ТЭСТ ПА ТЭМЕ “МАРФАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ”. ВАРЫЯНТ 1
А1.Адзначце назоўнікі жаночага роду:
яблык
камода
неба
гусь
косць
А2.Адзначце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку:
сталы
ламачча
санкі
сум
хітрыкі
А3.Да назоўніка запіс дапасуйце прыметнік акуратны. Запішыце словазлучэнне ў назоўным склоне.
А4.Знайдзіце назоўнік, род якога ў беларускай і рускай мовах не супадае. Запішыце гэты назоўнік па-беларуску:
1. радуга
2. окно
3. дробь
4. карандаш
5. звук
А5.Адзначце сказы, у якіх правільна ўтвораны ступені параўнання прыметнікаў:
Добрае імя дабрэйшае за багацце.
Сёлетняя вясна цяплей мінулагодняй.
Няма на свеце лепшых падушак, як з гусінага пуху і пер’я.
Крок за крокам сцежка рабілася больш вузейшая і хутка зусім знікла.
Сумленны чалавек не павінен маўчаць, калі побач крыўдзяць слабейшага за яго.
А6.Ад назоўніка бацька ўтварыце прыналежны прыметнік.
Запішыце яго ў пачатковай форме.
А7.Адзначце правільныя сцверджанні адносна лічэбнікаў:
Лічэбнікі паводле значэння падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.
Зборныя лічэбнікі ўжываюцца з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.
Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя.
Зборныя лічэбнікі абодва, абедзве змяняюцца па родах і ліках.
Парадкавыя лічэбнікі падзяляюцца на зборныя, дробавыя і лічэбнікі, якія абазначаюць цэлы лік.
А8.Адзначце колькасныя лічэбнікі:
пяцісоты
другі
два
пяцьсот
сорак пяць
А9.Адзначце прыклады, у якіх ад лічэбнікаў правільна ўтворана форма творнага склону:
трынаццаць — трынаццаццю
сёмы — сямю
чатыры — чатырмя
дзевяць — дзевяццю
шэсцьсот — шасцістамі
А10.Адзначце словы, якія спалучаюцца са зборным лічэбнікам пяцёра:
дзеці
сяброўкі
студэнты
нажніцы
падручнік
А11.Запішыце лічэбнік у той форме, якой патрабуе словазлучэнне:
з (двое) студэнтамі.
А12.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сабе:
Усім сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам ___ нашкодзіш.
Поплаў краскамі прыбраўся яркімі, кліча ў госці да ___ здалёк.
Лес, што акружае вёску, сам па ___ невялікі, але надзвычай густы.
Чаго ___ не жадаеш, таго і другому не зыч.
Сам ад ___ не пабяжыш упрочкі, ___ самога цяжка перагнаць.
А13.Адзначце правільныя варыянты перакладу словазлучэнняў з займеннікамі з рускай мовы на беларускую:
благодарить вас — дзякаваць вам
никого не просить — нікаго не прасіць
у моего брата — у майго брата
кто-то написал — хтосьці напісаў
не с кем поговорить — не з кім пагаварыць
А14.Адзначце сказы, дзе на месцы пропускаў трэба ўжыць займеннік нехта:
__ наперад не знае, што каго чакае.
«Ой, цябе не баіцца __!» — голасна адазвалася Марына.
«Нічога не відаць. Але __ ўсё ж павінен прыйсці»,— меркаваў Віталь.
З нас __ нахлебнікам прыроды не жадае быць.
Хтось палюе на сініцу, __ ловіць жураўля.
15.Адзначце сказы, дзе правільна ўжыты і запісаны займеннікі:
Вецер даносіў галасы людзей, якія выходзілі з самага клуба.
Бацька папрасіў, каб сын прынёс свае кнігі.
Аказалася, што дзяўчына жыве ў нашэм доме.
Бацька доўга расказваў пра сябе.
Проста я цябе прашу: клапатлівымі рукамі прытулі маю душу.
ТЭСТ ПА ТЭМЕ “МАРФАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ”. ВАРЫЯНТ 2
А1.Адзначце словазлучэнні, якія не адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:
вялікая цень
сухое галлё
густая пыл
залаты медаль
шырокая стэп
А2.Адзначце словазлучэнні, у якіх ужыты нескланяльныя назоўнікі:
светлае паліто
маладая пані
горкі яблык
смачная салата
старая шафа
А3.Да назоўніка кацяня дапасуйце прыметнік жвавы. Запішыце словазлучэнне ў назоўным склоне.
А4.Знайдзіце назоўнік, род якога ў беларускай і рускай мовах не супадае. Запішыце гэты назоўнік па-беларуску:
1. дорога
2. телефон
3. гнездо
4. подпись
5. озеро
А5.Адзначце сказы, у якіх няправільна ўтвораны ступені параўнання прыметнікаў:
Сёння самы цёплы дзень.
Маці купіла мне самы цямнейшы касцюм.
Дзед быў найлепшым грыбніком.
Іван быў разумнейшы ўсіх.
Прагучала больш цікавае выступленне ў праграме.
А6.Ад назоўніка Каця ўтварыце прыналежны прыметнік.
Запішыце яго ў пачатковай форме.
А7.Адзначце няправільныя сцверджанні адносна лічэбнікаў:
1. Лічэбнікі паводле значэння падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.
2. Зборныя лічэбнікі ўжываюцца з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.
3. Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя.
4. Зборныя лічэбнікі абодва, абедзве змяняюцца па родах і ліках.
5. Парадкавыя лічэбнікі падзяляюцца на зборныя, дробавыя і лічэбнікі, якія абазначаюць цэлы лік.
А8.Адзначце парадкавыя лічэбнікі:
трохсоты
мільён
першы
чатыры
адзінаццаты
А9.Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:
пяц _дзясят тры
сем_сот чатыры
восем_
шэсц_сот
з вас_мю
А10.Адзначце прыклады, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні зборных лічэбнікаў:
трое лістоў
чацвёра бліноў
дзясяцера хворых
пяцёра зубранят
сямёра коней
А11.Запішыце лічэбнік у той форме, якой патрабуе словазлучэнне:
з (дванаццаць) вяскоўцамі.
А12.Вызначце, у форме якога склону трэба ўжыць займеннік сам на месцы пропуску ў сказе. Запішыце гэты займеннік у той форме, якой патрабуе сказ:
На вуліцы дзеці сустрэлі дзядзьку Марціна, які трымаў у руках не абы-каго, а … рачнога бабра, маленькага і, відаць, вельмі цікаўнага.
Адказ:
А13.Адзначце правільныя варыянты перакладу словазлучэнняў з займеннікамі з рускай мовы на беларускую:
благодарить вас — дзякаваць вам
никого не просить — нікаго не прасіць
у моего брата — у майго брата
кто-то написал — хтосьці напісаў
не с кем поговорить — не з кім пагаварыць
А14.Адзначце сказы з памылкай ва ўжыванні або напісанні займенніка:
Сусед Васіля, калі ён параўняўся з нім, адразу загаварыў.
Нават самага малога грыбка не ўдалося знайсці.
Ніхто наперад не знае, што каго чакае.
Віталю самаму хацелася, каб у гэты вечар ніхто яго не трывожыў.
А мы заўсёды ўспамінаем табе добрым словам.
А15.Адзначце сказы з правільным ужываннем займеннікаў:
Няхай сабе спытае кожны, ці пасадзіў ён дрэва ў жыцці.
Ніхто не зробіць горш табе, чым ты сам сабе.
Я табе не раз прапаноўваў перасяліцца ў наш край.
Замяніць Марысю было некім.
Сумна хлопчыку. Няма з кім пагуляць, няма да каго схадзіць у госці, нават пагаварыць няма з кім.