СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока беларускай мовы па тэме Правапіс звонкіх і глухіхі, шыпячых і свісцячых зычных

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка ўрока з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Абсталяванне: телевізар для прагляду прэзентацыі, мабільны інтэрнет для выканання анлайн-тэста

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока беларускай мовы па тэме Правапіс звонкіх і глухіхі, шыпячых і свісцячых зычных»

Тэма: Правапіс звонкіх i глухіх, свісцячых i шыпячых зычных


Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока навучэнцы будуць ведаць правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных, умець карыстацца арфаграфічнымі нормамі правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных ў пісьмовым маўленні, знаходзіць і выпраўляць парушэнні арфаграфічных нормаў беларускай літаратурнай мовы.

Задачы:

Адукацыйныя: спрыяць пашырэнню ведаў навучэнцаў аб правапісе звонкіх i глухіх, свісцячых i шыпячых зычных; садзейнічаць удасканаленню навыкаў напісання звонкіх i глухіх, свісцячых i шыпячых зычных; захоўваць i ўдасканальваць арфаграфічныя нормы.

Выхаваўчыя: спрыяць выхаванню любові да радзімы; спрыяць развіццю ўважлівасці, памяці, лагічнага мыслення.

Развіццёвыя: актывізаваць навучэнцаў да самастойнай працы па аналізе моўных з’яў; вучыць правільнаму выкарыстанню тэарэтычных ведаў на практыцы.


Тып урока: урок засваення новых ведаў.


Абсталяванне: табліца “Сістэма зычных гукаў”, індывідуальныя заданні (карткі), тэставыя заданні, прэзентацыя.


Ход урока


I. Арганізацыйны этап. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

— Добры дзень. Сядайце, калі ласка. Павярніцеся адзін да аднаго, паглядзіце адзін аднаму ў вочы, усміхніцеся. Сёння ў многіх краінах свету адзначаецца Дзень ветлівых людзей, і адзін са спосабаў унесці свой уклад у стварэнне больш ветлівага грамадства – гэта ўсміхацца адзін аднаму. Усміхайцеся, бо ўсмешка з’яўляецца ўніверсальным сродкам дабрыні, яна можа падняць не толькі ваш настрой, але і акружаючых. Я жадаю вам працаваць сёння зладжана, актыўна, адкрыць для сябе нешта новае.



II. Актывізацыя раней вывучанага матэрыялу.

Слова выкладчыка. На адным з папярэдніх урокаў мы з вамі гаварылі пра сістэму галосных і зычных гукаў у беларускай мове. Сёння гэта інфармацыя нам спатрэбіцца. Давайце ўспомнім неабходны матэрыял па табліцы “Сістэма зычных гукаў у беларускай мове”, па якой мы ўжо працавалі.

Пытанні:

- На якія дзве групы можна падзяліць усе зычныя гукі? (санорныя і шумныя)

- Шумныя дзеляцца на ……(звонкія і глухія, яны ўтвараюць суадносныя пары па глухасці-звонкасці. Звонкія [б] [б’] [д] [дз] [дз’] [ж] [дж] [з] [з’] [г] [г’]. Глухія [п] [п’] [х] [x’] [т] [ч] [ц] [ц’] [ш] [с] [с’] [к] [к’] [ф] [ф’]).

- Па асаблівасцях вымаўлення сярод шумных можна выдзеліць дзве групы гукаў. Якія? (свісцячыя і шыпячыя. Свісцячыя [з] [з’] [с] [с’] [дз] [дз’] [ц] [ц’]. Шыпячыя [ж] [ш] [дж] [ч]).


III. Тэма, задачы ўрока.

Слова настаўніка. На тым уроку мы гаварылі пра вымаўленне звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных. Як вы думаеце, на якой тэме мы спынімся сёння? (правапіс).

Слайд 3.

Вучні звяртаюцца да тэмы ўрока, запісваюць у сшытак, фармулююць задачы:

Паглыблю веды... (аб правапісе зычных у беларускай мове).

Удасканалю навыкі... (напісання звонкіх i глухіх, шыпячых i свісцячых).

Змагу выканаць... (прапанаваныя заданні).

IV. Этап засваення новых ведаў i спосабаў дзейнасці

  1. Назіранне над моўным матэрыялам. Практ. 104. Дапоўніце тэкст лінгвістычнага паведамлення.

Навучэнцы дапаўняюць тэкст лінгвістычнага паведамлення; ілюструюць яго прыкладамі.

Звонкія зычныя перад глухімі і на канцы слова вымаўляюцца як глухія (загадка — [загатка], медзь — [м’эц’]). Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца як звонкія (лічба — [л’іджба]). Каб праверыць правапіс літар, што абазначаюць звонкія і глухія зычныя гукі, трэба падабраць праверачнае слова, дзе пасля зычнага знаходзіца галосны ці санорны (загадка — загадаць, медзь — мядзяны). Шыпячыя зычныя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (мыешся —[мы]йэсс’а]). Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (на печцы — [на п’эццы]). Каб праверыць npaвanic літар, што абазначаюць шыпячыя i свісцячыя зычныя гукі, трэба падабраць праверачнае слова (на печцы — на печы).

  1. Чытанне правіла стар. 62-63 (самастойна).

  2. Аналіз табліцы. Слайд 3.

Запіс слоў-выключэнняў: пяшчота, шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны (апераджальные заданне: навучэнец чытае лексічнае значэнне слоў з тлумачальнага слоўніка).

Запіс слоўнікавых слоў: экзамен, экзаменатар, экзатычны, экзотыка, рукзак, баскетбол, вакзал, айсберг, футбол, накдаўн, анекдот (выкладчык дэманструе арфаграфічны слоўнік і прводзіць прыклады яшчэ некалькіх слоў)

V. Этап замацавання тэмы на практыцы. Выкананне заданняў.

1) Запіс сказа пад дыктоўку (Пісьмова, калектыўна, 1 навучэнец на дошцы).

Знайсці словы на правапіс звонкіх і глухіх зычных і падкрэсліць арфаграму.

Чалавеку, які ўлюбёны ў свой край, дорага ўсё: свіст тоненькай травінкі над схаваным між купін птушыным гняздом, ласіны след на заснежанай лясной дарожцы, усплеск рыб на вадзе сцішанага возера.

Адказ: над, між, след, дарожцы, рыб, год, назад, выпадкі, лётчыкаў.

2). Практ. 106. (Пісьмова, па варыянтах, на дошцы 2 навучэнцы)

Навучэнцы запісваюць словы, выбіраючы з дужак патрэбную літару. Праверка.

Слайд 4.

Адказ: Доказ, магчымасць, абед, на кветачцы, стог, дужкі, газетчык, з’езд, у бочцы, барацьба, перавозчык, // лічба, на падушцы, носьбіт, выгляд, у спрэчцы, самалюбства, рынг, прабачце, цяжкасць, касьба, возьмешся.

2а) Індывідуальнае заданне. Практ. 107. 1 навучэнец у час, як усе выконваюць практ 106.

Навучэнец чытае тэкст; выпісвае з тэксту словы з арфаграмамі — звонкімі i глухімі зычнымі. Праверка.

Адказ: Прадстаўнікі, шлюб, продкаў, цяжка, адчуваюць, асяродка, магчымасць, народ.

2б) Індывідуальнае заданне. На картцы, на дошцы. 1 навучэнец у час, як усе выконваюць практ 106. Уставіць прапушчаныя літары, падабраць праверачныя словы.

Адказ; Адправіўся поезд – паязды, аплаціць праезд – праездзіць, ідзе дождж – дажджы, чалавечы мозг – мазгі, хуткі ад’езд – ад’ездзіў, лязг ланцугоў – лязгаць, ляск пугі – ляскаць.

3) «Перакладчыкі». Практ. 108. Па аднаму на дошцы.

Навучэнцы запісваюць словазлучэнні па-беларуску.

Адказ: На тонкай нітачцы, купаешся ў рэчцы, намажце на хлеб, на драўлянай палічцы, вышыўка на навалачцы, карыстаешся фламастарамі, весці на вяровачцы, трымаешся за парэнчы, у новай спаднічцы, // дзяжурыць на вышцы, дзякаваць дачцэ, памножыць на сем, пламбір на палачцы, клапаціцца пра кошку, пісаць пры свечцы, малюнак на брошцы, спяшацца на сустрэчу.

VI. Этап кантролю ведаў

Анлайн-тэст “Правапіс звонкіх i глухіх, свісцячых i шыпячых зычных”

Слайд 5.

А1. Адзначце словы, у якіх трэба пісаць літару з:

1) рэ..чык;

2) но..ьбіт;

3) паў..ці;

4) ка..ьба;

5) калы..ка.

А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара д:

1) зага..ка;

2) гла..кі;

3) у кле..цы;

4) ма..чына;

5) газе..чык.

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ш:

1) пя..чаны;

2) ганары..ся;

3) пя..чотны;

4) сы..чык;

5) перапі..чык.

А4. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) дзежка;

2) крохкі;

3) вырубка;

4) лець;

5) счасце.

А5. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай (правільна): расчоска, пяшчота, прозьба, бегчы, дзядзька.

Слайд 6.

Адказы: А1. 1, 3. А2. 1, 2. А3. 2, 3, 4. А4. 1, 2, 3. А5. Просьба (просьба).

VII. Падвядзенне вынікаў, каменціраванне адзнак

Слайд 7.

Пытанні:

  • Што такое аглушэнне? (Аглушэнне – вымаўленне звонкіх перад глухімі як глухія).

  • Як вымаўляюцца глухія перад звонкімі? (Як звонкія).

  • Назавіце спосаб праверкі правільнасці перадачы на пісьме звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных. (Падбор праверачнага слова).

Адзнакі: 1 навучэнец за практ. 105, 2 навучэнцы за практ. 106, 2 навучэнцы за індыв. заданні.

VIII. Дамашняе заданне.

Слайд 8.

§ 12. Практ. 109.

IX. Рэфлексія «Зярняткі яблыні».

Слайд 8.

Тое, што я хацела вам даць на ўроку, падобна да цудоўнай яблыні, якая таемна шапаціць лісцем у спякоту. Тое, што я пры гэтым ведаю, усяго толькі галінка ад яблыні. Тое, што я паспела вам сказаць, усяго толькі яблык ад гэтай галінкі. Тое, што засталося ў вас, усяго толькі зярняткі. Але і з гэтых зярнятак вырасце цудоўная яблыня, якая будзе шапацець лісцем у спякоту.

Якія зярняткі сёння засталіся ў вас? Што вы асабіста для сябе ўзялі з сённяшняга ўрока?