СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Народны каляндар

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыялы для афармлення стэнда ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры "Народная спадчына"

Просмотр содержимого документа
«Народны каляндар»

Зімовыя святы народнага календара

Мікола (19 снежня)

Гэты дзень святкуецца ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца. У народзе Мікалая-лісліўца шануюць другім пасля Бога заступнікам. Ён з'яўляецца заступнікам земляробства і жывёлагадоўлі, гаспадаром зямных вод, абаронцам ад усялякіх бед і няшчасцяў. Яшчэ пры жыцці ён уславіўся сваімі тварэннямі. Мікола ў народа стаў абаронцам пакрыўджаных і тых, хто смуткуе. Асабліва часта Мікола дапамагае ў самыя страшныя хвіліны.

З імем Міколы ў нашага народа злучана мноства надзей і шчаслівых апраўданняў. Мікола-Божы ліслівец, нястомны і дакладны памагаты ва ўсіх гаспадарскіх справах. Мікола зімовы, халодны, марозны. Пара мікольскіх маразоў. Менавіта ён выступае пачынальнікам сапраўднай зімы.

Каляды (7 студзеня)

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

Вадохрышча (19 студзеня)

Зімовае свята народнага календара, якім завяршаліся каляды. Адзначаецца у памяць аб дні, каля Ісус Хрыстос быў ахрышчаны Іаанам Хрысціцелем на рацэ Іардан. У гэты дзень маленне ў храме працягваецца да другой паловы дня, затым вернікі ішлі да рэчкі, дзе зранку мужчыны выразалі з лёду крыж 1,5-2 метры ў даўжыню. Крыж з палонкі выцягвалі вяроўкамі, аблівалі яго бураковым расолам, аб чаго ён меў чырвоны колер, падымалі яго і ставілі на лёдзе на краі палонкі. Бацюшка праводзіў маленне і асвячаў ваду, акунаючы ў яе царкоўны крыж. Усе набіралі ваду і неслі дадому. Яе захоўвалі ў кожнай хаце пад абразамі. З дахрысціянскіх часоў верылі ў цудадзейную моц свянцонай вады: яе давалі выпіць хвораму, акраплялі поле перад сяўбой, хатнюю жывёлу, новую хату перад засяленнем.

Вадохрышча звычайна супадала з самымі халоднымі днямі зімы, пасля якіх год паварочваў на лета.

Грамніцы, альбо Стрэчанне (15 лютага)

Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі.

Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.





Зіма


Снежань

Зіму распачынае месяц снежань. Халодныя мяцеліцы, вятры і моцныя маразы ўрываюцца на нашу старонку. Замярзае глеба. Бялюткай снегавой коўдраю пакрываюцца лугі і палеткі. Яліны і сосны апранаюць цёплыя шапкі. А рэчкі, азёры і крынічкі хаваюцца пад лёд.

У народзе кажуць: снежань год канчае, зіму пачынае.

У снежні самы кароткі дзень, усяго каля сямі гадзін, і самая доўгая ноч.





Студзень

Студзень… Ён прыходіць да нас вясёлым і чаканым навагоднім святам. Шмат радасці прыносіць яно дзецям: зялёную прыгажуню ёлку, падарункі.

Студзень – сярэдзіна зімы, самы халодны месяц на Беларусі.

Людзі кажуць: студзень скаваў зямлю сцюжай.

Студзень – душу студзіць.





Люты

Люты – апошні месяц зімы. У лютым вясна з зімою змагаюцца. Халодныя мяцеліцы і завірухі змяняюцца адлігамі. Плачуць ледзяшы…

Сонейка ўзнімаецца вышэй. Дзень прыбывае на дзве гадзіны.

У народзе гэты месяц называюць “бакагрэем”. Сонца прыгравае, а ў цяні мароз за нос хапае.

Народная мудрасць гаворыць так: пытаецца люты, ці добра абуты.









Мудрасць народных назіранняў


У снежні мароз і снег вышэй хаты – год будзе багаты.

У снежні адкрытае вуха – летам будзе горача і суха.

Сухі снежань – сухія вясна і лета.

Каля замёрзлыя вокны паволі сталі раставаць, заўтра наступіць пацяпленне.

Калі пад нагамі перастаў рыпець снег і вецер падзьмуў з поўдня – чакаецца цяпло.

Калі варона ў добрае надвор’е крычыць на ляту, то зімою будзе снег, а летам – дождж.




Калі на Куццю неба зорнае – будзе багаты прыплод жывёлы, добры ўраджай на ягады.

Студзень пагодны – год будзе плодны.

Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік.

Студзень мяце – ліпень залье.

Калі ў студзені дажджы – дабра не жджы.

У студзені марозы – на полі ўраджай.

Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена.

Студзень імглісты – мокры год; студзень халодны – позняя вясна і дажджлівае лета.

Яснае неба зімою – перад моцнымі марозамі.

Кот ляжыць сярод хаты – будзе цёпла; спіць на печы – да марозу.





Які снег у лютым, столькі травы ўлетку.

У лютым востры мароз – зіма кароткая.

Люты вады напусціць, а сакавік падбярэ.

Калі ў лютым трываюць сталыя маразы – лета будзе гарачае.

На дубе многа жалудоў – будзе вострая зіма.

Кругі вакол сонца – перад працяглымі маразамі і завірухамі.

Перад маразамі дым з коміна ўзнімаецца слупамі, перад адлігаю – сцелецца па зямлі.

Сабака качаецца – да адлігі, снегу.



Зюзя


Зюзя – бог зімы. Зюзець – значыць мерзнуць, калець ад марозу. Зюзя ва ўяўленні беларусаў – стары з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, нізенькага росту, тоўсты чалавечак.

Увесь у белай цёплай вопратцы, ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая. У руцэ носіць жалезную булаву. Зюзя большую частку зімы праводзіць у лесе. Часам ён заходзіць у вёску, каб папрэдзіць славян пра жорсткую і суровую зіму, ці каб дапамагчы каму-небудзь, напрыклад, вызваліць ад холаду няшчасную бедную сям’ю, ці проста для таго, каб наесціся куцці. Каб як-небудзь задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года гатуюць, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную міску і пакідаюць на ноч на асобным стале. Куцця застаецца цэлая. Але павер’е сведчыць, што яе з’ядае Зюзя.

Кажуць, нібыта Зюя, раззлаваўшыся на людзей, звычайна стукае булавой у пень і гэтым ударам робіць такі пераварот, такую ломку па ўсёй зямлі, што зямля, а часам дамы трэскаюцца. Здаралася, кажуць, быццам у лесе ў гэты час і пытаюць: “Хто гэта там стукае?” На гэта пытанне быў адказ: “Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае”.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!