СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Пазакласнае мерапрыемства "Гаворым па-беларуску"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Наша родная мова...Колькі ў ёй мілагучнасці, таемнасці. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай адносіцца да роднай мовы. Вельмі важна, каб дзеці любілі яе і шанавалі, ведалі гісторыю сваіх продкаў. Адказнасц ляжыць на нас - дарослых: педагогах, бацьках...

Просмотр содержимого документа
«Пазакласнае мерапрыемства "Гаворым па-беларуску"»

Гульня «Гаворым па-беларуску»

Мэта: развіваць пазнавальны інтарэс школьнікаў; выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм і любоў да Радзімы, абуджэнне павагі і пачуцця любові да роднай мовы, ствараць умовы для творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага з дзяцей; садзейнічаць фарміраванню беларускамоўнага слоўнікавага запасу дзяцей; вучыць дзейнічаць у камандзе.

Задачы: фарміраванне ўяўлення аб духоўных каштоўнасцях,іх ролі ў жыцці чалавека; развіццё моўнай чуйнасці, цікавасці да вывучэння беларускай мовы; выяўленне і падтрымка творчага патэнцыялу кожнага вучня.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, малюнкі, сігнальныя карткі, жэтоны розных колераў, прэзентацыя.

Форма работы: групавая
Эпіграфы:

1) Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,

Каб звонка звінела, была, як агонь. (П. Броўка)

2) Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова! (У. Дубоўка)

Ход мерапрыемства

1. Арганізацыйны момант

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты—у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

2. Уступнае слова

Родная мова — душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ. "Родная мова, матчына мова " — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. Гэтымі днямі ў нашай школе праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры. І вось сёння мы праводзім гульню “Гаворым па-беларуску”,21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мы пагаворым з вамі на роднай мове. Успомім прыказкі, крылатыя выразы, загадкі. Усё гэта мы зараз і паспрабуем зрабіць.

Прывітанне вам, гульцы —
I дзяўчаты, і хлапцы.
Гледачоў усіх вітаю,
Добра бавіць час жадаю.
Вам, гульцы, пабольш адказаў,
Ды парупцеся ўсе разам!
I, як песня жаўрукова,
Будзе вечнай наша мова.

Вучні падзелены на 3 каманды. «Прадстаўленне каманд»

- Чабарок

- Верасок

- Каласок

Знаёмства з журы

3. Асноўная частка

Раўнд I «Інтэлектуальная азбука»

Неабходна прыгадаць прадмет або з’яву на кожную літару алфавіта. Каманда атрымае па адным бале за кожнае правільна названае слова. На дошку вывешваюцца малюнкі.


Ад дзядоў і прашчураў
Засталася спадчына,
Як сівой гісторыі сляды,
Слых, пачуцці лашчыла
Мова наша матчына
I жыла. I будзе жыць заўжды.
I Скарыны слыннага,
I Купалы ўдумнага
Словы — залатыя каласы,
Словы векапомныя,
Вабныя, чароўныя —
Гэта нашай праўды галасы.
Ад дзядоў і прашчураў
Засталася спадчына...
Мова беларуская жыве,
Нібы сонца яснае,
Вечна непагаснае
Ў неабсяжнай неба сіняве.

Раўнд II «Перакладчык»

Падрыхтаваны вучань:

Ніл Гілевіч

Родная мова

Мова родная мая ты,

Што і дзедавай была!

Мова мамы, мова таты,

Мова нашага сяла!

Ты звініш, калі я ўранку

Чую песні за акном,

I журчыш, як бае байку

Мне бабуля перад сном.

Разгарну буквар вясёлы –

Зноў са мной гаворыш ты,

Мілагучная заўсёды,

Як званочак залаты



Одуванчик — дзьмухавец, неделя — тыдзень, кисточка — пэндзлік, качели – арэлі (гушкалка), пуговица — гузік, одеяло — коўдра, зеркало — люстэрка, ежевика — ажыны, клюква — журавіны, конюшня – стайня.

Ты расы
самай чыстай чысцей,
ты крыніц
самых звонкіх званчэй,
наша простае,
шчырае слова —
беларуская родная мова.

Нізашто лепш
не скажаш ніколі,
лепш не выкажаш
радасці, болю
у адзіным,
адным толькі слове,
як на мове сваёй,
любай мове.


Тут і шум
хваль блакітных азёраў,
тут і гоман
адвечнага бору,
спеў салоўкі,
куванне зязюлі,
голас сэрца
любімай матулі.

А ці будзеш так
сум сумаваць,
ці вясёлую песню
спяваць,
а ці рэха будзіць
у дуброве,
як на звыклай,
на матчынай мове?

Ты расы
самай чыстай чысцей,
ты крыніц
самых звонкіх званчэй,
наша простае,
шчырае слова —
беларуская родная мова.

Раўнд III «Тлумачальнік»

3 трох варыянтаў выберыце адзін правільны (на экране дэманструецца запіс)
I каманда 

Камора – гэта …

а) жыхарка балот;

б) рачная трава;

в) памяшканне для захоўвання ежы.


II каманда

Бураломіна – гэта …

а) балоты, пакрытыя мохам;

б) заваленае бурай дрэва;

в) высокі чалавек.


III каманда

Вячоркі – гэта …

а) зборы моладзі вечарамі для сумеснай забавы;

б) наступленне вечара;

в) справы на вечар.


I каманда

Аскабалак – гэта …

а) будыніна для захоўвання збожжа;

б) грубіян;

в) абломак чаго-небудзь.


II каманда

Пліска – гэта …

а) невялікі ложак у якім калышуць дзяцей;

б) пералётная птушка з доўгім хвастом ;

в) жаночае ўпрыгожванне.


III каманда

Чарэпак – гэта …

а) вылакно лёну;

б) адколатая частка глінянага посуду;

в) посуд, якім чэрпаюць ежу.


Прамежкавы вынік

Раўнд IV “Крылатая паштоўка ” (фразеалагізмы)

Ваша задача: растлумачыць, што абазначаюць зашыфраваныя фразеалагізмы, устойлівыя выразы. На выкананне задання – 3 хвіліны.

Як кот з сабакам – пра людзей, якія пастаянна сварацца.

Як кот наплакаў – вельмі мала

Ехаць зайцам – ехаць безбілетным пасажырам, баючыся, ад страху трэсціся, як заяц.

Варон лічыць – пра няўважлівага, разгубленага чалавека, хто не праяўляе хуткай рэакцыі на што-небудзь.
Пускаць пыл у вочы — хлусіць, падманваць.

Раўнд V “Знаўцы беларускага фальклору ”

Зараз мы высветлім, як добра мы ведаем прыказкі. Запрашаем па 1 прадстаўніку да дошкі. Перад вамі прыказкі, але ёсць толькі пачатак, вам трэба яе закончыць.

1. Пад ляжачы камень… (і вада не цячэ)

2. Ад добрага не ўцякай (і ліхога не рабі)

3. Хто бацькоў шануе, (той і дзецям добрую долю гатуе)

4. Бацькоў слухаць - (гора не знаць)

5.Слоўка, як птушка: (выпусціў – не вернеш).

6. Чаго сабе не хочаш, (таго і другому не жадай)

7. Чалавек без Радзімы, што (птушка без крылаў)

8. Добрая слава ў кошыку ляжыць, (а благая – па дарожцы бяжыць)

9. Радзіма – матка, (чужына – мачыха).

Раўнд VI «Адгадай мелодыю»

Гучыць музычны запіс песні, гульцам неабходна назваць яе.
I каманда — песня «Саўка ды Грышка».
II каманда — песня «Доўгі дзень»
III каманда — «Гімн Рэспублікі Беларусь»


Раўнд VIIСтаронкі мінулага і сучаснага”

1. Другi хлеб беларусаў (Бульба)

2. Птушка – сiмвал беларусаў (Бусел)

3. Назавіце самы старажытны горад Беларусі? (Полацк)

4. Множны лiк назоўнiка чалавек (Людзi)

5. Колькі галосных гукаў у беларускай мове? (6)

6. Гэтае возера называюць беларускім морам (Нарач)

7. Маладая iстота, што нарадзiлася ў каровы (Цяля)

8. Цар грыбоў (Баравік)

9. Па-руску - утро, а па-беларуску … (Раніца)

10. Цар звяроў (леў)

11. Сыты галоднаму не… (таварыш)

12. Гук, якi складаецца з шуму або голасу і шуму (Зычны)

- Хацелася б, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю новыя пакаленні. Няхай льецца беларуская мова.
Ведайце, што найлепшы ваш твар, вопратка ваша, душа ваша — родная мова.

Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне каманд

АНАТОЛЬ БАЛУЦЕНКА "КАШТОЎНЫ ДАР"
Чытайце, хто любіць Айчыну і мову,
Хай болей становіцца нас,
Аддайце належнае роднаму слову,
Каб род беларускі не згас.
Бо мова народу даецца ад Бога,
Расчысцім крыніцы свае,
Няма у народа каштоўней нічога,
Нашчадкам пакінем яе.