Пластычнасць і дыпламатычнасць у метадычнай рабоце
Метадычная работа - адзін з прыярытэтных напрамкаў у развіцці школы новага ўзроўню. У жаданні рухаць ідэі наперад пэўная роля адведзена метадычным аб'яднанням. Вялікі ўплыў на прафесійнае майстэрства настаўніка аказвае дзейнасць раённых МА. Таму галоўная мэта нашага МА творчай группы настаўнікаў хіміі сярэдніх і базавых школ Навагрудскага раёна заключаецца ва ўдасканаленні прафесійнага майстэрства настаўнікаў хіміі; узбагачэнні і выкарыстанні новых педагагічных тэхналогій, формы, метады навучання і выхавання з ажыццяўленнем дыферэнцыраванага падыходу да навучэнцаў ва ўмовах профільнага навучання. Арганізавана работы па вывучэнню новых адукацыйных праграм, варыянтаў, навучальных планаў, змяненняў у дзяржаўных стандартах, павышэнне ўзроўню тэарэтычнай (прадметнай) псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі настаўнікаў; вывучэнню нарматыўных дакументаў і аказанне навукова-метадычнай дапамогі настаўнікам на дыягнастычнай індывідуальнай і дыферэнцыруемых аснове, а так сама у арганізацыі самаадукацыі і павышэння агульнай педагагічнай культуры.
Найбольш эфектыўныя формы метадычнай работы нашага аб’яднання – семінар-практыкум, круглы стол, творчы дыялог, трэнінг, адкрыты факультатыўны занятак. Актыўныя і інтэрактыўныя формы метадычнай работы, на думку педагогаў нашага раёна, стымулююць пошук, творчую, даследчую дзейнасць, прадугледжваюць стварэнне новага адукацыйнага прадукту дзякуючы ўзаемадзеянню далучаных да адукацыйнага працэсу суб’ектаў і арыентаваны на зону бліжэйшага развіцця.
Тэарэтычныя семінары, накіраваныя на вырашэнне выяўленных праблем, дазваляюць павысіць тэарэтычны ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка. На працягу гэтага навучальнага года для педагогаў раёна былі праведзены тры паседжанні МА па вывучэнню прыёмаў дыферэнцыраванага навучання вучняў ва ўмовах пераходу на профільнае навучанне і праектаванне навучальнага занятку па хіміі на аснове праекцыйна-арыентаванага падыходу.
Хачацца спыніцца на апошнім занятку ў Любчанскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, якое праводзілася ў форме круглага стала і складалася з навукова-метадычнага і вучэбна-метадычнага блокаў. Навукова-метадычны блок уключаў такія пытанні, як фарміраванне прадметных і ключавых кампетэнцый вучняў сродкамі вучэбнага прадмета "Хіміі", кампетэнтнасны падыход у навучанні. Пад увагу браліся не засваенне вучнем асобных адзін ад аднаго ведаў і ўменняў, а авалоданне імі ў комплексе.
У вучэбна-метадычны блок былі ўключаны дзейнасць творчых настаўнікаў па вызначэнні практыка-арыентаванага падыходу да навучання хіміі як умова фарміравання прафесійнай накіраванасці асобы навучэнцаў. Дзе адукацыйны працэс павінен будавацца на аснове асваення спосабаў дзейнасці вучняў, іх прафесійнага самавызначэння, на фарміраванні ў іх пазнавальных і стваральных здольнасцей, неабходных для паспяховай сацыялізацыі ў грамадстве і актыўнай адаптацыі на рынку працы.
Ярмац Ніна Іванаўна правяла выдатны інтэрактыўны майстар-клас для педагогаў Навагрудскага раёна. Вучэбны занятак з выкарыстаннем інавацыйных педагагічных тэхналогій і сучасных тэхналагічных сродкаў навучання па тэме “Кіслоты”. Поспех прафесійнай арыентацыі навучэнцаў на гэтым уроку шмат у чым залежаў ад умення настаўніка звязаць праграмны матэрыял з жыццём, сфарміраваць станоўчыя адносіны іх да працы. Шлях да выбару прафесіі праходзіў праз развіццё ў вучняў цікавасці да хіміі і-гэта было займальнае яркае выкладанне.
Затым адміністрацыя школы запрасіла нас на экскурсію ў музей. Асабліва ўразіла экспазіцыя, якая нагадвала сялянскую хату сярэдзіны мінулага стагоддзя. Сярод экспанатаў – прадметы хатняга ўжытку, прыгожая калекцыя вырабаў ткацтва і вышыўкі, ёсць і рэчы, зробленыя з лазы, дрэва, металічныя, а таксама куфар, калыска і ткацкі станок. Настаўнікі раёна былі вельмі ўражаны і я ўпэнена, што не матэрыяльны дабрабыт робіць чалавека шчаслівым, а духоўная напоўненасць, мудрасць і талент продкаў, з якімі і дазваляе пазнаёміцца экскурсія па школьным музеі.
Мяняючы формы працы з педагогамі раёна па хіміі я імкнуся далучыць іх да актыўнай і рознабаковай дзейнасці, дзе можна сябе добра праявіць: работа з высокаматываванымі вучнямі, удзел у канферэнцыях і конкурсах. Гэта прыносіць станоўчыя вынікі. Вучні і настаўнікі Навагрудскага раёна становяцца пераможцамі і прызёрамі міжнародных, рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў.
У сучасных умовах я павінна валодаць добрай інтуіцыяй, быць дыпламатычнай, умець весці дыскусію, павышаць педагагічнае майстэрства і падштурхоўваць педагогаў да самаадукацыі.
Таццяна Дамуць,
кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў хіміі
Навагрудскага раёна
Адрас: 231425
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г\п Любча, вул. Леніна, д.3.
Пашпарт: КН 2231959 выдадзены 29.12.2012 Навагрудскі РАУС Гродзенскай вобласці ідэнтыфікацыйны нумар 4100672С007РВ9