Упраўленне па адукацыі Першамайскага района г. Мінска
Дзяржаўная ўстанова адукацый
“Сярэдняя школа № 84 г. Мінска”
План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе
ТЭМА: “СКЛАНЕННЕ, УЖЫВАННЕ І ПРАВАПІС ПАРАДКАВЫХ ЛІЧЭБНІКАЎ”
Падрыхтавала: Івашкевіч С.У.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры 2 кваліфікацыйнай катэгорыі
Мінск, 2020
Тэма: “Скланенне, ужыванне і правапіс парадкавых лічэбнікаў”
Мэта: пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі змянення, ужывання і правапісу парадкавых лічэбнікаў, іх граматычнай суаднесенасці з адноснымі прыметнікамі і словаўтваральнай сувязі з колькаснымі лічэбнікамі;
выпрацоўваць уменні выдзяляць словазлучэнні з парадкавымі лічэбнікамі, устанаўліваць іх значэнне, вызначаць род, лік, склон, развіваць навык правільнага пісьма і ўжывання парадкавых лічэбнікаў у вусным маўленні;
паўплываць на выхаванне культуры маўлення.
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
Абсталяванне: дошка, падручнік, карткі з індывідуальнымі заданнямі, мультымедыйная прэзентацыя, дыдактычны матэрыял, сігнальныя (рэфлексійныя) карткі.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант. Эмацыянальны настрой на ўрок. (Слайд 1)
перамогі”. Калі ў вас зараз добры настрой, падыміце зялёную картку. (Вучні падымаюць карткі: зялёныя – добры, чырвоныя – кепскі) Спадзяюся, што ў тых, хто зараз узняў чырвоныя карткі, настрой да канца ўрока палепшыцца. Я вам жадаю поспехаў.
II. Актуалізацыя раней вывучанага.
1. Выбарачная праверка дамашняга задання.
2. Гутарка. (Слайд 2)
Паслухайце, калі ласка, уважліва верш Юрася Свіркі “Твая Беларусь” і
назавіце колькасць краін, з якімі мяжуе Беларусь. (Слуханне верша)
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой,
Твая зямля, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла – БЕЛАРУСЬ.
Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш? Раскажыце пра іх. (Адказы вучняў)
Назавіце колькасць краін, з якімі мяжуе Беларусь. (5)
Якую часціну мовы вы выкарысталі ў сваіх адказах? (Лічэбнік)
Мы з вамі ўжо пазнаёміліся з колькаснымі лічэбнікамі. На якія пытанні яны
адказваюць? Што абазначаюць? (Колькі? Лік або колькасць прадметаў)
А як яны змяняюцца? (Па склонах. Адзін, два – па ліках, родах).
На якія групы падзяляюцца колькасныя лічэбнікі паводле складу?
(Простыя,складаныя і састаўныя)
быць любым членам сказа)
(Падчас апытання вучні запаўняюць 1 частку табліцы, якая размешчана на дошцы) (Слайд 3)
Лічэбнікі
| | Колькасная | |
| А базначае | | |
| П ытанні | | |
| Змяняецца па: |
| р одах | | |
| л іках | | |
| с клонах | | |
| У сказе бывае | | |
Лічэбнікі (Слайд 4)
| | Колькасная | |
| А базначае | Лік, колькасць | |
| П ытанні | Колькі? | |
| Змяняецца па: |
| р одах | Толькі адзін і два | |
| л іках | Толькі адзін | |
| с клонах | + | |
| У сказе бывае | Любым членам сказа | |
II. Матывацыйны момант.
А зараз паслухайце, калі ласка, гісторыю пра трох падарожнікаў. (Слуханне
гісторыі)
Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Раптам чуюць – спявае нехта. Першы кажа:
Відаць, жаўранак спявае.
Не, – кажа другі, – гэта лес шуміць.
А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:
Ды гэта ж зямля спявае!
Вось якая яна, наша беларуская зямля!
Назавіце лічэбнікі, якія сустрэліся ў гэтай гісторыі. Вызначце іх разрад па
значэнні. (Парадкавыя) Абгрунтуйце свае адказы.
Зыходзячы з дадзеных пытанняў, паспрабуйце вызначыць тэму сённяшняга
нашага ўрока. (Адказы вучняў)
III. Паведамленне тэмы і мэт ўрока. (Слайд 5)
Так, тэма ўрока – “Скланенне, ужыванне і правапіс парадкавых лічэбнікаў”.
Сёння мы з вамі паглыбім веды пра парадкавыя лічэбнікі, навучымся змяняць іх па склонах, правільна пісаць, ужываць ў вусным маўленні, вызначаць сінтаксічную ролю ў сказе, адрозніваць складаныя лічэбнікі ад складаных прыметнікаў.
IV. Інфармацыйна-пошукавы этап.
1. Слова настаўніка. (Слайд 6)
лічэбнікі”. Ваша задача наступная: утварыць ад колькасных лічбнікаў парадкавыя і праскланяць.
2. Самастойная праца ў парах.
С.176, пр.309.
3. Лінгвістычны эксперымент.
здагадаліся, другі слупок табліцы адведзены парадкавым лічэбнікам. Звярніце, калі ласка, увагу на пытанні, якія мы ставілі да колькасных лічэбнікаў. Гэтым пытанням адпавядае кожны пункт табліцы. Вось па гэтых пунктах мы і будзем заносіць адказы ў табліцу далей, абапіраючыся на выканае намі практыкаванне, а затым параўнаем парадкавыя і колькасныя лічэбнікі.
4. Аналіз табліцы. (Слайд 7)
Скажыце, калі ласка, што абазначаюць парадкавыя лічэбнікі? (Адказы
вучняў, адзін з вучняў запаўняе табліцу ля дошкі)
На якія пытанні яны адказваюць? (Адказы вучняў)
У ролі чаго выступаюць у сказе? (Адказы вучняў)
Як змяняюцца парадавыя лічэбнікі? (Адказы вучняў)
Ад якіх лічэбнікаў утвараюцца парадкавыя лічэбнікі? (Адказы вучняў)
Скажыце, калі ласка, а па структуры парадкавыя лічэбнікі падобны да
колькасных? (Адказы вучняў) Добра. Давайце звернемся з вамі да тэарэтычнага матэрыялу падручніка, прачытаем яго і параўнаем з нашымі вывадамі.
Лічэбнікі (Слайд 8)
| | Колькасная | Парадавыя |
| А базначае | Лік, колькасць | Парадак пры лічэнні |
| П ытанні | Колькі? | Які? Каторы? |
| Змяняецца па: |
| р одах | Толькі адзін і два | + |
| л іках | Толькі адзін | + |
| с клонах | + | + |
| У сказе бывае | Любым членам сказа | Азначэннем |
5. Праца з тэарэтычным матэрыялам падручніка.
(Самастойнае чытанне правіла на с.175-176)
запоўнены ўсе пункты. (Каррэктыроўка табліц)
колькасных, якія абазначаюць цэлыя лікі, абазначаюць парадак пры лічэнні, адказваюць на пытанні які? каторы?, змяняюцца па родах, ліках і склонах, у сказе выступаюць у ролі азначэння)
Фізкультхвілінка.
V. Трэніровачна-карэкцыйны этап.
1. Самастойная праца.
Пр. 310
2. Франтальная праверка.
3. Стварэнне праблемнай сітуацыі. (Слайд 9)
Уважліва паглядзіце на слайд. Перад вамі чатыры словы: трохмільённы,
дваццаціпяцітысячны, трохпакаёвы, дваццаціпяціметровы. Давайце прааналізуем, як утварыліся дадзеныя складаныя словы. (Адказы вучняў запісваюцца на дошцы)
Прааналізуйце, якія часціны мовы ўваходзяць у склад першых двух слоў?
(Лічэбнікі) Наступных двух слоў? (Лічэбнікі і назоўнікі)
Падумайце, калі ласка, якія з гэтых слоў усё ж такі нельга аднесці да
лічэбнікаў? Чаму? (Апошнія два) (Слайд 10)
Так. Калі ў склад складанага слова ўваходзяць не толькі лічэбнікі, але і
назоўнікі такія, як грамы, кілаграмы, метры і г.д., то такія словы адносяцца да прыметнікаў. Звярніце ўвагу на злітнае напісанне гэтых слоў.
лічэбнікаў (апошні абзац тэксту) парадкавыя, а затым далучыце да парадкавых лічбэнікаў словы, якія да іх адносяцца па сэнсе, і вызначце, да якой часціны мовы сталі адносіцца дадзеныя словы. (Прыметнік) Чаму? (Адказы вучняў)
4. Праца ў парах.
| Картка 1 Спішыце сказы, вызначце склон і сінтаксічную ролю ў сказе парадкавых лічэбнікаў. Растлумачце іх утварэнне. 1.За трэцяй прасекай павінен пачынацца квартал старых, пераспелых хвой. 2.Настаўнік ішоў на чацвёртую будку да Бабіча. 3.Першы пажоўклы ліст ліпа на ганак стрэсла. |
5. Франтальная праверка.
Якім алгарытмам трэба карыстацца, каб вызначыць склон парадкавага
лічэбніка? (Адказы вучняў)
VI. Падагульняльна-рэфлексійны этап.
1. Праверачны тэст.
Напрыканцы нашага ўрока, хачу прапанаваць вам выканаць невялічкі тэст,
а потым правесці самаправерку. (Слайд 11)
| Картка 2 1.Які з лічэбнікаў з’яўляецца парадкавым: а) трыста б) пятнаццаты в) абодва г) тры пятыя 2.Знайдзі памылку: а) сямісоты б) сто дзясяты в) сямюстам першаму году 3.Які з лічэбнікаў парадкавым не з’яўляецца: а) трыццаць пяты б) трохсоты в) шэсць |
2. Самаправерка.
Адказы: 1 – б; 2 – в; 3 – в. (Слайд 12)
Нагадайе мне, даследаванне якой тэмы мы вялі на ўроку? (Адказы вучняў)
(“Скланенне, ужыванне і правапіс парадкавых лічбнікаў”)
Ці заўважылі вы, якой тэме былі прысвечаны ўсе нашы практыкаванні?
(Адказы вучняў) (Даследуемай)
Якія вашы ўражанні ад сённяшняга ўрока? Абгрунтуйце. (Адказы вучняў)
Які дэвіз дапамог вам справіцца з усімі пастаўленымі задачамі? (Адказы
вучняў) (Эпіграф) (Слайд 13)
А зараз падыміце, калі ласка, зялёныя карткі тыя, хто пойдзе з урока з
добрым настроем.
3. Заключнае слова настаўніка: (Слайд 14)
Бачу, што настрой у некаторых палепшыўся. Я гэтаму вельмі рада. Тое, што
я хацела вам даць на ўроку, падобна да цудоўнай яблыні, якая таемна шапаціць лісцем у спякоту.Тое, што я пры гэтым ведаю, усяго толькі галінка ад яблыні. Тое, што я паспела вам сказаць, усяго толькі яблык ад гэтай галінкі. Тое, што засталося ў вас, усяго толькі зярняткі, але і з гэтых зярнятак вырасце цудоўная яблыня, якая будзе шапацець лісцем у спякоту.
VI. Заданне на дом. (Слайд 15)
§47, пр. 313