План-канспект па беларускай мове для 8 класа
Тэма: Прыдатак як разнавіднасць азначэння
Мэты:
1) Фарміраваць уяўленне пра даданыя члены сказа, пра прыдатак як разнавіднасць азначэння.
2) Выпрацоўваць уменні адрозніваць ў тэкстах азначэнне, прыдатак;
3) Выхоўваць павагу да роднага слова як своеасаблівай і адметнай моўнай з’явы і крыніцы папаўнення літаратурнай мовы.
Задачы: навучыцца бачыць прыдаткі ў сказах і вызначаць іх значэнні.
Абсталяванне: падручнік па беларускай мове для вучняў 8 класа, раздатковы матэрыял.
Тып урока: камбінаваны.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант.
Добры дзень.Сядайце. Ці ўсё у вас падрыхтавана да ўрока?Добра. Хто сёння адсутнічае?
2. Праверка дамашняга задання
Практыкаванне 134.
1. З гушчару выйшаў чалавек (які?) з кошычкам у руках. (наз., недап)
2. Яго (чыю? недап., займ)ўвагу займаў то каранасты (які? дап., прым.) дуб пры дарозе, то палянка (якая? Наз. недап) бяроз.
3. За дарогу (якую? Недап. Прысл) дамоў, за дарогу (якую?, недап., наз) да маці шчаслівейшай (якой? Дап., прым) няма дарогі.
4. Слёзы радасці (якія? Недап., наз) стаялі ў вачах дзеда (чыіх? Недап., наз).
5. Вясна вядзе на луг і нараджае жаданне гарэзліва (якое? Недап., інфін) весяліцца, бегаць і скакаць.
6. Прыглушаны (які? дап., дзеепрым.)шэпт змяніўся размовай уголас(якой? Недап, прысл) .
3. Апытванне
Давайце ўспомнім тэму папярэдняга ўрока і адкажым на пытанні, але спачатку некаторым з вам я дам карткі.
Падкрэсліце грамматычную аснову, падкрэсліце азначэнне, вызначце дапасаванае яно ці не і чым выражана ў сказе.
1. Растуць прыгожыя кусты, яны нагадваюць жывы плот. (дапасаванае, выражана прыметнікам, дапасаванае, выражана прыметнікам)
2. У дзяцінстве я вельмі любіў слухаць казкі бабулі. (недапасаванае, выражана назоўнікам)
3. Ён прыходзіў сюды ўжо ў чацвёрты раз. (дапасаванае, выражана лічэбнікам)
4. Вельмі цікавы ў гэты дзень быў шлях дадому. (недапасаванае, выражана прыслоўем)
5. Жаданне гуляць у мяне заўсёды бывае вельмі моцным. (недапасаванае, выражана інфінітывам)
6. Яго сумка надта ж цяжкая. (недапасаванае, выражана прыналежным займеннікам)
7. Такія хвалі на рацэ не абяцаюць нічога добрага. (дапасаванае, выражана паказальным займеннікам)
8. Вада ў рэчцы нібы ціха любіла адзінокія берагі. (недапасаванае, выражана назоўнікам)
9. Пераспелы яблык скаціўся невядома куды і застаўся там. (дапасаванае, выражана дзеепрыметнікам)
10. Чытанне едучы можа яшчэ больш уразіць. (недапасаванае, выражана дзеепрыслоўем)
Што такое азначэнне? (Тая часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета, яго якасць, уласцівасць і адказвае на пытанні які? чый?)
Якімі часцінамі мовы могуць выражацца дапасаваныя азначэнні? (Прыметнікамі, лічэбнікамі, займеннікамі і дзеепрыметнікамі)
Што выражаюць недапасаваныя азначэнні? (прымету не прама, непасрэдна, а праз адносіны да іншых прадметаў)
Якімі часцінамі мовы могуць выражацца недапасаваныя азначэнні? (Схематычна запісваць адказ на дошцы) (Назоўнікамі ва ўскосным склоне, інфінітывам, прыслоўем, дзеепрыслоўем, прыналежнымі займеннікамі, нескланяльнымі прыметнікамі, спалучэннем слоў)
Звярніце увагу на дошку. На дошцы напісаны сказы, знайдзіце азначэнне і падкрэсліце яго.
Звоніць аб камень (які?) сталевая дэталь магутнага (якога?) інструмента. Другую(якую?) ноч байцы не спалі. Адказы (чые?) яго заўседы былі змястоўнымію (недапас) . Сшыткі(чые?) вучняў ляжалі на стале.
Жаданне (якое?) выйсці авалодвала ім.
4. Тлумачэнне новай тэмы.
А зараз мы пачынаем вывучэнне новай тэмы.Сёння мы з вамі пазнаёмімся з ПРЫДАТКАМ. Правіла на стар. 101.
5. Замацаванне.
Разгарніце свае падручнікі на старонцы 102, вусна выканаем практыкаванне 137. Добра.
А зараз выканаем практыкаванне 138. Добра. Выканалі.
А зараз практыкаванне 139 (вусна).(Трэба падабраць да кожнага назоўніка прыдатак)
Вучань-выдатнік, юнак-спартсмен, дзяўчына-задавака, жанчына-інжынер, рабочы-беларус, завод-гігант, фабрыка “Слодыч”, аграгарадок Сеніца, веска Летнікі, часопіс “Вожык”, аповесць “Сірочы хлеб”, кінафільм “Тарас Бульба”.
Добра. Практыкаванне 141( правіла). Практыкаванне 142.( 4 сказа-пісьмова,5-7-вусна).
6. Падвядзенне вынікаў. Абагульненне.
Зараз падвядзем вынікі нашага ўрока і адкажым на пытанні.
1.Што такое прыдатак? (азначэнне, выражанае назоўнікам і дапасаванае да паяснёнага слова звычайна ў склоне)
2.Калі прыдатак пішацца праз дэфіс? (ст. 104)
3.Калі пры прыдатках дэфіс не ставіцца? (ст.104)
7. Дамашняе заданне. §23, практыкаванне 143.
3