6 “А”, 20.03.2015
План-канспект урока па беларускай мове
Спасылка на падручнік https://www.aversev.by/rus/skachat/belaruskaya-mova-6
Тэма: Правапіс не (ня), ні з дзеясловамі.
Мэта: Дапамога вучням у асэнсаванні асаблівасцей правапісу часціц з дзеясловамі і замацаванні ўмення знаходзіць і аналізаваць такія спалучэнні.
Задачы:
спрыяць засваенню вучнямі правапісу не (ня), ні з дзеясловамі;
удасканальваць уменні вызначаць дзеясловы ў тэксце, адрозніваць дзеясловы, якія без не (ня) не ўжываюцца, падбіраць да дзеясловаў сінонімы ці блізкія па значэнні выразы, адэкватна ўспрымаць сэнс сказаў з супрацьпастаўленнем, адмаўленнем ці сцвярджэннем чаго-небудзь;
узбагачаць мову вучняў беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, правільна ўжываць дзеясловы з не (ня), ні ў вусным і пісьмовым маўленні;
актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў;
выхоўваць цікавасць да вуснай народнай творчасці, мастацкай творчасці.
Тып урока: камбінаваны ўрок.
Абсталяванне: падручнік па беларускай мове для вучняў 6 класа, раздатны матэрыял, мультымедыйная ўстаноўка.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Стварэнне спрыяльных псіхалагічных умоў.
-Добры дзень. Сядайце. Як ваш сённяшні настрой? (Добра!) Гэта цудоўна! Давайце адмецім адсутнічаючых? (настаўнік правярае прысутнасць вучняў). Праверце, калі ласка, каб на парце быў падручнік і сшытак.
Праверка засваення папярэдняга матэрыялу.
• Якая часціна мовы называецца дзеясловам?
• Што могуць абазначаць дзеясловы?
• Па чым змяняюцца дзеясловы? (Час, асоба, род, лік)
• Якая сінтаксічная роля ў сказе? (Выказнікам)
Арганізацыя пошукавай дзейнасці.
Работа з тэкстам па прошлай тэме
Заданне: прачытаць тэкст, выпісаць з тэксту дзеясловы, вызначыць марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю.
На двары ўчарашнія змрочныя будынкі, сад, платы стаялі аснежаныя, і ў хату ад іх лілося белае мяккае святло. Зямля, стрэхі, агарод накрыліся белым покрывам. Лёгкія пушынкі ляталі, кружыліся ў паветры і асядалі на дрэвы, на аголены куст бэзу ў нашым агародчыку пад акном. Зрабілася так лёгка і ўтульна. Хоць я і сядзеў у хаце, але ўсё гэта адчуваў, нібы хадзіў па вуліцы.
Мяне адразу пацягнула з хаты: я надта люблю гэту часіну... (I. Грамовіч)
Работа з тэкстам па сённяшняй тэме ўрока.
Зараз мы звярнем увагу на старонку 218 на практыкаванне 413. Нам трэба будзе выпісаць усе дзеясловы, якія ёсць у тэксце. (Праца каля дошкі)
Знаёмства з правілам
Добра. Звернем увагу на старонку 219. Уверсе напісана правіла. (Чытае вучань)
Адкажыце, калі ласка:
Як пішацца не з дзеясловамі?
Калі не з дзеясловамі пішацца разам?
Як пішацца ні з дзеясловам?
Замацаванне матэрыялу.
-Звернемся зноў да 218 старонкі, дзе знаходзіцца практыкаванне 414. Прачытаем верш, знойдзем дзеясловы, вызначым іх час, асобу, род і лік. (Тэкст чытае адзін вучань).
-Вельмі добра. Звярніце ўвагу на тое, як пішацца ні з дзеясловамі.
Фізкультхвілінка.
Настаўнік называе прыметнікі, а вучні іх жэстамі перадаюць. Шырокі, вузкі, высокі, нізкі, радасны, сумны. Перавесці позірк на акно, дзверы, падлогу, столь. Можна 2 разы.
Добра, сядайце.
Далейшае замацаванне матэрыялу.
У 415 практыкаванні нам трэба спісаць, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. (Вызваць трох вучняў да дошкі)
Нам трэба у практыкаванні 416 спісаць тэкст, раскрываючы дужкі, уставіць прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Першыя чатыры сказы вучань запісвае на дошцы. Астатнія выконваюць заданні ў сшытках.
Паглядзіце, як шмат народных прыказак у 417 практыкаванні. Зараз мы паспрабуем іх змяніць, устаўляючы не перад дзеясловамі, але каб не згубіўся сэнс прыказак. (два вучні каля дошкі)
Вынікі ўрока. Заданне на дом. Выстаўленне адзнак.
Дзеці, скажыце:
Як пішацца не з дзеясловамі?
Калі не з дзеясловамі пішацца разам?
Як пішацца ні з дзеясловам?
-Дзеці, звярніце ўвагу на дошку. Дома вы павінны будзеце паўтарыць параграф 55.
Дзякуй вам за добрую працу! Да пабачэння.
3