Аддзел адукацыі , спорту и турызму Віцебскага райвыканкама
ДУА “ Суражскі дзіцячы сад - сярэдняя школа
імя Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова ”
Падарожжа па краіне “ Вусная народная творчасць”
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Машканава Святлана Аляксандраўна
Тэма: Падарожжа па краіне “Вусная народная творчасць”
Мэты: садзейнічаць абагульненню і сістэматызацыі ведаў вучняў па тэме “Вусная народная творчасць”;
спрыяць развіццю маўлення вучняў, папаўняць іх слоўнікавы запас;
спрыяць выхаванню павагі да народнай спадчыны, пачуцця нацыянальнай
годнасці і гонару за свой народ
Форма: урок – падарожжа
Абсталяванне: падручнік, карткі з заданнямі, прэзентацыя
Тып урока: абагульненне і сістэматызацыя ведаў
Эпіграф: Ад прадзедаў спакон вякоў Успомнім, што такое …( казка,
Мне засталася спадчына, прыказка, павер’і, прыкметы,
Паміж сваіх і чужакоў легенды)
Яна мне ласкай матчынай…
Я. Купала “Спадчына”
Этапы ўрока:
І. Арганізацыйна-матывацыйны момант
Уступнае слова настаўніка:
На дошцы запісаны словы Янкі Купалы з верша “Спадчына”.
З маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Спачатку нас прываблівае мілагучная калыханка, пасля мы захапляемся цікавымі дзівоснымі казкамі, здзіўляемся мудрасці і паэтычнаму хараству прыказак, прымавак і загадак. З легендаў паўстае перад намі мінулае нашага народа, роднай Беларусі. Вусная народная творчасць, як невычэрпная крыніца, сілкуе нашу мову і літаратуру, наша жыццё.
Цудоўнаму народнаму мастацтву і майстэрству мы і прысвячаем сённяшні ўрок.
ІІ.Этап актуалізацыі раней вывучанага
Падарожжа па станцыях:
Станцыя пытанняў
Адкажыце на пытанні:
1)Якую іншую назву мае вусная народная творчасць? (фальклор)
2)Якія творы можна аднесці да фальклорных? (міфы, легенды, паданні, казкі, песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы і павер’і).
3)Хто быў аўтарам гэтых твораў? (народ)
4)Што такое казка? (Казка – вуснае мастацкае апавяданне з элементамі выдумкі і фантазіі)
5)Што такое прыказка? (Прыказка – гэта трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам)
6)Што такое павер’і? (Павер’і – народныя выслоўі, у якіх людзі асвятлялі невядомы факт, грунтуючыся не на жыццёвым вопыце, а на выдумцы, фантазіі чалавека, часам нават на містыцы.)
7)Што такое прыкметы? (Прыкметы – гэта трапныя народныя выслоўі, у якіх выказваецца пэўны вынік, пацверджаны шматвяковым народным вопытам)
8)Што такое легенды? ( Легенды – фальклорныя фантастычныя апавяданні, заснаваныя на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў)
Станцыя казак
Пазнайце казку па эпізодзе:
“ Нічога не ўзяў Іван з сабой: ні грошай, ні хлеба. Толькі ўзяў трэцяе пяро, кій у рукі і ножык-сцізорык, той, якім лучынкі стругаў. І пайшоў пехатою залатога птаха шукаць” . ( “Залаты птах”)
“ – Ну , што: адгадалі мае загадкі? – пытаецца пан.
Багаты выйшаў наперад:
Аднавіце кампазіцыю казкі “ Залаты птах”, паставіўшы правільна нумары частак ( групавая форма работы)
А Аж бачыць – ляціць да яблыні вялікі залаты птах. 1
Б Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму. 2
В Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца. 3
Г Бачыць Іван – стаіць на беразе мора залаты палац. 4
Д Адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў. 5
Е Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. 6
Адказы:
1 В
2 А
3 Б
4 Г
5 Е
6 Д
3. Станцыя загадак
У народзе кажуць: загадка – розуму зарадка. Мы сёння з вамі паспрабуем выявіць, хто больш назіральны, кемлівы, хто ўмее лепш разважаць, думаць.
А. 1.Адзін гаворыць, абодва глядзяць ды абодва слухаюць.( язык, вочы, вушы)
2. Не рыба, а плыве, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа. (бабёр)
3. Вышэй за ўсіх стаіць, навокал глядзіць, люльку курыць.( комін)
4. Брат з братам цераз дарогу жывуць, адзін другога не бачаць. (вочы)
5.Пяцёра братоў,гадамі роўныя, а ростам розныя.( пальцы)
Б. Прымяркуйце адгадкі да загадак. Правядзіце адпаведныя лініі.
Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць. А Дождж
Зялёная, а не луг, белая, а не снег. Б Вада
Ішоў даўгавяз – у сыру зямлю ўвяз. В Бяроза
Не хворая, а ўсё стогне. Г Ноч
Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола. Д Свіння
Адказы:
1 Б
2 В
3 А
4 Д
5 Г
Станцыя фізкультхвілінкі
Вось мая правая рука.( выцягваюць правую руку наперад)
Вось мая левая рука.( выцягваюць левую руку наперад)
Пасярэдзіне галава – ( круцяць галавой)
Прыгожая, разумная.( гладзяць па галаве)
Не падвядзі мяне.
Злева – сябар, справа – сябар.( паварочваюцца налева, потым – направа)
Давай з табою сябраваць. ( паціскаюць адзін аднаму рукі)
І будзем разам прысядаць. ( прысядаюць)
Мы з табою адпачылі. ( пацягваюцца)
І да працы прыступілі. ( сядаюць на месца)
Станцыя прыказак
Завяршыце прыказкі, падабраўшы адпаведную канцоўку з падказак.
| Прыказкі | Падказкі |
1. | Адзін з сошкай… | А…дзесяць пацее. |
2. | Адзін сыцее… | Б…а за грошы шчасця не купіш. |
3. | Хто людзям не верыць… | В… той і свайго не мае. |
4. | Хто ў бядзе не быў… | Г…а жыць вучыць. |
5. | Без шчасця не будзе багацця… | Д…той сабе веры не дасць. |
6. | Сёння зробіш… | Е…а справу сёння зрабі. |
7. | Сон на заўтра адлажы… | Ё…той сапраўдных прыяцелей не мае. |
8. | Хто не шануе чужога… | Ж…заўтра як знойдзеш. |
9. | Старасць слабая на ногі… | З…а сямёра з ложкай. |
– З
– А
– Д
– Ё
– Б
– Ж
– Е
– В
– Г
Станцыя прыкмет і павер’яў
Раскажыце, што будзе згодна з гэтымі прыкметамі адпаведна народным назіранням.
Сонца ў хмарку садзіцца - … ( будзе дождж.)
Зорная купальская ноч –… (на добры ўраджай грыбоў.)
Бяроза дае многа соку – … (да мокрага лета.)
Увечары трашчаць конікі – …(на добрае надвор’е.)
Сей смела, калі ў садзе … (бела.)
Ноч без расы – … (дзень з дажджом.)
7. Станцыя крыжаванкі
Плаваць не ўмее, а нырае ў калодзеж. (вядро)
Вісіць на дрэве ліловая цукерка. (сліва)
Без яго лодка – як птушка без крыла. (вясло)
Вясной зелянее, восенню жаўцее. (дрэва)
ІІІ. Кантрольна – рэфлексійны этап
Мы з вамі праехалі ўсе станцыі, выканалі ўсе заданні, гаварылі пра нашу спадчыну. Аўтарам яе з’яўляецца беларускі народ. Спадчына нам засталася, каб мы яе ведалі і бераглі.
Ці спадабаўся вам урок?
Ці хочацца вам яшчэ калі-небудзь пабываць на падобным уроку?
Адлюструйце свой настрой .
IV. Дамашняе заданне (на выбар)
Намаляваць любімага героя казкі. ( 5- 6 балаў)
Падабраць і запісаць у сшыткі некалькі прыказак, у якіх высмей- ваецца гультайства і лянота. (7 – 8 балаў)
Знайсці матэрыял пра ўтварэнне назвы “ Сураж”. ( 9 – 10 балаў)
Картка №1
1 Аж бачыць – ляціць да яблыні вялікі залаты птах.
2 Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму.
3 Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца.
4 Бачыць Іван – стаіць на беразе мора залаты палац.
5 Адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў.
6 Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады.
Картка №2
Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць. А Дождж
Зялёная, а не луг, белая, а не снег. Б Вада
Ішоў даўгавяз – у сыру зямлю ўвяз. В Бяроза
Не хворая, а ўсё стогне. Г Ноч
5. Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола. Д Свіння
Картка №3
| Прыказкі | Падказкі |
1. | Адзін з сошкай… | А…дзесяць пацее. |
2. | Адзін сыцее… | Б…а за грошы шчасця не купіш. |
3. | Хто людзям не верыць… | В… той і свайго не мае. |
4. | Хто ў бядзе не быў… | Г…а жыць вучыць. |
5. | Без шчасця не будзе багацця… | Д…той сабе веры не дасць. |
6. | Сёння зробіш… | Е…а справу сёння зрабі. |
7. | Сон на заўтра адлажы… | Ё…той сапраўдных прыяцелей не мае. |
8. | Хто не шануе чужога… | Ж…заўтра як знойдзеш. |
9. | Старасць слабая на ногі… | З…а сямёра з ложкай. |
Картка №4
Сонца ў хмарку садзіцца - …
Зорная купальская ноч –…
Бяроза дае многа соку – …
Увечары трашчаць конікі – …
Сей смела, калі ў садзе …
Ноч без расы – …
Картка №5
Плаваць не ўмее, а нырае ў калодзеж.
Вісіць на дрэве ліловая цукерка.
Без яго лодка – як птушка без крыла.
Вясной зелянее, восенню жаўцее.
Аналіз урока беларускай мовы ў 5 класе
па тэме “ Вусная народная творчасць”
Настаўнік Машканава С.А.
Урок з’яўляецца апошнім у раздзеле падручніка “За смугою стагоддзяў” па тэме “ Вусная народная творчасць”. Пастаўленыя мэты адпавядалі тэме, праграме. Навучанне ажыццяўлялася ў дыялогу, выкарыстоўвалася форма ўрока – падарожжа. Актыўнасць і самастойнасць мыслення вучняў дасягалася з дапамогай сістэмы пытанняў, практычнай дзейнасці. Вучэбны матэрыял быў даступным – адпавядаў псіхолага – педагагічным і ўзроставым асаблівасцям навучэнцаў. На этапе актуалізацыі тэарэтычных ведаў выкарыстоўваўся рэпрадуктыўны метад, што дазволіла праверыць веданне тэрмінаў (казка, легенда, прыказка, прыкметы, павер’і). На этапе замацавання быў выкарыстаны практычны метад , што скіроўвала матэрыял на сувязь з жыццём, разуменню значнасці сувязі тэорыі з практыкай.
Мультымедыйная суправаджэнне ўрока дазволіла зрабіць яго эмацыйным і не стамляльным для вучняў, што значна павысіла пазнавальную цікавасць і спрыяла развіццю мыслення і памяці.
На этапе актуалізацыі ведаў вучняў выкарыстоўвалася групавая форма навучання.
Спецыфіка класа ўлічвалася праз працу ў групе. У групах ствараліся ўмовы для такой арганізацыі ўзаемадзеяння, якія дазвалялі выхоўваць пачуццё адказнасці за прынятае рашэнне.
З мэтай абагульнення тэмы ўрока былі арганізаваны розныя віды самастойнай работы навучэнцаў: узнаўляльныя, творчыя.
Вынік працы адпавядаў пастаўленай мэце ўрока. Вынікі ўрока былі падведзены навучэнцамі, добразычлівай прынцыповай ацэнкі дзейнасці адзін аднаго.Выкарыстоўваліся выхаваўчыя магчымасці славеснай ацэнкі і бальнай адзнакі . Ствараліся ўмовы для самастойнай дзейнасці вучняў па замацаванні атрыманых ведаў, развіцця творчасці.
Пры вызначэнні аб’ёму і зместу дамашняга задання арганізавана дзейнасць навучэнцаў па самастойным вызначэнні працы, якую кожнаму трэба выканаць індывідуальна.
Рэфлексія стварала спрыяльны эмацыйны клімат , што выявілася ў атмасферы ўзаемнай павагі, садзейнічала развіццю разумовых здольнасцей.
15