СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Паняцце аб асяроддзі пражывання. Воднае асяроддзе" 11 клас

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

Предлагаю урок по биологии для 11 класса. Урок на белорусском языке. 

Просмотр содержимого документа
«Урок "Паняцце аб асяроддзі пражывання. Воднае асяроддзе" 11 клас»

Тэма: Паняцце аб асяроддзі пражывання.

Воднае асяроддзе.


Мэта: фарміраваць паняцце аб асяроддзі пражывання, фактарах, якія рэгулююць размеркаванне раслін і жывёл у вадзе.


1. Адукацыйная: правесці аналіз і карэкцыю ведаў па выніках практычнай работы; сфарміраваць паняцце аб асяроддзі пражывання і ўмовах існавання арганізмаў; азнаёміцца з асаблівасцямі воднага асяроддзя пражывання для жывых арганізмаў; фарміраваць уяўленні аб разнастайнасці адаптацый водных арганізмаў да ўмоў існавання ў водным асяроддзі.


2. Развіваючая: прадаўжаць навучанне вучняў прыёмам самастойнай вучэбнай дзейнасці, працы з матэрыялам падручніка, ажыццяўляць сама- і ўзаемакантроль; садзейнічаць развіццю ўменняў весці дыялог, крытычна мысліць.


3. Выхаваўчая: фарміраваць пазнаваўчы інтарэс да вывучэння прадмета; камунікатыўныя навыкі, экалагічнае ўспрыняцце свету.


Структура урока:

  1. Арганізацыйны момант (1 мін)

  2. Аналіз выканання пр. р. (5 мін)

  3. Вывучэнне новай тэмы (25 мін)

  4. Замацаванне і кантроль ведаў (10 мін)

  5. Рэфлексія (3 мін)

  6. Дамашняе заданне (1 мін)


Тып урока: урок вывучэння і замацавання новага матэрыялу.


Абсталяванне: малюнак “Біяцэноз прэснага вадаёму”.


Ход урока


Змест матэрыялу

Метады

1. Арганізацыйны момант.

Прывітанне. Паметка адсутнічаючых вучняў.

Падрыхтоўка да ўроку, запіс тэмы на дошцы.


2. Аналіз выканання практычнай работы




3. Вывучэнне новай тэмы


1. Паняцце аб асяроддзі пражывання і асяроддзі жыцця (пошукавая гутарка).

Як вы лічыце, асяроддзе пражывання і асяроддзе жыцця – гэта аднолькавыя паняцці ці розныя?


Характарыстыка паняцця “асяроддзе пражывання”:


  • у кожнага арганізма сваё асяроддзе пражывання;

  • у кожным асяроддзі пражывання існуе комплекс фактараў асяроддзя;

  • экалагічныя фактары адрозніваюцца па значнасці для кожнага арганізма;

  • экалагічныя фактары вызываюць з’яўленне ў арганізма адаптацый;

  • для кожнага арганізма – свае ўмовы існавання.


Што агульнага і чым будзе адрознівацца асяроддзе пражывання карася, окуня, акулы, рачнога вугра ці салаўя, зябліка, вароны, ці жаваранка?


Па ходу выказванняў вучні падыходзяць да заключэння:

Вывад: у кожнага арганізма сваё асяроддзе пражывання, а асяроддзяў жыцця 4: наземна-паветранае, глебавае, воднае, жывы арганізм. Асяроддзе пражывання і асяроддзе жыцця – розныя паняцці.


Асяроддзе жыцця – частка прыроды з асаблівым комплексам фактараў, для існавання ў якой у розных сістэматычных груп арганізмаў сфарміраваліся падобныя адаптацыі.

Гідрабіёнты – арганізмы, якія жывуць у водным асяроддзі.

2. Характарыстыка воднага асяроддзя.

Вывучыўшы матэрыял параграфу 8 вучэбнага дапаможніка на стар. 32 – 34, дапоўніце кластэру.










3. Адаптацыі арганізмаў да жыцця ў вадзе.


Прыстасаванні да воднага асяроддзя жыцця


Арганізмы

Прыстасаванні

Расліны

(гідрафіты)



Жывёлы:

а) планктон


б) нектон


в) бентас




4. Замацаванне ведаў і кантроль ведаў


Біялагічны дыктант


1. Закончыце сказ.

1. Частка прыроды, якая акружае арганізм і з якой ён узаемадзейнічае, - гэта . . . (асяроддзе пражывання).

2. На зямлі можна выдзеліць асяроддзі жыцця . . . (глебавае, воднае, наземна-паветранае, іншы арганізм).

3. Расліны воднага асяроддзя называюцца . . . (гідрабіёнты).

4. Сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць тоўшчу дна акіяну, - гэта . . (бентас).

5. Арганізмы, адаптацыі якіх накіраваны на павышэнне плавучасці цела, называюцца . . . (планктон).


2. Вызначце, правільнае (+) ці няправільнае (-) сцверджанне:

1) Воднае асяроддзе – самае буйнае асяроддзе жыцця. (+)

2) Воднае асяроддзе характарызуецца высокай шчыльнасцю, перападамі ціску і тэмпературы. (-)

3) Водныя арганізмы па тыпу адаптацый раздзяляюць на нектон, планктон і бентас. (+)

4) Усе водныя арганізмы называюцца гідрафіты. (-)

5) Нектон – гэта сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць тоўшчу вады і вядуць актыўны спосаб жыцця. (+)







3. Адкажыце на пытанні:

а) Якія прыстасаванні для жыцця ў вадзе выпрацаваліся ў акулы і дэльфіна?

б) Якія прыстасаванні для жыцця ў вадзе выпрацаваліся ў ската і камбалы?

в) Якія фактары з’яўляюцца лімітуючымі ў водным асяроддзі? Чаму?


5. Рэфлексія


Рэфлексійны прыём “Возера настрою”

У якасці озера – зялёная дошка. Настаўнік ачэрчвае мелам граніцы возера як экасістэмы. У ім плаваюць рыбкі настрою.

Кожнаму вучню ў пачатку ўрока раздаюцца “рыбкі настрою” рознага колеру. Напрыканцы кожны вучань адзначае пэўнай рыбкай на дошцы-“возеры” свой настрой. Гэты прыём дазваляе не толькі выявіць эмацыянальны стан вучня, але і таксама выявіць вынік урока.


6. Д/З

§ 8. Адказаць на пытанні пасля параграфу.


(1 мін)





(5 мін)






(25 мін)


Вучні выказваюць свой пункт гледжання.




























Запіс азначэння ў сшытак



Паняцце запісана на дошцы




Самастойнае састаўленне кластэру вучнямі ў парах “Характарыстыка воднага асяроддзя”


Праверка кластэру з настаўнікам.


Работа з падручнікам на стар. 34 – 38.


Самастойнае запаўненне табліцы, узаемаправерка ў парах.


Карыстаемся малюнкамі

10 – 14.



(10 мін)


Пісьмова ў рабочым сшытку











































(3 мін)














(1 мін)





















































Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!