Патрыятызм пачынаецца з выхавання любові да сваёй малой радзімы, адкуль бяруць пачатак нашы вытокі
ТЭМА: ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛАЕ
МЭТА: азнаямленне вучняў з культурай і традыцыямі беларускага народу.
ЗАДАЧЫ: далучаць вучняў да крыніц народных традыцый і звычаяў беларускага народа, знаёміць школьнікаў з прадметамі беларускага побыту, пашыраць уяўленні аб беларускім фальклоры, развіваць мову і мысленне, творчыя здольнасці дзяцей, выхоўваць патрыятычныя пачуцці.
ФОРМА ПРАВЯДЗЕННЯ: завочнае падарожжа з элементамі гульні.
АБСТАЛЯВАННЕ: прадметы беларускага побыту, малюнак каровы, прадметы для гульні “Бульба”, прэзентацыя.
Ход мерапрыемства
Арганізацыйны этап
Гучыць беларуская музыка
Асноўная частка
Настаўнік. Слайд 1
Добры дзень, дзеці. Добры дзень, паважаныя госці! Шчыра вітаем вас і вельмі рады нашай сустрэчы.Здаўна вядома, што рака бярэ пачатак з ручаін, у дрэва ёсць карані, а чалавек павінен цаніць і любіць сваю Радзіму. А гэта значыць, шанаваць яе спадчыну, ведаць сваю гісторыю. Давайце паслухаем, што на гэта адкажуць нашы вучні.
Вучань.
Плыве ў блакіце белы бусел,
I луг квяцісты, як абрус,
А мы з табою — беларусы!
Радзіма наша — Беларусь!
М. Пазнякоў
Вучаніца.
Зямля з блакітнымі вачамі —
Святло азёр, прастор лугоў!
Тут называюць Васількамі
На Беларусіхлапчукоў.
Э. Агняцвет
Вучань.
Я нарадзіўсябеларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць.
Вучаніца.
Я — дзяўчынка-беларуска
3 васільковымівачыма.
Хоць малая, але знаю:
Беларусь — мая Радзіма.
Настаўнік. Слайд 2
Дзякуй вам, дзеці, за такія цудоўныя вершы. Багатую спадчыну маюць беларусы! Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. У адрозненне ад нас нашы продкі жылі крышачку інакш. Вось чаму мне вельмі хочацца, каб сёння мы змаглі ўявіць традыцыйнае жыццё нашых продкаў. Запрашаем усіх адправіцца ў мінулае.
Слайд 3
Не, уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога жыцця не варта, але ведаць, як жылi нашы дзяды-прадзеды, трэба. Вясковыя жыхары стагоддзямі жылі так: большасць работ выконвалі ўручную, самі забяспечвалі сябе ўсім неабходным і карысталіся самабытнымі прыладамі працы.
Настаўнік. Слайд 4
(Паказвае на прадметы).Усе гэтыя прадметы даўно ўжо сталі музейнымі экспанатамі. Вось, напрыклад, каса і серп.
- Хто ведае, як імі карысталіся нашы продкі?
- Так, малайцы. Кожны мужчына, гаспадар, абавязкова ўмеў касіць, а жанчына, гаспадыня, – жаць сярпом. Ішлі на поле касіць дружна.
Вучань.
Ідуць касцы, звіняць іх косы,
Вітаюць іх буйныя росы,
Касцы ідуць то грамадою,
То шнурам цягнуць, чарадою,
То паасобку, то па пары.
Ідуць касцы, ідуць, як хмары.
Якуб Колас.
Настаўнік.
Давайце і мы паспрабуем з вамі пазнаць азы гэтай нялёгкай справы. Запрашаем да нас хлопчыкаў-гаспадароў і дзяўчынку-гаспадыню. Разбірайце косы і серп.
Гучыць песня “Касіў Ясь канюшыну”. Вучні з дапамогай папяровых сярпоў і кос жнуць і косяць траву.
Настаўнік. Слайд 5
Ішлі касіць вельмі-вельмі рана, пакуль раса на траве не высахла. Лягчэй было касой упраўляцца. Пакуль гаспадар раненька ў полі працаваў, гаспадыня павінна была кароўку падаіць. Так. Добра памятаю, як маці лоўка з гэтым спраўлялася. А потым, калі я падрасла, і мне дазволіла даіць нашу карміліцу. А рабілася гэта вось так (паказвае). Зараз мы паспрабуем падаіць карову. Вось вам карова, а вось даёнка.
Настаўнік. Слайд 6
Але гэта яшчэ не ўсё.
Хто з вас ведае, у якім посудзе захоўвалі малачко?
Правільна. Малако налівалі ў гладышы – гліняную пасудзіну. Малако ў такой пасудзіне доўга не скiсала, а ў гарачыню – халодным заставалася. Але перш чым наліць, малако трэба было працадзіць праз марлю. Вось так. (Паказвае.)А ну, мае гаспадынькі, надзявайце хутчэй фартухі і паспрабуйце малако працадзіць.
Настаўнік. Слайд 7
Раней на ўсю вёску было 2-3 калодзежы. Каб прыгатаваць ежу, памыць бялізну, патрэбна была вада. А ісці да калодзежа няблізка. Нашы бабулі і дзядулі насілі ваду з дапамогай каромыслаў.
Дзе нашы гаспадары. Прынясіце нам вады.
Гучыць беларуская песня “Дудалка”. Вучні вёдрамі з дапамогай каромысла носяць ваду.
Настаўнік. Слайд 8
Вады нанасілі. Трэба ж есці наварыць.
Адкажыце, калі ласка, дзе нашы продкі ежу гатавалі?
Так. Пры ўваходзе ў хату людзей заўсёды сустракала печ. Яна займала ў сялянскай хаце важнае i пачэснае месца.
А для чаго яшчэ выкарыстоўвалася печ?
Так. Яна абагравала хату, у ёй варылі ежу, на ёй спалі, адпачывалі, нават лячыліся, калі хварэлі.
Вучаніца.
Без печы і хата – не хата,
І свята – не свята.
І пірог – не пірог;
І парог – не парог.
Настаўнік. Слайд 9
Вельмі правільна сказана.Бульбу, кашу, баршчы варылі ў чыгунах або гаршках, а аладкі і бліны – пяклі на патэльні.
Хто пакажа, дзе ў нас чыгун, гаршок? А патэльня?(Вучні паказваюць.)
Дзякуй, дзякуй. Гарачыя чыгуны і гаршкі з ежай даставалі і ставілі ў печ вілкамі (ухватами). Пад кожны памер чыгунка былі свае вілкі (ухват). А патэльню – чаплялі чапялой. Давайце і мы паспрабуем паўпраўляцца гэтымі няхітрымі прыладамі – вілкамі і чапялой.
Гучыць беларуская песня “Дудалка”. Вучні працуюць каля “печы”.
Настаўнік. Слайд 10
Акрамя гэтага гаспадыням трэба было памыць бялізну. Пральных машын не было. Летам пралі бялізну на рэчках, а калі халадала – дома з дапамогай вось такой пральнай дошкі. Рабілася гэта вось так. (Паказвае.)
Настаўнік. Слайд 11
Пасля мыцця бялізны, трэба было яе папрасаваць. Для гэтага нашы продкі выкарыстоўвалі рубель і вугальны прас.
Як вы думаеце, чаму прас называўся вугальным?
Так. Такі прас награваўся бярозавым вуголлем, верх яго адчыняўся, як карабок, і вугалькі засыпалі ўнутр. У бакавых сценках быліадтуліны для паветра. Такі прасназываўся “духавы”, бо яго патрэбна было ўвесь час раздуваць вось так (паказвае). Але прыбор моцна капціў, выдзяляў угарны газ і гарэлы пах. Доўга такім прыборам не папрацуеш, галава разбаліцца. (Паказвае рубель). Вось чаму нашы продкі для прасавання часцей выкарыстоўвалі рубель. Бялізну шчыльна намотвалі на качалку, пасля гэтага рабрыстай паверхняй рубеля каталі валік па роўнай паверхні (паказвае).Давайце зараз паспрабуем і мыпамыць і папрасаваць бялізну. Дзе нашы гаспадары і гаспадынькі? Выходзьце, калі ласка.
Гучыць беларуская песня “Дудалка”. Вучні “мыюць” і прасуюць бялізну.
Настаўнік. Усе заняткі нашых продкаў сёння мы з вамі не паспеем і пералічыць. Пэўна, вы ўжо пераканаліся, што яны ўсё ўмелі рабіць сваімі рукамі.
Настаўнік. Слайд 12
А яшчэ нашы продкі пасля работы ўмелі і адпачываць. Прычым бавілі вольны час не з гаджэтамі, а збіраліся разам, каб пяспяваць песні, расказаць вясковыя навіны, пагуляць у беларускія народныя гульні. Як гэта здорава! Каб пераканаць вас у гэтым, мы з вамі пагуляем у беларускую гульню “Бульба”. А яшчэ больш гульняў вы зможаце развучыць сёння ў спартыўнай зале.
Апісанне гульні: па крузе раскладваецца, удзельнікі становяцца вакол бульбы. Дзеці гавораць:
Бульбу варым, бульбу жарым,
Бульбу печану ядзім.
Гучыць беларускі танец “Весялуха”. Дзеці з настаўнікам гуляюць у гульню “Бульба”.
Настаўнік. Слайд 13
А доўгімі зімовымі вечарамі збіраліся жанчыны і мужчыны, сялянская моладзь на пасядзелкі - вячоркі. Так-так. Спаконвякоўнаш народ жыў з песняй. Праз спевывыліваўся настрой душы. Як хораша, ладна спявалімужчыны і жанчыны, калі збіраліся на вячоркі.
Настаўнік. Слайд 14
Сёння на мерапрыемства мы запрасілі жыхарку нашага аграгарадка Любоў Васільеўну Кудзін, якая з’яўляецца сапраўднай чараўніцай. І спявае ладна, і вышывае прыгожа. Вы не толькі зможаце ўбачыць яе цудоўныя вышыванкі, але і паслухаеце песню ў яе выкананні. Добры дзень,Любоў Васільеўна, мы вельмі рады, што Вы завіталі да нас. Нашым дзецям вельмі цікава даведацца пра Ваша жыццё, захапленні. Раскажыце нам, калі ласка, крышачку аб сваім жыцці.
Крышачку расказвае аб сваім жыцці.
Дзеці, можа у каго з вас ёсць пытанні да нашай госці?
Якая была ў Вас гаспадарка?
Хто Вам дапамагаў?
А ці любіце Вы спяваць?
Любоў Васільеўна, праспявайце нам, калі ласка, адну з вашых любімых песень.
Спявае.
Дзякуй вам, Любоў Васільеўна, за такую душэўную песню. Разам з Вашай песняй мы змаглі сэрцам дакрануцца да беларускага фальклору. Спадзяёмся, што мы з Вамі будзем часцей сустракацца. На памяць аб нашай сустрэчы хочам падарыць Вам невялікі сувенір- абярэг.
Настаўнік. Слайд 15
Вось і скончылася наша падарожжа ў мінулае. Жывіце ў згодзе, вучыцеся ў нашых продкаў мудрасці. Часцей азірайцеся ў мінулае, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню. Бывайце здаровы.
Дзякуем, госці, і вам за ўвагу.
Дабра Вам і здароўя.