Тэма: 47. Пазакласнае чытанне Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае 05.03
Мэты: Арганізаваць чытанне і разгляд кніг на тэму ўзаемаадносін дзяцей і бацькоў у сям’і, пра клопат і павагу ў ёй.
Эпіграфы:
Любоў і павага да бацькоў без усякага сумнення ёсць пачуццё святое (Вісарыён Бялінскі).
Старасць не можа быць шчасцем. Старасць можа быць або спакоем, або бядой. Спакоем яна становіцца тады, калі яе паважаюць. Бядой яе робяць забыццё і адзінота (Васіль Сухамлінскі).
Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае (Беларуская прыказка).
Ход урока.
1.Арганізацыйны момант.
2.Уступная гутарка.
*Гучыць песя “Дорогие мои старики”
- Вельмі ўсхваляваў мяне аднойчы артыкул у газеце «Звязда» «На той свет — з крыўдай на сваіх родных адпраўляюцца з дамоў-інтэрнатаў рэспублікі тысячы састарэлых і інвалідаў». Ва ўстановы падобнага тыпу гора-дочкі і сыны прывозяць сваіх бацькоў паміраць. У час прыёму «навабранцы» заяўляюць, што іхнія дзеці жывуць далёка-далёка на Сахаліне ці ў Самаркандзе і за імі, нямоглымі, даглядаць не могуць. Тыя ж, хто даставіў іх у домінтэрнат, прадстаўляючыся суседзямі або далёкімі продкамі-родзічамі, пакідаюць ці нумар тэлефона, ці свой адрас. Так, на ўсякі выпадак, кажуць, бо жыццё чалавека — не бязмежнае, і прыйдзе час, калі з ім трэба будзе развітацца назаўжды... Сяргей Грахоўскі ў аповесці «А маці не спіць» піша: «Якая багатая, шчодрая, клапатлівая і спагадлівая наша дзяржава: колькі яна выгадавала і гадуе дзяцей пры жывых бацьках! Яна чула і ласкава даглядала старасць бацькоў і мацярок пры жывых дзецях!»
- Праблема адносін бацькоў і дзяцей у беларускай літаратуры прысутнічае даўно. Давайце ўзновім у памяці творы, што вывучаліся намі на гэтую тэму.
3. Чытанне верша Э. Агняцвет. “Будзь верным, добрым сынам!”.
- У якіх радках заключана галоўная думка твора?
- Сфармулюйце галоўную думку верша сваімі словамі.
- Моўчкі паразважайце, як вы клапоціцеся пра сваіх матуль, ці часта радуеце іх сваёй увагай.
4.Чытанне апавядання Я.Маўра “Шчасце”.
- Які настрой быў у аўтара апвядання? Якія словы дапамагаюць нам здагадацца?
- Які настрой быў у хлопчыка, якога сустрэў аўтар? Чаму?
- Чаму аўтар вырашыў выправіць сваю памылку?
5. Слуханне верша Р. Барадуліна «Наведвайце бацъкоў».
Наведвайце бацькоў, А на глухой страсе,
пакуль яны жывыя, якую вецер крые,
Пакуль дымяцца коміны — Бацян забытым клёкатам
нагрэйцеся ў бацькоў. нясе ў гняздо цяпло.
Калі адчай вякоў Бацькі глядзяць на свет
гайнёй ваўкоў завые, шпакоўнямі пустымі,
Не трэба анікому ён, Адкуль у вырай вымкнулі
сум ля сляпых слупкоў. вясёлыя шпачкі.
Пішыце ім часцей, А крылаў лёткі след
спакоем ахінайце, трывогай жалю стыне,
Як ахіналі некалі I выбягаюць дымкія
яны ўсе вашы сны. сцяжынкі нацянькі,
Без бацькавых надзей, Спяшайцеся паспець
без ціхай ласкі маці, душою разгавецца,
Куды б ані заехалі, Пакуль, спагады просячы,
вы будзеце адны. на выстылым галлі
Вы маладыя ўсе, Трымціць лісток ледзь-ледзь
пакуль бацькі старыя бяссонніцай на вейцы,
Жывуць няўмольным клопатам, Пакуль завеі ў роспачы
каб вам лягчэй было. шляхоў не замялі.
*Дэманстрацыя прэзентацыі.
На жаль, адносіны паміж дзецьмі і бацькамі ў сучасным жыцці нярэдка слабеюць, разбураюцца эгаізмам, абыякавасцю, душэўнай чэрствасцю дарослых дзяцей, што пакінулі сваіх бацькоў, забыліся на іх. Давайце прачытаем эпіграфы да ўрока. Як гэтыя думкі раскрываюцца ў прачытаных вамі самастойна творах? (Выказванні і развагі вучняў).
6. “Збяры прыслоўі”.
У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.
Бацька з маткаю на рабоце не томяцца, калі з дзетак сваіх цешацца.
Дзетак узгадаваць – не грыбкоў назбіраць.
Добра сыну – добра маме: падужэў, пахарашэў і не пачужэў.
Ніхто так дзецям не спагадае, як матка родная.
Свая матка шкадуе дзіцятка.
Татава хата ўсім багата.
Шануй бацьку з маткаю: другіх не знойдзеш.
7. Пвядзенне выннікаў.
Якія пачуцці і развагі выклікалі ў вас прачытаныя творьі? (Адказы вучняў.)
*Гучыць песня “Трэба дома бываць часцей” (сл. Р. Барадуліна)
- Адносіны да бацькоў — галоўны крытэрый чалавечнасці. Па тым, ці прыслухоўваюцца маладыя да бацькоўскай думкі, ці паважліва яны ставяцца да бацькоў, мяркуюць пра іх выхаванасць. Здаўна ў нашым народзе лічылі: «Бацька і маці ад Бога ў хаце, хто іх зневажае, дабра не знае». Гэтая ж мудрасць замацавана і ў Бібліі — старажытнай кнізе, у якой сфармуляваны этычныя прынцыпы жыцця: «Шануй бацьку свайго і маці сваю...». I яшчэ мудрыя людзі казалі: «Дзіця да маці, як краска да сонца», «Хто бацьку шануе, той і дзецям добрую долю гатуе», «Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае».
А сённяшнюю нашу сустрэчу хаделася б закончыць на паэтычнай хвалі:
Магутны Божа! Барані маіх бацькоў!
I ад хвароб, і ад нядолі беражы!
Вазьмі ў мяне маю пяшчоту і любоў —
I маім любым, дарагім дапамажы!
Ты захавай іх — кожны дзень і кожны крок,
Сваім дыханнем ратавальным абдымі!
Бацькі — святое... Блаславі іх шчодра, Бог,
Каб мы маглі шчэ адчуваць сябе дзяцьмі!
Вялікі Божа! Шчыра дзякую Табе —
За маці й бацьку — за святло вачэй маіх!