Тэма: « Мой родны куточак зямлі”
Мэта: паглыбленне ведаў вучняў аб малой радзіме.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; стварыць умовы для развіцця звязнага маўлення, памяці, увагі, узбагачэння лексічнага запасу у навучэнцаў; развіццю кемлівасці, дапытлівасці, садзейнічаць выхаванню патрыятызму, пачуцця павагі і гордасці за знакамітых суайчыннікаў, пачуцця калектывізму.
Абсталяванне: прэзентацыя “Мой родны куточак зямлі”, відэаролік “Край родной, так сердцу милый”, кам’ютар, мультымедыйны праектар, праекцыйны экран.
Форма правядзення: літаратурна-музычная кампазіцыя.
Ход мерапрыемства
Люблю цябе такой,
Якая ёсць,
Зямля мая,
Зямлю бацькоў святая…
Н. Загорская
1. Эмацыянальны настрой вучняў
Настаўнік:
- У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
Вучні:
1. Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.
2. Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй — нідзе няма.
3. Яе праменнямі сагрэтая,
Наліта сілай маладой,
Іду, нястомная, па свету я
Яе часцінкаю жывой.
4. І ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую клічуць Руссю Белаю,
Што тут дзяды мае жылі.
- Наша мерапрыемства мае назву “Мой родны куточак зямлі”. Можа хто здагадаўся, пра што сёння пойдзе размова? (Адказы навучэнцаў) Сапраўды, сёння мы пагаворым пра нашу малую радзіму. Скажыце, калі ласка, а што мы называем малой радзімай? (Адказы навучэнцаў).
- Для нас малой радзімай з’яўляюцца аграгарадок Капачы.
Ад нас з вамі залежыць будучыня не толькі нашай малой радзімы, але і ўсёй нашай Рэспублікі Беларусь. “Наша Беларусь − прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым кірунку і не спыніцца на дасягнутым. Але няма мяжы дасканаласці і заўсёды знойдзецца, дзе прымяніць уласныя сілы. Беларусь − наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ прыгажэйшай”.
Вучні:
5. Ты такі ненаглядны —
Мой радзімы куточак зямлі.
Ты такі ненаглядны —
Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,
6. Дзе асколачкам неба
Васілёк у мірным полі цвіце
І ля кожнай хацінкі
Прыгажуня бяроза расце,
7. Край азёраў глыбокіх
І чаромхавых белых завей,
Ідэалаў высокіх,
Працавітых і шчырых людзей.
8. Тут з адкрытай душою
Запрашаюць гасцей у свой дом.
Тут накормяць, напояць,
Абагрэюць сардэчным цяплом.
Зараз я прапаную паглядзець вам відэаролік “Край родной, так сердцу милый!” Будзьце ўважлівы. Пасля відэароліка вам будуць прапанаваны заданні.
(Пасля прагляда відэароліка?
- Скажыце, калі ласка, як называецца аграгарадок, якому быў прысвечаны відэаролік?
- Якія назвы маюць вуліцы нашага аграгарадка?
- Якія назвы маюць вуліцы, на якіх вы жывяце?
- Якія вуліцы вы заўважылі ў відэароліку?
- Якія сацыяльныя аб’екты наведаў аўтар відэароліка?
- Малайцы! Але для вас ёсць новае заданне. Гатовы? Вам трэба пазнаць сацыяльныя аб’екты, якія ёсць у нашым аграгарадку, расказаць аб іх прызначэнні, а таксама назваць прафесіі насельніцтва нашага аграгарадка. (Гульня “Пазлы)
(Пасля гульні)
Адгадайце, калі ласка загадку
Дом – палац стаіць высокі,
Нашых ведаў там вытокі.
Радасць свеціцца наўкола,
Ну, вядома, гэта (школа).
- Раскажыце, якія прафесіі можна “сустрэць” у нашай школе?
- Малайцы. Наша мерапрыемства заканчваецца. Пра што мы сёння размаўлялі? Што новага вы даведаліся пра свой аграгарадок?
- Працягніце, калі ласка, ланцужок: Радзіма …., ……
Вучні:
9. Што такое Бацькаўшчына,
Знаеш?
Гэта рэчка, сцежка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх — вясёлка.
10. Бацькаўшчына — гэта дом твой,
Школа;
Гэта песні, што звіняць наўкола,
Гэта сам ты,
Гэта тата твой і мама.
І сябры твае таксама.
Скажыце, калі ласка, а што для вас значыць “Быць Беларусам”?
Вучні:
11. Быць Беларусам —
Гэта значыць
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
12. Быць Беларусам —
Гэта значыць
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.
Я жадаю вам быць сапраўднымі Беларусамі, Памятайце, што будучае нашага роднага куточка, нашай Радзімы-Беларусь залежыць і ад нас!
Дзякуй за ўвагу!