СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Не з дзеепрыметнікамі (праверачная работа)

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыялы для правядзення праверачнай работы па тэме "Не (ня) з дзеепрыметнікамі" ў 7 класе ў двух варыянтах. Работа складзена такім чынам, што дазваляе праверыць як тэарэтычныя веды па прадмете, так і практычныя. Трэцяе заданне накіравана на фарміраванне творчых кампетэнцый  у дзяцей.

Просмотр содержимого документа
«Не з дзеепрыметнікамі (праверачная работа)»

Правапіс не(ня) з дзеепрыметнікамі

(1 варыянт)


  1. Запішыце, калі не(ня) з дзеепрыметнікамі пішацца злітна. Прывядзіце два прыклады на гэтае правіла.


  1. Запішыце словазлучэнні, дапісваючы часціцы не(ня) злітна або асобна.


_асветлены сонцам пакой; _расколаты арэх; падлога _падмецена; _падагрэты суп; _прапечаныя як след піражкі; коўдра _засцелена; хата _дагледжана; _засыпанае снегам поле; _расчыненыя дзверы; _абсаджаны кветнік; _выкананая работа; трава _кошана; _застаўленая кнігамі шафа; _ссохлы летам куст; _ зарослыя пустазеллем градкі; _мераная тканіна; школа _адрамантавана; _апублікаваныя творы; _прыбраныя дачкой рэчы; _зашклёная летам веранда.


  1. Дапоўніце словазлучэнні залежнымі словамі, каб не(ня) з дзеепрыметнікамі пісалася асобна. Запішыце.


Некранутая прырода, незаселены дом, непрыбраная кухня, незапланаваная сустрэча, незарослыя кветнікі.




Правапіс не(ня) з дзеепрыметнікамі

(2 варыянт)


  1. Запішыце, калі не(ня) з дзеепрыметнікамі пішацца асобна. Прывядзіце па два прыклады на гэтае правіла.


  1. Запішыце словазлучэнні, дапісваючы часціцы не(ня) злітна або асобна.


_вывезены чамадан; _зробленыя Іванам урокі; _напісанае мною пісьмо; _адпрасаваная мамай блузка; праца _закончана; _падмеценая падлога; _даказаная на ўроку тэарэма; _прачытаны твор; _не праведзены сёння сход; _пакрытыя льдом рэкі; _пафарбаваны плот; _абсталяваная бібліятэка; _абсохлае ад расы лісце; _прышытыя да сукенкі карункі; нікім _патрывожаная цішыня; _праветраны пакой; правіла _вывучана; _выплачаны загадзя крэдыт, _прадуманы план, шакаладка _раскрыта.


  1. Дапоўніце словазлучэнні залежнымі словамі, каб не(ня) з дзеепрыметнікамі пісалася асобна. Запішыце.