СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Максім Гарэцкі. Апавяданне “Літоўскі хутарок”

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Максім Гарэцкі. Апавяданне “Літоўскі хутарок”»

Максім Гарэцкі. Апавяданне “Літоўскі хутарок”

Уклад у развіццё літаратуры

1. Максім Гарэцкі стварыў канцэпцыю беларускага нацыянальнага характару, праана лізаваўшы спецыфіку беларускай самаідэнтыфікацыі.

2. Заснаваў традыцыю філасофскай, інтэлектуальнай, гістарычнай, ваеннай прозы (з антываенным пафасам і асуджэннем вайны). Даў беларускай літаратуры першыя ўзоры сацыяльна­псіхалагічнага апавядання.

3. У адрозненне ад многіх сваіх сучаснікаў змог па­мастацку асэнсаваць рэвалюцыю і савецкую ўладу з беларускіх пазіцый і выказаць гэта ў творах.

4. Пачаў асэнсоўваць тэму бяспраўнасці чалавека. Напісаў адзін з першых у Савецкай Беларусі лагерных дзённікаў («Лявоніус Задумекус»).

5. Максім Гарэцкі «стаў заснавальнікам гісторыка­літаратурнай канцэпцыі і прынцыпаў навуковага даследавання літаратуры мінулага, заснавальнікам школьнага і акадэмічнага літаратуразнаўства» (Зоя Мельнікава). Большасць навуковых ідэй Максіма Гарэцкага была скарыстана яго паслядоўнікамі, час та без спасылкі на забароненага аўтара.

6. Як Аляксандр Герцэн і Мікалай Чарнышэўскі сфармулявалі галоўныя пытанні для рускай культуры ў ХІХ стагоддзі — «хто вінаваты?» і «што рабіць?», так Максім Гарэцкі сфармуляваў галоўнае пытанне для беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя — «за што?».

Апавяданне “Літоўскі хутарок”

У апавяданні «Літоўскі хутарок» (1915) расказваецца пра падзеі Першай сусветнай вайны і раскрываецца яе антычалавечная сутнасць на прыкладзе сям’і Яна Шымкунаса. Максім Гарэцкі быў удзельнікам ваенных дзеянняў і, у адрозненне ад некаторых пісьменнікаў­сучаснікаў (напрыклад, італь янскіх або расійскіх футурыстаў), якія цынічна апявалі вайну, разу меў яе як найвялікшую трагедыю, пасля якой існаванне чалавека і дзяржавы не можа быць ранейшым. Апавяданне стала ўзорам сацыяльна­псіхалагічнай прозы.

Пры гэтым пісьменніку вайна была важная не толькі як тэма твораў. Ён, відавочна, разважаў пра тое, як трэба пісаць пра яе, якая роля пісьменнікаў у стварэнні вобраза вайны і яе ўдзельнікаў. У аглядавай працы «Беларуская літаратура пасля “Нашае нівы”» (1928) Максім Гарэцкі пісаў: «Дагэтуль не даследавана пытанне, як беларускія паэты і пісьменнікі прынялі імперыялістычную вайну. А ў сувязі з гэтым пытаннем цікава было б прасачыць у сусветнай гісторыі літаратуры, як наогул уплывае на літаратурную творчасць вайна, рэвалюцыя і ўсякая вялікая катастрофа ў жыцці людзей».

Асабістыя ваенныя ўражанні Максіма Гарэцкага несумненна давалі яму матэрыял для творчасці. Але праца пісьменніка­інтэлектуала якраз і заключалася ў тым, каб ад апісальнасці і сюжэтнасці ўзняцца да асэнсавання вайны і яе значэння для беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, чые жыцці закраналіся ваеннымі падзеямі і чые дзяржаўныя і нацыянальныя інтарэсы не бараніліся.

У апавяданні пісьменнік паказаў, як Першая сусветная паўплывала на жыцці мірных жыхароў, ён адлюстраваў жах і бруд вайны, якая перамалола лёсы ні ў чым не вінаватых людзей. На ціхім хутары жыла сям’я Шымкунасаў: Ян, яго жонка Дамі­ цэля, дочкі Монця і Ядвіська. Сыны Шымкунаса пайшлі ў вялікі свет: Блажыс служыў апошні год у войску, а Дамянік працаваў у шахтах.

Спачатку гаспадару не верылася, што вайна зачэпіць іх хутар: «Няго тут на маім родным полі, блізка хаты маёй страляць будуць? I тутака ляжаць будуць забітыя? Не, не можа таго быць! А то што ж тады? — во праз што млела сэрца ў старога». Паціху прыходзіла хваляванне за сваю гаспадарку, якая карміла сям’ю: «Баюся, што хлеб сабраць не паспею. Збяру ў гумно, што ёсць, а прыйдуць свае ці чужыя — і спаляць».

У хуткім часе высветлілася, што ў цэнтры баявых дзеянняў і нейтралітэт немагчымы, і ветлівая камунікацыя з салдатамі не гарантуе спакою: «Ян нікога не разумее. Учора ён раздарыў шмат хлеба і сала. Так, па­хрысціянску, без грошай. I прыемна самому было. Яму і цяпер не шкода. Толькі нашто ўсё руйнуюць. Прыкрасць».Сыходзілі расійскія салдаты, пачыналася кайзераўская акупацыя. У выніку гаспадарка Яна Шымкунаса амаль знішчана, жонка аслепла, сын Блажыс паранены, дачку Монцю згвалцілі ворагі. Расійскае войска наступала, але потым зноў сыходзіла, і хутар чакала кароткая перадышка, каб у чарговы раз чарговае войска прыйшло і абрабавала, прынізіла, знішчыла людзей і маёмасць.

Максім Гарэцкі падкрэсліваў віну чалавека за злачынствы, забойствы і разбурэнні.