СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Маштабнасць характараў галоўных герояў - Петрака і Сцепаніды ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок по белорусской литературе для 11 класса на тему "Маштабнасць характараў галоўных герояў - Петрака і Сцепаніды ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”

Просмотр содержимого документа
«Маштабнасць характараў галоўных герояў - Петрака і Сцепаніды ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”»













Маштабнасць характараў галоўных герояў - Петрака і Сцепаніды ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”



















Настаўнік беларускай мовы

і літаратуры Лугавец Т.М.

Мэта i задачы урока:

Паспрыяць вучнёускаму разуменню фiласофскаrа зместу аnовесцi, асэнсавання яе наватарства i месца у творчай спадчыне В.Быкава; дапамагчы вучням выявiць аўтарскую ацэнку падзей i з’яу, апiсаных у аповесцi; даследаваць, як у творы вырашаецца праблема маральнага выбару памiж подзвirам i здраднiцтвам; развiваць у вучняў уменне параўноуваць герояў, выяўляць у ix агульнае i рознае ў разуменнi сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкi, меркаваннi тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазiцыi, правесцi назiраннi за стылёвымi асаблiвасцямi пiсьменнiка; садзейнiчаць выхаванню ў вучняў актыунай грамадзянскай пазiцыi.

Абсталяванне:

- збор твораў В.Быкава;

- партрэт пісьменніка;

- iлюстрацыi да твора;

- прэзентацыя “Народна-міфалагічныя сімвалы”





Эпіграф: Жыццё заусёды супрацьстаiць смерцi. Заусёды. Вялiкiя запасы маральнай сiлы, маральнай стойкасцi чалавека, але, каб ускалыхнулiся яны, каб прыйшлi ў рух, чалавеку часам трэба спынiцца i ўсвядомiць магчымасць i немагчымасць выбару аднаго, наступнага кроку. Крок, якi паверне дарогу. І лёс, якi - тварам да твару - сутыкне яго са сваiм лёсам...

Т. Бондар





Ход урока

I. Арганізацыйны момант

II. Уступнае слова настаўніка

  • В.Быкаў ашаламляў сваiх прыхiльнiкаў праўдаю i глыбiнёй спасцiжэння паводзiн чалавека ў так званых экстрэмальных абставiнах. Яго героi часцей за ўсё салдаты, зусiм звычайныя людзi. Сiтуацыя на мяжы жыцця i смерцi вымушала ix рабiць выбар на карысць дабра або зла. Кожны з гэтых людзей раптам раскрываецца для нас нечакана i непаўторна.

"Вось, яна,вайна - бой, смерць, паражэнне, перамога над сваёй слабасцю i ворагам..."

А.Адамовiч

- На працягу двух урокаў i пры выкананнi дамашняга задання ў вас ужо дастаткова сфармiравалiся адносiны да галоўных герояў: Петрака i Сцепанiды (Настаўнік агучвае тэму ўрока)

III. Мэтавызначэнне

IV. Вывучэнне новага матэрыялу

- Мэты i задачы пастаўлены, але не хапае эпiграфа. Калi ласка, якiя ў вас прапановы? Вам вядома шмат твораў пра Вялiкую Айчынную вайну. Якiя радкi вы можаце прывесцi ў якасцi эпiграфа (прыклады эпіграфа прыводзяць вучні).

- Так, малайцы. Я абрала ў якасцi эпiграфа словы Т.Бондар

- Давайце ўдакладнiм, у чым адметнасць аповесцi "Знак бяды" ? Чым яна адрознiваецца ад iншых твораў пiсьменнiка? (Адказы вучняў)

- Так, крытыкi называюць гэты твор наватарскiм. Аповесць, "Знак бяды" - адна з вяршынь творчасцi В.Быкава.

- Да ўрока кожнай групе былi прапанаваны заданнi.

Вы не пасiўныя слухачы. Звярнiце ўвагу, на сталах - лiсты паперы. Уважлiва слухайце, адзначайце, што дадатнага i адмоўнага ў характарах, паводзiнах, учынках Петрака і Сцепаніды.

Праца ў групах

1 група. Калі ласка, скажыце: “З якімі законамі вечнасці, засведчанымі ў Евангеллi, асыцыiруюцца жыццёвыя прынцыпы Петрака i Сцепанiды?

2 група. Што ёсць чалавек у "д'ябальскiх абставiнах i ў д'ябальскi час?" Асаблiвасцi быкаўскага прыёму выпрабавання герояў у экстрэмальнай сiтуацыi ў аповесцi "Знак бяды".

3 група. Традыцыi Ф.Дастаеўскага ў творчасцi В.Быкава. Моцная, незвычайная асоба ў незвычайных абставiнах (Выступленнi вучняў дапаўняюцца настаунiкам i вучнямi).

Перад вамi таблiца "Рысы характару Петрака i Сцепанiды"

Рысы характару

Пятрок

Сцепанiда

1. Працавiты

1. Працавiтая


2. Слабы


2. Бескампрамiсная

3. Палахлiвы


З. Гераiчная

4. Прагматычны


4. Рашучая


5. Апантаны прагай выжыць любой цаной


5. Непаўторна-ваяўнічая


6. Рахманы

6. Хiтрая


7. Памяркоўны



7. Свабодалюбiвая


8. Чалавечны

8. Неўтаймоўная


9. Пакутнiк i ахвяра вайны


9. Нецярплівая

10. Незвычайная моцная асоба


10. Любiць Петрана такога, які ён ёсць

11. Мудры i цярплiвы


11. Стрыманая

12. Стрыманы


12. Сумленная


13. Сумленны


13. Звычайная беларуская сялянка

14. Набожны чалавек


14. Спагадлiвая


15. Мяккi,лагодны


15. Мужная

16. Разважлiвы


16. Актыўная

17. Мужны


17. Упартая


18. Актыўны


18. Слабая


19. Упарты

19. Моцная духам




- Выберьще пяць асноўных рыс (самых яркiх), што адносяцца да Петрака і Сцепанiды. (Падмацуйце свае адказы прыкладамi з тэксту).

- Цi згодны вы, што гэта аповесць “сімвалiчная”. Сiмвалiчная ў вялiкім і малым, у дробязi, непрыкметнай дэталi, якая мiж тым паслядоўна працуе на iдэю? Кожная рыска кладзецца тут на задуманы малюнак, насычаны да сiмвалiчнага абагульнення, у якiм усе нiцi аб'яднўваюцца ў адзiную вялiкую тканiну.

- Што такое сiмвал? (Умоўнае абазначэнне з'явы праз прадмет, якi нечым яе нагадвае, намякае на яе)

- Хочацца звярнуць увагу, што вытокi сiмвалаў-мiфалогiя і рэлiгiя.

- Зараз падумайце, што з'яўляецца крынiцай сiмвалаў для пiсьменнiкаў усёй Еўропы, ды амаль усяго свету? (Бiблiя)

- Давайце зараз падумаем i прывядзём прыклады хрысцiянскай сiмволiкi.

Хата - дамашнi ачаг.

Дамашнi ачаг – агонь.

Галгофа - прыкметнае месца.

Папялiшча – смерць.

- 3 чаго, з якога першага нядобрага знака-сiмвала пачынаецца аповесць? (Першы знак бяды - мост)

- Якая першая функцыя моста? (Мост аб'ядноўвае два берагi ракi цi чаго-небудзь)

- У дадзеным выпадку з якой мэтай будуецца мост? Якое ж сiмвалiчнае значэнне моста? (Дарога злу, зло пракладае сабе шлях)

- Звярнiце увагу, што хацела зрабiць Сцепанiда, каб адпомсцiць за смерць Петрака? (Купiла бомбу i хацела ўзарваць мост)

- Так, яна хацела адрэзаць дароrу злу. Мост вянчае жьщцё гераiнi, завяршае яе шлях на зямлi рашаючым выпрабаваннем.

- Што для Сцепанiды значыла яе родная хата? Чым жа стала ў вынiку гэтая хата для яе?

- 3 якой мэтай паставiў крыж на сваёй зямлi? (Каб адвесцi беды ад хутара)

- Якую назву пасля гэтага атрымаў узгорак? (Галгофа)

- Цi ведаеце вы, што такое Галгофа?

1. Галгофа у творы - назва поля Багацькаў. Крыж на той Галгофе як знак бяды чалавечай i сiнонiм жыццёвых пакут герояў.

2. Галгофа - узгорак на былым яхiмоўскiм полi. У суровыя перадваенныя гады галгофай стала ўся краiна, у якой адбывалася вялiкая нацыянальная

трагедыя: адны гiнулi фiзiчна, друriя маральна разбэшчвалiся i займалiся

даносамi, трэцiя станавiлiся адкрытымi ворагамi сацыялiстычнага ладу,

чацвёртыя адчувалi страх i недаўменне "Людзi, якiя здрадзiлi свайму народу, Бацькаушчыне - страшнейшыя за ворагаў -iншаземцаў.

  • Прывядзiце, калi ласка, свае прыклады вобразаў-сiмвалаў з твора i паспрабуйце патлумачыць ix. (Вучнi прыводзяць прыклады)

Народна-мiфалагiчныя сiмвалы ў аповесцi “Знак бяды”

1. Бомба – помста, стоены народны гняў.

2. Гругоча варона - бяду нясе.

З. Мёртвы жаваранак - не бьць жыццю, аднауленню.

4. Сцепанiда хавае парася - хавае надзею.

5. Скрыпка - душа, жыццё, таленавiтасць.

6. Абмен скрыпкi на змеявiк - гвалтоўны продаж душы, наканаванасць лёсу.

7. Карова - сiмвал пашаны, цэнтр сялянскага жыцця, першааснова ладу.

8. Забойства каровы – разбурэнне.

9. Абмен парася на бомбу - барацьба, добраахвотны продаж апошняга дзеля будучынi.

10. Хата i хутар - Беларусь, дзе "схадзiлiся плямёны спрэчкi сiлаю

канчаць,каб багата адароны мiлы край наш абвянчаць”.

11. Калодзеж - невычэрпная сiла народа.

12. Крыж на Петраковай Галгофе - увасабленне веры, яна здольна дапамагчы чалавеку застацца Чалавекам.

13. Галгофа - зямля-кармiцелька, яна для герояу, як Радзiма, як мацi.

14. Палаючы дом Багацькаў - непрыступная крэпасць, помнiк чалавеку.

15. Мост - дарога злу.

16. Як праклён пачулi словы Пятрок i Сцепанiда ад пана Яхiмоўскага: "На чужым i дармовым шчасце не будзе, шкада мне вас".

17. Гаспадар павесiўся – бяда.

18. Дрэнныя сны (пра пацука, чарвей).

19. Сон Сцепанiды, што гарьщь Яхiмоўшчына.

- Якiя сiмвалы адносяцца да Сцепанiды? (Хата, агонь, карова, абмен парася, калодзеж...)

- Якія сімвалы з аповесці звязаны з Петраком? (Крыж, скрыпка, калодзеж… )

- Як вы лiчаце: "У чым вартасць сiмвалаў?"

V. Абагульненне і замацаванне

- У вобразах Петрака i Сцепанiды В.Быкаў увасобiў нацыянальныя тыпы носьбiтаў векавой народнай маралi. Паводзiны гэтых немаладых ужо людзей - прыклад для нас ycix.

- Пятрок i Сцепанiда - тыповыя прадстаўнiкi пакалення, якiя з асаблiвай сiлай адчувалi цяжар вайны, яе трагедыйнасць,бесчалавечнасць i несправядлiвасць. Яны, нягледзячы нi на што, не страцiлi чалавечай годнасцi, не сталi прыстасаванцамi самага дарагога, што у ix было - свайго жыцця.

(Аналізуецца выказванне Т.Бондар)

"Знак бяды" - кнiга-рэквiем, кнiга-заклiк. Гэта помнiк героям i ахвярам. Гэта запавет - не паўтарыць мiнулага.

Гучьщь песня "Мой край".

VI. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

VII. Дамашняе заданне

Сачыненне "Сiмвал - мастацкай каштоўнасцi аповесцi".

VIII. Рэфлексiя

1. Прачытаўшы твор В.Быкава ...

2. Вайна ...

3. У працэсе ўрока я ...

Быў актыўны ...

Больш даведаўся ...