Дз УА “Вучэбна – педагагічны комплекс
яслі сад – сярэдняя школа №24 г. Барысава”
План – канспект вуроку
па літаратурнаму чытанню ў 4 “В” класе
Настаўнік:
Стахоўская А. А.
Барысаў
2016 г.
Тэма: Алена Васілевіч “Пажар”
Мэта: 1) Пазнаёміць вучняў з апавяданнем Алены Васілевіч “Пажар”. Удасканальваць навык арфаэпічнага правільнага, свядомага чытання.
2) Развіваць уменне чытаць выразна, вызначаць галоўную думку твора, аналізаваць і параўноўваць літаратурныя творы. Спрыяць узбагачэнню слоўнікавага запасу.
3) Сядзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да прыроды, адзін да аднаго, а таксама папярэджванню ўзнікнення пажараў у лесе.
Абсталяванне: партрэт Алены Васілевіч, выстава кніжак, малюнкі да апавядання “Пажар” А. Васілевіч, музычны інструмент (цымбалы), сшыткі па літаратурным чытанні, крыжаванка.
Ход урока.
Арганізацыйны момант
(Гучаць цымбалы)
Добры дзень дзеці!
Як вы напэўна здагадаліся, сёння вы трапілі ў краіну цудаў, на ўрок нашай роднай мовы.
А якая мова ў нас родная?
Чаму?
Сапраўды гэта так. І пачать наш урок я хацела б словамі з верша Я. Купалы:
“Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цепленькім, зеленню вабна
Абдаравала зямельку вясна”…..
(Так як мы пачалі вывучаць новы раздзел у нашым падручніку “Вясна, вясна! Усе ёй рады.)
“Болей не мерзне душа ні адна”?
“Абдаравала зямельку вясна..”?
ІІ. Гукавая размінка
Як вакол прыгожа! (Ціха)
Як вакол прыгожа! (Мацней)
Як вакол прыгожа!!! (Моцна)
Сапраўды, вясной наўкол усе ажывае, становіцца зялёным і рознакаляровым.
(Гучаць цымбалы)
ІІІ. Праверка дамашняга задання папамятцы.
(Выразнае чытанне верша “Міхалкавы запісы пра вятры” М. Лужаніна)
Памятка (на дошцы)
Чытай выразна.
Звяртай увагу на знакі прыпынку.
Правільна вытрымлівай паўзы.
Правільна ставіў лагічныя націскі.
Не было памылак у словах.
Аб чым гаворыцца ў гэтым вершы?
Чым яны (вятры) падабаюцца паэту?
Чаму навучыў вас гэты верш?
(Быць працавітымі, сумле6ннымі, стараннымі людзьмі)
ІV. Увадзіны ў тэму ўрока.
а) (Гутарка па выставе кніжак)
Давайце паглядзім,якія кніжкі я прапаную вашай увазе. Хто з імі ўжо можа быў знаёмы? (“Браты-артысты” – апявяданне)
А ці ведаеце вы, хто напісаў усе гэтыя кніжкі?
б) Знаемства з біяграфіяй Алёны Васілевіч
(Знаёмяць Ангеліна Паздеева і Марыя Жогаль)
V. Знаёмства з тэмай урока
(Чытаем запіс на дошцы)
VI. Рухавая фізхвілінка
(Пад музыку цымбал)
“Раз – два – тры – мы сябры.
Чатыры – пяць – ідзем гуляць.
Шэсць – сем – восем – ваду носім.
Девяць – дзесяць – цеста месім.
Каравай на славу ўдаўся.
Надакучыла стаяць – мы бяжым ужо гуляць.”
VII. Праца па тэме ўрока
а) Чытанне апавядання “Пажар” настаўнікам і добрачытаючымі вучнямі (Татарэвіч Дзіяна, Задруцкі Аляксей, Жогаль Марыя).
б) Пытанні па першаснаму ўстрыманню
Ці спадабаўся вам гэты твор?
Чым?
На што вы звярнулі ўвагу?
Што найбольш вам спадабалася?
в) Слоўнікавая праца
(На дошцы запісаны словы, пасля іх тлумачэння настаўнікам, вучні запісываюць іх у слоўнікі).
Клопат – Забота Кішэня – Карман
Запалкі – Спички Вяндліна – Ветчина
Упарціцца – Упрямится Захліпнецца – Захлебнётся
Сыпане – Сыпанёт Махры – Бахрама
Ламачча – Валежник, хворост.
г) Чытанне аппявядання “Пажар” – “ланцужкай”.
д) Адказы на пытанні па зместу
Якое было свята?
Каліяно святкуецца?
Што вы ведаеце пра яго?
Куды ранкам адправіліся дзеці?
Для чаго?
Што яны зрабілі?
Ці добра гэта?
Чым магло ўсё скончыцца?
Якія правіла бяспекі з агнём вы ведаеце?
Расскажыце, як трэба паводзіць сябе ў лесе?
е) Зрокавая фізкультмінутка
ё) Выбарачнае чытанне
1) Па загаду настаўніка
Куды адправіліся дзеці?
Як агонь набірае моц?
Яквогнішча пераходзіць у пажар?
Тое месца, дзе паказана, як небяспечна гуляць з агнём.
Хто паспеў дзецям на дапамогу?
Адшукайце дзеясловы, якія паказваюць як нараджаецца агонь.
(Запіс іх у літаратурныя сшыткі: уступае, упарціца, глытне, захліпнецца, павесялее, затрашчыць, сыпане, хапаецца)
(Якасці жывой істоты, або чалавека)
(Абхапіў, страсяне – страсяне, ні на што не зважае)
2) Выбарачнае чытанне па малюнках
(На дошцы: малюнкі. Да іх трэба падабраць патрэбны ўрывак і прачытаць).
3) Выбарачнае чытанне пад музыку
(Цымбалы. Спачатку гучыць
вясёлая музыка (Свята “Вялікдзень”)
крыху грамчэйшая музыка (Узнікненне агню)
надта громкая (Паніка, пажар)
зноў вясёлая (Выратаванне лесу ад пажару)
Чаму ў людзей: дарослых і малых пасля тушэння пажару, застаецца сумны настрой?
Што карыстнага для сябе вы ўзялі з гэтага апавядання?
VIII. Чытанне па ралях урыўка па радах “Тушэнне пажара дзяцьмі”
(Ролі: аўтар, дзеці, дарослыя)
Чый рад лепей прачытаў?
Чаму?
ІХ. Слоўнае маляванне
Х. Абагульненне па тэме (Крыжаванка)
а) - Калі мы разгадаем крыжаванку, то зможам прачытаць нейкае слова, што мы атрымалі за ўрок.
| | | | | 1 | М | А | Н | Я | | |
| 2 | С | В | Я | Т | А | | | | | |
| 3 | З | А | П | А | Л | К | І | | | |
| | | | 4 | П | А | Л | Я | Н | К | А |
| | 5 | К | Р | А | Й | | | | | |
| 6 | Н | А | С | І | Ц | Ь | | | | |
| 7 | Ж | А | Р | Т | Ы | | | | | |
Як звалі дзяўчынку, якая ўсіх паклікала пайсці ў лес? (Маня)
Дапоўні сказ “Было вялікоднае ……. свята.
Грышка, як адзіны мужчына бярэ клопат пра агонь на сябе, і таму ён бяжыць па …. запалкі.
Дзе дзеці расклалі цяпло? (Палянка)
Дапоўні сказ “Агонь шалее, кідаецца з краю на …. край
Дапоўні сказ “Давайце ваду хутчэй …. насіць
Дапоўні сказ “Дзеці бачаць, што агонь пакідае … жарты
Якое слова атрамалася? (МАЛАЙЦЫ)
Так і ёсць, вы сапраўдныя малайцы. Шмат працавалі, многаму навучыліся.
Што карыстнага для сябе вы ўзналі з гэтага ўрока?
б) Прыказкі, прымаўкі
“З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.”
“Шчыраму сэрдцу і чужая болька баліць.”
“Гадоў мала пражыў, але гора многа перажыў” і т.д.
(Запісанына дошцы. Вучні пасля іх тлумачэння запісываюць іх у літаратурныя сшыткі).
ХІ. Рэфлексія
(Запіс на дошцы)
| Усё зразумела | Узнікла пытанне | Магу дапамагчы |
| + + + | + ? + + | + + + |
ХІІ. Дамашняе заданне
Старонкі 77-80 – перачытаць твор; старонкі 79-80 – па ралях; знайсці і запісаць у літаратурнам сшыткі прыказкі і прымаўкі, падыходзячыя да твора “Пажар” Алены Васілевіч.
ХІІІ. Гучаць цымбалы
Азараз, каб у вас застаўся такі же добры настрой, які быў на ўроку, паслухайце яшчэ адну беларускую мелодыю.