СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Место работы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Клецкая сярэдняя школа № 1"

Обо мне

Педагагічнае крэда:

“Праз прыгожае слова да чысціні душы”.

       У народзе кажуць: “Не мы выбіраем дарогі, яны выбіраюць нас”. Сапраўды, мудрыя словы. Дарогу настаўніцы роднай мовы і літаратуры я выбрала сама і ніколі аб гэтым не шкадую, бо ў іншай прафесіі сябе проста не ўяўляю.

       Хтосьці сказаў, што ў настаўніка больш трывожна,  больш напружана, чым у іншых, б’ецца сэрца, яму наканавана хваляванне, а не спакой. Так, у жыцці настаўніка няма ні хвіліны спакою... Але так і павінна быць. Настаўніку нельга стаяць на месцы, заўсёды трэба шукаць нешта новае, арыгінальнае. Каб зацікавіць сваіх вучняў.

       Галоўнае для педагога – навучыць дзяцей самай важнай прафесіі ў   жыцці – быць Чалавекам. Я ўпэўнена, што стаць сапраўдным чалавекам без любові да Радзімы, сваёй мовы немагчыма. Таму на ўроках вучу дзяцей адчуваць прыгажосць беларускага слова, шанаваць духоўную спадчыну продкаў, якая лучыць чалавека з роднай зямлёй і народам.

       Мне вельмі хочацца, каб мае вучні адчувалі ўсю прыгажосць беларускай мовы, любілі яе. Каб яны былі неабыякавымі да таго, што робяць. Неабходна даць ім магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, вучыць думаць, аналізаваць, адстойваць сваю пазіцыю.

      Вельмі радасна, калі твая праца дае плён, калі чуеш з вуснаў дзяцей шчырыя словы любові да роднага краю, калі бачыш у вачах агеньчык цікавасці да беларускіх твораў.

      Павага да асобы, патрабавальнасць да самой сябе, адказнасць за кожнае слова, кожны крок, пастаянная духоўная праца – той падмурак, на якім я будую адносіны са сваімі вучнямі. Асноўнае правіла маёй педагагічнай дзейнасці – не з ведамі да вучняў, а з вучнямі – да ведаў. Дэвіз кожнага  ўрока – пошук і творчасць. Мой

     І – ініцыятыва, індывідуальны падыход;

     Д – дабрыня, добразычлівасць;

     Э – энергія, эксперымент;

     А – актыўная жыццёвая пазіцыя;

     Л – любоў да дзяцей і сваёй працы.

     Дабрыня і любоў – ключы да сэрца дзіцяці. Таму я заўсёды іду на ўрок з даверам, надзеяй і любоўю. Чыстая душа дзіцяці бачыцца мне адным з найвялікшых цудаў. Агортваючы яе роднай мовай, імкнуся выхаваць чалавека шчырага, сумленнага, адказнага.

      Шчаслівая, аддаючы, і аддаючы, узбагачаюся, перажываю ў працы шмат натхнёных  хвілін. Удзячная лёсу, што я назаўсёды прапісана ў Краіне Дзяцінства.

Моё образование

Адукацыя: вышэйшая

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.

Спецыяльнасць: "Беларуская мова і літаратура".

Кваліфікацыя: выкладчык

Рейтинг

Баллов: рейтинг18155 Место: место1323 (Подробнее)

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!