СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Панорама педагогических достижений

Нажмите, чтобы узнать подробности

«Дасягненні навучэнцаў ліцэя на аснове развіцця творчых здольнасцей падлеткаў»

«Корань вучэння горкі», - казалі старажытныя рымляне і “дапамагалі” тагачасным навучэнцам розгамі. Старажытныя ісціны мудрыя ... Ніхто не спрачаецца. Але мяняецца час, змяняецца погляд на жыццё. Мяняюцца норавы, і мы разам з імі.

Просмотр содержимого документа
«Панорама педагогических достижений»

Установа адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”

Факадзей Таццяна Сямёнаўна, выкладчык вучэбных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента

«Дасягненні навучэнцаў ліцэя на аснове развіцця творчых здольнасцей падлеткаў»



«Корань вучэння горкі», - казалі старажытныя рымляне і “дапамагалі” тагачасным навучэнцам розгамі. Старажытныя ісціны мудрыя ... Ніхто не спрачаецца. Але мяняецца час, змяняецца погляд на жыццё. Мяняюцца норавы, і мы разам з імі.

Адной з задач адукацыйнага стандарта вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца “развіццё літаратурна-творчых здольнасцей навучэнцаў”

Аднак, пры правядзенні ўрокаў я заўважыла, што творчыя здольнасці навучэнцаў развіты не на патрэбным узроўні, а некаторыя заданні выклікаюць цяжкасці пры іх выкананні, напрыклад сачыненне на вольную або літаратурную тэму, водгук на мастацкі твор, складанне вершаў, напісанне эсэ і інш.

У методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры з’явілася многа сучасных адукацыйных тэхналогій, якія павялічваюць цікавасць да беларускага слова, але не трэба забываць і ўжо добра вядомыя метады і прыёмы навучання, якія развіваюць творчыя здольнасці падлеткаў. Адным з такіх прыёмаў з’яўляецца выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці. На сучасным уроку можна аб’яднаць тэатралізацыю з выкарыстаннем новых дасягненняў тэхнікі. Напрыклад, відэакамерай, магчымасцямі мабільнага тэлефона, камп’ютара і г. д. Навучэнцам такая работа будзе не толькі карысная, але і цікавая.

Зразумела, што дасягненні выкладчыка – гэта дасягненні яго навучэнцаў. Творчых, таленавітых, крэатыўных, здольных дзейнічаць і тварыць.

Па словах В.А.Сухамлінскага, «творчы падыход настаўніка да вучэбнага працэсу здольны абудзіць у дзіцяці схаваныя здольнасці і таленты».

Я лічу, што галоўнае для выкладчыка – гэта не толькі захапіць навучэнцаў творчай дзейнасцю, але і паказаць яе значнасць, надаць упэўненасць у сваіх сілах, уключыць іх у практычны творчы працэс.

Працуючы шмат гадоў у сельскагаспадарчым ліцэі, я прыйшла да высновы, што развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў значна садзейнічае выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Тэатралізацыя – гэта своеасаблівая гульнёвая сітуацыя, у якой навучэнец можа раскрыць творчы патэнцыял, уступіць у моўныя зносіны з таварышамі не па загаду выкладчыка, а дзеля сваёй зацікаўленасці.

На ўроках з выкарыстаннем элементаў тэатралізацыі не стаўлю мэту вырасціць артыста для вялікай сцэны, а развіць у падлеткаў творчыя здольнасці, садзейнічаць развіццю эстэтычнага ўспрымання рэчаіснасці.

Не сакрэт, што поспех – самы лепшы выхавацель, бо ён дае галоўнае: упэўненасць у сваіх сілах і ў самім сабе. Навучэнец, які пайшоў з урока ці з пазаўрочнага мерапрыемства з гонарам за сябе, будзе зноў і зноў чакаць наступнага моманту, каб яшчэ раз перажыць перамогу над сабою. А зрабіць такую ўпэўненасць дапамагае тэатральная дзейнасць.

Вопыт работы паказвае, што ў пачатку навучальнага года ў навучэнцаў новага набора (1 курс) узнікаюць некаторыя цяжкасці пры выкананні творчых работ, напрыклад, такіх як “закончы фразу”, “напішы ліст”, “састаў сінквейн”, “прыдумай верш” і г.д. А праз 2 гады ў чэрвені, падводзячы вынікі, я заўважаю, што многія падлеткі з цікавасцю выконваюць творчыя заданні, становяцца ініцыятарамі работы.

Падводзячы вынікі, можна сказаць, што мае навучэнцы смела, актыўна і рэзультатыўна ўдзельнічаюць ва ўнутрыліцэйскіх, абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, што прадугледжвае напісанне даследчай працы, падрыхтоўку вершаў, творчых работ: сачыненняў, мініяцюр, эсэ, замалёвак і г.д.

Напрыклад, на працягу апошніх навучальных гадоў навучэнцы ліцэя прымалі ўдзел у наступных мерапрыемствах:

  • абласная навукова-практычная канферэнцыя сярод навучэнцаў устаноў прафесіянальнай адукацыі “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” – даследчая работа «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва на грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь» - Дыплом II ступені, 2017 г.;

  • рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы, намінацыя “Лепшы паэтычны твор пра пагранічную службу”верш “Салдат-пагранічнік” – Дыплом III ступені і каштоўны падарунак, 2018 г.;

  • рэспубліканскі паэтычны конкурс сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі “Шчасце - жыць у мірнай краіне” - верш “Беларусі быць мірнай краінай” – Дыплом прызёра і зборнік вершаў – 2018 г.;

  • абласны конкурс “Проба пяра” сярод навучэнцаў устаноў прафесіянальнай адукацыі – творчая работа “Адрас сустрэчы – Піншчына” (нататкі падарожніка) – Дыплом III ступені – 2017 г.;

  • абласны інтэрактыўны праект “Рэцытацыя” да 135-годдзя Якуба Коласа – Якуб Колас “Даль” – Дыплом II ступені – 2017 г.;

  • абласны агляд-конкурс сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесіянальнай адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню “Спадчына”- верш “Красічын” – Дыплом удзельніка – 2018 г.

  • абласны конкурс эсэ, прысвечаны святкаванню 100-годдзя з дня ўтварэння БССР – эсэ “Беларусь для мяне…”- Сертыфікат прызёра 3 месца – 2018 г.

  • абласны этап конкурсу творчых работ “А ў нашай хаце свята” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – творчая работа Калядныя пірагі з душамі” – Грамата фіналіста, публікацыя ў газеце “Пераходны ўзрост” і адпачынак у НДЦ “Зубраня” – 2018 г.;

Мае дасягненні – гэта, канечне, дасягненні маіх выхаванцаў, навучэнцаў ліцэя.

Са сваім вопытам работы я неаднаразова выступала на педагагічных саветах, пасяджэннях метадычнага аб’яднання выкладчыкаў агульнаадукацыйных прадметаў установы адукацыі, праводзіла адкрытыя ўрокі для маладых спецыялістаў ліцэя і вобласці, маю публікацыі ў перыядычным друку (часопіс “Прафесіянальная адукацыя”, газета “Метадыст”, газета “Палеская праўда”).

У 2015 годзе кабінет “Беларуская мова і літаратура”, загадчыкам якога я з’яўляюся, быў узнагароджаны Дыпломам III ступені на абласным конкурсе вучэбных кабінетаў па прадметах гуманітарнага цыкла “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”, “Гісторыя”.

У 2017 годзе я прымала ўдзел у абласным Кірмашы сацыяльна-педагагічных праектаў прафесіянальнай адукацыі, таксама маю шэраг асабістых узнагарод раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню

На працягу 2015/2016 і 2016/2017 навучальных гадоў з’яўлялася ўдзельнікам творчай групы ліцэя па забеспячэнню рэалізацыі праекта эксперыментальнай дзейнасці па тэме: “Апрабацыя адукацыйных блогаў як сродку абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту”, у 2017/2018 і 2018-2019 навучальным годзе - удзельнік творчай групы па забеспячэнню рэалізацыі інавацыйнага праекта па тэме “Укараненне адукацыйных блогаў як сродку абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту”.

Свой вопыт работы ў названым праекце я прадстаўляла на розных узроўнях: 2017 г. - рэспубліканскі семінар па тэме “Тэхналогіі электроннага навучання – шлях павышэння якасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах прафесіянальнай адукацыі”, 2018 - пашыраны рэктарат установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі” з дакладам па тэме “Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння з выкарыстаннем магчымасцей блогаў педагагічных работнікаў”. Таксама артыкулы з матэрыяламі па дадзенай тэматыцы апублікаваны ў рэспубліканскім вытворча-практычным навукова-метадычным часопісе “Прафесіянальная адукацыя” і ў абласных і раённых сродках масавай інфармацыі.

28 лістапада 2018 года прымала ўдзел у абласным мерапрыемстве “Педагагічныя чытанні выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў ПТА і ССА” на базе нашага ліцэя па тэме “Дык шануй, Беларус, сваю мову…”. Па выніках мерапрыемства быў выдадзены “Зборнік матэрыялаў абласных педагагічных чытанняў выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры”.

Дзякуй за ўвагу!