СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Народныя святы - дзецям. Дажынкі.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Пра дажынкі - выхаванцам садкоў.

Просмотр содержимого документа
«Народныя святы - дзецям. Дажынкі.»

Старажытнае традыцыйнае беларускае свята Дажынкі, звязанае з заканчэннем жніва, доўгі час існуе на тэрыторыі нашай краіны У сучаснай Беларусі абрад Дажынак адрадзіўся і стаў велічным і значным народным святам, якое адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Гэта старадаўняе свята, вядомае ўсім земляробчым народам і звязанае з заканчэннем жніва. Традыцыйна Дажынкі суправаджаюцца жніўнымі абрадамі, танцамі, песнямі, скіраванымі на тое, каб аддзякаваць «духам нівы» за хлеб, захаваць урадлівасць на наступны год.

Першаму снапу (у некаторых мясцовасцях яго звалі «гаспадар») аказвалася асаблівая пашана. Яго ставілі на покуці. Зерне з гэтага снапа валодала цудадзейнай сілай. Калі прывозілі ў гумно першы воз жыта, гаспадар браў буханку хлеба, загорнутую ў настольнік, клаў на таку ля дзвярэй, і праз яе правозілі снапы. Рабілі гэта дзеля таго, каб у хаце не пераводзіўся хлеб, і заўсёды хапала старога да таго часу, пакуль нажнуць новага. Як вобразна казалі у народзе, «каб новы хлеб заўжды выязджаў на старым».

У канцы жатвы кожная жняя адкладала па жмені жыта для апошняга снапа — дажынкавага. Гэты сноп называлі «дзед», «баба», «Салоха». Снапу надавалі выгляд чалавека – перавязвалі паяском, адасабляючы «галаву», «тулава», «спадніцу», надзявалі вянок ці капялюш, плялі косы, упрыгожвалі кветкамі, стужкамі. Апошні, дажынкавы, або «барадаты», сноп, ставілі таксама на покуць, дзе ўжо стаяў «гаспадар». Лічылі, што апошні сноп валодаў лекавай сілай: яго неслі да хворых, цяжарных, да маладух, якія нядаўна выйшлі замуж.

Дажынаючы апошні загон, жнеі пакідалі на ім невялікую лапінку лепшага жыта «дзеду на бараду». Старанна выполвалі траву паміж калівамі; затым на камені, прасунутым між сцяблін, ці на белай сурвэтцы клалі акраец хлеба і соль. Пры гэтым жняя качалася па ніве, замаўляючы: «Ніўка, ніўка, аддай маю сілку на другую ніўку». Перад тым як зжаць «бараду», кожная жанчына павінна была некалькі разоў перакаціцца па ім дзеля таго, каб к налеццю быў добры ўраджай, каласы хіліліся да зямлі пад цяжарам зерня. Затым адна са жней лоўка падразала звязаны зверху саломінай «бараду» і кідала серп убок праз галаву. Зрэзаны «куст» клалі ў апошні нязвязаны сноп. Жменьку нязжатага жыта маглі пакідаць звярам або птушкам ва ўдзячнасць за тое, што яны некалі разнеслі зерне па зямлі. Барада павінна была захаваць урадлівую сілу зямлі і перадаць яе наступнаму ўраджаю.