СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-конспект урока информатики. Анимация движения. Движение нескольких объектов

Категория: Информатика

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-конспект+презентация пишите на адрес [email protected] вышлю презентацию....

Просмотр содержимого документа
«План-конспект урока информатики. Анимация движения. Движение нескольких объектов»


ІНФАРМАТЫКА, 9 клас дзяўчынкі 02.03.2017


Тэма: Анімацыя руху. Рух некалькіх аб’ектаў


Мэты занятка:

пазнаёміць са стварэннем анімацыі руху некалькіх аб’ектаў;

фарміраваць уменні ствараць анімацыю руху некалькіх аб'ектаў;

развіваць пазнавальную цікавасць, лагічнае і алгарытмічнае мысленне, самаацэнку, навыкі самакантролю.


Від урока: урок «адкрыцця» новых ведаў і адпрацоўкі ўменняў.


Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: франтальная,

індывідуальная.

Міжпрадметный сувязі: выяўленчае мастацтва, матэматыка, чарчэнне.


Тып уроку: камбінаваны.


Месца ўрока ў вывучаемай тэме: сёмы ўрок у вывучаемай тэме.


Метады навучання: тлумачальна-ілюстрацыйны (гутарка, дэманстрацыя,

практычная работа);

рэпрадуктыўны (алгарытм стварэння анімацыі руху).


Матэрыяльна-тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне: камп’ютарны клас, мультымедыйная ўстаноўка, інтэрактыўная дошка, праграмы PowerPoint, Word, easyQuizzy-2.0, LearningApps.org, сайт “Навучальныя тэсты”, праграма Macromedia Flash 8 Pro.


Метадычнае забеспячэнне ўрока: Вучэбны дапаможнік для 9 класа, 2009. Старонка 102 – 114, практыкаванне (а) да §16, 17 у сшытку, файл-загатоўка “Анімацыя руху”, рабочыя лісты, карткі.


Матывацыя: Работа ў праграме Macromedia Flash 8 выкліча ў навучэнцаў жывую цікавасць да прадмета, дазволіць развіваць індывідуальныя здольнасці кожнага, выхаваць іх пазнавальную актыўнасць.


План урока

1. Арг. момант. (1 хвіліна)

2. Актуалізацыя апорных ведаў. (6 хвіліны)

3. Тлумачэнне новага матэрыялу. (8 хвілін)

4. Замацаванне. Практычная работа. (25 хвілін)

5. Вынікі ўрока. (3 хвіліны)

6. Дамашняе заданне. (2 хвілін).















ХОД УРОКА


І. Уводна-матывацыйны этап.

Добры дзень! Вельмі рады вас бачыць! Хто ў нас сёння адсутнічае?

Сёння мы з вамі працягваем вывучэнне разделу “АСНОВЫ АНІМАЦЫІ”.

Тэма нашага ўрока “Анімацыя руху. Рух некалькіх аб’ектаў”.

На мінулых занятках мы вывучалі вельмі цікавыя тэмы раздела "Асновы анімацыі". Давайце ўспомнім, пра што ж мы гаварылі. Я прапаную тром вучаніцам выканаць тэст на камп’ютарах (Мухарэўская Ганна, Ломпік Карына, Календа Алеся), а з астатнімі мы успомнім пройдзены матэрыял у выглядзе гульні “Імгненне поспеху”. Ўмовы гульні такія як гульні "Марскі бой".


І І . Актуалізацыя і фіксацыя цяжкасцяў у дзейнасці.

А-1 Пераход хода

А-2 Што такое анімацыя – (ад лац. animare — ажывіць) — імітацыя руху або змянення формы статычных аб’ектаў.

А-3 Паняцце кадры — гэта нарысаваныя або сфатаграфаваныя відарысы паслядоўных фаз руху аб’ектаў або іх частак.

А-4 Пераход хода

А-5 Якая павінна быць частата змены кадраў, зыходзячы з асаблівасцей чалавечага ўспрымання? – павінна быць не меншай за 12-16 кадраў у секунду. У кіно выкарыстоўваецца частата 24 кадры ў секунду, у тэлебачанні — 25 або 30 кадраў у секунду.

В-1 Пераход хода

В-2 Назавіце асноўныя віды камп’ютарнай анімацыі: пакадравая анімацыя і аўтаматычная (руху і формы).

Пакадравая анімацыя (мультыплікацыя) заключаецца ў прарысоўцы ўсіх фаз руху. Усе кадры пры гэтым з’яўляюцца ключавымі.

Аўтаматычная анімацыя заключаецца ў рысаванні ключавых кадраў, якія адпавядаюць асноўным фазам або этапам руху, і наступным аўтазапаўненні прамежкавых кадраў.



В-3 Які кадр называюць ключавым? – апорны кадр называецца ключавым. (гэта кадры, якія не змяняюцца пры праглядзе фільма, а выкарыстоўваюцца ў якасці апорных для генерацыі прамежкавых кадраў).

В-4 Пераход хода

В -5 Што ляжыць у аснове любой анімацыі? – фіксацыя фаз руху аб’ектаў, вызначэнне ў кожны момант часу іх месцазнаходжання, формы, памеру і іншых уласцівасцей, напрыклад колеру.

Гэту аперацыю называюць фазоўкай або таймінгам.

С-1 Што такое трансфармацыя? – пераўтварэнне аб’екта, змяняючы яго ўласцівасці (напрыклад, форму, памер, месцазнаходжанне, колер, празрыстасць).

С-2 Пераход хода

С-3 З якой мэтай выкарыстоўваюцца слаі? – слаі найважнейшы элемент анімацыі. Яны забяспечваюць незалежныя рухі і пераўтварэнні некалькіх аб’ектаў. Акрамя гэтага, слаі выкарыстоўваюцца для размяшчэння траекторый руху, гукаў, відэафрагментаў і г.д.

С-4 Пераход хода

С-5 Пераход хода

D- 1 Якое прызначэнне бібліятэкі аб’ектаў? – для захоўвання аб’ектаў шматразовага выкарыстання.

D-2 Пераход хода

D-3 Пераход хода

D-4 Што называюць сімвалам? – у тэрміналогіі Flash сімвалам называюць бібліятэчны ўзор.

D-5 Пераход хода

E-1 Які асноўны інструмент пры рабоце з анімацыяй? — шкала часу.









Е-2 Пераход хода

Е-3 (Апошняе пытанне). Што адлюстроўвае шкала часу? – на ёй адлюстроўваецца інфармацыя аб слаях і кадрах: тыпы кадраў, іх змесціва, наяўнасць гукаў і дзеянняў . Ячэйкі сеткі на шкале часу адпавядаюць кадрам. Вылучаны чырвоным колерам паказальнік (або маркёр кадра) пазначае кадр, змесціва якога адлюстроўваецца ў рабочай вобласці. (Шамрэй Наташа).

Мы паўтарылі веды, якія нам спатрэбяцца для далейшай работы ў рэдактары Flash.


І І І . Вывучэнне новага матэрыялу.

Як я сказаў вышэй у нас тэма “Анімацыя руху. Рух некалькіх аб’ектаў”.

Давайце разам паспрабуев вызначыць мэты ўрока:

пазнаёміць са стварэннем анімацыі руху некалькіх аб’ектаў;

фарміраваць уменне прымяняць атрыманыя веды пры стварэнні анімацыі руху ў рэдактары Flash;

развіваць пазнавальную цікавасць, лагічнае і алгарытмічнае мысленне, самаацэнку, навыкі самакантролю



Рух - гэта жыццё, а можа быць, яшчэ і мастацтва. І гэта ўсё аб анімацыі. Невыпадкова гаворка зайшла аб анімацыі як аб злучэнні руху і жыцця. Бо гэтае слова лацінскага паходжання, літаральна азначае “ажыўленне, натхненне”.

FLASH АНІМАЦЫЯ, З ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ СТВАРЭННЯ ДЗЕЛІЦЦА НА:

Пакадравую анімацыю (мультыплікацыю) – якая рэалізуецца паслядоўнасцю ключавых кадраў, кожны з якіх змяшчае новы або зменены ўручную відарыс (фазу анімацыі).

Трансфармацыйную (аўтаматычную) анімацыю – якая ажыццяўляецца шляхам аўтаматычнай генерацыі прамежкавых кадраў (аўтазапаўнення).

Пры гэтым ключавымі з’яўляюцца толькі першы і апошні кадры, якія змяшчаюць пачатковую і канечную фазы анімацыі.

Анімацыя на аснове сцэнарыяў – апісанне аб'ектаў на мове ActionScript.

Сёння мы разгледзім больш дасканала аўтаматычную анімацыю, анімацыю руху. На прошлым занятку мы навучыліся працаваць са слаямі. Даведаліся, што

анімацыя руху прымяняецца толькі для экземпляраў бібліятэчных узораў (сімвалаў) або згрупаваных аб’ектаў. Навучыліся вылічваць неабходную колькасць кадраў памнажэннем частаты кадраў f на працягласць

анімацыі t у секундах: N = f * t.

Стварэнне аднаэтапнай анімацыі руху


1. Нарысаваць або імпартаваць відарыс.

2. Ператварыць яго ў сімвал ( змясціць у бібліятэку), націснуўшы F8.

3. Стаць у апошні кадр слоя і ператварыць яго ў ключавы, націснуць F6.

4. Расставіць аб'екты па месцах (або трансфармаваць) у першым і апошнім кадры.

5. Стаць у прамежкавы кадр слоя з рухомымі аб'ектамі.

6. На панэлі ўласцівасці выбраць Tween – Дижение.

7. Пратэставаць анімацыю.


Такім чынам, анімацыя руху – від анімацыі, у якім ствараюцца два ключавых кадра, а прамежкавыя генеруюцца дзякуючы інструменту (Tween – Движение).

На сёняшнім уроку мы будзем ствараць анімацыю руху ад аб’екта да аб’екта і анімацыю руху некалькіх аб’ектаў.

Этапы анімацыя руху некалькіх аб’ектаў ствараецца ў некалькі этапаў:

I. Расстаноўка дэкарацый, г. зн. размяшчэнне на асобных слаях аб’ектаў, якія павінны рухацца незалежна.

II. Стварэнне сцэнарыя, г. зн. вылучэнне інтэрвалаў (этапаў) руху ўсіх аб’ектаў і ўдакладненне ўласцівасцей гэтых аб’ектаў у пачатку і ў канцы кожнага інтэрвала.

III. Рэалізацыя сцэнарыя, г. зн. расстаноўка ключавых кадраў, заданне параметраў аб’ектаў у гэтых кадрах, генерацыя прамежкавых кадраў на

кожным з вылучаных інтэрвалаў.

Пытанні?????


ІV. Першаснае замацаванне з прагаварваннем.

Давайце падвядзем прамежкавы вынік. Тры вучаніцы пайдуць да камп’ютара і ў праграме LearningApps.org – выканаюць заданне, астатнім я задам некалькі пытанняў па вывучанаму матэрыялу.

1. Якую анімацыю называюць анімацыяй руху? Анімацыя руху – від анімацыі, у якім ствараюцца два ключавых кадры, а прамежкавыя генеруюцца дзякуючы інструменту (Tween – Движение).

2. Як ажыццяўляецца аўтазапаўненне прамежкавых кадраў? Для гэтага вылучым першы або любы прамежкавы кадр гэтага слоя (напрыклад, кадр 7). Пры дапамозе меню Вставка → Создать анимацию движения (Insert → Create Motion Tween), правай кнопкі мышы або панелі Свойства згенерыруем прамежкавыя кадры. Бэзавая афарбоўка і стрэлка ад 1-га кадра да 12-га паказвае, што прамежкавыя кадры згенерыраваны. (Пры памылцы стрэлка рысуецца пункцірам.)

3. Па якой формуле разлічваюць колькасць кадраў для зададзенай працягласці анімацыі? Неабходная колькасць кадраў вылічваецца памнажэннем частаты кадраў f на працягласць анімацыі t у секундах:

N = ƒ·t ƒ- флорын

4. Якія этапы анімацыя руху некалькіх аб’ектаў вы вывучылі?

I. Расстаноўка дэкарацый.

II. Стварэнне сцэнарыя.

III. Рэалізацыя сцэнарыя.


VI. Практычная работа. Арганізацыя рабочых месцаў

Скажы мне, і я забуду.

Пакажы мне, і я запомню.

Дазволь мне зрабіць самаму,

і гэта стане маім назаўсёды.

                                 Сказаў старажытны Кітайскі філосаф         Канфуцый

Зараз прапаную вам выканаць практычную работу па замацаванні вывучанага матэрыялу.

Умяне ёсць тры віды заданняў:

Першы від – дастаткова складаны, для тых хто ўпэўнены ў сваіх сілах і не баіцца цяжкасцей. Калі ласка падыміце рукі.

(Шамрэй Наталля, Якімец Вераніка);

Другі від – гэта заданне менш складанае, але яго выкананне патрабуе пэўных ведаў матэрыяла. Калі ласка падыміце рукі.

(Раманчук Дзіяна, Кібок Карына);

Трэці від – боль просты, але таксама патрабуе уважлівасці і ўменняў працы у рэдактары Flash. Калі ласка падыміце рукі.

(Ломпік Карына, Мухарэўская Ганна, Календа Алеся).

Зараз кожны атрымае рабочы ліст у адпаведнасці свайго нумара з заданнем, вам трэба па лакальнай сетцы з камп’ютара №2 спампаваць заданне сваёй групы на Рабочы стол, а потым вярнуть гатовую анімацыю пад сваім прозвішчам назад. Пытанні ёсць.


VІІ. Фізкультхвілінка для вачэй. ( прыкладна на 25 хвіліне)


Комплекс практыкаванняў гімнастыкі для вачэй.


1. Хутка памаргайце, закрыйце вочы і пасядзіце спакойна, павольна лічачы да 5.

2. Моцна заплюшчыце вочы (палічыце да 3), адкрыйце вочы і (палічыце да 5).

4. Прарабіце 3-4 кругавых руху вачыма ў правы бок, столькі ж у левы бок.

5. Намалюйце вачыма “Ляжачую васьмёрку”.

Адпачылі, працуем далей.


Перад падвядзеннем вынікаў пратэставаць работы вучняў, прапанаваўшы ім знайсці памылкі ў работах і аднакласнікаў.


VIIІ. Падвядзенне вынікаў, абагульненне і сістэматызацыя ведаў з

выстаўленнем адзнак.

Давайце звернемся да пастаўленых намі мэт, чы дасягнулі мы іх.

пазнаёміць са стварэннем анімацыі руху некалькіх аб’ектаў;

сфарміраваць уменне прымяняць атрыманыя веды пры стварэнні анімацыі руху ў рэдактары Flash (Шамрэй-мы самі стварылі анімацыю руху, выкарыстоўвалі сімвалы, слаі, трансфармацыю).


Наш ўрок падыходзіць да завяршэння. Давайце падвядзём вынікі.

Ацэнкі за ўрок наступныя. . . каментарый


Ці згодныя вы са словамі вялікага Канфуцыя? (растлумачыць)

IХ. Інфармацыя пра дамашняе заданне.


§16,17 старонка 102 – 114, распрацаваць у сшыткі эскіз з графічных прымітываў для яго аніміравання на наступным занятку.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!