СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Открытый урок "Аднасастаўныя сказы"

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Данный материал был использован на районном методическом объединении учителей белорусского языка 21 мая 2015 года.

Просмотр содержимого документа
«Открытый урок "Аднасастаўныя сказы"»

Прозвішча:_______________________________________________

Імя:_____________________________________________________



4.1.Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам:

А) Век жыві, век вучыся.

Б) Шырокае, нізкае неба.

В) З балот пацягнула цёплаю вільгаццю.

Г) Жніво.

Д) Летняя раніца.

Е) На школьным двары гуляюць у шахматы.(1)

____________________________________________________________

4.2.Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам:

А) Светлы дзень.

Б) Якое хараство!

В) Вечарэе.

Г) Вечарам марозіць.

Д) Зноў чыстым збожжам палі засеем.

Е) Зорак з неба не хапаюць.(1)

____________________________________________________________

4.3.Суаднясіце сказы паводле іх значэння:
А) Домік стаяў непадалёку. – 1.няпэўна-асабовы
Б) Люблю цябе, мой Нёман родны. – 2.назыўны
В) Мне стала маркотна і сумна. - 3.безасабовы
Г) Родны мой горад. - 4. пэўна-асабовы
Д) Рэшатам вады не наносіш. - 5. абагульнена-асабовы
Ж) З бульбы гатуюць шмат розных страў.- 6. Двухсастаўны(2)
____________________________________________________________

4.4. Падкрэсліце аднасастаўныя сказы, дайце ім характарыстыку,выправіце памылкі на месцы арфаграм.

Два сябры

Паспрачаліся два сябры. Адзін з іх другому даў апл..вуху. Абраза была крыўднаю. Апошні моўчкі напісаў на пяску такія словы:

- Сёння мяне пакрыўдзіў мой лепшы сябар. Балюча.

Прайшоў час, хлопцы памірыліся. Выбачылі мінулыя крыўды. Аднойчы той, хто атрымаў аплявуху, ледзь ( не)ўтапіўся ў возеры. Але сябар яго выратаваў. Апрытом..еўшы, выратава(н,нн)ы напісаў на камні:

Сёння мяне выратаваў мой самы лепшы сябар.

Той, які даваў аплявуху і выратаваў жыццё свайму сябру, спытаў:

- Чаму ў прошлы раз ты пісаў на пяску, а зараз пішаш на камні?

І ў адказ пачуў:

Аб крыўдзе пішы на пяску. Напісанае сцярэцца вятрамі. Дабро

высякай на камяні.( Ні)якімі бурамі яно не сатрэцца.(2)

_____________________________________________________________

4.5..Суаднясіце сказы

А. Акуляры бабулі. 1. Двухсастаўны, развіты.

Б. Чым пацешыш, вясна жаданая, 2. Двухсастаўны, неразвіты

аратага і сейбіта?

В. Сляды былі дзіўныя,незнаёмыя. 3.Назыўны, развіты

Г. Далёкае напомніла мне сёння 4.Безасабовы

пра цябе. 5.Пэўна-асабовы (2)

________________________________________________________

4.6. Перабудуйце наступныя сказы з асабовых ў безасабовыя:

1.Запахла першай клейкай лістота.

2.Над роднай зямлёй вее водар хмельны.(1)

___________________________________________________________

4.7.Выканайце тэст:

1. Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце анасастаўныя:

А) Ноч светлая.

Б)Просяць захоўваць цішыню.

В)Зранку парыла.

2. Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце пэна-асабовыя

А)Скора на работу пойдзеш.

Б)Чакай мане ў госці.

В) Яе звалі Зося.

3.Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце абагульнена-асабовыя

А) Памараць збірайся, а жыта сей.

Б)Табе складаю шчыры свой санет.

В)хораша на душы.

4. Адзначце назыўныя сказы.

А) Гарачы летні дзень.

Б) Духмяная цішыня густа наплывае з-за вербалозаў.

В) Чэрвеньская спёка.

5.Адзначце назыўныя неразвітыя сказы

А) Вечар.

Б) Звечарэла.

В) Халодная зямлянка.(10)









Тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове

Тэма: Паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “ Аднасастаўныя сказы “.

Мэта:

Плануецца , што да канца ўрока вучні ўзновяць веды пра сінтаксічныя асаблівасці аднасастауных сказаў , замацуюць практычныя веды па тэме .

Задачы асобаснага развіцця:

стварыць сітуацыю для ўзаеманавучання, садзейнічаць фарміраванню ўмення вучняў вырашаць праблему і разважаць, выкарыстоўваючы ўласны жыццёвы вопыт, садзейнічаць прысваенню каштоўнасці “чалавек”.

Тып урока: абагульненне вывучанага.

Абсталяванне :рабочая карта ўрока.

Ход урока

1 этап. Арганізацыйны. ( 2 хвіліны)

Мэта: псіхалагічная настроенасць на ўрок.

Задача: стварэнне добразычлівай рабочай атмасферы; наладжванне кантакту з аўдыторыяй.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Вітаецца з вучнямі,

выказвае спадзяванне на ўзаемападтрымку на ўроку.

1. Слухаюць, успрымаюць словы настаўніка,настройваюцца на ўзаемадзеянне.


2 этап. Арыенціровачна-матывацыйны (да 8 хвілін)

Мэта : псіхалагічная і пазнаваўчая гатоўнасць вучняў да атрымання новых ведаў, матывацыя на вучэбную дзейнасць, вызначэнне ці прыняцце мэты ўрока.

Задача : арганізаваць уваходную дыягностыку і арганізаваць паўтарэнне апорных ведаў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Зачытвае прытчу , звяртае ўвагу вучняў на сказы , напісаныя на экране,вызначае тэму .


2.Дапамагае вучням

ўсвядоміць мэты ўрока:


  • Што такое аднасастаўны сказ?


3. Прапануе вучням вусна запоўніць кластар па тэарэтычных пытаннях.

1.Слухаюць і ўспрымаюць прытчу.



2. Адказваюць на пастаўленыя настаўнікам пытанні, фармулююць мэты ўрока.




3.Вусна запаўняць кластар.










3 этап :практычны.(да 10хв.)

Мэта:кантрольна-ацэначная дзейнасць.

Задача:ажыццявіць кантроль ведаў вучняў пры дапамозе практычных заданняў на катрольна-ацэначных лістах.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Прапануе вучням практычныя заданні,тлумачыць умовы выканання і аценьвання :

- тэставыя заданні;

- суаднясенне сказаў ;

- работа з тэкстам;

1. Выконваюць практычныя заданні ,робяць кантроль,звяраючы з адказамі на экране.


4 этап : фізкультхвілінка ( да 4 хвілін).

Мэта этапа:даць магчымасць адпачыць вучням.

Задача этапа: стварыць умовы для эфектыўнага выканання больш складаных заданняў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Прапануе вуням праслухаць прытчу , уступіць ў дыялог,ажаццявіць лексічную работу:

-калі праца з’яўляецца больш эфектыўнай ?

-растлумачыць лексічнае значэнне слова “сінхронна”.




1.Праслухоўваюць прытчу,уступаюдь у дыялог,ваконваюць лексічную работу.





5 этап: работа з заданнямі, якія прапануюцца да падрыхтоўкі да ЦТ(да10хв.)

Мэта этапа: скіраваць вучняў на падрыхтоўку да ЦТ

Задача этапа: забяспечыць самавызначэнне вучняў да падрыхтоўкі да ЦТ

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Прапануе вучням выканаць заданне па суаднясенню сказаў, заданне па перабудове сказаў.

1.Выконваюць заданні,ацэньваюць.



.



6этап: рэфлексійны: (да 5 хв.)

Мэта: высвыліць самаацэнку вучняў.

Задача этапа: стварыць умовы для самаацэнкі ведаў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Падводзіць вынік урока, арганізуе рэфлексію.




2. Дае якасную ацэнку працы класа і асобных вучняў

1..Падлічваюць суму балаў, атрыманую на ўроку, выстаўляюць агульную адзнаку за

ўрок у ў рабочай карце ўрока.


4. Слухаюць настаўніка. Успрымаюць і асэнсоўваюць яго выказванні.

На лісце ватмана запісваюць, малююць самыя важныя і цікавыя моманты, высновы ўрока.




7 этап Дамашняе заданне ( да 3 хвіліны)

Мэта этапа: выбар дамашняга заданя з улікам вынікаў выхаднога тэставага задання

Задача этапа: забяспечыць самавызначэнне вучняў на дамашняе заданне.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Прапануе вучням дамашняе заданне на выбар

2.Дае якасную ацэнку працы класа і асобных вучняў. Дзякуе за супрацоўніцтва, жадае ім далейшых поспехаў, развітваецца.

1. Выбіраюць варыянт дамашняга задання.

2. Развітваюцца.









































Тэма. Паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага па тэме


“Аднасастаўныя сказы”

Мэта: паўтарыць і сістэматызаваць веды пра

аднасастаўныя сказы;

замацаваць уменне вызначаць, класіфікаваць адна-

састаўныя сказы, выкарыстоўваць іх у вусным і пісь-

мовым маўленні; фарміраваць навыкі самастойнай працы,

развіваць пазнавальную цікавасць да прадмета;

Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.

Форма правядзення:

Ход урока.

Рада вітаць вас сённяшнім днём і жадаю вам поспехаў і плёну ў працы.


1.Стварэнне псіхалагічнага настрою

На адной з вуліц вялікага горада сядзеў чалавек і прасіў міластыню. Каля яго стаяла шыльдачка з надпісам” сляпы” і тут жа ляжала шапка з некалькімі рублямі. Да яго падышоў нераўнадушны чалавек, дабавіў пару рублёў і вырашыў перапісаць надпіс. Праз некалькі гадзін шапка была да верху набіта грашыма.” Што напісаў ты,- спытаў сляпы, пазнаўшы незнаёмца па кроках, - што да мяне так злітаваўся народ.” “ Нічога такога,што магло б быць няпраўдай, проста крыху па-іншаму. Як вы думаеце, што напісана было на шыльдзе ? (Пацяплела. Яркае сонца. Пачалі сеяць. А я нічога не бачу). Чаму парапісаная шыльда больi уразіла людзей? (адказы).Так вырашылася праблема ў людзей пры дапамозе сказаў. У нас урок мовы і нам неабходна даць характарыстыку сказам з боку іх сінтаксічных асаблівасцей.

( скады аднасастаўныя)


2.Абвяшчэнне тэмы і вызначэнне мэт і задач


3.Работа па сістэматызацыі матэрыялу “Аднасастаўныя сказы”(вучні атрымалі лісты з заданнямі,выкананне якіх г)


4. Запоўніць кластар.





Аднасастаўныя сказы





















































Аднасастаўныя сказы











Выказнікавыя

Дзейнікавыя





Назыўны (дзейнік са значэннем быцця, існавання, наяўнасці )))прадмета)

Пэўна-асабовыя (1-ая, 2-ая ас., адз.,мн. ліку., цяп. і буд. часу.)





Няпэўна-асабовыя (3-ая ас., мн. ліку, цяп. і буд. часу.)





Абагульнена-асабовыя (2-ая ас., цяп. і буд. часу,)





Безасабовыя сказы (безасабовы дзеяслоў, асабовы ў ролі безасабовага)





4.1.Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам:

А) Век жыві, век вучыся.

Б) Шырокае, нізкае неба.

В) З балот пацягнула цёплаю вільгаццю.

Г) Жніво.

Д) Летняя раніца.

Е) На школьным двары гуляюць у шахматы. (1)


4.2.Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам:

А) Светлы дзень.

Б) Якое хараство!

В)Вечарэе.

Г) Вечарам марозіць.

Д) Зноў чыстым збожжам палі засеем.

Е) Зорак з неба не хапаюць.(1)



4.3. Суаднясіце сказы паводле іх значэння:

А) Домік стаяў непадалёку. – 1. няпэўна-асабовы

Б) Люблю цябе, мой Нёман родны. – 2.назыўны

В) Мне стала маркотна і сумна. - 3.безасабовы

Г) Родны мой горад. – 4.пэўна-асабовы

Д) Рэшатам вады не наносіш. - 5.абагульнена-асабовы

Ж) З бульбы гатуюць шмат розных страў. - 6.двухсастаўны (2)


4.4. Работа з тэкстам. (падкрэсліць аднасастаўныя сказы, даць ім характарыстыку, уставіць прапушчаныя літары на месцы арфаграм, растлумачыць значэнне выдзеленых слоў)


Два сябры


Паспрачаліся два сябры. Адзін з іх другому даў апл..вуху. Абраза была крыўднаю. Апошні моўчкі напісаў на пяску такія словы:

  • Сёння мяне пакрыўдзіў мой лепшы сябар. Балюча.

Прайшоў час, хлопцы памірыліся. Выбачылі мінулыя крыўды. Аднойчы той, хто атрымаў аплявуху, ледзь ( не)ўтапіўся ў возеры. Але сябар яго выратаваў. Апрытомнеўшы, выратава(н,нн)ы напісаў на камні:

  • Сёння мяне выратаваў мой самы лепшы сябар.

Той, які даваў аплявуху і выратаваў жыццё свайму сябру, спытаў:

- Чаму ў прошлы раз ты пісаў на пяску, а зараз пішаш на камні?

І ў адказ пачулася:

  • Аб крыўдзе пішы на пяску. Напісанае сцярэцца вятрамі.Аб дабры высякай на камні.( Ні)якімі бурамі яно не сатрэцца.


Два сябры


Балюча -безасабовы

Выбачылі мінулыя крыўды - няпэўна-асабовы

І ў адказ пачулася -безасабовы

Аб крыўдзе пішы на пяску- абагульнена-асабовы


Дабро выгравіроўвай на камяні-абагульнена-асабовы

Не ўтапіўся, выратаваны,ніякія (2)



5. Фізкультхвілінка.

Займіце зручную для вас позу і паслухайце. У Калумбіі праходзіў фінал конкурсу лесарубаў. Фіналістамі сталі нарвежац і канадзец. Пераможцам павінен быў стаць той, хто паваліць найбольш дроў з васьмі гадзін раніцы да чатырох гадзін дня.

Прагучаў свісток, і лесарубы занялі свае пазіцыі.Працавалі сінхронна. Але раптам канадзец пачуў, што нарвежац змоўк. Зразумеўшы, што гэта яго шанц перамагчы, прыняўся валіць лес з яшчэ большай сілай. Без дзесяці хвілін кожнай гадзіны нарвежац заціхаў, а канадзец працягваў працаваць і быў упэўнены, што перамога ў яго кармане. Але ён прайграў.

-Як гэта так? Я боль за цябе махаў махаў сякерай? ( як вы думаеце,чаму перамог нарвежац?)

-Усё проста.У той час, як ты працягваў стукаць, я адпачываў і вастрыў сваю сякеру.

Вось вы і адпачылі, і ўзнавілі сваю ўвагу і працаздольнасць.


4.5.А зараз мы заглянем на старонку абітурыента і паспрабуем выканаць заданне па тэме “ Аднасастаўна сказ”, якое прапануюць укладальнікі тэставых заданняў


А.Акуляры бабулі. 1. Двухсастаўны, развіты.

Б.Чым пацешыш, вясна жаданая, 2. Двухсастаўны,неразвіты

аратага і сейбіта?

В.Сляды былі дзіўныя,незнаёмыя. 3.Назыўны,развіты

Г. Далёкае напомніла мне сёння 4.Безасабовы

пра цябе.

5.Пэўна-асабовы (2)

4.6. У тэставых заданнях дастатковаа часта сустракаюцца заданні наступнага тыпу :


Перабудуйце наступныя сказы з асабовых ў безасабовыя

1Запахла першая клейкая лістота.

2.Над роднай зямлёй вее водар хмельны.(1)



4.7. А каб абагульніць нашы веды, выканаем невялікі тэст.

1. Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце аднасастаўныя:

А) Ноч светлая.

Б)Просяць захоўваць цішыню.

В)Зранку парыла.

2. Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце пэўна-асабовыя

А)Скора на работу пойдзеш.

Б)Чакай мане ў госці.

В) Яе звалі Зося.

3.Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце абагульнена-асабовыя

А) Памараць збірайся, а жыта сей.

Б)Табе складаю шчыры свой санет.

В)Хораша на душы.

4. Адзначце назыўныя сказы.

А) Гарачы летні дзень.

Б) Духмяная цішыня густа наплывае з-за вербалозаў.

В) Чэрвеньская спёка.

5.Адзначце назыўныя неразвітыя сказы

А) Вечар.

Б) Звечарэла.

В) Халодная зямлянка. (2)


Адказы: 1-Б,В

2-А,Б

3-А

4-А,В

5-А

6. Падвядзенне вынікаў. А зараз давайце падвядзём вынікі нашай працы. Падлічыце колькасць балаў. Падыміце рукі тыя, хто атрымаў 10,9 і г. д.

7. Рэфлексія . Вернемся да мэт, якія былі патаўлены на пачатак урока і ацэнім, як мы справіліся пры дапамозе сказаў.

Сёння я пашырыў свае веды пра аднасастаўны сказ

Сёння я замацаваў веды пра аднасастаўны сказ


Мне яшчэ ёсць над чым працаваць

8. Дамашняе заданне.Даць характарыстыку сказам на слайдзе (На вуліцы вясна. Хутка канікулы) Сказы няпоўныя.

Паўтарыць























Дадатак: Ацэначны ліст з заданнямі

Прозвішча:_______________________________________________

Імя:_____________________________________________________



4.1.Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам:

А) Век жыві, век вучыся.

Б) Шырокае, нізкае неба.

В) З балот пацягнула цёплаю вільгаццю.

Г) Жніво.

Д) Летняя раніца.

Е) На школьным двары гуляюць у шахматы.(1)

____________________________________________________________

4.2.Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам:

А) Светлы дзень.

Б) Якое хараство!

В) Вечарэе.

Г) Вечарам марозіць.

Д) Зноў чыстым збожжам палі засеем.

Е) Зорак з неба не хапаюць.(1)

____________________________________________________________

4.3.Суаднясіце сказы паводле іх значэння:
А) Домік стаяў непадалёку. – 1.няпэўна-асабовы
Б) Люблю цябе, мой Нёман родны. – 2.назыўны
В) Мне стала маркотна і сумна. - 3.безасабовы
Г) Родны мой горад. - 4. пэўна-асабовы
Д) Рэшатам вады не наносіш. - 5. абагульнена-асабовы
Ж) З бульбы гатуюць шмат розных страў.- 6. Двухсастаўны(2)
____________________________________________________________

4.4. Падкрэсліце аднасастаўныя сказы, дайце ім характарыстыку,выправіце памылкі на месцы арфаграм.

Два сябры

Паспрачаліся два сябры. Адзін з іх другому даў апл..вуху. Абраза была крыўднаю. Апошні моўчкі напісаў на пяску такія словы:

- Сёння мяне пакрыўдзіў мой лепшы сябар. Балюча.

Прайшоў час, хлопцы памірыліся. Выбачылі мінулыя крыўды. Аднойчы той, хто атрымаў аплявуху, ледзь ( не)ўтапіўся ў возеры. Але сябар яго выратаваў. Апрытом..еўшы, выратава(н,нн)ы напісаў на камні:

Сёння мяне выратаваў мой самы лепшы сябар.

Той, які даваў аплявуху і выратаваў жыццё свайму сябру, спытаў:

- Чаму ў прошлы раз ты пісаў на пяску, а зараз пішаш на камні?

І ў адказ пачуў:

Аб крыўдзе пішы на пяску. Напісанае сцярэцца вятрамі. Дабро

высякай на камяні.( Ні)якімі бурамі яно не сатрэцца.(2)

_____________________________________________________________

4.5..Суаднясіце сказы

А. Акуляры бабулі. 1. Двухсастаўны, развіты.

Б. Чым пацешыш, вясна жаданая, 2. Двухсастаўны, неразвіты

аратага і сейбіта?

В. Сляды былі дзіўныя,незнаёмыя. 3.Назыўны, развіты

Г. Далёкае напомніла мне сёння 4.Безасабовы

пра цябе. 5.Пэўна-асабовы (2)

________________________________________________________

4.6. Перабудуйце наступныя сказы з асабовых ў безасабовыя:

1.Запахла першай клейкай лістота.

2.Над роднай зямлёй вее водар хмельны.(1)

___________________________________________________________

4.7.Выканайце тэст:

1. Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце анасастаўныя:

А) Ноч светлая.

Б)Просяць захоўваць цішыню.

В)Зранку парыла.

2. Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце пэна-асабовыя

А)Скора на работу пойдзеш.

Б)Чакай мане ў госці.

В) Яе звалі Зося.

3.Сярод прапанаваных сказаў знайдзіце абагульнена-асабовыя

А) Памараць збірайся, а жыта сей.

Б)Табе складаю шчыры свой санет.

В)хораша на душы.

4. Адзначце назыўныя сказы.

А) Гарачы летні дзень.

Б) Духмяная цішыня густа наплывае з-за вербалозаў.

В) Чэрвеньская спёка.

5.Адзначце назыўныя неразвітыя сказы

А) Вечар.

Б) Звечарэла.

В) Халодная зямлянка.(2)