СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Мастер-класс из опыта работы по теме "Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры сродкамі інтэрактыўнага навучання"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

 Здесь рассматривается проблема формирования коммуникативной компетенции учащихся на уроках белорусской литературы. Это занятие можно провести на методическом объединении педагогов-словесников. 

Просмотр содержимого документа
«Мастер-класс из опыта работы по теме "Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры сродкамі інтэрактыўнага навучання"»


Тамара Уладзіміраўна Саннікава, настаўніца вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Янавіцкая сярэдняя школа Віцебскага раёна”

Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры сродкамі інтэрактыўнага навучання

Добры дзень, паважаныя калегі! Мяне завуць Тамара Уладзіміраўна. Я працую ў Янавіцкай сярэдняй школе Віцебскага раёна. Сваё імя я асацыірую са словамі твор, тварыць, творчы, творчасць.

У сваёй педагагічнай рабоце імкнуся да выкарыстання сучасных тэхналогій навучання. Год дзесяць таму назад была захоплена французскімі педагагічнымі майстэрнямі. Апошнім часам мяне зацікавіла праблема фарміравання камунікатыўных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай літаратуры. Вучні з цяжкасцю выказваюць свае думкі паводле прачытанага твора.

Аналіз праблемы камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў

Камунікатыўныя ўменні

9   клас

Зрабіць гэта мне

Хутчэй цяжка

Хутчэй лёгка

 

Гаварыць перад класам

7

3

Паслядоўна выкладаць матэрыял

8

2

Рабіць паведамленне на аснове апорнага канспекта

6

4

Адказваць каля дошкі

5

5

Зацікавіць аднакласнікаў сваім адказам

7

3

Улічваць думкі аднакласнікаў у ходзе дыскусіі

6

4

Не звяртацца да настаўніка за тлумачэннем і паясненнем

8

 

2

Разам працаваць у групе

5

5

Весці карэктна дыскусію ў час работы ў групе 

7

3

Пазнаёміўшыся з паняццем камунікатыўная кампетэнцыя, прыйшла да высновы, што гэта не што іншае, як асноўныя задачы навучання моўнай і літаратурнай адукацыі.

Камунікатыўная кампетэнцыя ўключае наступныя структурныя элементы:

  • веданне спосабаў узаемадзеяння з навакольнымі;

  • уменне выкарыстоўваць сродкі мовы ў вусным маўленні ў адпаведнасці з умовамі зносін;

  • практычнае авалоданне дыялагічнай і маналагічнай мовай;

  • авалоданне нормамі моўнага этыкету ў сітуацыях вучэбных і бытавых зносін;

  • авалоданне навыкамі работы ў групе;

  • валоданне рознымі сацыяльнымі ролямі;

  • уменне крытычна, але некатэгарычна ацэньваць думкі і дзеянні іншых людзей.

Камунiкатыўная кампетэнтнасць фармiруецца ў дзейнасцi, праз вопыт моўных зносiн і найбольш прадуктыўна ажыццяўляецца на ўроках лiтаратурнага чытання.

Для арганізацыі ўзаемадзеяння вучняў паміж сабой эфектыўнымі будуць інтэрактыўныя метады навучання. Назва інтэрактыўных метадаў паходзіць ад псіхалагічнага тэрміна “інтэракцыя”, што азначае “ўзаемадзеянне”. Тэрмін “інтэрактыўнае педагагічнае ўзаемадзеянне” можна патлумачыць як узмоцненую мэтанакіраваную дзейнасць педагога і вучняў па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сабой у мэтах развіцця (С. С. Кашлеў).

Асноўнай ідэяй вопыту з’яўляецца пераход да авалодання камунікатыўнай кампетэнцыяй у выніку практычнай актыўна-творчай дзейнасці.“Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы прыходзім да іх, здабываем іх самі.” Я.Колас

Рэалізуючы ідэю, я пазнаёмілася з работамі сучасных дыдактаў Запрудскага, Кашлева, Джонсана, выбрала найбольш прыдатныя метады і прыёмы, адапціравала іх для свайго класа і вучэбнага прадмета і ўвяла ў практыку работы.

Вусныя выказванні


Праблемныя пытанні

Спосабы фарміравання

камунікатыўнай кампетэнцыі



Дыялог




Ролевыя гульні

Вобразная характарыстыка




Магчымасці інтэрактыўнага навучання можна выкарыстоўваць на розных этапах урока. Пачаць урок варта пры дапамозе метадаў стварэння спрыяльнай атмасферы: памяняемся месцамі, падары кветку, алітэрацыя імені, камплімент. Гэта не што іншае як звычайны арганізацыйны момант.

На этапе актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў забяспечваецца матывацыя і адбываецца ўключэнне школьнікаў у сумесную дзейнасць. Тут пажадана выкарыстаць метад “Інтэрв’ю”, “Завяршы фразу”, “Інтэлектуальныя арэлі”.

На этапе замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці выкарыстоўваю “Лагічны ланцужок”, “Алфавіт”, “Гасцініца”, “Выбар”.

Найбольш часта звяртаюся да метаду "Бура прапаноў", бо лічу яго даступным для выкарыстання сярод вучняў розных узроставых катэгорый і рознаўзроўневай падрыхтоўкі. Метад прыдатны пры характарыстыцы літаратурных персанажаў. Перад яго выкарыстаннем можна правесці размінку ў выглядзе гульні на асацыяцыі з прадметам і творам (напрыклад, драўляная лыжка – апавяданне З. Бядулі “Бондар”).

Размінка можа быць выкарыстана і як самастойны элемент на вучэбных занятках па мове, літаратуры, толькі прадметам у дадзеным выпадку паслужаць тэрміны, літаратуразнаўчыя паняцці.

На пачатковым этапе вучэбнага занятку важна сфармуляваць заданне, над выкананнем якога будзе працаваць клас. Урок праводзіцца ў некалькі этапаў.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў за кароткі час дазваляе ўключыць у дзейнасць увесь клас, скампанаваць літаратурны матэрыял убачыць у дзеянні кожнага вучня. Цэлы ўрок правесці толькі на адным інтэрактыўным узаемадзеянні складана. Існуюць цяжкасці і з ацэньваннем дасягненняў вучняў, аднак камунікатыўны вопыт фарміруецца.

У лістападзе 2015 года я праводзіла майстар-клас па выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання сярод метадыстаў раённых аддзелаў адукацыі, якія курыруюць выкладанне беларускай мовы і літаратуры, а таксама для намеснікаў дырэктараў па вучэбнай рабоце і педагогаў, якія плануюць абагульненне вопыту работы і для настаўнікаў, што праходзілі курсавую падрыхтоўку.

Прычыны трагедыі Марыны Гарновай і Ніны Купрыянавай у апавяданнях  Міхася Зарэцкага «Кветка пажоўклая» і «Ворагі»,

10 клас

Я прапаную Вам ролю вучняў 10 класа. Паспрабуйце здагадацца, партрэт якога пісьменніка вы бачыце. (падказка 1. Ён нарадзіўся ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. 2.Трагічны лёс -- разам з іншымі беларускімі пісьменнікамі яго расстралялі 29 кастрычніка 1937 года). Метад асацыяцый

Так, гэта Міхась Зарэцкі. Менавіта яго творы хачу Вам прапанаваць для разгляду. А вось якія? Здагадайцеся.

М.Зарэцкі. “Кветка пажоўклая” М.Зарэцкі.“Ворагі”

Заўважце, творы падобныя па змесце, толькі “Кветка пажоўклая” зараз вывучаецца на павышаным узроўні, а “Ворагі” – на базавым.

Паспрабуем даследваць прычыны трагедыі Марыны Гарновай і Ніны Купрыянавай. Праблемнае пытанне: шчасце герояў апавядання «так магчыма, так блізка» Чаму ж шчасце не збылося? Якія прычыны-парогі сталі перашкодай на шляху закаханых? Дапаможа метад “Бура прапаноў”.

Найперш трэба сабраць прапановы. Для гэтага ўважліва прачытайце ўрыўкі з тэкстаў апавяданняў і падкрэсліце тыя выразы, словы, якія яскрава даюць характарыстыку гераіням. Працаваць будзем па групах. Выберыце таго, хто будзе агучваць прапановы ад групы (дадатак 1).

“Хто яна, Марына Гарнова?”(апавяданне “Кветка пажоўклая”) -1 група

“Хто яна, Ніна Купрыянава?”(апавяданне “Ворагі”) -2 група


Агучце выбраныя вамі характарыстыкі галоўных гераінь.

II этап. Тлумачэнне. Калі некаторыя з прапаноў незразумелыя, то той, хто іх выказаў, тлумачыць.

Хто яна, Марына Гарнова?”(апавяданне “Кветка пажоўклая”)

Прыгожая жанчына;у вачах дзіўная палахлівая маркота робіць пустымі, далёкімі; нічога асаблівага: прыемная жанчына, прыгожая, вабная; столькі жаноцтва ў ёй, столькі ласкі - да дзяцей асабліва; тая, перад імем якой часам дрыжэлі нашыя ворагі; вочы ў Гарновай працяліся холадам, пустатой; палкай, балючай журбы; ціхім і працяжлівым голасам; у вачах яе смутак і разам нейкае замяшанне; дзівачны настрой; кветка пажоўклая; займала важную пасаду; спрытная чэкістка з пільным вокам і сталёвай цвёрдасцю; закапалася ў дзіцячым доме, гатуе нам моладзь на змену; задуменным поглядам; думкі розныя, пустата... Моцы няма; глядзела некуды ў пустату; на твары смутак глыбокі; упартым гарэзлівым поглядам; на твары - весялосць, задорнасць гуллівая, з вачэй праменнем іскрыстым пырскае смех; надта добрая жанчына; харошая, ласкавая, ветлая; быццам саткана ўся з дзівосных перажыванняў, з квяцістых мар, з хараства незвычайнага; здавалася восеньскай кветкай; песціць погляд сваім астатнім сумным хараством; могілкі я люблю; я памру на чыгунцы; яна, незразумелая, цёмная; растраціла моц сваю; будзь ты праклята; ганебным шляху; дачка памешчыка з Віленшчыны; рэвалюцыянеркай рана зрабілася, эсэркай спачатку; уцякла з дому; пачула тую магутную волю калектыву; працялася наскрозь агульнай сталёвай думкай, агульным бурлівым пачуццём; лёгка, добра было тады; быццам у нейкім чароўным хмелі; ляцеў звар'яцелы час; не лічыце мяне вашай дачкой; прыйшоў брат.да мяне шукаць абароны; у той час нікога не лічыла такімі ворагамі, як сваю радню; падпісала смяротны прыгавор; затапіла яго ў моры напружанай, ліхаманкавай працы; пачуццё адзіноты, нездавальнення; была далёкая нейкая, чужая; халоднай, сухой пустатой сваіх глыбокіх вачэй; дзіўнай стала; сумныя вочы, ціхая, смутная; задумленне маўклівае; баюся, каб не звар'яцець; страх агнявы калоціць; згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць?

Хто яна, Ніна Купрыянава?”(апавяданне “Ворагі”)

Няясны вобраз дзяўчыны; сумна-прыветным, чароўным хараством; анёлачак такі; сталая, спелая красуня, прыгожая, вабная; белая, трохі ружовая, як пралеска; дзіўным хараством, хараством дзявочага красавання; непрыветнасць і нават пагарда; зграбная, прыгожая; глядзела пагардлівым, грэблівым поглядам; вабіла сваёй дзіўнай жаночай пекнатой; вораг, злосны класавы вораг; я контррэвалюцыянерка; стары лад не вернецца, не можа вярнуцца, бо ён несправядлівы, злачынны; прыйдзецца застацца ў варожым вам лагеры; здзівіла тая шчырасць, з якой яна гаварыла; доўга змагалася сама з сабой; працінаўся павагай да яе; самасвядомасць, гэткі аналіз самой сябе; шкада гэтае ніклае кветкі, гэтага хваравітага адсклёпку старога ладу; згарнуць з сябе ўсё старое: старыя прывычкі; хворая я да новага жыцця... адпетая... панская костка; засмяялася горкім і разам задорным, гарэзлівым смехам; поўная фізічных сіл... поўная красы, аддаць тое, што даражэй за ўсё, мо даражэй за жыццё; адважылася аддаць свайго любага ў ахвяру, каб ратаваць бацьку; узрушаную, непрытомную, з паламанай душой, з разбітым сэрцам; была сумная, маркотная, як восень; любаваўся яе сумным, паніклівым хараством; яна была падобна да восені; мы – ворагі; звязана назаўсёды... з тым, каго вы забілі... у мяне... будзе дзіцянё; я ўжо нябожчыца... Жывая нябожчыца; каб ён умеў ратаваць яе, пагадзіць яе з жорсткім жыццём

III этап. Аб'яднанне. На гэтым этапе падобныя ці блізкія па сэнсе прапановы можна аб'яднаць, адпаведна падкрэсліўшы.

IY этап. Выбар крытэрыяў ацэнкі.

Запішыце на асобных лістах тыя якасці, якія тлумачаць прычыны трагедыі Марыны Гарновай і Ніны Купрыянавай. Прымацуйце іх на дошцы.

Марына Гарнова (апавяданне “Кветка пажоўклая”)

Кветка пажоўклая...

Думкі розныя, пустата... Моцы няма.

На твары смутак глыбокі.

Здавалася восеньскай кветкай

Растраціла моц сваю.

Працялася наскрозь агульнай сталёвай думкай, агульным бурлівым пачуццём...

У той час нікога не лічыла такімі ворагамі, як сваю радню...

Згубіла сваё месца ў жыцці.

Ніна Купрыянава (апавяданне “Ворагі”)

Вабіла сваёй дзіўнай жаночай пекнатой.

Доўга змагалася сама з сабой.

Самасвядомасць, гэткі аналіз самой сябе.

Хворая да новага жыцця... адпетая... панская костка.

Узрушаная, непрытомная, з паламанай душой, з разбітым сэрцам.

Сумная, маркотная, як восень.

Жывая нябожчыца...

Падвядзенне вынікаў. Метад 4-х кутоў.

Выберыце адно з меркаванняў, якое, на вашу думку, больш поўна тлумачыць прычыны трагедыі Марыны Гарновай і Ніны Купрыянавай. Падыйдзіце да таго кута і растлумачце, чаму вы зрабілі такі выбар.

  1. Звар’яцеласць часу забяспечваецца звар’яцеласцю тых, хто ў ім жыве.

  2. Цела — храм для душы. Духоўная пагібель вядзе і да фізічнага знішчэння.

  3. І рамантычнае, і рэалістычнае адлюстраванне жыцця немагчыма без «найпрыгажэйшых кветак» — жанчын. У апавяданнях Зарэцкага абедзве гэтыя кветкі — «пажоўклыя».

  4. На абедзвюх гераінях — пракляцце. Ніну пракляў каханы, якому яна ўчыніла пастку: «Не дарую. На тым свеце спаткаемся — і то памстуюся!». Гарнову праклялі бацькі.

Рэфлексія.

Ацаніце для сябе важнасць прапанаванай інфармацыі, выкарыстоўваючы план-рэцэнзію 5 « П».

Падумаю (над чым?)

Прыму (што?)

Паспрабую (з гэтага)

Папрактыкую (што?)

Прапушчу.

Я таксама прымацоўваю свой варыянт “Прапановы прыму”.

Цікава тое, што ў працэс аналізу твораў М.Зарэцкага з вялікай цікавасцю ўключыліся намеснікі дырэктараў па вучэбнай рабоце, хоць сярод іх было няшмат педагогаў-славеснікаў. А гэта значыць, што метад “Бура прапаноў” можа быць выкарыстаны не толькі на вучэбных занятках па беларускай літаратуры.









Дадатак 1

М.Зарэцкі. Апавяданне “Кветка пажоўклая”

Даведачны матэрыял для групавой работы

Заданне: падкрэсліце ў тэксце словы, выразы, якія найбольш яскрава характарызуюць галоўную гераіню твора

1 група

А Булановіча яна зацікавіла. Яна, перш-наперш, - прыгожая жанчына, з павабнай, трошку сумнай і ціхай усмешкай. Невысокага росту, стан досыць зграбны, з мяккай акругласцю форм. На твары троху цьмяная бледнасць і зморшчыкі навокал вачэй - такія маленькія, празрыстыя. Як усміхаецца, дык зморшчыкі збіраюцца праменьчыкамі, ахінаюць вочы ціхай, ласкавай прыветнасцю. Тады ў вачах знікае тая дзіўная палахлівая маркота, якая часам халадзіць іх, робіць пустымі, далёкімі. Тады ў іх - зеленаватыя агеньчыкі; вясёлыя, гарэзныя. І зірнуць тады ў іх, дык не стрываеш, каб не ўсміхнуцца самому. Бо зеленаватыя агеньчыкі - яны пранікаюць дужа глыбока, соладка казытаюць сэрца і поўняць яго нейкім гуллівым уздымам.

І дзівіўся. Здаецца, нічога асаблівага: прыемная жанчына, прыгожая, вабная. Столькі жаноцтва ў ёй, столькі ласкі - да дзяцей асабліва...

І гэта тая, перад імем якой часам дрыжэлі нашыя ворагі? Гэта яна?..

І ўбачыў тады, як вочы ў Гарновай працяліся холадам, пустатой, як засвяцілася ў іх нешта такое, што падобна было да спалоху або да нейкай палкай, балючай журбы. Загаварыла новым - ціхім і працяжлівым голасам.

Як развітваліся, Булановіч стрэўся поглядам з Гарновай. Убачыў у вачах яе смутак і разам нейкае замяшанне. Нібы стыдалася яна за свой дзівачны настрой.

2 група

Як ішлі назад, Булановіч думаў пра Гарнову. Тачыла думкі вострая назойлівая цікавасць. Спытаўся ў Арончыка:

- Што яна за жанчына?

Вось тады і назваў Арончык яе:

- Кветка пажоўклая...

Працавала ў надзвычайнай камісіі, займала важную пасаду, добра працавала, была вядома ўсім тутэйшым «контрам» як спрытная чэкістка з пільным вокам і сталёвай цвёрдасцю. Ну, а потым нешта змянілася, страціла свой запал, энергію. Цяпер - сам ведаеш: закапалася ў дзіцячым доме, гатуе нам моладзь на змену...

. Угледзелася некуды ў прасцяг задуменным поглядам. Потым зноў загаварыла:

- А дрэнна аднаму, цяжка. Думкі розныя, пустата... Моцы няма, бо моц толькі ў грамадзе, калі так зліешся з усімі, калі гарыш захапленнем магутным. Эх, было калісь!..

Яна нават уздыхнула. І ўсё глядзела некуды ў пустату. А на твары смутак глыбокі свяціўся, адбіваўся ў вачах ціхім зеленаватым бяздоннем.

3 група

Перш-наперш убачыў Гарнову. Сядзела на крэсле каля стала і глядзела на яго ўпартым гарэзлівым поглядам. На твары - весялосць, задорнасць гуллівая, з вачэй праменнем іскрыстым пырскае смех. А вакол яе - колькі дзяўчат, хлопцаў таксама.

- Не, мусіць, вы мала яе знаеце. Яна надта добрая жанчына. Такая харошая, ласкавая, ветлая. Я скажу вам ад шчырага сэрца, што такую жанчыну трудна знайсці... Колькі ў ёй жыцця, колькі прыгожых, чароўных рухаў душы! Яна быццам саткана ўся з дзівосных перажыванняў, з квяцістых мар, з хараства незвычайнага.

А Гарнова здавалася восеньскай кветкай, якая жоўкне сярод сухога былля і яшчэ песціць погляд сваім астатнім сумным хараством.

Булановічу яна падабаецца сёння. Сёння ў ёй многа хараства, многа дзівоснай павабнасці. Сёння Булановіч не зводзіць вачэй з яе твару, смагла ловіць тонкія рухі яго і адчувае, як нутро соладка растапляецца, расплываецца ў прыгожым, яскравым пачуцці.

4 група

. А яшчэ могілкі я люблю... за іх спакой, цішыню... Бо часам дужа хочацца гэтага спакою... Але чыгунка бліжэй мне, больш захапляе... Ведаеце што, я памру на чыгунцы...

Булановіч міжвольна здрыгануўся.

Яму чамусьці здавалася, што далёка яна, незразумелая, цёмная. Загадка неразгадная. І такая - яна яшчэ больш яму дарагая. Далёкая і разам блізкая, родная.

Я ўжо асуджана. Я ўжо падышла да канца, да мяжы... Я многа жыла - поўным, бурлівым жыццём. Я растраціла моц сваю, той невялічкі запас, што быў у мяне. А цяпер - няма чым жыць...

У шуфлядзе сярод пруду розных паперак знайшла яна маленькую пісульку і дала яму. Ён прачытаў:

«З гэтага часу будзь ты праклята. Няхай табе жыццё будзе горкаю доляй. Бацькава пракляцце спасцігне цябе на тваім ганебным шляху».

5 група

- Я дачка памешчыка з Віленшчыны. Ты не ведаў гэтага? Так, так... Самага сапраўднага пана з тысячамі дзесяцін зямлі. Рэвалюцыянеркай я рана зрабілася, як толькі навучылася глядзець на жыццё крытычна, разбірацца ў ім. Ну, вядома, эсэркай спачатку была. А жыла ў бацькі і часам карыстала яго асаблівую любасць да мяне на нашую справу. Бацька й не знаў, што тыя гасцінцы, якія дае дачцы, ідуць на змаганне з такімі, як ён. Ну, як там было - не цікава... Галоўнае пачынаецца ўжо пасля Кастрычніка. Я ўцякла з дому з адным чырвонаармейскім атрадам.

Вось з гэтага часу і пачалося маё жыццё. Я да вас далучылася, увабрала ў сябе тыя парыванні, той запал, што гарэў тады ў сэрцах паўстаўшых работнікаў. Я тады пачула тую магутную волю калектыву, аб якой я калісь табе гаварыла. Я злілася з ёй, у ёй растапілася, працялася наскрозь агульнай сталёвай думкай, агульным бурлівым пачуццём...

І як лёгка, добра было тады! Ведаеш, Алесь, я ўвесь час была тады быццам у нейкім чароўным хмелі, я не прыкмячала, як ляцеў звар'яцелы час. І як добра тады працавалася! Ніколі не чуваць было зморы. А працаваць многа даводзілася... Дзе, на якой справе я працавала - ты ведаеш... І вось нешта раз я атрымала ліст ад бацькоў. Тады нішто яшчэ: лаяліся, вядома, заклікалі вярнуцца назад. Я адказала ім. Напісала вось так, слова ў слова: «Не лічыце мяне вашай дачкой...» Мне тады проста смешна было з усяго гэтага. Між упартае працы гэта была нібы забава маленькая.

6 група

А яшчэ троху пасля здарылася тое страшнае, што, мусіць, навекі адбілася на маім нутры...

Да мяне прыйшоў брат. Ён працаваў у адной патаемнай контррэвалюцыйнай арганізацыі і ў той час быў прыціснуты да сцяны. Яшчэ колькі дзён - і ён павінен быў трапіць у нашыя рукі. Ён прыйшоў да мяне шукаць абароны, ён спадзяваўся, што я, як сястра, выратую яго. Ах, як прасіў ён мяне, каб я пасобіла яму ўцячы за мяжу, як ён кляўся, прысягаў, што не будзе больш весці сваю контррэвалюцыйную працу. Бедны, ён так спалохаўся небяспекі, што думаў толькі аб тым, каб выратаваць сабе жыццё. Мо каб хто чужы так прасіў, я б не ўстрывала, дала яму ратунак. Але гэта быў брат, а ў той час нікога я не лічыла такімі ворагамі, як сваю радню...

Яго расстралялі. Так. Я сама падпісала смяротны прыгавор... А ўсё-такі я многа тады змагалася сама з сабой. Шавялілася троху кроўнае пачуццё. Мае рукі дрыжэлі як у ліхаманцы, калі я падпісвала гэтую страшную паперку... Хутка пра гэта дома прачулі. Тады вось і пераслаў мне бацька гэту пісульку. І, ведаеш, цяжка мне стала, як я прачытала яе. Быццам нешта навалілася на мяне, прыдушыла страшэнным, жудасным цяжарам. Праўда, я хутка пазбылася гэтага пачуцця, я затапіла яго ў моры напружанай, ліхаманкавай працы. Але след застаўся. Я пачала часам задумвацца, чагось сумаваць. І пачула, як ліпучай павучынай пачынае абвязваць мяне страшэнная змора. А разам раджалася пачуццё адзіноты, нездавальнення...

7 група

Гарнова была далёкая нейкая, чужая. Увабралася ў сябе, адгарадзілася ад яго халоднай, сухой пустатой сваіх глыбокіх вачэй

Гарнова дзіўнай стала ў апошні час. Рэдка цяпер весялосць маладая асвеціць яе сумныя вочы. Рэдка калі зазвініць яе задорны, гарэзлівы смех. Больш усё ціхая, смутная. Задумленне маўклівае не сходзіць з паніклівага твару.

. Ведаеш, Алесь, я баюся, каб не звар'яцець. Часам ужо непрытомнасць нейкая находзіць. Тады страх агнявы калоціць усю. Усё тое ўваччу, што было калісь... праходзіць перад вачмі гэткай выразнай, страшэннай чарадой...

«Згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць?

М.Гарнова»

Так. Кветка пажоўклая. І таму адляцела, адпала ад дрэва жыцця, зволіла месца здароваму, свежаму.

І нямала было такіх кветак, што прыцягнуліся к сонцу Кастрычніка, што закрасавалі ў ім цветам жывым, пышна-дзейным.

Але глыбока ўраслі карані ў атрутна-гнілую глебу, набраклую лёкам смяртэльным.

І не вытрымалі палкага сонца.

Пажоўклі...


Дадатак 2

М.Зарэцкі. Апавяданне “Ворагі”, 10 клас

Даведачны матэрыял для групавой работы

Заданне: падкрэсліце ў тэксце словы, выразы, якія найбольш яскрава характарызуюць галоўную гераіню твора

1 група

Ніна Купрыянава...»

А перад вачмі лунаў няясны вобраз дзяўчыны, быццам купаўся ў цьмяным тумане мінуўшчыны і вабіў да сябе сумна-прыветным, чароўным хараством.

Тады ён вучыўся. Хлопцам-падросткам быў. А яна... Яна была беленькая, кволенькая дзяўчынка. Анёлачак такі. І тады ён любіў яе. Любіў па-дзіцячаму. Хацеў глядзець на яе без канца, маліцца ёй, цалаваць яе маленькія, быццам з воску злепленыя ручкі.

Ён адразу пазнаў яе, тую самую Ніну, якую знаў дзесяць гадоў таму назад. Не, не тую, бо хіба ж гэта яна? Сталая, спелая красуня, прыгожая, вабная... А тая была белая, трохі ружовая, як пралеска. Ды не, гэта толькі след ад тае, яе працяг. Тае ўжо няма і не будзе, знікла...

І Гуторскі з цікавасцю разглядаў стаяўшую перад ім кабету. Любаваўся яе дзіўным хараством, хараством дзявочага красавання...

- Што вам трэба? - спытала тая прыемным кантральта.

У яе тоне пачулася непрыветнасць і нават пагарда. Яна, відаць, здагадвалася, якога гатунку чалавек стаіць перад ёй.

І Гуторскі схамянуўся. Закіпела ў грудзях варожасць, пачуў перад сабой у абліччы гэтае прыгожае дзяўчыны класавага ворага.

А воддаль стаяла яна... Зграбная, прыгожая. Стаяла, горда ўзняўшы галаву, і глядзела пагардлівым, грэблівым поглядам, усміхаючыся патаемнай усмешкай.

Гуторскі раз-пораз кідаў на яе погляд і кожнага разу адчуваў нянавісць, варожасць і разам нейкую сімпатыю.

Яна падабалася яму як дзяўчына, вабіла сваёй дзіўнай жаночай пекнатой. Яму хацелася кінуцца да яе, схапіць у абдымкі, цалаваць... Не так, як калісь... цалаваць палкімі пацалункамі...

Гэта быў голас сэрца. А розум гаварыў іншае. Розум бачыў перад сабой ворага, злоснага класавага ворага. Свядомага, бо гэта яскрава свяцілася праз выраз яе твару.

І ў грудзях расла нянавісць.

Няўжо гэта яна? Няўжо гэта тая, што калісь даравала яму светлыя, чароўныя часіны, цяпер грае, цешыць сваёй музыкай яго ворагаў? Няўжо і сама яна, тая мілая, любая Ніна, цяпер яго вораг?..

2 група

- Во як трапляецца, Ніна Васільеўна! Было калісь так, а прайшло дзесяць гадоў! - і стала іначай. Так... Калісь мы не зналі, якая прорва нас дзеліць. Звяла доля нас у кучу, мы й не папыталі адзін другога: хто ты такі? Нас гэта не цікавіла, бо мы былі дзеці і не зналі нічога... Не паспыталі яшчэ ад «дрэва жыцця»... А потым усё вызначылася. Мы пайшлі рознымі шляхамі. І вось спаткаліся. Спаткаліся як ворагі...

- Ворагі, - задумлена працягнула Ніна. - Так... Вы праўду кажаце. Цяпер мы ворагі... І не затым, што я контррэвалюцыянерка, ды не... Я знаю, што стары лад не вернецца, не можа вярнуцца, бо ён несправядлівы, злачынны. Я й не хачу яго... прынамсі, мой розум не хоча... Але ёсць нешта глыбачэйшае, падсвядомае, што ўкладзена прыродай. Гэта нешта спавівае мяне, кіруе маімі ўчынкамі... Я знаю, што гэта дрэнна, хачу пераадалець сябе, але... не змога... Так і прыйдзецца застацца ў варожым вам лагеры... пакуль ён ёсць... а там... З вамі пайсці не магу, не пускае «тое нешта»...

У часе яе гаворкі Гуторскі ўважна разглядаў яе твар, і яго здзівіла таяшчырасць, з якой яна гаварыла. Відаць, доўга яна думала аб гэтым, доўга змагалася сама з сабой, пакуль прыйшла к гэтаму выразнаму, цвёрдаму пераконанню.

І Гуторскі міжвольна працінаўся павагай да яе. Яму падабалася гэткая самасвядомасць, гэткі аналіз самой сябе. А разам з павагай расло пачуццё сімпатыі, якое ў гэты момант знішчала ўсякую варожасць, адсоўвала некуды на задні план класавыя інстынкты.

3 група

Яму было шкада гэтае ніклае кветкі, гэтага хваравітага адсклёпку старога ладу. Яму захацелася суцешыць яе, заспакоіць, але не было слоў. Хацелася проста падысці да яе, прытуліць, прыгалубіць.

І яна чула спагаду. Апавядала яму, як лепшаму прыяцелю, раскрывала душу, вылівала набалелае...

- Я доўга думала, мучылася, усё хацела вызначыць - што я, навошта я... Я думала раней, што можна яшчэ знайсці сабе месца, можна далучыцца да новага... Згарнуць з сябе ўсё старое: старыя прывычкі, старыя нахілы, старыя імкненні... Я прабавала працаваць... служыла... настаўніцай была... падманіць хацела сама сябе. Дарма! Замест здавальнення - нейкае невыразнае пачуццё пустаты, адчаю... А потым - махнула рукой... Усё роўна... няхай будзе, што будзе!.. Хворая я да новага жыцця... адпетая... панская костка... ха-ха-ха!..

Яна засмяялася горкім і разам задорным, гарэзлівым смехам.

Гуторскі маўчаў. Ён думаў аб долі гэтае дзяўчыны.

Адпетая... Хворая... Няўжо яна аджыла ўжо сваё? У самым красаванні жыцця... Поўная фізічных сіл... поўная красы, хараства... Ці ўзяла яна хоць сваё ад жыцця? Ці ўсміхнулася яно ёй сваёй чароўнай усмешкай?

- Самае горшае, вы кажаце? Баюся, каб не была гэта вышэйшая кара...

Ён, сам таго не прыкмячаючы, перайшоў на рэзкі, афіцыйны тон. Нават злосць у ім чувалася.

Яна збялела, зірнула недалужным, спалоханым поглядам.

- Расстрэл?!

4 група

Яна падала яму руку. Гуторскі ў першы раз пасля дзесяці год расстання паціснуў яе маленькую кволую ручку. І гэты поціск разбурыў дашчэнту тую сцяну, што стаяла між іх, замацаваў іх сяброўскую блізкасць.

Яны пайшлі па дарозе.

Вось падумаем так: вам прыйшлося б выбіраць з двух адно - або страціць бацьку, або адмовіцца ад вашае справы... Што б вы выбралі?

Гуторскі злёгку ўсміхнуўся.

- Вы, Ніна Васільеўна, дрэнны прыклад узялі. Я ўжо больш пяцёх год не бачыўся з бацькамі, і калі й было ва мне раней якое сыновае пачуццё, дык цяпер яго няма й звання... Я б, вядома, не задумаўся...

Яна здзіўлена зірнула на яго.

- Так?

Трохі змаўчала і потым пачала з лёгкім абурэннем, нібы са злосцю:

- Ну, возьмем другі прыклад... Возьмем мяне. Неўзабаве вы расстраляеце майго бацьку...

Я дам у вашыя рукі чалавека, які для вас у тысячу разоў страшнейшы... Я вам дам Зарубу...

Гуторскі асалапеў ад нечаканасці. Яму адразу здалася дзікай, недарэчнай прапанова Ніны. Потым ён успомніў яе словы: аддаць тое, што даражэй за ўсё, мо даражэй за жыццё...

Быццам маланка працяла розум. Усё асвятлілася, усё стала зразумела...

Дык во тое дарагое, чым яна спадзявалася ратаваць бацьку! Во чаго яна мучылася, во што займала ўсю яе істоту! Во чаго яна так змянілася!..

Значыцца, надумала, адважылася аддаць свайго любага ў ахвяру, каб ратаваць бацьку.

Гуторскі аддаўся ціхай задуме. Ён уяўляў сабе, як наяве, усё тое, аб чым апавядаў Матрос. Ён бачыў яе - узрушаную, непрытомную, з паламанай душой, з разбітым сэрцам. Хацеў пачуць што пра яе, але баяўся спытацца.

5 група

Яна заўсёды была сумная, маркотная, як восень. Звычайна сядзела нерухома, упяўшы ў адну кропку свой пануры заледзянелы погляд.

Ён гаварыў, многа гаварыў аб жыцці, аб месцы ў ім чалавека, аб яго патрэбах, павіннасцях... Гаварыў і глядзеў на яе, любаваўся яе сумным, паніклівым хараством.

Яна была падобна да восені ў сваім смутным, паніклівым харастве. Быццам і яна, як тая прырода, дажывае свае апошнія дні, чакае смерці.

- Нічога не выйдзе з гэтага. Толькі папсуём жыццё адзін аднаму, згубім сябе... Мы - ворагі... Гэта часовае ўсё... І ваша, і маё... А тое праявіцца, праявіцца ў жыцці... наша варожасць...

- Я звязана, Павел Мікалаевіч... звязана назаўсёды... з тым, каго вы забілі... Моцнымі путамі звязана... у мяне... будзе дзіцянё...

А я... я ўжо нябожчыца... Жывая нябожчыца... Паспрабую яшчэ маткай быць, можа, тут знайду сабе месца, можа, здаволюся хоць на часінку... А калі не... тады...

... Каб ён мог, каб ён умеў ратаваць яе, пагадзіць яе з жорсткім жыццём! Гэтую любую, дарагую яму дзяўчыну!..








Звесткі пра аўтара

прозвішча, імя, імя па бацьку Саннікава Тамара Уладзіміраўна

хатні адрас (з указаннем індэкса) 210040, вул.Керамічная, д.8, г.Віцебск

месца асноўнай працы і пасада

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Янавіцкая сярэдняя школа Віцебскага раёна”

211332, г. п. Янавічы, вул.Унішэўскага, д. 2 а, Віцебскі раён, Віцебская вобласць

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Пашпартныя даныя (серыя, нумар, калі і кім выдадзены, асабісты нумар)

Пашпарт, серыя ВМ нумар 1879189, выдадзены 22.02.2011 года Глыбоцкім РАУС Віцебскай вобласці, асабісты нумар 4310766Е015РВ3

нумар карткі сацыяльнага страхавання

4310766Е015РВ3

(80212) 20 72 37 (рабочы), +37529 2499056 (мабільны)

E-mail: yanovichisch@yandex. ru;

Sannikova_tamara @mail.ru