Макраэвалюцыя. Асноўныя доказы эвалюцыі»

Тэмаўрока: Макраэвалюцыя. Асноўныя доказы эвалюцыі.

Задачы ўрока:

  • сфарміраваць у вучняў веды аб працэсе макраэволюцыі і сістэме арганічнага свету;

  • паглыбіць і пашырыць веды вучняў аб прамых і ўскосных доказах эвалюцыі;

  • сфарміраваць уменне выкарыстоўваць дадзеныя розных навук для доказаў эвалюцыі;

  • пераканаць вучняў у неабходнасці комплекснага выкарыстання ўсіх груп доказаў для вывучэння сапраўднай эвалюцыі жывога свету на Зямлі;

  • стварыць умовы для ўдасканальвання ўмення параўноўваць, лагічна мысліць, прыводзіць прыклады, рабіць высновы;

  • выхоўваць у вучняў адказныя адносіны да вучобы;

  • стварыць умовы для фарміравання ў вучняў навуковага светапогляду;

садзейнічаць прафесійнай арыентацыі вучняў.

Абсталяванне: ПК, праектар, прэзентацыя,малюнкі, відэаролік “Макраэвалюцыя”,дэманстрацыйны матэрыял.

ХОД УРОКА

АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ

АКТЫВІЗАЦЫЯ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

- Якую тэму мы закончылі вывучаць на ўроках? (Эвалюцыя жывых арганізмаў)

Дайце вызначэнне паняццяў

Асобіна, від, папуляцыя.

Адкажыце на пытанні (Сл.1 -2):

Сл.1. 1.Як называецца эвалюцыйны працэс ўнутры віда? Мікраэвалюцыя

2. Што з пералічанага адносіцца да элементарных эвалюцыйных фактараў у мікраэвалюцыі? Хвалі жыцця, натуральны адбор, ізаляцыя, мутацыя.

3.Якім элементарным фактарам выклікаецца выпадковае і рэзкае павялічэнне або памяншэнне канцэнтрацыі генаў у папуляцыі? Хвалі жыцця

4.Як называецца ўзнікненне бар’ераў, якія перашкаджюць свабоднаму скрыжаванню і змешванню папуляцый аднаго віду? Ізаляцыя

5.Як называецца выпадковае ўзнікненне ў папуляцыі ў якой-нібудзь асобіне новай прыкметы ў выніку змены гена (ДНК)? Мутатацыя

Сл.2. 6.Да якога фактара эвалюцыі адносіцца выпадковая масавая гібель жывёл у раёне працяглага наваднення? Хвалі жыцця

7.Як называецца эвалюцыйны працэс узнікнення новага падвіду і далей новага віду з папуляцыі? Мікраэвалюцыя

8.Што з’яўляецца галоўнай прыкметай узнікнення новага віду? Рэпрадуктыўная ізаляцыя

9.У якой групе жывых арганізмаў пачынаецца мікраэвалюцыя? Папуляцыя


-Эвалюцыя арганізмаў на планеце Зямля ішла, ідзе ў цяперашні час і будзе ісці, пакуль існуе жыццё на планеце. Чалавек з'явіўся ў гісторыі планеты не так даўно і не быў сведкам эвалюцыйных змен.


-Чаму мы можам з упэўненасцю так сцвярджаць? (Таму што ўвесь час мяняюцца ўмовы навакольнага асяроддзя. Відавочна, ёсць факты, якія даказваюць працэс эвалюцыі).


-Раз ёсць мікраэвалюцыя, то існуе і макраэвалюцыя. Узгадайце што такое мікраэвалюцыя і макраэвалюцыя. (Мікраэвалюцыя - …. Макраэвалюцыя - …).

Сл. 3. Я прапаную вашай увазе праглядзець ролік і знайдзіце агульныя рысы і рысы адрознення мікра і макраэвалюцыі.

Работа з медыятэкстам “Параўнанне мікраэвалюцыі і макраэвалюцыі”. (Дадатак 1)

На дошцы -Рысы падабенства і адрознення.


ПРАБЛЕМНАЕ ПЫТАННЕ

-У адрозненні ад мікраэвалюцыі, макраэвалюцыя адбываецца на працягу міліёнаў, міліярдаў гадоў, чалавек не быў яе сведкай. Але як ён мог даведацца пра шляхі развіцця жывой прыроды? (выказванні вучняў)

Фармуліроўка тэмы ўрока

Сл.4. Макраэвалюцыя. Асноўныя доказы эвалюцыі.


-Вывучэнне гэтай тэмы патрабуе веды асаблівых тэрмінаў і паняццяў Што вывучаюць навукі?

Сл.5. Палеанталогія, эмбрыялогія, параўнальная анатомія, малекулярная біялогія, біягеаграфія.

Што абазначаюць тэрміны?(Суднясіце малюнкі і тэрміны)

Антагенез, філагенез, дывергенцыя, канвергенцыя, гамалагічныя органы, аналагічныя органы, рудыменты, атавізмы, эндэмікі, рэлікты.


ВЫВУЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ

Стадыя асэнсавання.

-Многія з доказаў эвалюцыйнага сваяцтва арганізмаў вам ужо вядомыя.

Сл.6.Успомніце асноўныя ўзроўні арганізацыі жыцця (Малекулярны, клетачны, арганізменны, папуляцыйна-відавы, біягеацэнатычны, біясферны)

На якіх узроўнях паказаны эвалюцыйная роднасць арганізмаў? (на малекулярным, клетачным узроўнях).

Сл.7. Мадэль ДНК, малюнкі «Клеткі розных жывых арганізмаў»

Сл.8.Запішыце першыя групы доказаў эвалюцыі:

1. Біяхімічныя.

2. Генетычныя.

3.Цыталагічныя.

1.На малекулярным узроўні:

а) пабенства хімічнагаскладу клетак жывых арганізмаў, наяўнасць ва ўсіх жывых арганізмаў бялкоў і нуклеінавых кіслот

б) падабенства спосабаў генетычнага кадзіравання (асноўная ўласцівасць генетычнага кода ДНК-універсальнасць для ўсіх жывых арганізмаў на планеце).

в) адзіны прынцып будовы і функцыяніравання клетак ў арганізмаў розных царстваў.

Апераджальныя заданні.Выканацьпраекты.

Палеанталагічныя доказы эвалюцыі;

Эмбрыялагічныя доказы эвалюцыі

Паведамленне вучня суправаджаецца прэзентацыяй праекта “Палеанталагічныя доказы”.

Да палеанталагічных доказаў адносяць доказы, зробленыя вучоным пры апрацоўцы велізарнай колькасці рэшткаў і ўстанаўленне пэўных заканамернасцей. Да такіх доказам адносяць:

1) Выкапнёвыя рэшткі жывых арганізмаў.

2) Пераходныя формы арганізмаў,

3) Філагенетычныя рады

Выкапнёвыя рэшткі жывых арганізмаў

Археаптэрыкс (птушкі-паўзуны), зверазубыя яшчары (паўзуны-млекакормячыя), стегацэфалы (земнаводныя-паўзуны).

Рыніяфіты (водарасці-імхі), насенныя папараці (папараці-голанасенныя).

Пераходныя формы арганізмаў - формы, якія не дажылі да нашых дзён і прысутнічаюць у выглядзе выкапнёвых рэшткаў, звычайна сумяшчаюць прыкметы двух эвалюцыйна звязаных груп арганізмаў (іхтыастэгі сумяшчаюць прыкметы рыб і земнаводных).

Філагенетычныя рады – эвалюцыйныя рады выкапнёвых формаў, звязаных адзін з адным. У цяперашні час адноўлены філагенетычныя рады сланоў, бегемотаў, коней.

У.А. Кавалеўскі - заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі. Ён усталяваў, што продкамі коней былі пяціпалыя млекакормячыя з раўнамерна развітымі зубамі.

Эвалюцыя коней ішла ў напрамку рэдукцыі бакавых пальцаў, развіцця сярэдняга пальца (для павелічэння хуткасці перамяшчэння на адкрытых прасторах), павелічэння жавальнай паверхні карэнных зубоў, знікненні іклаў (для расцірання грубай расліннай ежы).

Вывад: да палеанталагічных доказаў адносяцца выкапнёвыя рэшткі, пераходныя формы, філагенетычныя рады.

Паведамленне вучня суправаджаецца прэзентацыяй праекта “Эмбрыялагічныя доказы”..

1.Закон зародкавага падабенства К.Бэра

Закон Карла фон Бэра: “Чем более ранние стадии индивидуального развития сравниваются, тем больше сходства удается обнаружить”.

1. Эмбрыёны жывёл аднаго тыпу на ранніх стадыях развіцця падобныя.

2. Яны паслядоўна пераходзяць у сваім развіцці ад больш агульных прыкмет тыпу да прыватных.

3. Эмбрыёны розных прадстаўнікоў аднаго тыпу паступова адасабляюцца адзін ад аднаго.

2.Біягенетычны закон Э.Гекеля – індывідуальнае развіццё асобіны (антагенез) з’яўляецца кароткім і хуткім паўторам найважнейшых этапаў эвалюцыі віду (філагенезу).

Вывад: да эмбрыялагічных доказаў адносіцца закон зародкавага падабенства К.Бэра і біягенетычны закон Гекеля -Мюлера.


-Наступная група доказаў эвалюцыі - марфалагічныя (параўнальна-анатамічныя) доказы. У аснове марфалагічных доказаў ляжаць дадзеныя параўнальнай анатоміі.

Тыповымі параўнальна-анатамічнымі доказамі эвалюцыі з’яўляецца наяўнасць гамалагічных і аналагічных органаў:


ЗРОКАВАЯ ГІМНАСТЫКА

Пад якімі нумарамі знаходзяцца аналагічныя органы, гамалагічныя органы. (Адказ растлумачце).

-Яшчэ да параўнальна-анатамічных доказаў адносяцца рудыменты і атавізмы.

Карыстаючыся тэкстам падручніка с.152-153 паспрабуйцезнайсці ў сяберудыментарныя органы?

Рудыменты (сл.9,10) і атавізмы (сл.11).

Работа з дэманстрацыйным матэрыялам

Знайдзіце і разгледзіце рудыментарныя органы жывёл

Вывад: да параўнальна-анатамічных доказаў адносяць рудыменты і атавізмы


ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ. СТАДЫЯ РЭФЛЕКСІІ.

-Такім чынам, факт эвалюцыйных працэсаў на планеце не выклікае цяпер ніякіх сумненняў. Якіягрупыдоказаў вы вывучылі на працягузанятку?

1. Генетычныя.

2. Біяхімічныя.

3. Цыталагічныя.

4. Палеанталагічныя (выкапнёвыя рэшткі, пераходныя формы, філагенетычныя рады).

5. Марфалагічныя (гамолагі, аналагі, рудыменты, атавізмы).

6. Эмбрыялагічныя.

Я думаю атрыманыя веды вам спатрэбяцца ў будучай прафесіі. Наколькі добра вы засвоілі тэму, пакажа выніковае тэставанне. Для вас я зрабіла падборку заданняў з адкрытага банка заданняў для падрыхтоўкі да ЦТ.

Тэст “Макроэволюцыя і яе доказы”.

1. Відаўтварэнне - гэта вынік: A. Мікраэвалюцыі. Б. Макраэвалюцыі. В. Натуральнага адбору. Г. Барацьбы за існаванне.

2.Аўтары біягенетычнага закону: A. Фокс, Мюлер. Б. Э.Геккель, Ф.Мюллер. В. Мюлер, Холдейн. Г. Северцаў, Шмальгаузен.

3.Аналагічнымі органамі з'яўляюцца: A. Вусікі вінаграда і вусікі агурка. Б. Крылы матылькі і крылы птушкі. В. Іголкі дзікабраза і іголкі вожыка. Г. Калючкі кактуса і калючкі барбарыса.

4.Адным з вынікаў макраэвалюцыі з'яўляецца ўтварэнне новых: A. Асобін. Б. Класаў. В. Відаў. Г. папуляцый

5.Хто ўсталяваў філагенетычныя рады?A. А.М.Северцаў. Б. У.А.Кавалеўскі. В. Ж.Б.Ламарк. Г. К.Ф.Рулье

6.Решаючым эмбрыянальным доказам эвалюцыі з'яўляецца:A. Падабенства дзялення клетак ва ўсіх арганізмаў. Б. Падабенства ў будове шкілетаў млекакормячых розных атрадаў. В. Падабенства ранніх стадый развіцця зародкаў розных класаў. Г. Агульнасць будовы крывяноснай сістэмы млекакормячых.

7.Прыкметы, якіх класаў спалучае ў сабе качканос?A. Рэптылій і млекакормячых. Б. Птушак і рэптылій. В. Птушак і млекакормячых. Г. Амфібій і рэптылій.

8.Якія з пералічаных органаў з'яўляюцца гамалагічнымі?A. Жабры рака і лёгкія кошкі. Б. Хобот слана і рука чалавека. В. Лапа крата і лапа малпы. Г. Вока кальмара і вочы млекакормячых.

9.Параўнальная анатомія вывучае: A. Выкапнёвыя рэшткі раслін і жывёл. Б. Падабенства і адрозненні ўнутранай будовы арганізмаў. В. Падабенства зародкаў розных арганізмаў. Г.Падабенства і адрозненні функцый арганізмаў.


1

2

3

4

5

6

7

8

9


A

Б

Б

Б

Б

В

A

В

Б

Самаправерка

Выстаўленне адзнак

Дамашняе заданне п. 35, парыхтуйце матэрыял аб біягеаграфічных доказах.





Дадатак 1

Параўнаннемакроэвалюцыі і мікраэвалюцыі

п/п

Прыкметы

Мікраэвалюцыя

Макраэвалюцыя

Падабенства

1

Прыўдзелеякіхфактараўэвалюцыі, па Дарвіну, адбываецца?

Зменлівасць. Мутацыйная, камбінацыйнаяспадчыннасць. Барацьба за існаванне.Хваліжыцця.Ізаляцыя

2

Штоз'яўляеццагалоўнайрухаючай (накіроўваючай, творчай) сілайэвалюцыі?

Натуральны адбор

3

Яківынікгэтайрухаючайсілы ў дадзенайчарадзепакаленняў?

Разнастайнасцьвідаў, ускладненне (прагрэс) арганізмаў, адноснаяпрыстасаванасцьарганізмаў

Адрозненні

4

Які гэта працэс у адносінах да віду?

Унутрывідавы

Надвідавы

5

У межахякіхсістэматычныхгруп (катэгорый) яныадбываюцца?

У межахвіду

У межах роду і вышэй

6

Адзінкаэвалюцыі?

Папуляцыя

Групывідаўаднаго роду

7

Якая новая сістэматычнаягрупа (катэгорыя) арганізмаў узнікае ў выніку гэтагапрацэсу?

Від

Клас, тып

8

Што з іхчамупапярэднічае?

Мікраэвалюцыя папярэднічаемакраэвалюцыі

9

Якіямаштабыэвалюцыйныхпрацэсаў?

Малыямаштабы ў межах арэала


Грандыёзныямаштабы (сотнімільёнаўгадоў, на цэлыхмацерыках, мільёныпакаленняў)

10

Ці даступначалавеку для непасрэднаганазірання?


Так

Не








8