СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэставая работа. Марфалагічныя нормы. Дзеяслоў.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Тэставая работа. Марфалагічныя нормы. Дзеяслоў.»

ТЭСТ ПА ТЭМЕ “МАРФАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ. ДЗЕЯСЛОЎ І ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА ДЗЕЕПРЫМЕТНІК, ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ”. ВАРЫЯНТ 1.


1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

  1. Дзеяслоў абазначае дадатковае дзеянне прадмета.

  2. Спражэнне — гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім, будучым (простым) і прошлым часе абвеснага ладу.

  3. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць закончанае дзеянне, якое адбылося ці адбудзецца, і адказваюць на пытанні што зрабіць? што зрабіў? што зраблю?

  4. Асноўнымі формамі дзеясловаў у загадным ладзе з’яўляюцца формы 2-ой асобы адзіночнага і множнага лікаў.

  5. Дзеясловы прошлага часу не маюць асабовых формаў.


  1. Вызначце дзеясловы ІІ спражэння:

  1. несці

  2. насіць

  3. вярцець

  4. сядзець

  5. прачытаць


  1. Пазначце дзеясловы, у якіх прапушчана літара –і–:

  1. адхіл..ш

  2. накорм..ш

  3. церп..ш

  4. дума..ш

  5. змага..шся


4. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову.

На паўднёвых схілах пагоркаў ужо палавее жыта, хіліцца долу важкім калоссем.

  1. зваротны

  2. ужыты ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку

  3. абвеснага ладу

  4. І спражэння

  5. закончанага трывання


5.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -еце :

  1. чытаць

  2. напісаць

  3. гуляць

  4. даць

  5. выдзеліць


6.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -ам :

  1. злізаць

  2. сцерагчы

  3. счасаць

  4. смялець

  5. пісаць


7. Дзеяслоў закончанага трывання, падкрэслены ў сказе, запішыце ў форме 2 асобы адзіночнага ліку і ў форме 3 асобы множнага ліку.

Родны Мінск, ты змог пераадолець усе цяжкасці, мы ганарымся тваёй славай!

8.Адзначце словазлучэнні, у якіх памылкова ўтвораны формы дзеепрыметнікаў:

  1. пафарбаваная рама

  2. усміхаўшыйся маёр

  3. неадрамантаваная школа

  4. асветленны пакой

  5. загарэўшаяся хата


9.Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў сказе, утварыце поўную форму дзеепрыметніка і запішыце яе ў форме назоўнага склону множнага ліку.

Як слаўна красавіцкім вечарам, едучы палявой дарагай, спыніць на нейкі час машыну і палюбавацца з узгорка бязмежным прасторам!

10.Адзначце сказы з нарматыўным ужываннем дзеепрыслоўных зваротаў:

  1. Перабіваючы адзін аднаго, браты расказвалі пра сваё падарожжа.

  2. Чытаючы гэтую п’есу або гледзячы яе на сцэне тэатра, складваецца ўражанне, што аўтар сам яшчэ не вызначыў сваіх адносін да галоўных дзеючых асоб.

  3. Выцягнуўшы чыгунок і ўзяўшы яго фартухом, гаспадыня вярнулася да стала.

  4. Будучы яшчэ юнаком, яго не пакідала жаданне стаць пісьменнікам.

  5. Лейтэнант да таго надакучыў сваім заляцаннем у вагоне, што яна з палёгкай уздыхнула, апынуўшыся з чамаданчыкам у тамбуры.








ТЭСТ ПА ТЭМЕ “МАРФАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ. ДЗЕЯСЛОЎ І ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА ДЗЕЕПРЫМЕТНІК, ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ”. ВАРЫЯНТ 2.


1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

  1. Дзеяслоў абазначае дзеянне і стан прадмета.

  2. Спражэнне — гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім, будучым (простым) часе абвеснага ладу.

  3. Дзеясловы не закончанага трывання абазначаюць закончанае дзеянне, якое адбылося ці адбудзецца, і адказваюць на пытанні што зрабіць? што зрабіў? што зраблю?

  4. Асноўнымі формамі дзеясловаў у загадным ладзе з’яўляюцца формы 3-ой асобы адзіночнага і множнага лікаў.

  5. Дзеясловы прошлага часу маюць асабовыя формы.


  1. Вызначце дзеясловы І спражэння:

  1. праверыць

  2. хадзіць

  3. хацець

  4. мыць

  5. цярпець


  1. Пазначце дзеяловы з правільным канчаткам:

  1. Мы трывожам

  2. Вы носіце

  3. Яна маладзеець

  4. Ты аглядаіш

  5. Вы малюеце


4. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову.

Даўно ўжо быў вечар, распагоджвалася.

  1. зваротны

  2. ужыты ў форме 3-й асобы множнага ліку

  3. абвеснага ладу

  4. І спражэння

  5. закончанага трывання


5.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -аце (-яце) :

  1. вярнуць

  2. знаходзіць

  3. крычаць

  4. ісці

  5. працаваць



6.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага часу маюць канчатак -аць (-яць):

  1. зацвісці

  2. стварыць

  3. праяўляць

  4. дзяліць

  5. распаліць


7. Дзеяслоў незакончанага трывання, падкрэслены ў сказе, запішыце ў форме 2 асобы адзіночнага ліку і ў форме 3 асобы множнага ліку. Чалавек усё сваё жыццё вучыцца ў прыроды, якая яго выхоўвае, натхняе, аберагае

8.Адзначце словазлучэнні «дзеепрыметнік + назоўнік», утвораныя правільна:

  1. дарога, якую заасфальтавалі — заасфальтаваная дарога

  2. градкі, якія прапалолі — праполатыя градкі

  3. урокі, якія зрабілі — зрабіўшыяся ўрокі

  4. маці, якая хвалюецца — хвалюючаяся маці

  5. валасы, якія пасівелі — пасівелыя валасы


9.Ад асновы падкрэсленага ў сказе дзеяслова ўтварыце дзеепрыслоўе і запішыце яго.

Асноўную частку лексічнага багацця беларускай мовы складаюць спрадвечна беларускія словы, якія ўзніклі, калі продкі сучасных славянскіх народаў карысталіся адной, агульнаславянскай мовай.

10.Адзначце сказы з ненарматыўным ужываннем дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў:

  1. Не спяшаючыся, ляснік крочыў лясной дарогай, цешыўся цяплом, водарам паветра.

  2. Гледзячы ў прывабныя блакітныя вочы жонкі, на стале каля Міхася стыла вячэра.

  3. Успамінаючы пра спазненне, хваляванне ахапіла мяне.

  4. За каровай, апусціўшы галаву долу, выскачыў, быццам яго выштурхнулі, надзьмуты бычок.

  5. Перабягаючы паляну, парослую маладым ельнікам, на ўскрайку яе раслі суніцы.








ТЭСТ ПА ТЭМЕ “МАРФАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ. ДЗЕЯСЛОЎ І ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА ДЗЕЕПРЫМЕТНІК, ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ”. ВАРЫЯНТ 3.


1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

  1. Дзеяслоў абазначае дадатковае дзеянне прадмета.

  2. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць закончанае дзеянне, якое адбылося ці адбудзецца, і адказваюць на пытанні што зрабіць? што зрабіў? што зраблю?

  3. Асноўнымі формамі дзеясловаў у загадным ладзе з’яўляюцца формы 2-ой асобы адзіночнага і множнага лікаў.

  4. Дзеясловы прошлага часу не маюць асабовых формаў.

  5. Спражэнне — гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім, будучым (простым) і прошлым часе абвеснага ладу.



  1. Вызначце дзеясловы ІІ спражэння:

  1. месці

  2. чытаць

  3. хадзіць

  4. садзіцца

  5. вярцець


  1. Пазначце дзеясловы, у якіх прапушчана літара –і–:

  1. сустрэн..ш

  2. схоп..ш

  3. жарту..ш

  4. дума..ш

  5. засво..ш


4. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову.

Папараць-кветку знаходзіць той, хто з каханай ідзе.

  1. зваротны

  2. ужыты ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку

  3. абвеснага ладу

  4. І спражэння

  5. незакончанага трывання


5.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -еце :

  1. вязаць

  2. рашаць

  3. стаяць

  4. даць

  5. сустракаць


6.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -ам :

  1. рэзаць

  2. класці

  3. гнаць

  4. мазаць

  5. шаптаць


7. Дзеяслоў закончанага трывання, падкрэслены ў сказе, запішыце ў форме 2 асобы адзіночнага ліку і ў форме 3 асобы множнага ліку.

Вы ідзяце лугавой сцяжынкай, слухаеце спевы птушак, згінаецеся, каб сарваць кветку ці травінку.


8.Адзначце словазлучэнні, у якіх памылкова ўтвораны формы дзеепрыметнікаў:

  1. павесялеўшаяся дзяўчынка

  2. пазелянелы лес

  3. запаленны агонь

  4. вымытая падлога

  5. вывучаны ўрок


9.Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў сказе, а) утварыце поўную форму дзеепрыметніка і запішыце яе ў форме назоўнага склону множнага ліку; б) дзеепрыслоўе і запішыце яго.

Цяжка пераацаніць заслугі славянства ў развіцці сусветнай цывілізацыі, уклад славянскіх народаў у скарбніцу сусветнай культуры, навукі, мастацтва.

10.Адзначце сказы з нарматыўным ужываннем дзеепрыслоўных зваротаў:

  1. Чытаючы гэтую п’есу або гледзячы яе на сцэне тэатра, складваецца ўражанне, што аўтар сам яшчэ не вызначыў сваіх адносін да галоўных дзеючых асоб.

  2. Перабіваючы адзін аднаго, браты расказвалі пра сваё падарожжа.

  3. Выцягнучы чыгунок і ўзяўшы яго фартухом, гаспадыня вярнулася да стала.

  4. Будучы яшчэ юнаком, ён не пераставаў марыць стаць пісьменнікам.

  5. Лейтэнант да таго надакучыў сваім заляцаннем у вагоне, што яна з палёгкай уздыхнула, апынуўшыся з чамаданчыкам у тамбуры.





ТЭСТ ПА ТЭМЕ “МАРФАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ. ДЗЕЯСЛОЎ І ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА ДЗЕЕПРЫМЕТНІК, ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ”. ВАРЫЯНТ 4.


1.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

  1. Спражэнне — гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім, будучым (простым) часе абвеснага ладу.

  2. Асноўнымі формамі дзеясловаў у загадным ладзе з’яўляюцца формы 3-ой асобы адзіночнага і множнага лікаў.

  3. Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць закончанае дзеянне, якое адбылося ці адбудзецца, і адказваюць на пытанні што зрабіць? што зрабіў? што зраблю?

  4. Дзеяслоў абазначае дзеянне і стан прадмета.

  5. Дзеясловы прошлага часу маюць асабовыя формы.


  1. Вызначце дзеясловы І спражэння:

  1. мазаць

  2. дружыць

  3. гнаць

  4. убачыць

  5. везці


  1. Пазначце дзеяловы з правільным канчаткам:

  1. Вы ўздыхаеце

  2. Яны гаворуць

  3. Ён вернеш

  4. Мы малюем

  5. Ты абмінуеш


4. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову.

Ад поля веяла халадком, але дыхалася тут хораша..

  1. незваротны

  2. ужыты ў форме 3-й асобы множнага ліку

  3. ІІ спражэння

  4. абвеснага ладу

  5. незакончанага трывання


5.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -аце (-яце) :

  1. працаваць

  2. везці

  3. разрэзаць

  4. сустрэць

  5. браць



6.Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага часу маюць канчатак -аць (-яць):

  1. насіць

  2. працаваць

  3. падлічыць

  4. садзіць

  5. разрэзаць


7. Дзеяслоў закончанага трывання, падкрэслены ў сказе, запішыце ў форме 2 асобы адзіночнага ліку і ў форме 3 асобы множнага ліку. Выйдзіце раненька ў поле і палюбуйцеся на ўсход сонца.


8.Адзначце словазлучэнні «дзеепрыметнік + назоўнік», утвораныя правільна:

  1. падлога, якую вымылі — вымытая падлога

  2. дом, якія пабудавалі — пабудаваўшыйся дом

  3. буракі, якія пасадзілі — пасаджаныя буракі

  4. лісце, якое пажаўцела — пажаўцелае лісце

  5. кветкі, якія цвітуць – цвітучыя кветкі


9. Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў сказе, утварыце а) поўную форму дзеепрыметніка і запішыце яе ў форме назоўнага склону множнага ліку; б) дзеепрыслоўе і запішыце яго.

Зазелянелі лазіны пры балоце і проста ў вадзе, бо балотца ператварылася ў ставок, заліло прыбярэжныя кусты і цэлыя лапіны поплаву.

10.Адзначце сказы з ненарматыўным ужываннем дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў:

  1. Гледзячы ў прывабныя блакітныя вочы жонкі, на стале каля Міхася стыла вячэра.

  2. Не спяшаючыся, ляснік крочыў лясной дарогай, цешыўся цяплом, водарам паветра.

  3. Успамінаючы пра спазненне, я ўсхваляваўся.

  4. За каровай, апусціўшы галаву долу, выскачыў, быццам яго выштурхнулі, надзьмуты бычок.

  5. Перабягаючы паляну, парослую маладым ельнікам, на ўскрайку яе раслі суніцы.