СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Медыяадукацыя на ўроках фізікі

Категория: Физика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Прадастаўлены вопыт работы прадметна – метадычнай групы настаўнікаў прыродазнаўча – матэматычнага цыклу прадметаў ДУА “Вераб’евіцкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, мэта якой з’яўляецца павышэнне прафесійнага майстэрства настаўніка, авалодванне імі  найбольш рацыянальнымі метадамі і прыемамі навучання і выхавання вучняў з улікам дасягненняў сучаснай педагагічнай навукі і эфектыўнай педагагічнай практыкі. 

Просмотр содержимого документа
«Медыяадукацыя на ўроках фізікі»

Магчымасці заняткаў па фізіцы для

фарміравання ўменняў крытычна ацэньваць медыяінфармацыю

1. Работа з тэкстамі.

1.1 Пошук памылак

Уменне крытычна мысліць можна развіваць, прапаноўваючы навучэнцам знайсці памылкі ў той ці іншай інфармацыі. Гэта могуць быць і памылкі друку ў падручніку, у дадатковай літаратуры, газетах, часопісах. Фізічныя памылкі сустракаюцца ў мастацкай, навукова-фантастычнай і вучэбнай літаратуры, урыўкі з якой карысна выкарыстоўваць на ўроках.

Прыклад: пры вывучэнні тэмы “Плаўленне і крышталізацыя”, 8 клас вучням можна прапанаваць урывак з верша:

1.Она жила и по стеклу текла,

Но вдруг её морозом оковало,

И неподвижной льдинкой капля стала,

А в мире поубавилось тепла».

Фізічная памылка: пры крышталізацыі цяпло вылучаецца, а не паглынаецца.

Пры вывучэнні тэмы “Фізічныя велічыні. Адзінкі фізічных велічынь”, 6 клас: «Из числа всей ее челяди самым замечательным лицом был дворник Герасим, мужчина двенадцати вершков роста, сложенный богатырем и глухонемой от рождения». ( Тургенев)

Фізічная памылка: рост багатыря 12 вяршов =12 *4.45 см= 53,4 см.



1.2 Візуалізацыя інфармацыі

Візуалізацыя інфармацыі – прадстаўленне інфармацыі ў выглядзе графікаў, дыяграм, структурных схем, табліц, карт і г.д. Выкарыстоўваючы на вучэбных занятках па фізіцы тэхналогію многамерных дыдактычных інструментаў фармірую ўменне пераводзіць візуальную інфармацыю ў вербальна- знакавую сістэму і наадварот. Сродкамі тэхналогіі многамерных дыдактычных інструментаў з‘яўляюцца інтэлект-карты і логіка-сэнсавыя мадэлі.

Пры складанні логіка – сэнсавай мадэлі настаўнік разам з вучнямі выконвае наступныя працэдуры:

1) У цэнтр змяшчаем «ключавое слова» - гэта фокус увагі (гэта можа быць як назва тэмы, так і асобнае паняцце, закон і г.д.). Напрыклад: «Закон Ома»;

2) Вызначаем кола пытанняў, параметраў, характарыстык, якія аб'ядноўваюцца ключавым словам - гэта набор каардынатаў. Напрыклад: сіла току, напружанне, супраціўленне.

3) Для кожнай групы пытанняў (каардынатаў) вызначаем набор галоўных элементаў ўтрымання (вузлоў).

4) Расстаноўка на каардынатах элементаў утрымання (вузлоў) у лагічнай паслядоўнасці

У якасці самастойнай работы можна прапанаваць вучням пры дапамозе праграмы XMind або ў анлайн-рэжыме (http://drichard.org/mindmaps/) скласці інтэлект - карту па дадзенай тэме





1.3. Аналіз відэафрагментаў

Пры ввывучэнні тэмы “Ядзерны рэактар”, 11 клас у якасці дамашняя задання, акрамя параграфа вучням можна прапранаваць наступнае :

1. Азнаёмцеся з тэкстам: У 1939 Фермі эксперыментальна даказаў, што пры бамбардзіроўцы ядраў урану павольнымі нейтронамі выпускаюцца новыя нейтроны, і пры пэўных умовах працэс, які пачаўся аднойчы з аднаго нейтрона, можа прыняць характар ланцуговай рэакцыі. Ён кіраваў стварэннем першага ядзернага рэактара. 2 снежня 1942 года на гэтым рэактары была запушчана самападтрымліваючая ланцуговая рэакцыя.

У ліпені 1945 амерыканцы правялі выпрабаванне атамнай бомбы, а затым скінулі дзве бомбы з трацілавым эквівалентам 20 тыс. т на японскія гарады Хірасіма (6 жніўня) і Нагасакі (9 жніўня 1945). Выбух атамнай бомбы выклікаў вялікія разбурэння ў гэтых гарадах і вялізныя ахвяры сярод мірнага грамадзянскага насельніцтва. У Хірасіме было забіта і паранена больш за 140 тыс. чал., а ў Нагасакі каля 75 тыс. чал. У далейшым некалькі соцень тысяч чалавек памерла ў выніку наступстваў атамнай бамбардзіроўкі. Прымяненне атамнай бомбы не было выклікана ваеннай неабходнасцю.

26 красавіка 1986 года адбылася катастрофа на 4-м блоку Чарнобыльскай атамнай станцыі. Прычына – у выніку парушэння тэхналагічных працэсаў адбылося пераграванне актыўнай зоны. Выбух, які адбыўся пасля гэтага, разбурыў абалонку рэактара.

2. Праглядзіце відэаролік: “Тры мінусы ядзернай энергетыкі” https://www.youtube.com/watch?v=_-t2VCMkFBg

3. Адкажыце на пытанні

  • Параўнаце падачу інфармацыі. Якая больш дакладная, а якая больш цікавая? Чаму так?

  • Ці быў відэаролік праўдападобны? Чым можна гэта падцвердзіць?

  • Якую мэту ставілі перад сабою аўтары?

  • Ці ўсе гістарычныя звесткі ўказаны правільна?

  • Ці атрымалі вы ўсю неабходную інфармацыю па дадзенаму пытанню?

  • Пасля прагляду гэтага відэароліка вы за выкарыстанне ядзернай энергіі ці супраць? Чаму?

Калі мы хочам сфарміраваць у вучняў негатыўнае стаўленне да гэтага пытання, то інфармацыю можна паднесці з дапамогай першага роліка. Калі мы хочам, каб у навучэнцаў з'явілася станоўчае стаўленне да атамных электрастанцый, то прапануемь паглядзець другі відэаролік “Тры плюсы ядзернай энергіі” (https://www.youtube.com/watch?v=31J6ByEW5C4). Напэўна, наша задача – паказаць вучням два гэтыя відэафрагменты. Паколькі і ў першым відэа, і ў другім праўдзівая рэальнасць. Толькі аўтары і першага, і другога роліка нешта не дагаварылі. Менавіта з дапамогай такіх заданняў мы развіваем у вучняў уменне бачыць аўтарскую суб’ектыўную пазіцыю ў прапанаваным матэрыяле і іх уменне праз СМІ маніпуліраваць свядомасцю і ўчынкамі людзей. У гэтым і заключаецца развіцце крытычнага мыслення і медыякампетэнтнасці школьнікаў.


1.4. Перавернутыя ўрокі

Так называюць метад навучання, пры якім ўся тэарэтычная і лекцыйная праграма вывучаецца дома, а ў класе з настаўнікам падрабязна разбіраюцца заданні і практыкаванні па тэме. Гэта значыць, што ўсё ў гэтым класе наадварот: лекцыі - дома, а «дамашка» - у класе.

На такіх ўроках у вучняў фарміруюцца наступныя кампетэнцыі:

  • уменне здабываць інфармацыю з розных крыніц (тэкст, малюнак, табліца, даведнік, відэа);

  • навучанне ўспрымаць і перапрацоўць інфармацыю, якая перадаецца па каналах СМІ;

  • уменне пераводзіць інфармацыю ў розныя віды (схема, малюнак, табліца);

  • уменне развіваць у навучэнцаў разумовыя аперацыі: аналіз, сінтэз, параўнанне, канкрэтызацыя, сістэматызацыя;

  • уменне бачыць суб’ектыўнасць аўтара ў прапанаванай інфармацыі і ўлічваць магчымасць маніпуляцыі СМІ свядомасцю і ўчынкамі людзей.


Перавернуты ўрок" Будова атама. Іоны."(8клас).

Мэта настаўніка на ўрок: плануецца, што ў выніку ўрока вучні:

1) будуць ведаць будову атама, паняцці «электрон» і «пратон», «нейтрон», «дадатны іон», «адмоўны іон»;

2) навучацца карыстацца перыядычнай сістэмай Д. І. Мендзялеева для вызначэння складу атама, вызначэнне зараду ядра і іонаў.

Мэта на мове вучняў: Я буду ведаць будову атама, што называюць дадатным і адмоўным іонам, навучуся вызначаць склад атама

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучня

Дома

Падбірае матэрыял, які патрэбна парэкамендаваць вучням. Размяшчае гэтыя матэрыялы ў сваім ў сваім блогу альбо спасылкі на іх:

https://www.youtube.com/watch?v=PJ8k3nQRzgQ/ - відэаопыт;

падручнік па фізіцы 8 клас – п.17;

http://works.doklad.ru/images/20CyKKZEA08/68f4b842.png.

http://fs00.infourok.ru/images/doc/152/176279/img8.jpg


Вучням можно сказаць, что яны могуць карыстацца і іншымі крыніцамі.

Прапануе навучэнцам крытэрыі ацэнкі выкананых заданняў:

  1. Складанне параўнальных табліц

  2. Адказы на пытанні. (Дадатак 1)

  3. Сфармуляваны не менш за 3 пытанні.


Рыхтуе выхадны тэст са зваротнай сувяззю (1-2 варыянты).

Праглядаюць дома прапанаваны матэрыял

Складаюць параўнальныя табліцы, адказваюць на пытанні.

Фармулююць пытанні, якія ўзніклі пры азнаямленні з новым матэрыялам.

У класе

Робіць абагульненне па выніках вывучэння вучнямі тэорыі:

1. Арганізуе самаацэнку па эталону схемы

2. Карэкцыя ведаў вучняў.

Праца ў групах па абмеркаванні вынікаў хатняй працы. У выніку вучні даведаюцца аб сваей мэце на дадзены ўрок

1. Запаўняюць схему з белымі плямамі (Дадатак 2)

2. Абмяркоўваюць табліцы і адказы на ўзніклыя пытанні.

Арганізуе практычную работу вучняў па прымяненню тэарэтычных ведаў. Кансультуе.

Працуюць ў парах па рашэнню задач (Дадатак 3)


Прадстаўляе эталон для узаемаацэнкі з пісьмовымі каментарамі, напісанымі на адваротным баку тэсту, для выбару хатняга задання.

Выхадны кантроль: Робяць узаемаацэнку.

Самавызначаюцца з хатнім заданнем. (Дадатак 4)

Стварае сітуацыю рэфлексіі з дапамогай пытанняў:

Навучэнцы прагаворваюць, у якой ступені выкананая работа дазволіла дасягнуць мэты, пастаўленыя ў пачатку ўрока, наколькі праца ў парах была прадуктыўнай.


Дадатак 1(вынік работы вучняў)

  1. Запоўніце наступныя табліцы:

Назва часцінкі

абазначэнне

Зарад, Кл

Маса, кг

электрон

e

-1,6 * 10-19

9,11*10-31

пратон

p

1,6 * 10-19

1,673*10-27

нейтрон

n

0

1,675*10-27


Ядзерная мадэль атама


дыяметр

маса

зарад

Ядро

10-15

mя =zmp+nmn

+

= zqp

Атам

10-10

ma= zmp+nmn+zme

ma≈mя

mя zme

=0


  1. Дайце адказы на пытанні.

  1. Чым падобныя пратон і нейтрон? Чым яны адрозніваюцца?

  2. Дзе сканцентраваны ўвесь дадатны зарад атама?

  3. Дзе сканцэнтравана амаль уся маса атама?

  4. Як утвараецца дадатны іон? Адмоўны?

  5. Ці змяняецца маса цел, што электрызуюцца?Чаму?

  6. Як вы думаеце, чаму мадэль атама яшчэ называюць планетарнай?

Дадатак 2

Схема з белымі плямамі

Словы для запаўнення схемы: пратоны, атамы, немае зараду, адмоўны зарад, электроны, нейтроны, ядро, дадатны зарад.




Дадатак 3


  1. Разгадаць рэбусы

‘‘

О=А


Э

С=К



42 3 1

м=н


  1. Карыстаючысь перыядычнай сістэмай хімічных элементаў вызначыць склад атама і ядра для наступных хімічных элементаў: фтор, аргон.

  2. Карыстаючысь малюнкам 109 падручніка вызначце для якога хімічнага элемента схематычна паказана будова атама? Чаму роўны зарад ядра? Атама?

  3. Размясціце аб’екты ў парадку узрастання іх масы: атам кіслароду, электрон, пратон, дадатны іон кіслароду, нейтрон, адмоўны іон кіслароду.

  4. Ці зменіцца маса электрызуемага кавалка мелу пры: а) электрызацыі яго трэннем; б) электрызацыі праз уплыў? Чаму?

Дадатак 4

Выхадны кантроль

  1. Выкарыстоўваючы перыядычную сістэму хімічных элементаў запоўніце табліцу:


Азот

Серабро

Парадкавый нумар



Зарад ядра



Лік часціц у ядры



Лік часціц у атаме



Лік пратонаў



Лік нейтронаў



Лік электронаў




Пакажыце схематычна будову дадатнага іона кіслароду