Праект:
“Мой родны кут,
як ты
мне мілы !”
АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА:
У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць
месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ.
Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ...
Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка абвясціў 2018 год Годам малой радзімы.
Дадзены праект дапаможа другакласнікам не толькі больш даведацца аб аграгарадку Капачы, але і будзе спрыяць фарміраванню грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў.
ШТО МЫ ВЕДАЕМ
ПРА АГРАГАРАДОК КАПАЧЫ ?
Данііл: “У нашым аграгарадку ёсць 3 крамы: “Родны кут”, “Казка” “Прамтаварны магазін”.
Даніла: “У нас ёсць Дом культуры”.
Станіслаў: “У аграгарадку жывуць добрыя і працавітыя людзі”.
Ульяна: “У аграгарадку Капачы жыве мая бабуля”.
Сяргей: “У нашым аграгарадку ёсць вялікая школа”.
Арцём: “Мая мама працуе на комплексе”.
ШТО МЫ ХОЧАМ ДАВЕДАЦЦА
ПРА АГРАГАРАДОК КАПАЧЫ?
Ілья:“Чаму ён мае такую назву?”
Сяргей: “Якія са спецыяльнасцей з’яўляюцца самымі неабходнымі ў
нашым аграгарадку?”
Мікіта: “Чым займаюцца работнікі Дома культуры ?”
Арцём: “Колькі жыхароў у нашым аграгарадку?”
МЭТА ПРАЕКТА:
пашырэнне і паглыбленне ведаў навучэнцаў
пра аграгарадок Капачы.
ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА:
сістэматызаваць раней набытыя веды навучэнцаў пра свой родны
куток ;
пазнаёміць са структурай адукацыйнага падарожжа;
садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі ў адносінах да свайго аграгарадка; развіццю пазнавальнай актыўнасці;
стварыць умовы для выхавання пачуцця гонару за свой родны куток; абудзіць жаданне зрабіць нешта карыснае для яго.
Тып праекта:
пазнавальна-творчы;
па форме арганізацыі: франтальны (калектыўны);
па шырыні ахопу зместу: міжпрадметны;
па часе: сярэдняй працягласці;
па рэжыме працы: урокі, пазаўрочны час;
па складзе ўдзельнікаў: навучэнцы, педагог, бацькі.
Метады і формы працы: прымяненне дыягнастычных методык, ролевае прайграванне, гутаркі, экскурсіі, адукацыйнае падарожжа.
Прагназуемы вынік:
Задачы, пастаўленыя ў пачатку працы над праектам, рэалізаваны; дадзены від дзейнасці дапамагае павысіць матывацыю вучняў да самастойнай і творчай дзейнасці, развівае іх камунікатыўныя здольнасці, узбагачае слоўнікавы запа па дадзенай тэматыцы, уцягвае школьнікаў у пазнавальна-творчую дзейнасць; павышаецца бацькоўская кампетэнтнасць у пытаннях прафесійнага самавызначэння навучэнцаў.
ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА
Падрыхтоўчы этап:
Выяўленне ў вучняў ведаў, набытых раней: “Што мы ведаем
пра свой аграгарадок?” і той інфармацыі, якую б яны хацелі пазнаць:
“Што мы хочам даведацца пра аграгарадок Капачы?”
Асноўны этап:
Рэалізацыя вызначаных задач з дапамогай практычнага матэрыялу
праз факультатыўны занятак “Асновы моўнай культуры, класныя і інфармацыйныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствыурокі, правядзенне адукацыйнага падарожжа, экскурсій.
Сумесная дзейнасць настаўніка з навучэнцамі:
• экскурсія па сацыяльных аб’ектах аграгарадка Капачы;
• гутаркі з вучнямі па дадзенай тэме;
• разгледжванне сюжэтных малюнкаў;
• знаёмства з творамі пра родны край;
•адукацыйнае падарожжа “У мяне растуць гады”;
• рашэнне праблемных сітуацый.
Сумесная праца дзяцей з бацькамі:
• маляванне на тэму «Мой аграгарадок Капачы», стварэнне альбома на дадзеную тэматыку.
Узаемадзеянне настаўніка з бацькамі:
• гутаркі з бацькамі пра прафесіі: «Кім у будучым бачыце сваё дзіця?»
• Бацькоўскі сход.
Сумесная дзейнасць настаўніка з навучэнцамі і бацькамі:
выхаваўчае мерапрыемства “Мой любы куточак зямлі”;
пасяджэнне сямейнага клуба “ Кім працуюць таты, мамы?”
Заключны этап:
• Падрыхтоўка і афармленне вынікаў у выглядзе сцэнару
мерапрыемства, прэзентацыі.
• Рэфлексія.
ЗАКЛЮЧЭННЕ:
Праведзенае адукацыйнае падарожжа “У мяне растуць гады”,
а таксама выкарыстанне розных формаў і метадаў падчас работы
над праектам “Мой родны кут, як ты мне мілы!” спрыяла не толькі развіццю пазнавальнай актыўнасці другакласнікаў, але і садзейнічала фарміраванню грамадзянскай пазіцыі другакласнікаў у адносінах да свайго аграгарадка “Капачы”.
Навучэнцы пазналі шмат новага пра свій родны куток. Актыўны
і пасіўнага слоўнік дзяцей папоўніўся словамі тэматыке праекта.
У час сумесных падарожжа і працы паміж вучнямі палепшыліся сяброўскія ўзаемаадносіны.
Паданне
“Як узніклі Капачы”
Тэма. Паданне “Як узніклі Капачы”
Мэта: знаёмства з паданнем “Як узніклі Капачы”.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню чытацкіх ўменняў: прагназаваць змест тэксту па яго назве, а таксама ў працэсе першаснага чытання, аналізаваць змест прачытанага; развіццю звязнай мовы навучэнцаў ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў; садзейнічаць выхаванню павагі і любові да сваёй малой Радзімы.
Абсталяванне: фотаздымкі аграгарадка Капачы.
Сёння мы з вамі пазнаёмімся з паданнем “Як узніклі Капачы?” Можа ў каго-небудзь есць думкі: Чаму наш аграгарадок мае такую назву? Як ён узнік?” (Адказы навучэнцаў) Паслухайце, калі ласка, паданне і адкажыце: падцвердзіўся наш прагноз ці не.
Як узніклі Капачы
Даўным-даўно, на тым месцы, дзе зараз знаходзіцца наша вёска, жыло пасяленне людзей. Яны сеялі хлеб, лавілі рыбу, займаліся паляўніцтвам, расцілі дзяцей. Кожны дзень прыносіў ім радасць.
Гора прыйшло нечакана. Людзі пачалі хварэць на халеру. У той час гэта захворванне было амаль невылечным. Людзі пачалі паміраць.
З усіх жывых засталіся толькі бацька з сынам, якім было суджана пахаваць усіх памерлых. У народзе іх празвалі капачы. З цягам часу месца, дзе яны жылі, пачало называцца Капачы.
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз твора:
1. Як называецца твор?
2. Пра што расказваецца ў паданні?
3. Што вы даведаліся новага пра свой аграгарадок?
4. Пра што вы думалі, калі слухалі апавяданне?
(Навучэнцы аналізуюць твор, адказваючы на пытанні настаўніка)
Работа ў парах
1. Разгледзьце, калі ласка, фотаздымкі дамоў. Параўнайце іх знешні выгляд. Які вывад можна зрабіць?
(Навучэнцы разлядваюць малюкі, адказваюць на пытанне і робяць вывад)
Вынік
З якім паданнем мы сёння пазнаёміліся? (Адказы навучэнцаў)
Як, паводле легенды, узніклі Капачы? (Адказы навучэнцаў)
- Уявіце сабе, што вы сустрэліся з чалавекам, які ніколі не быў у нашым? аграгарадку. Як бы ва яму апісалі Капачы і што б цікавага пра іх расказалі. (Адказы навучэнцаў)
Дзякуй за работу.
Образовательное
путешествие
“У меня растут года…”
Тема. У меня растут года…
Цель: знакомство с профессиями населения агрогородка Копачи.
Задачи:
образовательная: уточнить и расширить знания детей о профессиях; познакомить с профессиями населения агрогородка Копачи;
развивающая:
содействовать пониманию значения трудовой деятельности в жизни человека; способствовать развитию связной речи, умению правильно, точно высказывать свои мысли; обогащению словарного запаса по теме «Профессии», создавать условия для развития познавательного интереса, творческой активности учащихся;
воспитательная:
способствовать воспитанию уважительного отношения к труду, представителям разных профессий; формированию коммуникативных умений и навыков: слушать и слышать один одного, работать в команде.
Формы работы: коллективная, работа в группах, индивидуальная.
Методы:
практические: исследовательский, поисковый, опрос, наблюдение;
теоретические: изучение учебной и дополнительной литературы (адаптивный текст).
Участники: учащиеся 2 класса, учитель, родители.
Форма проведения: образовательное путешествие.
Концептуальные положения
Механизм реализации процесса трудового воспитания в учреждении общего среднего образования должен обеспечивать подготовку учащихся к осознанному выбору будущей профессии.
В новом учебном году необходимо продолжить комплексную работу по профессиональной ориентации учащихся с учетом современных тенденций обновления и расширения системы подготовки рабочих и специалистов, востребованных на рынке труда. [1]
В ходе образовательного путешествия «У меня растут года…» учащиеся посещают социальные объекты агрогородка Копачи, знакомятся с требованиями и спецификой той или иной профессии, определяют, какие из специальностей являются самыми востребованными в их населённом пункте.
Данный вид деятельности помогает повысить мотивацию учащихся к познавательной и творческой деятельности, формирует умение самостоятельно ставить учебные цели, находить пути их реализации. Ребята учатся работать с разными источниками информации, делать выводы, обобщать.
Структура и содержание образовательного путешествия
Образовательное путешествие «У меня растут года…» предполагает четыре этапа:
мотивационный;
подготовительный
работа на маршруте (исследовательская работа учащихся);
презентация исследования (подведение итогов путешествия).
Во время мотивационного этапа с учащимися класса проводится беседа «Этот чудесный мир профессий», во время которой ребята не только знакомятся с профессиями, но и рассказывают о том, кем работают их родители и какую специальность они хотят получить в будущем.
Учащимся предлагается проблемный вопрос: «Как вы думаете, какие профессии больше всего необходимы в нашем агрогородке?»
На подготовительном этапе учащиеся предлагают названия и идеи для образовательного путешествия, выбирают объекты для исследования и составления маршрута.
После этого создаётся алгоритм деятельности учащихся по изучению востребованных профессий в агрогородке Копачи. Он формулируется в виде заданий и вопросов, которые впоследствии будут составлять содержание маршрутного листа.
Любое образовательное путешествие предполагает наличие у учащихся определённых знаний, которые будут им необходимы для ответов на вопросы. Для этого учитель знакомит учащихся с предстоящим исследованием, знакомит с основными терминами и понятиями, указывает источники, в которых можно найти нужную для исследования информацию.
Этап работа на маршруте (исследовательская работа учащихся). Вначале данного этапа учитель совместно с учащимися составляет маршрутный лист путешествия. В нём указываются все объекты исследования, порядок действий учащихся и вопросы, на которые им нужно найти ответы в ходе исследования.
Вопросы, предлагаемые в маршрутном листе, не имеют односложных ответов, тем самым они побуждают учащихся к выдвижению и обсуждению версий.
Наш маршрут проходит на территории агрогородка Копачи. Все объекты, необходимые для исследования, расположены здесь недалеко один от одного.
Вопросы, на которые учащимся необходимо найти ответы, построены таким образом, что ответить на них можно только после посещения социального объекта и беседы со специалистами, которые там работают. Также маршрутный лист содержит карты, схемы, иллюстрации, фотографии, которые служат источниками информации.
Во время путешествия учащимся предлагаются задания творческого характера:
нарисовать атрибуты той или иной профессии;
составить рассказ (сказку, загадку и т.д.) о профессии или людях данной профессии (профессию школьники выбирают сами);
назвать все профессии людей, которые необходимы в определённом социальном объекте (например, в магазине) и т.д.
Таблица 1. «Маршрутный лист»
МАРШРУТНЫЙ ЛИСТ Класс – 2 Фамилия, имя руководителя группы – Стефаненко Ульяна Вопрос путешествия: какие из профессий являются самыми нужными в нашем агрогородке? Тема путешествия: «У меня растут года…». Цель путешествия: знакомство с профессиями населения агрогородка Копачи. Задачи: 1. Собрать информацию о социальных объектах агрогородка Копачи. 2. Узнать, какие профессии необходимы на каждом социальном объекте. 3. Выяснить, какие профессии являются самыми востребованными в нашем агрогородке. 4. Обобщить собранные материалы. 5. Презентовать результат работы. |
Поскольку у учащихся 2 класса ещё нет навыков, необходимых для участия в образовательном путешествии, то их сопровождает учитель. Он направляет внимание учеников, организует их деятельность, указывает на возможные дополнительные источники получения информации.
Образовательное путешествие предполагает работу детей в малой группе (6-9 человек). В условиях сельской школы количество учащихся в группе можно сократить (до 4-х человек) или же проводить исследование со всеми школьниками класса.
Во время образовательного путешествия важно научить школьников выслушивать мнение каждого участника, аргументированно отстаивать свою точку зрения, принимать к обсуждению абсолютно все версии и гипотезы с последующей корректировкой, вести конструктивный диалог [2, 4].
Этап презентация исследования (подведение итогов путешествия) завершает образовательное путешествие. На данном этапе школьники излагают свой взгляд на вопросы, которые обозначены в маршрутном листе, делают вывод о решении поставленных задач.
Организуется выставка рисунков и фотографий «Профессии нашего агрогородка». С учащимися начальных классов проводится пресс-конференция на тему «Профессии, необходимые на социальных объектах нашего агрогородка», во время которой второклассники знакомят всех с результатами своего путешествия и представляют созданное ими справочное пособие «Востребованные профессии агрогородка Копачи».
Таблица 2. «Технологическая карта образовательного путешествия для учащихся»
Дата | Этапы путешествия | Наша работа | Наши результаты | Наши вопросы и размышления |
| Начало пути | 1. Знакомимся с образовательным путешествием. 2. Предлагаем идеи для обра-зовательного путешествия. 3. Выбираем тему своего путешествия. 4. Определяем вместе цель, задачи и время нахождения в пути. 5.Знакомимся с ресурсной картой и изучаем правила ее заполнения | 1. Создана группа путешественников 2. Определены цели и задачи путешествия. 3. Составлена схема маршрутного листа. | 1. Нужно рас-пределить роли в группе и выбрать задание каждому «путе-шественнику». |
| Работа на маршруте (исследова-тельская деятельность учащихся) | 1.Посещаем социальные объекты. 2. Знакомимся с профессиями, которые необходимы на каждом социальном объекте. 3. Изучаем, какие профессии являются самыми востребованными в нашем агрогородке. 4. Получаем информацию по теме путешествия у учителя, родителей. 5. Используем ресурсы Интернета. 6. Делаем рисунки и фотографии по теме путешествия. 7. Собираем в группе весь материал, который наработали по теме путешествия | 1. Собран материал о социальных объектах, профессиях, необходимых на каждом социальном объекте. 2. Сделаны записи о возможных востребованных профессиях в нашем агрогородке. 3. Создана коллекция рисунков и фотоматериалов по теме путешествия. | 1. Все ли профессии, о которых мы прочитали, встречаются в нашем агрогородке? |
| Подведение итогов путешествия | 1. Представляем результат своей работы. 2. Собираем материал Для справочного пособия «Востребованные профессии агрогородка Копачи» 3. Участвуем в беседе по результатам путешествия. | 1. Изготавливаем справочное пособие «Востребованные профессии агрогродка Копачи» 3. Выполнена оценка работы всей группы, каждого её участника. | 1. Решили провести пресс-конференцию для учащихся начальной школы «Профессии, необходимые на социальных объектах нашего агрогородка» |
Таблица 3. Реализации образовательного путешествия «У меня растут года…» посредством учебных предметов и факультативных занятий
| Название учебного предмета | Примеры заданий |
1 | Русская литература (литературное чтение чтение) Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне) | 1.Отгадывание загадок про профессии. 2.Расшифровка анаграмм. 3.Составление мини-рассказа по рисунку. 4. Составление загадок про профессии с использованием опорных слов и рисунков. 5.Из предложенных стихотворений выбрать те, которые соответствуют данной тематике. |
2 | Русский (белорусский) язык | 1. Составление предложений к рисунку. 2. Расшифровка слов. 3. Составление предложений из данных слов. 4.Редактирование предложений, используя опорные слова. 5.Изготовление книжек-малышек на заданную тематику. 6.Составление газет, мини-журналов на заданную тематику. 7.Составление словарей на заданную тематику. |
3 | Математика | 1. Составление задач на заданную тематику. 2. Решение примеров с заданиями: реши примеры и составь картинку; реши примеры, соедини ответы по точкам, назови, что у тебя получилось и т.п. |
4 | Человек и мир | 1. Разгадывание кроссвордов, ребусов, загадок. |
5 | Изобразительное искусство, трудовое обучение | 1. Изготовление поделок-отгадок к загадкам. 2. Рисование отгадок к загадкам, ребусам. 3. Составление аппликаций, коллажей на заданную тематику. |
6 | Факультативное занятие «Семь «Я» | Тема занятия «Все работы хороши, выбирай на вкус» |
Целесообразно после пресс-конференции для учащихся начальных классов предложить обучающимся заполнить листы оценки образовательного путешествия.
Наимено- вание маршрута | положительное | отрицательное | что изучили уже сами | что стало понятнее из своего маршрута | какие вопросы по проблеме остались | что захотелось узнать подробнее |
1 | | | | | | |
Критерии и показатели эффективности реализации проекта
Критерии эффективности | Показатели |
Индивидуальная учебная деятельность | Умение ставить познавательные задачи; проводить анализ; планировать самостоятельную деятельность; проявлять свои творческие способности, инициативность. Оценивать собственную деятельность и результат |
Исследовательская деятельность | Развитие исследовательских навыков |
Интеллектуальное развитие | Развитие психических процессов. Формирование компонентов теоретического мышления: анализ, планирование, рефлексия |
Личностное развитие | Развитие познавательной активности и мотивации к различным видам деятельности |
Коммуникативность | Развитие навыка коммуникативного общения в группе |
Ожидаемые результаты
Дети должны знать:
- название агрогородка, в котором они живут;
-социальные объекты, расположенные на территории агрогородка «Копачи»;
-название профессий, необходимых на каждом социальном объекте;
-какие профессии являются самыми востребованными в агрогородке «Копачи».
Метапредметные результаты:
Предметные: усвоение представлений о профессиях, занятости взрослого населения в агрогородке «Копачи».
Регулятивные УУД: умение ставить цели и задачи исследования, составлять план исследования, самостоятельное адекватное оценивание правильности выполнения действия.
Познавательные УУД: умение ориентироваться в учебной, дополнительной литературе (в адаптированном тексте); правильно оформлять и строить свои выступления.
Коммуникативные УУД: умение оформлять свою мысль в устной речи, высказывать свою точку зрения, грамотно формулировать высказывание; сотрудничать с другими, договариваться и приходить к общему решению в совместной деятельности (при работе в группах).
Личностные: формирование познавательного интереса к новому учебному материалу, творческой фантазии, умения перерабатывать полученную информацию, находить ответы на вопросы, используя свой жизненный опыт и информацию, способности к самооценке, расширению кругозора. осознание критериев для правильного выбора будущей профессии.
Итоги работы по проекту:
1. Выставка рисунков и фотографий «Профессии нашего агрогородка».
2.Пресс-конференция для учащихся начальной школы «Профессии, необходимые на социальных объектах нашего агрогородка».
3.Изготовление справочного пособия «Востребованные профессии агрогородка Копачи»
Рекомендуемая литература
1. Инструктивно-методическое письмо «Особенности организации воспитательной, идеологической и социальной работы в учреждениях общего среднего образования в 2018/2019 учебном году»
2. Стрункина, В. А. Образовательное путешествие как интерактивный метод, способствующий формированию метапредметных результатов во внеурочной деятельности / В. А. Стрункина. // Молодой ученый, 2016. — №25. — С. 598-601. — [Электронный ресурс]. – Режим доступа: URL https://moluch.ru/archive/129/35678/ - Дата доступа: 11.09.2018.
Экскурсия
по социальным объектам
агрогородка Копачи
Знаёмства з творамі
пра родны край
Тэма. Творы пра родны край.
Мэта: знаёмства з творамі пра родны край.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню чытацкіх ўменняў: прагназаваць змест твору па яго назве, малюнку, а таксама ў працэсе першаснага чытання; даваць ацэнку ўчынку, выражаць свае адносіны да ўчынкаў, герояў; ствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу навучэнцаў лексікай на тэму “Мой родны край. Мая Радзіма”; садзейнічаць выхаванню патрыятызму, пачуцця павагі і гордасці за суайчыннікаўю
Абсталяванне: малюнкі з выявамі роднай прыроды, роднага краю.
Знаёмства з творамі пра родны край
- Сёння мы пазнаёмімся з творамі беларускіх пісьменнікаў пра родны край.
- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Мара”. Напісаў яго Леанід Пранчак. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы? (Адказы навучэнцаў)
Мара
Красуй у прасторы вясновым,
Радзімая сэрцу зямля.
Сагрэтая сонцам і словам
Краіна-матуля мая.
Расквеціў лугі, пералескі
Цвіценнем і радасцю май.
Ляціце да воблакаў, песні.
Квітней, мой абуджаны край.
Хачу я ні многа, ні мала, -
Каб спраўдзіць надзею з надзей,
Каб ты, Беларусь мая, стала
Краінай шчаслівых людзей!
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Пра што ў ім расказваецца?
3. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Наступны верш, з якім мы пазнаёмімся, называецца “Родны край”. Напісаў яго Леанід Пранчак. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы? (Адказы навучэнцаў)
Родны край
О мой любы родны край,
Ты - прыгожы, нібы рай.
І нідзе ў другіх краях
Шчасным быць не змог бы я.
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Пра што ў ім расказваецца?
3. Як вы думаеце, чаму аўтар верша не можа быць шчаслівым у іншых краінах?
4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Радзіма”. Напісаў яго Мікола Маляўка. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы? (Адказы навучэнцаў)
Радзіма
Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Курганы і абеліскі,
Спапялёных вёсак спіскі
І Чарнобыль за плячыма, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мары смелыя на старце,
Пагранічнікі на варце,
Ясны свет перад вачыма, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Што аўтар называе Радзімай?
3. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Мой край”. Напісала яго Валерыя Бароўская. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы? (Адказы навучэнцаў)
Мой край
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Пра што ў ім расказваецца?
3. Што з’
4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Зямля мая”. Напісаў яго Мікола Маляўка. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы? (Адказы навучэнцаў)
Зямля мая
Хлапчук з пабітымі каленцамі,
Па сцежках родных гойсаў я,
І ты здавалася маленькаю,
Мая, над Нёманам, зямля.
За жураўлямі рваўся ў вырай,
Не разумеў тады, малы,
Чаму з такой тугою шчыраю
Гучыць адлётнае "кур-лы".
Ад успамінаў вочы ясняцца
Цяпер, у век немалады,
Бо тут вясёлкі перавясялам
Спавіты лепшыя гады.
Не цешыць прыгажосць чужая,
Як свой куточак на зямлі,
Таму на лёс яны і жаляцца
Ў асеннім небе, жураўлі.
Здаецца, сам лячу над пожнямі,
Твой сын, вясёлы і ў журбе,
Я не змагу да дня апошняга
Адкрыць і ўсю спазнаць цябе.
Такая ты ў жыцці вялікая,
Мая, над Нёманам, зямля, -
Ад хаты матчынай пад ліпамі
Да неба з плачам жураўля.
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Пра што ў ім расказваецца?
3. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Адкрыццё”. Напісаў яго Уладзімір Мазго. Як вы думаеце, што адкрыў для сябе аўтар твора? (Адказы навучэнцаў)
Адкрыццё
Нарэшце
Я таксама
Убачыў
Мірскі замак,
Нясвіжскі,
Навагрудскі...
А потым -
Пояс Слуцкі.
Гляджу зачаравана:
Уся аперазана,
Нібыта паясамі,
Стагоддзяў галасамі
Любімая Айчына.
Здаецца,
За плячыма
Я адчуваю
Крылы.
А вы
Свой край
Адкрылі?
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Пра што ў ім расказваецца?
3.Што вы адкрылі для сябе ў сваім родным краі ?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Зараз мы пазнаёмімся з трама вершамі. Усе яны маюць назву “Радзіма”. Напісалі іх яго Мікола Пракаповіч, Юля Ціхан і Лена Казючыц. Праслухайце іх уважліва і адкажыце: Чым вершы падобныя? Чым яны адрозніваюцца?
Радзіма
Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш - "Ра-дзі-ма..."
Пасля зразумееш - навек.
І будуць дарогі вяртацца
У той незабыўны куток,
Дзе ў квецені белых акацый
Жыцця твайго чысты выток,
Дзе змалку да болю знаёмы
І дрэвы, і твары людзей,
І роўнага болей якому
Ніколі не знойдзеш нідзе.
Мікола Пракаповіч
Радзіма
Я люблю цябе, Радзіма,
Мой прыгожы, мілы край.
Ад душы жадаю ўздыму -
Ты квітней і нас натхняй.
Можа, буду я далёка -
Не забуду родных слоў,
Спеў крынічкі, буслаў клёкат,
Шлях той, што вядзе дамоў.
Юля Ціхан
Радзіма
Дарагая спадчына -
Гэта ты, зямля мая,
Гэта мова матчына,
Без якой нямая я.
Лена Казючыц
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называюцца вершы?
2. Пра што ў іх расказваецца?
3. Чым вершы падобныя? Чым яны адрозніваюцца?
3. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Беларускія краявіды”. Напісаў яго Анатоль Грачанікаў. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы? (Адказы навучэнцаў)
Беларускія краявіды
Беларускія
Краявіды...
Перазвоны
Азёр і бароў.
Над палеткамі
Бульбы і жыта -
Песня
Велічных курганоў.
Гэта наша
Зямля дарагая,
Гэта нашы
Лугі і палі,
Над якімі
Спрадвеку лунае
Бусел -
Сімвал
Бяссмерця
Зямлі.
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Якія беларускія краявіды аўтар апісаў у сваім вершы?
3. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Беларусь мая”. Напісаў яго Віктар Гардзей. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы? (Адказы навучэнцаў)
Беларусь мая
Бягуць жыты за небакрай
А месяц - ягадны і ройны.
За наш духмяны каравай
Сягоння чалавек спакойны.
Зямлі багатыя дары,
І працаўнік адвеку дбайны:
Свае плугі і трактары,
Свае машыны і камбайны.
Над лесам неба ў жураўлях,
І ўвосень напрарочаць гусі
І новы дзень, і светлы шлях,
І росквіт мілай Беларусі.
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Пра што ў ім расказваецца?
3. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Наш родны край – прыгожы самы”. Напісаў яго Іван Муравейка. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы? (Адказы навучэнцаў)
Наш родны край - прыгожы самы
Вядома ўсім, што вельмі шмат
Куткоў на свеце дзіўных.
Але не менш, а болей, брат,
Іх на тваёй радзіме,
У нашым краі дарагім,
У Беларусі роднай.
Не памяняешся ні з кім
Яе красою годнай.
- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?
2. Пра што ў ім расказваецца?
3. Ці згодны вы з аўтарам, што наш край самы прыгожы?
4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?
(Навучэнцы аналізуюць верш па пытаннях)
Творчае заданне: намаляваць самы любімы куточак сваёй малой Радзімы.
Вынік
Якой тэме былі прысвечаны творы, з якімі мы пазнаёміліся?
Якія вершы вам найбольш спадабаліся? Чым?
Выхаваўчае мерапрыемства
“Мой любы куточак зямлі”
Тэма: « Мой любы куточак зямлі”
Мэта: паглыбленне ведаў вучняў аб малой радзіме.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; стварыць умовы для развіцця звязнага маўлення, памяці, увагі, узбагачэння лексічнага запасу у навучэнцаў; развіццю кемлівасці, дапытлівасці, садзейнічаць выхаванню патрыятызму, пачуцця павагі і гордасці за знакамітых суайчыннікаў, пачуцця калектывізму.
Абсталяванне: прэзентацыя “Мой родны куточак зямлі”, відэаролік “Край родной, так сердцу милый”, кам’ютар, мультымедыйны праектар, праекцыйны экран.
Форма правядзення: літаратурна-музычная кампазіцыя.
Ход мерапрыемства
Люблю цябе такой,
Якая ёсць,
Зямля мая,
Зямлю бацькоў святая…
Н. Загорская
1. Эмацыянальны настрой вучняў
Для стварэння эмацыянальнага настрою ў пачатку ўрока гучыць песня (на выбар: «Спадчына», словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка; «Белая Русь», словы Л. Пранчака, музыка В. Раінчыка)
Настаўнік:
- У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
Навучэнцы:
1. Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.
2. Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй — нідзе няма.
3. Яе праменнямі сагрэтая,
Наліта сілай маладой,
Іду, нястомная, па свету я
Яе часцінкаю жывой.
4. І ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую клічуць Руссю Белаю,
Што тут дзяды мае жылі.
- Наша мерапрыемства мае назву “Мой родны куточак зямлі”. Можа хто здагадаўся, пра што сёння пойдзе размова? (Адказы навучэнцаў) Сапраўды, сёння мы пагаворым пра нашу малую радзіму. Скажыце, калі ласка, а што мы называем малой радзімай? (Адказы навучэнцаў).
- Для нас малой радзімай з’яўляюцца аграгарадок Капачы.
9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка абвясціў 2018 год Годам малой радзімы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: “Беларусь − прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым кірунку і не спыніцца на дасягнутым. Але няма мяжы дасканаласці і заўсёды знойдзецца, дзе прымяніць уласныя сілы. Беларусь − наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ прыгажэйшай”.
Ад нас з вамі залежыць будучыня не толькі нашай малой радзімы, але і ўсёй нашай Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы:
5. Ты такі ненаглядны —
Мой радзімы куточак зямлі.
Ты такі ненаглядны —
Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,
6. Дзе асколачкам неба
Васілёк у мірным полі цвіце
І ля кожнай хацінкі
Прыгажуня бяроза расце,
7. Край азёраў глыбокіх
І чаромхавых белых завей,
Ідэалаў высокіх,
Працавітых і шчырых людзей.
8. Тут з адкрытай душою
Запрашаюць гасцей у свой дом.
Тут накормяць, напояць,
Абагрэюць сардэчным цяплом.
Зараз я прапаную паглядзець вам відэаролік “Край родной, так сердцу милый!” Будзьце ўважлівы. Пасля відэароліка вам будуць прапанаваны заданні.
(Пасля прагляда відэароліка?
- Скажыце, калі ласка, як называецца аграгарадок, якому быў прысвечаны відэаролік?
- Якія назвы маюць вуліцы нашага аграгарадка?
- Якія назвы маюць вуліцы, на якіх вы жывяце?
- Якія вуліцы вы заўважылі ў відэароліку?
- Якія сацыяльныя аб’екты наведаў аўтар відэароліка?
- Малайцы! Але для вас ёсць новае заданне. Гатовы? Вам трэба пазнаць сацыяльныя аб’екты, якія ёсць у нашым аграгарадку, расказаць аб іх прызначэнні, а таксама назваць прафесіі насельніцтва нашага аграгарадка. (Гульня “Пазлы)
(Пасля гульні)
Адгадайце, калі ласка загадку
Дом – палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.
Радасць свеціцца наўкола,
Ну, вядома, гэта (школа).
- Раскажыце, якія прафесіі можна “сустрэць” у нашай школе?
- Малайцы. Наша мерапрыемства заканчваецца. Пра што мы сёння размаўлялі? Што новага вы даведаліся пра свой аграгарадок?
- Працягніце, калі ласка, ланцужок: Радзіма …., ……
Навучэнцы:
9. Што такое Бацькаўшчына,
Знаеш?
Гэта рэчка, сцежка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх — вясёлка.
10. Бацькаўшчына — гэта дом твой,
Школа;
Гэта песні, што звіняць наўкола,
Гэта сам ты,
Гэта тата твой і мама.
І сябры твае таксама.
Скажыце, калі ласка, а што для вас значыць “Быць Беларусам”?
Навучэнцы:
11. Быць Беларусам —
Гэта значыць
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
12. Быць Беларусам —
Гэта значыць
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.
Я жадаю вам быць сапраўднымі Беларусамі, Памятайце, што будучае нашага роднага куточка, нашай Радзімы-Беларусь залежыць і ад нас!
Дзякуй за ўвагу!
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Материал в помощь учителю начальных классов по проведению тематического урока «зямля бацькоў — мая зямля». [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // geum.ru / next/art-13870.php. - Дата доступу : 28.09.2018
2. Падборка вершаў пра Радзіму. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=6321. - Дата доступу : 28.09.2018
3. Вершы пра Радзіму.[Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=312 - Дата доступу : 28.09.2018