СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

"Невядомая спадчына"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Гульня-спаборніцтва. Беларуская літаратура, этнаграфія, міфалогія,  фальклор

Просмотр содержимого документа
«"Невядомая спадчына"»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Сярэдняя школа № 18 г.Барысава”

МЕТАДЫЧНАЕ АБ’ЯДНАННЕ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

невядомая спадчына

План-канспект

пазакласнага мерапрыемства

па беларускай літаратуры,

праведзенага ў 5 класе

настаўнікам І.У.Карпенка

Барысаў

Тэма: Невядомая спадчына.

Мэта: 1) дапамагчы пашырэнню ведаў школьнікаў аб асаблівасцях

беларускай матэрыяльнай і духоўнай культуры ; паглыбіць веды

вучняў па беларускай літаратуры, этнаграфіі,міфалогіі,

фальклоры;

2) садзейнічаць удасканаленню ўменняў вучняў па выразным чытанні мастацкіх твораў; удасканальваць навыкі звязнага вуснага маналагічнага маўлення школьнікаў; развіваць іх самастойнасць і актыўнасць, крэатыўнасць мыслення, уменне працаваць у камандзе;

3) стварыць аптымальныя ўмовы для выхавання эмацыянальнай чуйнасці, мастацкага густу; цікавасці да вывучэння культуры і гісторыі сваёй Радзімы.

Абсталяванне: 1) Карткі з індывідуальнымі заданнямі (вершы беларускіх

класікаў, міфалагічны і фальклорны матэрыял).

2) Аўдыёзапісы ўрыўкаў старажытнай беларускай музыкі.

3) Выстава кніг, партрэтаў пісьменнікаў, выяў гарадоў і

мястэчак Беларусі.

Літаратура: 1. Міхайлавіч А.А. Беларускі дзіцячы фальклор.-

Мн.:Беларусь,1994.- с.206-211.

2. Дучыц У.; Пад рэд. Г. В. Штыхава.Касцюм жыхароў Беларусі

X—XIII стст. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. —

80 с.: іл

3. Васілевіч У.А. Беларуская міфалогія. – Мн., 2002.- с.11.

4. Саламевіч Я. Беларускія загадкі.-Мн., 1989.

5. Цітова Л.К. Беларуская літаратура. 4 кл.-Мн., 2002.

6. Сторажава Н.А. Сіні матылёк.,Мн.: Бервіта,1997. – с.20.

Тып занятка: гульня-спаборніцтва

Клас: 5

Дата: 12.03.

ХОД УРОКА

І. Арганізацыйны пачатак.

Сёння мы з вамі крыху пагуляем, для гэтага нам патрэбна падзяліцца на 2 каманды.

Кожная з каманд будзе мець абсалютна аднолькавыя заданні і тэрмін часу для іх выканання. А члены журы – гэта госці, што прысутнічаюць у нас, будуць сачыць за правільнасцю выканання заданняў і за тым, каб не парушалася дысцыпліна ў камандзе - за парушэнні будзе здымацца бал з каманды. Кожны з удзельнікаў каманд можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі адзін раз.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Першае заданне, якое вы атрымаеце, раскажа нам пра тэму нашага мерапрыемства.

1 конкурс “Адгадай тэму” альбо “Шыфраграма”

(на дошцы напісана шыфраграма для абедзвюх каманд)

Справа – рава + арбуз – рбуз + дровы – ровы + чалавек – алавек + ы + наказ – каз = ?

Справа – рава + адчыняць – яць + а = ?

( у выніку павінна атрымацца слова СПАДЧЫНА)

  • Слова настаўніка.

Правільна! Тэма нашага занятку – невядомая спадчына.

Хтосьці з прадстаўнікоў каманд можа зарабіць камандзе дадатковы бал, калі адкажа, што такое СПАДЧЫНА?

(Спадчына – 1) маёмасць, якая пасля смерці яе ўладальніка пераходзіць да новай асобы; 2) З’явы культуры, быту, якія засталіся ад папярэдніх эпох, дзеячаў)

(Пры цяжкасцях адказ чытае сам настаўнік)

Як вы думаеце, якое са значэнняў будзе нас цікавіць?

Так, з’явы культуры, быту, якія засталіся ад папярэдніх эпох, дзеячаў. Паслухаем, якое значэнне ўкладаў у гэта слова наш славуты пясняр Янка Купала.

  • Гучыць аўдыёзапісзапіс верша “Спадчына”

ІІІ. Мэтанакіраванае паўтарэнне раней вывучанага матэрыялу.

  • Для таго, каб пазнаць невядомую спадчыну, спачатку мы высветлім, што ж вам вядома. У гэтым нам дапаможа наш наступны конкурс, які называецца “Блытаніна”

2 конкурс “Блытаніна”

На картцы ў два слупочкі змешчаны прозвішчы аўтараў і іх творы, але пры запісе адбылася блытаніна, і цяпер вам патрэбна пры дапамозе алоўка стэлачкамі злучыць прозвішча аўтара і яго твор

Н.Гілевіч “Страціў слова, страціў спадчыннае слова”

Р.Барадулін “Нямоглы бацька”

П.Броўка “Дарэктар”

У.Караткевіч “Датрымаў характар”

А.Грачаннікаў “Калі ласка”

Народная казка “Бацьку”

М.Багдановіч “Верасень”

Я.Колас “Васількі”

А.Гарун “Як Сцёпка з панам гаварыў”

М.Лынькоў “Зімой”

(за кожны правільны адказ 1 бал)

ІV. Вывучэнне матэрыялу занятка.

Ці ведаеце вы, як называлася і як выглядала адзенне на Беларусі?

(дзеці даюць адказы)

  • Зараз вы праслухаеце невялічкае паведамленне пра гісторыю адзення і касцюма беларусаў.

Першым адзеннем былі скуры жывёл і расліны.

У новым каменным веку — неаліце (4-е тысячагоддзе да н. э.) людзі навучыліся вырабляць тканіны. Можна ў агульных рысах скласці ўяўленне аб касцюме таго перыяду і на нашых землях. У жанчын гэта сукенка, кашуля, спадніца, у мужчын — кашуля і порткі. Рукавы ў жаночым адзенні рабіліся рознай даўжыні і часта расшыраліся кнізу. Паясы як у жанчын, так і мужчын былі скураныя, упрыгожаныя бронзай .

Адзенне было рознага колеру. Сустракаюцца тканіны чорнага, светла-карычневага, зялёнага і іншых колераў.

Былі ўзорчатыя тканіны . Адзенне з імпартных тканін шылі знаць і заможныя

гараджане. Тканіны часта ўпрыгожваліся вышыўкай. Сяляне і гараджане вышывалі фарбаванымі ніткамі. Узоры рабіліся ў выглядзе сімвалаў засеянага поля (квадрат ці ромб, падзелены на чатыры часткі з кропкан-семенем у цэнтры кожнай ячэйкі), трохкутнікаў, крыжыкаў, кольцаў, знакаў свастыкі, завіткоў, розных пляцёнак і інш.

Сярод знаці была распаўсюджана вышыўка залатымі і сярэбранымі ніткамі па шоўку. Асабліва ўпрыгожвалася кайма і паясы. Вядома, што ў Андрэеўскім манастыры ў Кіеве нават існавала школа, дзе дзяўчаты навучаліся вышываць золатам і серабром.

АСНОЎНЫЯ ВІДЫ АДЗЕННЯ

Галоўнымі часткамі адзення былі льняныя кашулі і паясное адзенне (панёва ў жанчын і порткі ў мужчын). Рукавы былі доўгімі, а ў святочных жаночых кашулях збіраліся каля запясця бранзалетамі. Часцей за ўсё насілі кашулі, дзе разрэз быў пасярэдзіне грудзей. Каўнер завязваўся тасьмой або зашпільваўся гузікам ці фібулай.

Калі жанчыны на кашулю надзявалі панёву або верхнюю сукенку, то мужчыны насілі кашулі навыпуск і абавязкова з поясам.

Панёва ў тыя часы, верагодней за ўсё, уяўляла сабой нясшыты кавалак тканіны, які завязвалі вакол пояса так, што краі разыходзіліся спераду, пакідаючы адкрытым падол кашулі. Часта панёвы рабіліся з тканін у клетку ці палоску. Хутчэй за ўсё нашы продкі тады ведалі і сарафаны. Сярод знаці і багатых гараджан былі распаўсюджаны доўгія

сукенкі. Насілі сукенкі і вяскоўцы. Мужчынскім паясным адзеннем з'яўляліся порткі. Пояс рабіўся шырокім і завязваўся вакол таліі. Простыя людзі насілі льняныя суконныя порткі, заможныя паверх надзявалі шаўковыя.

Верхнім адзеннем для жанчын і мужчын былі світы, наплечныя пакрывалы (вілайнэ), кажухі, шубы. Пісьмовыя помнікі (летапісы, лісты) згадваюць аб шубах з меха мядзведзя, ваўка, лісіцы, бабра, вавёркі і інш. Больш заможныя людзі насілі плашчы, якія вядомы пад назвамі: корзна (княска-баярскі плашч, што насіўся з фібулай), прывалока (кароткі плашч з парчы), ватола (безрукаўны плашч, які зашпільваўся каля шыі і часта меў капюшон), луда (плашч з яркай, расшытай золатам парчы), мятль (плашч з вельмі дарагіх тканін), кіса (плашч князёў і баяр) і інш.

Важная роля ў касцюме адводзілася поясу. Яму звычайна прыпісвалася якасць садзейнічаць урадлівасці. Па павер'ях, пояс аберагаў ад хвароб, перагароджваў шлях нячыстай сіле. Больш заможныя людзі насілі залататканыя паясы.

Да паясоў на шнурках ці ланцужках падвешваліся амулеты — бразготкі, падвескі-конікі, ключыкі і інш. Амулеты насілі як жанчыны, так і мужчыны. У мужчын да паясоў яшчэ падвешваліся крэ-сівы і асялкі. Часцей за ўсё сустракаюцца бразготкі. Па павер'ях, яны лічыліся эмблемай бога Перуна і ахоўвалі людзей ад злых духаў. Насіліся на паясах і скураныя сумачкі, асабліва ў гарадах.

2. ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ

ЖАНОЧЫЯ ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ

Жаночыя галаўныя ўборы з'яўляліся важнейшай часткай касцюма. Яны строга падраздзяляліся на дзявочыа ўборы і ўборы замужніх жанчын. Таксама адрозніваліся ўборы вясковых жанчын, гараджанак і знаці. Увогуле сярод жаночых галаўных убораў вылучаюцца тры асноўныя віды: вяночкі (венчык, павязка, вайнага, карона), чапцы (шапачка, кіка, валаснік) і ручніковыя ўборы (намітка, павой). Да венчыкаў і чапцоў звычайна прышываліся ці прымацоўваліся скроневыя кольцы.

Вяночкі лічыліся дзявочымі галаўнымі ўборамі і звычайна рабіліся з бяросты ці лубу, абцягваліся тканінай або скурай. Вышыня вяночкаў дасягала 13 см.

Ручніковыя ўборы ў халоднае надвор'е насілі паверх венчыкаў і шапачак. Вясковыя жанчыны насілі наміткі. Адзін канец наміткі ахопліваў падбародак, другі спускаўся па спіне ніжэй за паясніцу. У летапісах ручніковыя галаўныя ўборы знатных жанчын называюць павоямі, ці ўбрусамі. Павоі, як і паясы, мелі вялікую каштоўнасць. Часцей за ўсё яны былі белага або чырвонага колеру, часта па краі ўпрыгожваліся вышыўкай, абшываліся шклянымі пацеркамі або металічнымі бляшачкамі. Звычайна гэтыя ўборы абвівалі вакол галавы і канцы спускаліся на грудзі. Насілі ў тыя часы хусткі, якія завязваліся пад падбародкам.

МУЖЧЫНСКІЯ ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ

Звестак пра мужчынскія галаўныя ўборы менш, чым пра жаночыя. Князь абавязкова паказваўся ў шапцы.. У галаўных уборах-клабуках маляваліся царкоўныя асобы, скамарохі — у вастраверхіх каўпаках, якія звісалі назад. Шырока бытавалі ў тыя часы розныя па пакроі мехавыя шапкі. Выраблялі шапкі са скуры, шэрсці. Мужчыны насілі і ўборы ў выглядзе берэтаў і шапак з навушнікамі .

Абутак. У Полацку насілі поршні, чаравікі, туфлі, паўбацінкі і боты, рэдка можна было сустрэць і сандалі.

Касцюм гаражан.

Мяркуючы па кавалачках знойдзеных тканін , адзенне большай часткі гаражан шылася з шарсцяных і льняных тканін, зімовае адзенне – з футра авечкі, казы, мядзведзя.

КАСЦЮМ ЗНАЦІ

Касцюм знаці, як і касцюм гараджан, меў шмат агульнага. Вядома, што сярод знатных жанчын быў распаўсюджаны хітон (шырокае доўгае адзенне), часцей за ўсё блакітнага ці чырвонага колераў. Падол упрыгожваўся залатой тасьмой, бахрамой з жэмчугу, абшываўся каштоўнымі камянямі. Наверх надзявалі кароткае адзенне з шырокімі рукавамі, якое падпяразвалася доўгім поясам, завязаным спераду. Наверх насілі плашч-накідку, часта падбіты мехам. Адзенне вышывалася залатымі ці сярэбранымі ніткамі. Зімовым адзеннем знатных жанчын былі шубы з футра рысі, бабра, вавёркі, расамахі, лісіцы, собаля. Зверху шубы абцягваліся тканінай і ўпрыгожваліся гарнастаевымі шкуркамі.

Галаўнымі ўборамі з'яўляліся павоі, ці мафорыі.

**(Колеры адзення –

Напрыклад, берасцейскія тканіны былі карычневыя, зялёныя, жоўтыя, чыр-воныя. У Бярэсці знойдзены тканіны з палосамі жоўтага, зялёнага, чырвонага колераў. У Навагрудку былі тканіны з чорных, чырвоных, белых і жоўтых нітак. У Беларусі для афарбоўкі тканін выкарыстоўвалі кару і пупышкі дрэў, палявыя кветкі, карані раслін, травы, ягады. Напрыклад, чорную фарбу маглі атрымліваць з «шарыкаў», якія восенню вырасталі на лісцях дуба, з адвару альхі, дуба ці рабіны, трылісніку, бруснічніку (у сумесі з крушынай, карой, дубовымі лісцямі і соллю), шышак елкі. Адварам лісцяў зверабою фарбавалі льняное палатно і сукно ў чырвоныя і пясочныя тоны. Жоўтую фарбу даваў адвар чыстацелу і пупышак таполяў. Для фарбавання палатна ў светла-жоўты колер выкарыстоўвалі шалупінне цыбулі. Ярка-зялёную фарбу атрымлівалі з медных апілак, залітых кіслым малаком, сінюю і блакітную — з кветак валошак. Адвар сухой кары дуба і бярозы даваў карычневы, лісцяў крапівы — зялёны, ягад ажыны — фіялетавы і малінавы колеры. Чырвоны колер атрымлівалі з іржавага жалеза. На Мазыршчыне чырвоную фарбу дабывалі з рачнога каменя, які раствараецца ў гарачай вадзе.)

3 конкурс “Беларускі строй”

Строй, гэта значыць нацыянальны касцюм. Мы праверым, ці ўважліва вы слухалі паведамленне. Вам патрэбна будзе на малюнку абазначыць, як называюцца часткі беларускага касцюма.

4 конкурс “Скарагаворкі” або “Хуткагаворкі”

1 чалавек з каманды выцягвае скарагаворку і на працягу некалькіх мінут рыхтуецца яе прагаварыць.

1) Саша шмат рашыў шарад.Што за гэта? Шакалад. (Уладзімір Скарынкін)

2) Янка пасярод паляны ягады бярэ для Яны. (Уладзімір Скарынкін)

3) Рак улез у лак – і блішчыць ад лаку Рак. (Мікола Маляўка)

*5 конкурс “Легенды роднага краю”

Назва конкурсу гаворыць сама за сябе. Вам патрэбна расказаць якую-небудзь легенду ці паданне пра ўзнікненне горада, вёскі, ракі, гары і т.п.

1 чалавек ад каманды.

  • Я хачу, каб вы паслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”

АДКУЛЬ ПАЙШЛІ БЕЛАРУСЫ

Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень, нібы што. Адзін раз пярун як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высветлілася, дык і адзначылася — дзе вада, дзе зямля. А яшчэ па некаторым часе завялося і ўсякае жыццё і ў вадзе, і на зямлі. I лясы, і травы, і звяры, і рыба, а пасля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль, ці вырас тутака.

Па некаторым часе гэты жыхар стаў заводзіць свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён так жыў, ці мала, але меў ён ужо сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было яму прозвішча Бай. А як прыйшла яго гадзіна смерці, дык ён склікаў сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі аднаго сына запамятаваў. Той у гэты час быў на паляванні, і з ім былі любімыя бацькавы сабакі Стаўры і Гаўры. Прозвішча гэтаму сыну было Белаполь.

Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з палявання. А браты яму кажуць:

— Вось бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць, а табе ён адказаў сваіх сабак, ды яшчэ наказаў, каб ты іх пусціў па волі: аднаго — у правы бок, а другога — у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе.

Вось пайшоў Белаполь і злавіў дзвюх птушак, прыляцеўшых адну з паўднёвага мора, другую з заходняга. Пусціў адну птушку на поўдзень, ды і кажыць аднэй сабацы:

— Бяры!

Пусціў другую на захад і кажа другой:

  • Хапай!

Як паляцелі тыя птушкі: адна ў адзін бок, другая ў другі… Як пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася... Як пайшлі тыя сабакі, дык і да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзвіна, а ў другі бок — Дняпро.

Вось у гэтых абшарах Белаполь і пачаў сяліцца ды заводзіць свае лады...

У гэтага Белаполя ад розных жонак яго развяліся розныя пляменні пад прозвішчам Беларусы. Яны і да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеяць.

  • Ці ведаеце вы, як заснаваўся ваш горад?

Адказы каманд таксама прынясуць дадатковы бал.

(“В 1102 году Борис Всеславович Полоцкий ходил на ятвяг, і победя их, и возвратясь, поставил град Борисов во своё имя и людьми населил” ( Ипатьевская летопись)).

  • Звярніце ўвагу на карту Беларусі. Колькі там цудоўных мястэчак і гарадоў, замчышчаў і проста цікавых мясцін. У кожным з іх вы маеце магчымасць пабываць.

Фізкультхвілінка “Знайдзі памылку”

Калі я чытаю верш, і ў ім ёсць памылка, то вы прысаджваецеся, калі няма, проста стаіце.

Дзе на ўзмежжах сінія, верасы.

Спелыя калышуцца валасы.

Над вадою гнуцца козы.

Ля вады пасуцца лозы.

У траве квітнеюць ракі.

Пад карчом жыруюць макі.

Каля кветкі ўюцца косы.

Вербы ў рэчцы мыюць восы.

( зарадку для вачэй робім тут жа)

* 6 конкурс “Складзі прыказку (прымаўку)”

Вам прапануецца за вельмі кароткі час скласці з асобных слоў прыказку ці прымаўку.

Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Як навучышся, так і ведаць будзеш.

Не рабі другому, што не люба самому.

I шыла, і мыла, і прала, і ткала — і ўсё языком.

(у час выканання гучыць музыка)

7 конкурс “Загадкі”

За кожную адгаданую загадку – 1 бал.

ЗАГАДКІ

  1. Сіняя дзяружка ўвесь свет пакрыла.(Неба.)

  2. Усе яго любяць, як паглядзяць — моршчацца.(Сонца).

  3. 3 высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі.(Месяц).

  4. Свечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць.(Зоркі на небе).

  5. Усіх нас корміць, а сама есці не просіць.(Зямля).

  6. Відзен край, а дабрацца да яго нельга.(Гарызонт).

  7. Па мне паўгода ходзяць, паўгода ездзяць.(Балота).

  8. Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць.(Гром).

  9. Без рук, без ног дзверы адчыняе.(Вецер).

  10. Ішоў даўгавяз, у сырую землю ўвяз.(Дождж).

  11. Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае.(Раса).

  12. Без рук малюе, без зубоў кусае.(Мароз).

  13. На вадзе родзіцца, а вады баіцца.(Лёд).

  14. Як гукнецца, так і адзавецца.(Рэха).

  15. Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола.(Ноч).

  16. Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў.(Бяроза).

  17. Паверх лесу агонь гарыць.(Рабіна).

  18. Вісіць — зялёны, ляціць— жоўты, ляжыць — чорны.(Ліст).

  19. Сядзіць паненка на гары, хто падыдзе, той паклоніцца.(Ягада).

  20. Не агонь, а пячэцца.(Крапіва).

*8 конкурс “Паэты”

Патрэбна па апошніх рыфмаваных словах стварыць радкі.

Напрыклад:

********************* вечар, Здароў, марозны зімні вечар,

********************* снег, Здароў, скрыпучы мяккі снег,

******************** вецер Мяцель не вее, сціхнуў вецер

******************** бег. І волен лёгкіх санак бег.

(Максім Багдановіч)

***************малады Дзяцюк малады

*************** жалуды. Любіць бульбу, жалуды.

***************спіне У яго на спіне

**************шчацінне. Жорсткае шчацінне.

**************капыты, Мае іклы, капыты,

*************баяўся ты. Каб яго баяўся ты.

(Надзея Аляксееўна Сторажава)

*9 конкурс “Рэбусы”

Зашыфраваны назвы гарадоў Беларусі, вам патрэбна адгадаць, што за гарады (кожны правільна ўгаданы горад – 1 бал).

V. Падвядзенне вынікаў.

Зараз , перш, чым падлічым балы, давайце ўспомнім пра што сёння ішла размова?

Што мы можам называць словам СПАДЧЫНА?

(вучні даюць адказы)

Паслухаем паважанае журы. Падводзіцца вынік конкурсам.

  • Настаўнік

Дзякую вам за працу, спадзяюся, што пасля нашага занятку, вы зацікавіліся культурай сваёй Радзімы.

VІ. Рэфлексія (“Дрэва”).

2 конкурс “Блытаніна”

На картцы ў два слупочкі змешчаны прозвішчы аўтараў і іх творы, але пры запісе адбылася блытаніна, і цяпер вам патрэбна пры дапамозе алоўка стэлачкамі злучыць прозвішча аўтара і яго твор

Н.Гілевіч “Страціў слова, страціў спадчыннае слова”

Р.Барадулін “Нямоглы бацька”

П.Броўка “Дарэктар”

У.Караткевіч “Датрымаў характар”

А.Грачаннікаў “Калі ласка”

Народная казка “Бацьку”

М.Багдановіч “Верасень”

Я.Колас “Васількі”

А.Гарун “Як Сцёпка з панам гаварыў”

М.Лынькоў “Зімой”

(за кожны правільны адказ 1 бал)

2 конкурс “Блытаніна”

На картцы ў два слупочкі змешчаны прозвішчы аўтараў і іх творы, але пры запісе адбылася блытаніна, і цяпер вам патрэбна пры дапамозе алоўка стэлачкамі злучыць прозвішча аўтара і яго твор

Н.Гілевіч “Страціў слова, страціў спадчыннае слова”

Р.Барадулін “Нямоглы бацька”

П.Броўка “Дарэктар”

У.Караткевіч “Датрымаў характар”

А.Грачаннікаў “Калі ласка”

Народная казка “Бацьку”

М.Багдановіч “Верасень”

Я.Колас “Васількі”

А.Гарун “Як Сцёпка з панам гаварыў”

М.Лынькоў “Зімой”

(за кожны правільны адказ 1 бал)

Гісторыя адзення і касцюма беларусаў

Першым адзеннем былі скуры жывёл і расліны.

У новым каменным веку — неаліце (4-е тысячагоддзе да н. э.) людзі навучыліся вырабляць тканіны. Можна ў агульных рысах скласці ўяўленне аб касцюме таго перыяду і на нашых землях. У жанчын гэта сукенка, кашуля, спадніца, у мужчын — кашуля і порткі. Рукавы ў жаночым адзенні рабіліся рознай даўжыні і часта расшыраліся кнізу. Паясы як у жанчын, так і мужчын былі скураныя, упрыгожаныя бронзай .

Адзенне было рознага колеру. Сустракаюцца тканіны чорнага, светла-карычневага, зялёнага і іншых колераў.

Былі ўзорчатыя тканіны . Адзенне з імпартных тканін шылі знаць і заможныя гараджане. Тканіны часта ўпрыгожваліся вышыўкай. Сяляне і гараджане вышывалі фарбаванымі ніткамі. Узоры рабіліся ў выглядзе сімвалаў засеянага поля (квадрат ці ромб, падзелены на чатыры часткі з кропкан-семенем у цэнтры кожнай ячэйкі), трохкутнікаў, крыжыкаў, кольцаў, знакаў свастыкі, завіткоў, розных пляцёнак і інш.

Сярод знаці была распаўсюджана вышыўка залатымі і сярэбранымі ніткамі па шоўку. Асабліва ўпрыгожвалася кайма і паясы. Вядома, што ў Андрэеўскім манастыры ў Кіеве нават існавала школа, дзе дзяўчаты навучаліся вышываць золатам і серабром.

АСНОЎНЫЯ ВІДЫ АДЗЕННЯ

Галоўнымі часткамі адзення былі льняныя кашулі і паясное адзенне (панёва ў жанчын і порткі ў мужчын). Рукавы былі доўгімі, а ў святочных жаночых кашулях збіраліся каля запясця бранзалетамі. Часцей за ўсё насілі кашулі, дзе разрэз быў пасярэдзіне грудзей. Каўнер завязваўся тасьмой або зашпільваўся гузікам ці фібулай.

Калі жанчыны на кашулю надзявалі панёву або верхнюю сукенку, то мужчыны насілі кашулі навыпуск і абавязкова з поясам.

Панёва ў тыя часы, верагодней за ўсё, уяўляла сабой нясшыты кавалак тканіны, які завязвалі вакол пояса так, што краі разыходзіліся спераду, пакідаючы адкрытым падол кашулі. Часта панёвы рабіліся з тканін у клетку ці палоску. Хутчэй за ўсё нашы продкі тады ведалі і сарафаны. Сярод знаці і багатых гараджан былі распаўсюджаны доўгія

сукенкі. Насілі сукенкі і вяскоўцы. Мужчынскім паясным адзеннем з'яўляліся порткі. Пояс рабіўся шырокім і завязваўся вакол таліі. Простыя людзі насілі льняныя суконныя порткі, заможныя паверх надзявалі шаўковыя.

Верхнім адзеннем для жанчын і мужчын былі світы, наплечныя пакрывалы (вілайнэ), кажухі, шубы. Пісьмовыя помнікі (летапісы, лісты) згадваюць аб шубах з меха мядзведзя, ваўка, лісіцы, бабра, вавёркі і інш. Больш заможныя людзі насілі плашчы, якія вядомы пад назвамі: корзна (княска-баярскі плашч, што насіўся з фібулай), прывалока (кароткі плашч з парчы), ватола (безрукаўны плашч, які зашпільваўся каля шыі і часта меў капюшон), луда (плашч з яркай, расшытай золатам парчы), мятль (плашч з вельмі дарагіх тканін), кіса (плашч князёў і баяр) і інш.

Важная роля ў касцюме адводзілася поясу. Яму звычайна прыпісвалася якасць садзейнічаць урадлівасці. Па павер'ях, пояс аберагаў ад хвароб, перагароджваў шлях нячыстай сіле. Больш заможныя людзі насілі залататканыя паясы.

Да паясоў на шнурках ці ланцужках падвешваліся амулеты — бразготкі, падвескі-конікі, ключыкі і інш. Амулеты насілі як жанчыны, так і мужчыны. У мужчын да паясоў яшчэ падвешваліся крэ-сівы і асялкі. Часцей за ўсё сустракаюцца бразготкі. Па павер'ях, яны лічыліся эмблемай бога Перуна і ахоўвалі людзей ад злых духаў. Насіліся на паясах і скураныя сумачкі, асабліва ў гарадах.

ЖАНОЧЫЯ ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ

Жаночыя галаўныя ўборы з'яўляліся важнейшай часткай касцюма. Яны строга падраздзяляліся на дзявочыа ўборы і ўборы замужніх жанчын. Таксама адрозніваліся ўборы вясковых жанчын, гараджанак і знаці. Увогуле сярод жаночых галаўных убораў вылучаюцца тры асноўныя віды: вяночкі (венчык, павязка, вайнага, карона), чапцы (шапачка, кіка, валаснік) і ручніковыя ўборы (намітка, павой). Да венчыкаў і чапцоў звычайна прышываліся ці прымацоўваліся скроневыя кольцы.

Вяночкі лічыліся дзявочымі галаўнымі ўборамі і звычайна рабіліся з бяросты ці лубу, абцягваліся тканінай або скурай. Вышыня вяночкаў дасягала 13 см.

Ручніковыя ўборы ў халоднае надвор'е насілі паверх венчыкаў і шапачак. Вясковыя жанчыны насілі наміткі. Адзін канец наміткі ахопліваў падбародак, другі спускаўся па спіне ніжэй за паясніцу. У летапісах ручніковыя галаўныя ўборы знатных жанчын называюць павоямі, ці ўбрусамі. Павоі, як і паясы, мелі вялікую каштоўнасць. Часцей за ўсё яны былі белага або чырвонага колеру, часта па краі ўпрыгожваліся вышыўкай, абшываліся шклянымі пацеркамі або металічнымі бляшачкамі. Звычайна гэтыя ўборы абвівалі вакол галавы і канцы спускаліся на грудзі. Насілі ў тыя часы хусткі, якія завязваліся пад падбародкам.

МУЖЧЫНСКІЯ ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ

Звестак пра мужчынскія галаўныя ўборы менш, чым пра жаночыя. Князь абавязкова паказваўся ў шапцы.. У галаўных уборах-клабуках маляваліся царкоўныя асобы, скамарохі — у вастраверхіх каўпаках, якія звісалі назад. Шырока бытавалі ў тыя часы розныя па пакроі мехавыя шапкі. Выраблялі шапкі са скуры, шэрсці. Мужчыны насілі і ўборы ў выглядзе берэтаў і шапак з навушнікамі .

Абутак. У Полацку насілі поршні, чаравікі, туфлі, паўбацінкі і боты, рэдка можна было сустрэць і сандалі.

Касцюм гаражан.

Мяркуючы па кавалачках знойдзеных тканін , адзенне большай часткі гаражан шылася з шарсцяных і льняных тканін, зімовае адзенне – з футра авечкі, казы, мядзведзя.

КАСЦЮМ ЗНАЦІ

Касцюм знаці, як і касцюм гараджан, меў шмат агульнага. Вядома, што сярод знатных жанчын быў распаўсюджаны хітон (шырокае доўгае адзенне), часцей за ўсё блакітнага ці чырвонага колераў. Падол упрыгожваўся залатой тасьмой, бахрамой з жэмчугу, абшываўся каштоўнымі камянямі. Наверх надзявалі кароткае адзенне з шырокімі рукавамі, якое падпяразвалася доўгім поясам, завязаным спераду. Наверх насілі плашч-накідку, часта падбіты мехам. Адзенне вышывалася залатымі ці сярэбранымі ніткамі. Зімовым адзеннем знатных жанчын былі шубы з футра рысі, бабра, вавёркі, расамахі, лісіцы, собаля. Зверху шубы абцягваліся тканінай і ўпрыгожваліся гарнастаевымі шкуркамі. Галаўнымі ўборамі з'яўляліся павоі, ці мафорыі.

**(Колеры адзення – Напрыклад, берасцейскія тканіны былі карычневыя, зялёныя, жоўтыя, чыр-воныя. У Бярэсці знойдзены тканіны з палосамі жоўтага, зялёнага, чырвонага колераў. У Навагрудку былі тканіны з чорных, чырвоных, белых і жоўтых нітак. У Беларусі для афарбоўкі тканін выкарыстоўвалі кару і пупышкі дрэў, палявыя кветкі, карані раслін, травы, ягады. Напрыклад, чорную фарбу маглі атрымліваць з «шарыкаў», якія восенню вырасталі на лісцях дуба, з адвару альхі, дуба ці рабіны, трылісніку, бруснічніку (у сумесі з крушынай, карой, дубовымі лісцямі і соллю), шышак елкі. Адварам лісцяў зверабою фарбавалі льняное палатно і сукно ў чырвоныя і пясочныя тоны. Жоўтую фарбу даваў адвар чыстацелу і пупышак таполяў. Для фарбавання палатна ў светла-жоўты колер выкарыстоўвалі шалупінне цыбулі. Ярка-зялёную фарбу атрымлівалі з медных апілак, залітых кіслым малаком, сінюю і блакітную — з кветак валошак. Адвар сухой кары дуба і бярозы даваў карычневы, лісцяў крапівы — зялёны, ягад ажыны — фіялетавы і малінавы колеры. Чырвоны колер атрымлівалі з іржавага жалеза. На Мазыршчыне чырвоную фарбу дабывалі з рачнога каменя, які раствараецца ў гарачай вадзе.)

4 конкурс “Скарагаворкі” або “Хуткагаворкі”

1 чалавек з каманды выцягвае скарагаворку і на працягу некалькіх мінут рыхтуецца яе прагаварыць.

1) Саша шмат рашыў шарад. Што за гэта? Шакалад.

2) Янка пасярод паляны ягады бярэ для Яны.

3) Рак улез у лак – і блішчыць ад лаку Рак.

* 6 конкурс “Складзі прыказку (прымаўку)”

Вам прапануецца за вельмі кароткі час скласці з асобных слоў прыказку ці прымаўку.

1)як Няма з роднай вадзіцы, смачней крыніцы.

2)так Як, ведаць і будзеш навучышся.

3)рабі Не што другому, люба не самому.

* 6 конкурс “Складзі прыказку (прымаўку)”

Вам прапануецца за вельмі кароткі час скласці з асобных слоў прыказку ці прымаўку.

1)як Няма з роднай вадзіцы, смачней крыніцы.

2)так Як, ведаць і будзеш навучышся.

3)рабі Не што другому, люба не самому.

*8 конкурс “Паэты”

Патрэбна па апошніх рыфмаваных словах стварыць радкі.

Напрыклад:

********************* вечар, Здароў, марозны зімні вечар,

********************* снег, Здароў, скрыпучы мяккі снег,

******************** вецер Мяцель не вее, сціхнуў вецер

******************** бег. І волен лёгкіх санак бег.

(Максім Багдановіч)

***************малады

*************** жалуды.

***************спіне

**************шчацінне.

**************капыты,

*************баяўся ты.

Аналіз пазакласнага мерапрыемства

па беларускай літаратуры

Тэма мерапрыемства: “Невядомая спадчына”.

У сувязі з тым, што мерапрыемства пазакласнае і праводзіцца ў 5 класе, мэта яго была наступная: 1) дапамагчы пашырэнню ведаў школьнікаў аб асаблівасцях беларускай матэрыяльнай і духоўнай культуры ; паглыбіць веды вучняў па беларускай літаратуры, этнаграфіі,міфалогіі, фальклоры;

2) садзейнічаць удасканаленню ўменняў вучняў па выразным чытанні мастацкіх твораў; удасканальваць навыкі звязнага вуснага маналагічнага маўлення школьнікаў; развіваць іх самастойнасць і актыўнасць, крэатыўнасць мыслення, уменне працаваць у камандзе; 3) стварыць аптымальныя ўмовы для выхавання эмацыянальнай чуйнасці, мастацкага густу; цікавасці да вывучэння культуры і гісторыі сваёй Радзімы.

У якасці абсталявання выкарыстоўваліся карткі з індывідуальнымі заданнямі (вершы беларускіх класікаў, міфалагічны і фальклорны матэрыял); аўдыёзапісы ўрыўкаў старажытнай беларускай музыкі, верша Я.Купалы “Спадчына”; выстава кніг і этнаграфічнага матэрыялу (папкі: “Песні маёй душы”, “Мая малая радзіма”), падшыўкі газеты “Гоман Барысаўшчыны” за 2000-2008 гады.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемства мела выгляд гульні-спаборніцтва паміж дзвюма камандамі 5 “А” класа.

Пры падрыхтоўцы было ўлічана, што дзеці 5 класа вельмі рэдка сустракаюцца з этнаграфічным і фальклорным матэрыялам на ўроках, таму заданні мелі адначасова і адукацыйны характар. Падчас гульні дзеці знаёміліся з этнаграфічнай інфармацыяй пра адзенне беларусаў, якая падмацоўвалася карткамі з выявамі нацыянальнага строю. Было запланавана і заданне для вучняў з выкарыстаннем гэтай інфармацыяі, але гледзячы на тое, як цяжка вучні ўспрымаюць навуковыя звесткі на беларускай мове, вырашана было не праводзіць гэты конкурс, а замяніць адным з дадатковых.

Узноўлены веды вучняў пра легенды, паданні, прыказкі, прымаўкі. Гэты конкурс быў накіраваны на развіццё мовы вучняў, ён жа паказаў на слабае веданне матэрыяла некаторымі вучнямі і дрэннае вуснае маўленне па- беларуску. З-за таго, што час быў разлічаны па хвілінам, дадатковыя заданні не спатрэбіліся. Для прафілактыкі стамляльнасці і павышэння настрою вучняў фізкультурная хвілінка была праведзена ў выглядзе адгадак на верш –блытаніну. Для таго, каб у конкурсах прымала ўдзел большая калькасць вучняў, адным з абавязковых умоў конкурсу была ўмова аб тым, што адзін вучань мае права ўдзелу толькі ў адным конкурсе.

Лічу, што мерапрыемства прайшло ў аптымальным тэмпе, былі дасягнуты ўсе мэты і задачы. А таксама выяўлены праблемы вучняў, якія патрэбна вырашаць.

Анализ внеурочного мероприятия в современной школе

Первый вариант

Общие сведения:

  • Название мероприятия.

  • Дата проведения, класс.

  • Организатор мероприятия.

  • Состав воспитанников: мальчики (юноши), девочки (девушки).

  • Вид деятельности (является ли она частью системной работы, или мероприятие носит эпизодический характер).

  • Цель проведения мероприятия (данное мероприятие рассчитано на решение каких задач классного коллектива и формирование каких качеств личности воспитанников).

  • Обоснование выбора данного вида и содержания деятельности (соответствие занятия основным направлениям воспитательной работы школы, уровню развития классного коллектива, возрастным особенностям воспитанников).

Анализ подготовки мероприятия:

  • Кто является инициатором организации данного мероприятия, и как оно готовилось?

  • В чем и каким образом проявилась активность, самостоятельность и инициатива воспитанников при подготовке к мероприятию?

  • Содержание этапов подготовительной работы: планирование, разработка элементов мероприятия, изготовление необходимого оборудования и т.д.

  • Степень включенности воспитанников в подготовку мероприятия.

Анализ хода мероприятия

  • Насколько убедительно и эмоционально были раскрыты перед учащимися цели и задачи предстоящей деятельности; степень их актуальности для детей.

  • Насколько содержательно, интересно, увлекательно и организованно проходила работа.

  • Какие знания приобрели воспитанники в ходе мероприятия, на формирование каких социальных установок, чувств и убеждений оно было направлено?

  • Какова результативность проделанной работы?

  • Какое влияние оказало проведенное мероприятие на коллектив детей?

  • Какие последствия для развития коллектива мероприятия может иметь?

  • Какова роль классного руководителя или других педагогов в ходе мероприятия?

• Характер взаимоотношений между воспитанниками и другими педагогами, их соответствие воспитательным задачам, возрастным и индивидуальным особенностям, уровню развития коллектива.

Оценка воспитательного мероприятия

  • Насколько удалось достигнуть поставленных целей и задач?

  • Причины успеха, неудач, замеченные ошибки.

  • Общая оценка воспитательной ценности проведенной работы.

  • Педагогические выводы и предложения в адрес воспитателей и воспитанников.