СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Обобщающий урок по теме "Значение периодического закона и периодической системы"

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Обобщающий урок по теме "Значение периодического закона и периодической системы"»

Абагульняючы ўрок па тэме

Значэнне перыядычнага закону і перыядычнай сістэмы”

8 клас

Мэты заняткаў:

1)плануецца, што на прыканцы ўрока вучні будуць

ведаць: асноўныя паняцці тэмы- будова атама; будова пнрыядычнай сістэмы; заканамернасці змянення ў перыядычнай сістэме ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў, а таксама састаў і ўласцівасці іх злучэнняў; умець: даваць характарыстыку хімічнаму элементу і яго злучэнням па палажэнню ў перыядычнай сістэме і, наадварот, па характарыстыке хімічнага элемента і яго злучэнняў, вызначаць яго палажэнне ў перыядычнай сістэме; растлумачваць значэнне перыядычнага закона і перыядычнай сістэмы.

2)садзейнічаць развіццю лагічнага мышлення, умення ўсталёўваць

прычынна-следчыя сувязі .

3)стварыць умовы для фарміравання навыкаў самастойнай работы з

падручнікам і канспектам ; арганізаваць сітуацыю, якая садзейнічае фарміраванню адэкватнай самаацэнкі, узнікненню суб ектыўнай пазіцыіі вучняў.

Мэты заняткаў на мове вучняў:

-паўтару асноўныя паняцці тэмы;

-буду характэрызаваць хімічныя элементы па палажэнню ў перыядычнай сістэме;

-даведаюся значэнне перыядычнага закона і перыядычнай сістэмы;

-пастараюся палепшыць свае веды па тэме, каб лепш справіцца з кантрольнай работай.

На што буду звяртаць увагу:

-будова атама;

-будова перыядычнай сістэмы;

-заканамернасці змянення ў перыядычнай сістэме ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў, а таксама саставу і ўласцівасцей іх злучэнняў;

-значэнне перыядычнага закона і перыядычнай сістэмы.

Як плануецца правесці гэты ўрок (метады і заданні):

Эпіграф

“…периодическому закону

бущее не грозит разрушением,

а только надстройки и развитие обещает»

Дмитрий Иванович Менделеев.

1 этап. Арганізацыйны.

Арганізацыя псіхалагічнай падрыхтаванасці класа да работы на ўроку, арганізацыя ўвагі вучняў з дапамогай пытанняў:

-Ці можна перыядычную сістэму лічыць шпаргалкай?

-Ці можна вандраваць па перыядычнай сістэме?

-Ці можна, ведаючы перыядычны закон, адкрыць састаў шкла?

-Ці можна, ведаючы перыядычны закон, адшукаць згубленыя элементы?

2 этап. Арыенціровачна-матывуючы.

Выкананне тэставых заданняў (заданні прыкладваюцца) з мэтай актуалізацыі апорных ведаў, дыягностыкі ўзроўня ведаў і ўменняў вучняў па тэме ўрока, забеспячэнне матывацыі і асазнання вучнямі мэты вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.

3 этап. Аперацыйна-пазнавальны.

Работа ў групах (Вандроўнікі, Дэдэктывы, Аналітыкі) у адпаведнасці з вынікамі тэстаў (заданні прыкладваюцца). Мэта этапа: карэкцыя ведаў вучняў, авалодванне вучнямі тэарэтычным матэрыялам у аб еме азумення і прымянення тэарэтычных ведаў для рашэння практычных заданняў.

Фізкультмінутка. Настаўнік назыве ўласцівасці хімічных элементаў і іх злучэнняў, якія змяняюцца па перыядзе. Вучні становяцця тварам да перыядычнай сістэмы, рукі на поясе і паварочваюцца ў старану павелічэння даненых уласцівасцей (адначасова ажыццяўляецца карэкцыя ведаў). Затым настаўнік пералічвае ўласцівасці, якія змяняюцца па групе. Вучні падымаюць рукі ўверх або прысядаюць, у залежнасці ад напрамка змянення ўласцівасцей. Аналагічна праводзіцца зарадка для вачэй.

Прамежкавы кантроль.

Праверка вынікаў самастойнай работы вучняў. Арганізацыя зваротнай сувязі ў адпаведнасці з правіламі актыўнай адзнакі і на што буду звяртаць увагу.

4 этап. Інфармацыя аб дамашнім заданні.

5 этап. Рэлаксацыйна-рэфлексіўны.

Асазнанне вучнямі вынікаў сваёй дзейнасці. Прапануе адказы на пытанні.

-Хто павысіў свій узровень ведаў? Што дапамагло вам у гэтым?

-У каго не атрымалася павысіць свій узровень ведаў? Чаму?

-Вы добра папрацавалі і заслужылі адпачынак. Аналітыкі выводзілі састаў шкла, і я прапаную вам паглядзець відэаматэрыял аб шкле (прагляд відэаматэрыялу).

Ключавыя пытанні вучням:

-Ці можна перыядычную сістэму лічыць шпаргалкай?

-Ці можна вандраваць па перыядычнай сістэме?

-Ці можна, ведаючы перыядычны закон, адкрыць састаў шкла?

-Ці можна, ведаючы перыядычны закон, адшукаць згубленыя элементы?

Заметкі, дадатковыя заданні:усе заданні прыкладваюцца.

Дамашняе заданне:

Абавязковае дамашняе заданне:

-паўтарыць тэму “Будова атама і сістэматызацыя хімічных элементаў”, 5-14

-Вандроўнікам:выкананне задання Дэдэктываў для элементаў пад нумарамі 12 і 16

-Дэдэктывам і Аналітыкам расшыфраваць састаў дабавак у шкло

Торчае заданне (па жаданню):

-скласці загадкі (можна вершавана) аб хімічных элементах, з выкарыстаннем іх характарыстыкі.

Дыдактычныя матэрыялы, падручнікі: падручнік па хіміі для 8 класа, перыядычная сістэма, відэафрагмент .


Дадатак 1

Тэставае заданне

1.Перыяд—гэта :

А) гарызантальны рад у перыядычнай сістэме;

Б) вертыкальны рад у перыядычнай сістэме.


2. Галагены—гэта элементы:

А) першага перыяду; В) 7-А групы;

Б) 8-А групы; Г) другога перыяду.


3. Парадкавы нумар хімічнага элемента паказвае:

А) масу атама; В) колькасць электронаў на знешнім узроўні;

Б) колькасць электронных Г) колькасць пратонаў у ядры атама.

у атаме;


4. Колькасць электронаў у атаме паказвае:

А) парадкавы нумар хімічнага В) нумар групы;

элемента; Г) нумар А-групы.

Б) нумар перыяду;


5. Па перыду з павелічэннем парадкавага нумара неметалічныя ўласцівасцівасці:

А) павялічваюцца; В) спачатку павялічваюцца, затым

Б) памяншаюцца; памяншаюцца;

Г) не змяняюцца.

6. Схема размяшчэння электронаў па электронным слаям у атаме фосфара:

А) 2,5; В) 2,8,5;

Б) 2,8,6; Г) 2,8,3.


7. Найболь выражанымі неметалічнымі ўласцівасцямі валодае элемент:

А) алюміній; В) сера;

Б) магній; Г) берылій.


8. Агульная формула аксіда і гідраксіда хімічнага элемента пад нумарам 14:

А) Э О і ЭОН; В) ЭО і Н ЭО ;

Б) Э О і Э(ОН) ; Г) ЭО і Э(ОН) .


9. Хімічны элемент, які мае 3 электронных слоя і ўтварае лятучае вадароднае злучэнне саставу ЭН ,- гэта:

А) азот; В) алюміній;

Б) фосфар; Г) мыш як.

10. Хімічныя элементы пад нумарамі 12 і 20 адрозніваюцца паміж сабой:

А) характарам вышэйшых аксідаў; В) формуламі гідраксідаў;

Б) колькасцю электронаў на Г) колькасцю электронных слаёў.

знешнім узроўні;

Дадатак 2

Заданне для вандроўнікаў

Паважаныя, Вандроўнікі, у вандроўцы па перыядычнай сістэме знікла з гадамі некаторая інфармацыя. Карыстаючыся падручнікам і канспектам, аднавіце гэтыя сведкі. Можна абменьвацца ведамі сябр з сябрам і кансульціравацца ў настаўніка.

Жадаю вам поспехаў!

Пуцевадзіцель

па перыядычнай сістэме Д. І. Мендзелеева.

1). Характарыстыка перыядычнай сістэмы

1. У перыядычнай сістэме хімічныя элементы размешчаны ў парадку узрастання_________________________________________________________

2. Парадкавы нумар хімічнага элемента лічбава роўны____________________

3. Перыяд—гэта ______________________________рад перыядычнай сістэмы

4. Група—гэта ______________________________рад перыядычнай сістэмы

5. Нумар перыяду паказвае колькасць__________________________________

6. Нумар групы для элементаў галоўных падгруп паказвае колькасць__________________________________________________________

2) Характарыстыка хімічных элементаў, а таксама саставу і ўласцівасцей іх злучэнняў па перыяду

1. У адзін перыяд папалі элементы, у якіх аднолькавая колькасць___________

2. Для элементаў галоўных падгруп колькасць электронаў на знешнім узроўні роўна_____________________________________________________________

3. Па перыядзе ў хімічных элементаў павялічваецца зарад ядра і колькасць электронаў на знешнім узроўні, значыць сіла прыцяжэння (узрастае/ памяншаецца?)_____________________________________________________

4. Па перыядзе радыус атама (павялічваецца/ памяншаецца?)______________

5. Па перыядзе металічныя ўласцівасці (уласцівасць аддаваць электроны) (павялічваюцца/ памяншаюцца?)______________________________________

6. Па перыядзе неметалічныя ўласцівасці (уласцівасць далучаць электроны) (павялічваюцца/ памяншаюцца?)______________________________________

7. Валентнасць элементаў у вышэйшых аксідах роўна____________________

8. Асноўныя ўласцівасці вышэйшых аксідаў і іх гідраксідаў( павялічваюцца/ памяншаюцца?)____________________________________________________

9.Кіслотныя ўласцівасці вышэйшых аксідаў і іх гідраксідаў (павялічваюцца/памяншаюцца?)_______________________________________

10. Для неметалаў характэрны лятучыя вадародныя злучэнні валентнасць у якіх роўна_________________________________________________________

3) Практычнае заданне

Карыстаючыся пуцевадзіцелем, выканайце заданне

1.У радзе Na—Si – P радыус атамаў (павялічваецца/памяншаецца?)________

2. Як змяняюцц неметалічныя ўласцівасці ў радзеNa—Si – P (павялічваюцца/памяншаюцца?)______________________________________

3.Складзіце формулы вышэйшых аксідаў для элементаў Na, Si, P. Укажыце як змяняюцца ў гэтым радзе кіслотныя і асноўныя ўласцівасці?

Заданне для дэдэктываў

Паважаныя, Дэдэктывы, з перыядычнай сістэмы зніклі элементы пад нумарамі 11і 17. Па палажэнню гэтых элементаў у перыядычнай сістэме складзіце іх дасканалае апісанне, каб вынайсці іх.

Жадаю вам поспехаў!


1.Складзіце характарыстыку элементаў, якія зніклі па плану.

1. Будова атама (колькасць электронаў і пратонаў)

2. Электронная схема атама

3. Метал або неметал

4. Формулы вышэйшага аксіда і адпавявядаючага яму гідраксіда. Характарыстыка кіслотна-асноўных уласцівасцей гэтых злучэнняў

5. Формула лятучага вадароднага злучэння

6. Пералічыце элементы, якія будуць мець падобныя ўласцівасці з элементамі, якія зніклі. Чаму?

2. Паспрабуйце растлумачыць, што магло аб яднаць два гэтых розных элемента?



Дзякуй за работу! Вы добра папрацавалі!


























Аддзел адукацыі Камянецкага райвыканкама

ДУА “Рэчыцкі дзіцячы сад- сярэдняя школа”










Актывізацыя пазнавальнай

дзейнасці вучняў

у працэсе навучання








Булычова Таццяна Пятроўна,

настаўнік хіміі і біялогіі

ДУА “Рэчыцкі дзіцячы сад- сярэдняя

школа”
















Камянецкі раён

2012г.

КАРОТКІЯ ЗВЕСТКІ ПРА НАСТАЎНІКА




ПРОЗВІШЧА БУЛЫЧОВА



ІМЯ ТАЦЦЯНА



ІМЯ ПА БАЦЬКУ ПЯТРОЎНА


ДАТА НАРАДЖЭННЯ 03.11.1973



МЕСЦА НАРАДЖЭННЯ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ

КАМЯНЕЦКІ РАЁН

В. РЭЧЫЦА


НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ
А. С. ПУШКІНА


ГОД ЗАКАНЧЭННЯ 2000

АДУКАЦЫЯ ВЫШЭЙШАЯ


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ НАСТАЎНІК БІЯЛОГІІ

МЕСЦА РАБОТЫ ДУА “РЭЧЫЦКІ ДЗІЦЯЧЫ САД-

СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”


ПЕДАГАГІЧНЫ СТАЖ 22 ГАДЫ



КАТЭГОРЫЯ ДРУГАЯ








ПЕДАГАГІЧНАЕ КРЭДА НАСТАЎНІКА


Я не проста люблю свае прадметы. Я не магу ўявіць сябе без вучняў, без званкоў на ўрокі, без калег і творчасці. А самай лепшай узнагародай для мяне былі, ёсць і будуць дапытлівыя вочы дзяцей і добрыя словы іх бацькоў.




АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ

ПРАФЕСІЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ:


Быць сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы, захоўваць беражлівыя адносіны да нашай непаўторнай прыроды.