СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Праект. Мая сям'я.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Дадзены праект дапаможа другакласнікам не толькі больш даведацца аб  сямейных каштоўнасцях, звычаях і традыцыях, але і будзе спрыяць фарміраванню грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў.

Просмотр содержимого документа
«Праект. Мая сям'я.»













Праект:

Мая сям’я”















































АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА:

Для кожнага чалавека чалавека сям’я мае вялікае значэнне.

, Менавіта ў ёй нас заўсёды змогуць падтрымаць у цяжкія мінуты,

шчыра парадавацца нашым поспехам і перамогам. Аднак патрэбна канстатаваць той факт, што веды нашых вучняў аб сям’і заключаюцца

толькі ў тым, як завуць маму і тату, бабулю і дзядулю. Многія дзеці без цяжкасцей называюць прафесіі іх бацькоў.

Дадзены праект дапаможа другакласнікам не толькі больш даведацца аб сямейных каштоўнасцях, звычаях і традыцыях, але і будзе спрыяць фарміраванню грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў.



































ШТО МЫ ВЕДАЕМ ПРА СЯМ’Ю ?

Дар’я: “У сям’і ўсе любяць адзін аднаго”

Ульяна: “У сям’і ўсе дапамагаюць адзін аднаму”.

Сяргей: “Я люблю сваю сям’ю і мяне таксама ўсе любяць”.

Мікіта: “Мой самы мой любімы чалавек – гэта мой брат”.

Арцём: “Я заўсёды дапамагаю сваёй маме”.

Ілья: “Я люблю, калі наша сям’я збіраецца разам”.

Данііл: “У сям’і трэба паважаць усіх””.

Даніла: “Я люблю сваю бабулю”.

Станіслаў: “Мая сям’я – гэта я, мама, тата і Марат”.





































ШТО МЫ ХОЧАМ

ДАВЕДАЦЦА ПРА СЯМ’Ю ?

Дар’я: “Я хачу даведацца пра сваіх продкаў”.

Ульяна: “Якія святы адзначаюць розныя сем’і”.

Сяргей: “Хто ў сям’і самы галоўны”.

Мікіта: “Якія традыцыі бываюць ў сем’ях”.

Даніла: “Я хачу даведацца пра сваю прабабулю і прадзядулю”.

Станіслаў: “Чым займаліся мае продкі”.






































МЭТА ПРАЕКТА:

пашырэнне і паглыбленне ведаў навучэнцаў

пра сям’ю, сямейныя каштоўнасці і традыцыі.

ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА:

сістэматызаваць раней набытыя веды навучэнцаў пра сям’ю;

пазнаёміць з сямейнымі каштоўнасцямі, традыцыямі;

садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі ў адносінах да сваёй сям’і; развіццю пазнавальнай актыўнасці;

стварыць умовы для выхавання пачуцця гонару за сваю сям’ю; абудзіць жаданне зрабіць нешта карыснае для яе.


































Тып праекта:

  • паводле дамінантнага віду дзейнасці:

  пазнавальна-творчы;

  • па форме арганізацыі: франтальны (калектыўны);

  • па шырыні ахопу зместу: міжпрадметны;

  • па часе: сярэдняй працягласці;

  • па рэжыме працы: урокі, пазаўрочны час;

  • па складзе ўдзельнікаў: навучэнцы, педагог, бацькі.

Метады і формы працы: прымяненне дыягнастычных методык, ролевае прайграванне, гутаркі, пасяджэнні сямейнага клуба.

Прагназуемы вынік: 

Задачы, пастаўленыя ў пачатку працы над праектам, рэалізаваны; работа над праектам дапамагае пазнаёміцца з сямейнымі традыцыямі і звычаямі, развівае камунікатыўныя здольнасці навучэнцаў, узбагачае іх слоўнікавы запас, уцягвае школьнікаў у пазнавальна-творчую дзейнасць; павышаецца бацькоўская кампетэнтнасць у пытаннях сямейнага выхавання.















ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА

Падрыхтоўчы этап:

  • Выяўленне ў вучняў ведаў, набытых раней: “Што мы ведаем

Пра сям’ю?” і той інфармацыі, якую б яны хацелі пазнаць:

“Што мы хочам даведацца пра сям’ю?”

Асноўны этап:

Рэалізацыя вызначаных задач з дапамогай практычнага матэрыялу

праз факультатыўны занятак “Сем “Я”, класныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы, урокі, тэхналогію “Крок за крокам”.

Сумесная дзейнасць настаўніка з навучэнцамі:

• гутаркі з дзецьмі па дадзенай тэме;

• разгледжванне сюжэтных малюнкаў;

• знаёмства з творамі пра сям’ю;

• рашэнне праблемных сітуацый.

Сумесная праца дзяцей з бацькамі:

• маляванне на тэму «Мая сям’я», «Святы ў нашай сям’і », стварэнне альбома “Гэта Я”.

Узаемадзеянне настаўніка з бацькамі:

• гутаркі з бацькамі пра школу: «Бацькі-лепшы прыклад для свайго дзіцяці», «Заахвочванні і пакаранні ў сям’і».

• Бацькоўскі сход з удзелам школьнага псіхолага;

• анкетаванне бацькоў;

• рэкамендацыі для бацькоў.

Сумесная дзейнасць настаўніка з навучэнцамі і бацькамі:

  • Пасяджэнне сямейнага клуба.

Заключны этап:

• Падрыхтоўка і афармленне вынікаў у выглядзе,

сцэнару мерапрыемства, прэзентацыі.

• Рэфлексія.

ЗАКЛЮЧЭННЕ:


Выкарыстанне розных формаў і метадаў падчас работы

над праектам “Мая сям’я” спрыяла не толькі развіццю пазнавальнай актыўнасці першакласнікаў, але і садзейнічала фарміраванню грамадзянскай пазіцыі першакласнікаў у адносінах да сваёй сям’і.

Навучэнцы пазналі шмат новага пра сямейныя звычаі і традыцыі. Актыўны і пасіўны слоўніка дзяцей папоўніўся словамі па тэме праекта.

Ролевыя гульні, пасяджэнні сямейнага клуба, сумесная праца дапамаглі навучэнцам больш даведацца аб сем’ях адзін аднаго.





































































Творы пра сям’ю












Тэма. Творы пра сям’ю.

Мэта: знаёмства з творамі пра сям’ю.

Задачы: садзейнічаць фарміраванню чытацкіх ўменняў: прагназаваць змест твору па яго назве, малюнку, а таксама ў працэсе першаснага чытання; даваць ацэнку ўчынку, выражаць свае адносіны да ўчынкаў, герояў; ствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу навучэнцаў лексікай на тэму “Сям’я. Мая сям’я”; садзейнічаць выхаванню любові і клапатлівых адносін да кожнага члена сям’і.

Абсталяванне: малюнкі па тэматыцы “Мая сям’я”.

Знаёмства з творамі пра сям’ю

  • Сёння мы пазнаёмімся з творамі беларускіх пісьменнікаў пра сям’ю.

Вольга Літвіновіч

Што сям’я для чалавека?

- Усе мы жывем у сем’ях. Скажыце, калі ласка, што для вас значыць сям’я? (Адказы навучэнцаў). Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “Што сям’я для чалавека ?”. Напісала яго Вольга Літвіновіч. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы?

Што сям’я для чалавека? 
Там чакаюць і кахаюць 
Шчырым сэрцам сваякі, 
Там з душой цябе ўспрымаюць, 
Бо сяброўства – на вякі. 
Гэта – схоў, заўжды надзейны, 
Ад няпраўды і нягод, 
Гэта – кладзезь цудадзейны, 
Жывіць сілай кожны род. 
Можна смелаю хадою, 
Ці то ўночы, ці то ўдзень, 
Несці радасці з бядою 
Пад спагады ўтульны цень. 
Тут ніколі не абразіць 
Непавагаю папрок, 
Але ж мудрасцю – уразіць 
Розум твой парады ўрок. 
Мамы, таты, дзеці, ўнукі – 
Роду шчыльная тканіна, 
Так з сям’ёю без прынукі 
Моцнай робіцца краіна. 

- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)

Аналіз верша:

1. Як называецца твор?

2. Пра што расказваецца ў вершы? Што значыць сям’я для аўтара?

3. Пра што вы думалі, калі слухалі твор?

- Праслухайце яшчэ адзін верш Вольгі Літвіновіч. Ён называецца называецца “Таемны сімвал жыцця – сям’я”. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы?

Таемны сімвал жыцця – сям’я! 
Бы кропелька ў моры Айчыны. 
А ў кропельцы гэтай – ты і я, 
Дзеці, мужчыны, жанчыны… 
У кропельцы гэтай – родны падворак, 
Рэчка ля гаю, лясны ўзгорак, 
І сцежка, якая вядзе да хаты, 
Да рук цеплыні, да матулі і таты. 
Сям’я – гэта клопат, заўжды ўзаемны, 
Сям’я – гэта хлеба водар прыемны, 
Штодзённа – і праца, і адпачынак, 
Сям’я – твой надзейны ў жыцці прыпынак, 
Куды б ні звялі цябе лёсу дарогі, 
Шукай ты найперш у сям’і дапамогі, 
Бо тая душа, тое сэрца багата, 
Дзе вечна жывуць словы “мама” і “тата”. 

- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)

Аналіз верша:

1. Як называецца твор?

2. Пра што расказваецца ў вершы? Што значыць сям’я для аўтара?

3. Пра што вы думалі, калі слухалі твор?

- Зараз мы пазнаёмімся яшчэ з адным вершам Вольгі Літвіновіч. Ён называецца называецца “Сям’я – твой скарб на ўсё жыццё”. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы?

Сям’я – твой скарб на ўсё жыццё, 
Няхай гады мінаюць, 
Сям’я – кахання пачуццё, 
Што сэрцы адчуваюць. 
Сям’я – працяг, і з роду ў род, 
Яе любоў мацуе, 
А з ёй мацнее і народ, 
Як жыта каласуе. 
А ў жыце кожны каласок 
І кожнае зярнятка – 
Чыясь дачушка ці сынок, 
Маленькае дзіцятка. 
Таму я сёння нам усім 
Такую стаўлю мэту, 
Каб мы не згінулі зусім, 
Далей свяцілі свету 
Праменнем мовы роднай нашай 
У культуры чысціні, 
Я плёну зычу сем’ям вашым 
На ўсе, далей што будуць, дні. 

- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)

Аналіз верша:

1. Як называецца твор?

2. Пра што расказваецца ў вершы? Чаму ж сям’я з’яўляецца для аўтара скарбам?

3. Пра што вы думалі, калі слухалі твор?

- Наступны верш, з якім мы пазнаёмімся напісаў С.Грахоўскі. Называецца ён “Ай! Не Буду! Не хачу!”. Калі людзі ўжываюць такія словы? (Адказы навучэнцаў) Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў вершы?

Ай! Не буду! Не хачу!
Ёсць у Ланы тры сястрычкі: 
        АЙ, 
        НЕ БУДУ, 
        НЕ ХАЧУ, 
За сястрычкамі благімі 
Кожнай раніцай сачу 
Будзяць Лану: 
        - Уставай! 
А сястрычка цягне: 
        - АЙ! 
- Ланачка, памый пасуду. 
А сястрычка: 
        - НЕ ХАЧУ! 
Узяла сястрычак Лана 
У дзіцячы сад з сабой. 
На сястрычак хочуць глянуць 
Дзеці ўсе наперабой. 
Цацкі лепшыя свае 
Кожны пагуляць дае. 
Просяць: 
- Ляльку палюляй. 
Ды бурчыць сястрычка: 
        -АЙ! 
- Прынясі вады вярблюду. 
А сястрычка ім: 
        - НЕ БУДУ! 
- Мішкам дай па калачу. 
А сястрычка: 
        - НЕ ХАЧУ! 
І сказалі дзеці Лане: 
- Хто дружыць з такімі стане? 
Хай капрызныя сястрычкі 
Кепскія забудуць звычкі 
І тады ідуць у сад, 
А пакуль – 
            вядзі назад! 

- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)

Аналіз верша:

1. Як называецца твор?

2. Пра што расказваецца ў вершы? Чаму нас хацеў навучыць аўтар сваім творам?

3. Пра што вы думалі, калі слухалі твор?

Вынік

  • Якой тэме былі прысвечаны творы, з якімі мы пазнаёміліся?

  • Якія вершы вам спадабаліся? Чым?

















Факультатыўныя заняткі

Сем “Я”












Тэма. Выхадны дзень у сям'і.

Мэта: знаёмства навучэнцаў з магчымасцямі арганізацыі выхаднога дня ў сям’і.

Задачы: садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі ў адносінах да сваёй сям’і; развіццю пазнавальнай актыўнасці; выхаванню любові і клапатлівых адносін да кожнага члена сям’і.

Выкарыстоўваемыя тэхналогіі: “Крок за крокам”, тэхналогія супрацоўніцтва, здароўезберагальная.

Клас: 1

Абсталяванне: карткі для работы ў парах, карткі для работы ў цэнтрах актыўнасці, мультымедыйная прэзентацыя, мультымедыйны праектар

Ход урока

  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (Мабілізуючы этап)

  • Сённяшнія факультатыўныя заняткі я прапаную пачаць пальчыкавай

размінкі:

(Навучэнцы прагаворваюць вершаваныя радкі, пры гэтым паказваюць свае пальчыкі)

Гэты пальчык – мамачка!

Гэты пальчык – татачка!

Гэты пальчык – бабуля!

Гэты пальчык – дзядуля!

А вось гэты пальчык – Я!

Вось і ўся мая сям’я!

- Малайцы! Нагадайце, калі ласка, як называюцца нашы факультатыўныя заняткі? (Адказы навучэнцаў)

2. Актуалізацыя ведаў навучэнцаў

- На папярэдніх занятках мы з вамі размаўлялі пра сям’ю. Адкажыце, калі ласка, што такое для вас сям’я? (Адказы навучэнцаў) У час заняткаў мы высветлілі, што ў кожнага члена сям’і ёсць свае абавязкі. Чым дома займаецеся вы мы таксама даведаліся. Зараз мы папрацуем у парах. Перад вамі картачкі з малюнкамі членаў сям’і і картачкі з хатнімі абавязкамі. Размяркуйце абавязкі паміж членамі сям’і.

Вучні выконваюць работу ў парах

Заданне правяраецца.

- Як вы думаеце, а ў вашых бабуль і дзядуль ёсць абавязкі? Якія? Ці стамляюцца яны, выконваючы іх? (Адказы навучэнцаў) А што ж рабіць, каб яны не так дужа стамляліся?

  • У чые абавязкі ў вашых сем’ях уваходзіць прагляд тэлеперадач? (Адказ навучэнцаў)

Настаўнік абагульняе адказы дзяцей.

  • Прагляд тэлеперадач - гэта адпачынак. Так людзі бавяць свой вольны

час. Зараз і мы з вамі адпачнем.

3. Фізкультхвілінка

Восенню, вясною,

Летам і зімой.

Мы ў двор выходзім

Дружнай сям'ёй.

Станем у круг, і па парадку

Кожны робіць фіззарадку.

Мама рукі падымае.

Тата бадзёра прысядае.

Павароты управа-улева

Робіць наш маленькі Сева.

А я сам бягу трусцой

І ківаю галавой.

4. Знаёмства з тэмай заняткаў

- Сёння ў час нашых заняткаў мы зноў будзем размаўляць пра сям’ю. Паглядзіце, калі ласка, уважліва на слайд. Можа хто здагадаўся, якая тэма нашых сённяшніх заняткаў? (Адказы навучэнцаў)

- Тэма нашых заняткаў “Выхадны дзень у сям’і”. Сёння мы пазнаёмімся з магчымасцямі арганізацыі выхаднога дня ў сям’і. Абапіраючыся на ваш вопыт, жаданні навучымся праектаваць яго.

Скажыце, калі ласка, а чым займаюцца ў вашых сем’ях у выхадны дзень?

  1. Раніца выхаднога дня.

  2. Дзень выхаднога дня.

  3. Вечар выхаднога дня.

- Якія заняткі выхаднога дня ў вас самыя любімыя? Што вы не любіце рабіць? А як бы вы хацелі, каб праходзілі вашы выхадныя дні з бацькамі? (Адказы навучэнцаў)

Настаў час адпачыць.

5. Фізкультхвілінка

6. Работа ў цэнтрах актыўнасці

- Зараз мы папрацуем у цэнтрах актыўнасці. Але спачатку нагадаю вам правілы работы:

старайся быць карысным для каманды;

гавары спакойна;

слухай меркаванні іншых;

будзь ветлівы;

памятай, што кожны можа памыліцца;

размяркоўвай усё пароўну;

радуйся поспехам таварышаў.

Матэматычны Цэнтр

Заданні:

  1. Рашыць прыклады.

  2. Прыклеіць пачатак прыклада на адказ.

  3. Адказаць на пытанне: “ Чым любіць займацца сям’я ў выхадны дзень?”

  4. Як вы клапоціцеся аб сваіх бабулях і дзядулях?

  • Хто ведае кім працавалі бабулі і дзядулі?


Цэнтр Чытання

Заданні:

1. Разгледзьце малюнак.

  1. Адкажыце на пытанне: “Чым любіць займацца сям’я ў выхадны дзень?

  2. Разгледзьце малюнкі. Назавіце казку, якую бацькі прачыталі сваім дзецям.

  3. Успомніце словы, якія каза гаварыла дзеду.

  • Якія беларускія народныя казкі вы ведаеце? Хто вам іх чытаў?


Музычны Цэнтр

Заданні:

  1. Расфарбуйце малюнак. Якому святу ён прысвечаны? Як вы думаеце, што яшчэ можна рабіць у выхадны дзень?

  2. Скажыце, ілюстрацыяй да якой песні з’яўляецца ваш малюнак.

  3. Выканайце гэтую песню.

  • Чые таты служылі? Што вы ведаеце пра іх службу?

7. Вынік

- Над якой тэмай мы працавалі ў час нашых заняткаў?

- Як вы думаеце, навошта выхадныя дні праводзіць разам?

8. Рэфлексійны аналіз заняткаў навучэнцамі

Работа па памятцы

  1. Сёння я даведаўся, што…

  2. На занятках мне спадабалася…

  3. Я зразумеў, што…

  • 15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца міжнародны дзень сям’і. І гэта нездарма. Бо…

Сям’я – твой скарб на ўсё жыццё, 
Няхай гады мінаюць, 
Сям’я – кахання пачуццё, 
Што сэрцы адчуваюць. 
Сям’я – працяг, і з роду ў род, 
Яе любоў мацуе, 
А з ёй мацнее і народ, 
Як жыта каласуе. 
А ў жыце кожны каласок 
І кожнае зярнятка – 
Чыясь дачушка ці сынок, 
Маленькае дзіцятка. 
Таму я сёння нам усім 
Такую стаўлю мэту, 
Каб мы не згінулі зусім, 
Далей свяцілі свету. 
Праменнем мовы роднай нашай 
У культуры чысціні, 
Я плёну зычу сем’ям вашым 
На ўсе, далей што будуць, дні. 

  • Дзякуй за работу!






























Урок навучанне грамаце

(навучанне чытанню)

































Тэма. Нашы святы. Вялікдзень. Дзень незалежнасці. Купалле.

Мэта: знаёмста з тэкстамі “Вялікдзень. Дзень Незалежнасці. Купалле”.

Задачы:

навучальная: пашырыць уяўленне вучняў пра нашы святы, садзейнічаць фарміраванню навыку свядомага чытання цэлымі словамі, стварыць умовы для развіцця ўмення аналізаваць тэкст;

развіваючая: садзейнічаць развіццю славесна-лагічнага мыслення, уменню правільна, дакладна выказваць свае думкі; узбагачэнню слоўнікавага запасу, стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэсу, назірання, увагі, памяці вучняў;

выхаваўчая: садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў, камунікатыўных уменняў, умення працаваць у цэнтрах актыўнасці.

Метапрадметныя вынікі:

Асобасныя: фарміраванне пазнавальнай цікавасці да новага навучальнага матэрыялу, творчай фантазіі, уменні перапрацоўваць атрыманую інфармацыю, знаходзіць адказы на пытанні, выкарыстоўваючы свой жыццёвы вопыт і інфармацыю, здольнасці да самаацэнкі, пашырэнню далягляду.

Рэгулятыўныя УВД: фармуляванне вучэбнай задачы ўрока, планаванне разам з настаўнікам дзейнасці па вывучэнню тэмы ўрока; самастойнае адэкватнае ацэньванне правільнасці выканання дзеяння.

Пазнавальныя УВД: аналіз тэкстаў “Вялікдзень. Дзень Незалежнасці. Купалле”, вылучэнне ў іх галоўнай думкі, уменне арыентавацца ў тэксце.

Камунікатыўныя УВД: уменне афармляць сваю думку ў вуснай прамове, выказваць свой пункт гледжання; супрацоўнічаць з іншымі, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці (у час работы ў цэнтрах).



Асобасныя:

- фарміраванне сістэмы маральных каштоўнасцяў, праявы цікавасці да святаў нашай Рэспублікі.

Прадметныя:

- успрымаць на слых тэксты “Вялікдзень. Дзень Незалежнасці. Купалле” ў выкананні настаўніка, навучэнцаў;

- правільна, свядома чытаць цэлымі словамі вывучаемыя празаічны тэксты.

Тып урока: камбінаваны.

Выкарыстоўваемыя тэхналогіі: тэхналогія “Крок за крокам” здароўезберагальная, тэхналогія фарміравання тыпу правільнай чытацкай дзейнасці.

Клас: 1

Тэма праекта: Мая сям’я.

Абсталяванне: Клышка, А.К., Буквар: падручнік для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. / А.К. Клышка,. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017, карткі для работы ў цэнтрах.

Ход урока

1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (Мабілізуючы этап)

Задача: забяспечыць псіхалагічную гатоўнасць класа да ўрока, арганізаваць увагу навучэнцаў, падрыхтаваць да работы.

Прагназуемы вынік: мабілізацыйны пачатак урока будзе спрыяць канцэнтрацыі ўвагі навучэнцаў і нацэліць іх на з’яднанасць і ўзаемападтрымку.

Прыёмы і метады: славесныя, гульнявы.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.





Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць

навучэнцаў

Пачынаецца ўрок,

Спадзяюся, пойдзе ўпрок.

Трэба многа ўсім вучыцца,
Трэба многа ведаў мець, -
Можна свету таямніцы
Толькі з імі зразумець.


Настройвае навучэнцаў на ўрок.

Наш урок будзе сёння карысным, цікавым, пазнавальным. Як заўсёды вас чакаюць заданні, з якімі, я ўпэўнена, вы паспяхова справіцеся.












2. Маўленчая размінка

Задача: спрыяць развіццю маўленчага апарата навучэнцаў.

Прагназуемы вынік: гатоўнасць вучняў да маўленчай дзейнасці на ўроку.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: часткова пошукавы, слоўны.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць

навучэнцаў

Сёння ў нашай хаце свята.

- Калі ласка, у нашу хату.

- Чытанне двухрадкоўя настаўнікам.

  - ... Шэптам.

  - ... Хорам - гучна.

- … З павышэннем, паніжэннем голасу.

-… З выдзяленнем асобных слоў.

Выразнае чытанне двухрадкоўя

  • Пра што расказваецца ў двухрадкоўі? (Адказы навучэнцаў)

  • - Прачытайце, калі ласка, двухрадкоўе так, так каб мы змаглі пачуць адказ на пытанне.

  • - Дзе сёння свята?

  • Калі адбываецца свята.

  • У нашай хаце сёння таксама свята. Сёння ў нашай Дашы – дзень нараджэння. Давайце павіншуем яе і яе бацькоў.

Але і ў нашай краіне таксама ёсць святы. Якія адзначаюць не толькі ў адной сям’і, але і ва ўсёй дзяржаве, усе сем’і разам. Адно з такіх свят…

  • Здагадайцеся, пра якое свята я хачу вам расказаць:

  • Прыйшлі …(Калядкі) – пячы бліны, ды аладкі.



Адказваюць на пытанні


Чытаюць скорагаварку


Чытаюць выразна двухрадкоўе з рознай інтанацыяй


3. Этап актуалізацыі ведаў навучэнцаў.

Задача: арганізавацьактуалізацыю ведаў навучэнцаў, уменні адказваць на пытанні па прачытанаму.

Прагназуемы вынік: актуалізацыя апорных ведаў і ўменняў, фарміраванне самакантролю, самаацэнкі, узаемакантролю і ўзаемаацэнкі.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.

Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях, ацэньваць сваю працу і працу аднакласнікаў.



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Актуалізуе веды па тэксту “Калядкі”.

  -Прапануе навучэнцам прачытаць тэкст, дае ўстаноўку на яго слуханне.

  • Дык што спяваюць людзі на калядкі?

  • Што жадаюць калядоўшчыкі людзям?

  • У якую пару года адзначаецца свята “Калядкі” ?



Франтальная работа.

Адказваюць на пытанні.


Выразна чытаюць.

Ацэньваюць сваю работу і работу аднакласнікаў.

4. Фізкультхвілінка

Фізкультхвілінка

Каплі ласка, устаньце, дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы,

Выпейце з яе вадзiцы.

У небе - птушак карагод,

İ мы адправiмся ў палёт.

Улева, управа павярнiся

İ сябрам сваiм усмiхнiся.

5. Прагназаванне тэмы і мэты ўрока

Задача: падвесці вучняў да фармуліроўкі тэмы і асноўных задач урока.

Прагназуемы вынік: гатоўнасць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на аснове апорных ведаў, мэтанакіраванасць ў працы.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная

Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы

Фарміруемыя рэгулятыўныя УВД: вызначэнне і фармуляванне мэты дзейнасці на ўроку, прагназаванне дзейнасці па вывучэнні тэмы ўрока.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падвядзенне вучняў да тэмы ўрока.

- Успомніце, калі ласка, чаму была прысвечана наша моўная размінка?

Можа хто-небудзь здагадаўся , пра што мы будзем чытаць сёння ў нашых тэкстах?

- Тэма нашага ўрока: “Нашы святы. Вялікдзень. Дзень Незалежнасці. Купалле”

Настаўнік знаёміць з задачамі ўрока.


Адказваюць на пытанні





Прагназуюць сваю дзейнасць на ўрок.

5. Этап знаёмства з новымі тэкстамі

Задачы: выкарыстоўваючы выразнае чытанне, спрыяць эмацыйнаму успрыманню твора.

Прагназуемы вынік: цэласнае ўспрыманне твора.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: слоўны, практыкаванні для фарміравання навыка чытання (чытанне “жужжачае”, "ланцужком", выбарачнае); практыкаванні для разумення сэнсу тэксту.

Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне вылучаць галоўную думку.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях, уменне арыентавацца ў тэксце, параўноўваць атрыманыя вынікі з пастаўленай задачай.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту

-Зараз мы пазнаёмімся са святам, якое называецца “Вялікдзень”. Што вы ведаеце пра яго?

Праслухайце, калі ласка, уважліва пра свята “Вялікдзень” і адкажыце на пытанне”Што вы пра яго даведаліся?”

Выразнае чытанне твора настаўнікам

  «Вялікдзень»

Ці падцвердзіўся наш прагноз? Што вы даведаліся пра Вялікдзень? Як яшчэ называюць гэтае свята?

Праверка эмацыйнага ўспрымання твора.

- Які настрой выклікае ў вас твор? Чаму?


Работа над тэкстам

Арганізуе работу па фарміраваннюванню навыка чытання:

“жужжачае чытанне”;

  • чытанне ланцужком;

  • выбарачнае чытанне:

  • - Што робіць мама?

  • Што робіць брат Янка?

  • Што ўмее Яна?

-Зараз мы пазнаёмімся са святам, якое называецца “ Дзень Незалежнасці”.

Што вы ведаеце пра яго?

Праслухайце, калі ласка, уважліва пра свята “Дзень Незалежнасці” і адкажыце на пытанне”Што вы пра яго даведаліся?”

Выразнае чытанне твора настаўнікам

  « Дзень Незалежнасці»

Ці падцвердзіўся наш прагноз? Што вы даведаліся пра Вялікдзень? Як яшчэ называюць гэтае свята?

Работа над творам

Арганізуе работу па фарміраваннюванню навыка чытання:

“жужжачае чытанне”

  • Што робяць людзі нашай краіны на Дзень Незалежнасці?

  • Чытанне ланцужком

-Зараз мы пазнаёмімся са святам, якое называецца “Купалле”.

Што вы ведаеце пра яго?

Праслухайце, калі ласка, уважліва пра свята “Дзень Незалежнасці” і адкажыце на пытанне”Што вы пра яго даведаліся?”

Выразнае чытанне твора настаўнікам

  “Купалле”

Ці падцвердзіўся наш прагноз? Што вы даведаліся пра Купалле?



Работа над творам

Арганізуе работу па фарміраваннюванню навыка чытання:

“жужжачае чытанне”;

чытанне ланцужком;

  • Хто такі Вадзянік? Чаму ён мае такую назву?


Выказваюць здагадкі.

Слухаюць












Чытаюць, знаходзяць адказы на пытанні ў тэксце.





Адказваюць на пытанні



Слухаюць


Адказваюць на пытанні





Адказваюць на пытанне




Адказваюць на пытанні




Слухаюць


Адказваюць на пытанні





Адказваюць на пытанне

6. Фізкультхвілінка

(пад фанаграму песні “Мікіта”)

(рукі на поясе – павароты ўправа, улева;

Рукі ўверсе – плаўныя рухі рукамі;

рукі на поясе – павароты ўправа, улева;

Рукі на поясе – нагу паставіць на мысок;

Рукі на поясе – прытопы;

Павароты ўправа, улева:

рукі на поясе – павароты ўправа, улева)

7. Этап работы ў цэнтрах

Цэнтр Творчасці

Заданне:

1. Скласці тэкст. Адказаць на пытанне: “Пра якое свята расказваецца ў вершы?”

2. Намаляваць галоўныя сімвалы гэтага свята?

3. Раскажыце, як адзначаюць дадзенае свята ў вашых сем’ях?

Матэматычны Цэнтр

Заданні:

  1. Рашыць прыклады.

  2. Прыклеіць пачатак прыклада на адказ.

  3. Прачытаць верш.

  4. Адказаць на пытанне: “Якому святу прысвечаны дадзены верш? Калі ён адзначаецца?”

  5. Ці ведаюць у вашых сям’ях беларускія народныя песні?

Даследчы Цэнтр

Заданні:

  1. Скласці малюнак, прыклеіць яго на ліст.

  2. Адказаць на пытанні:

- Якое свята адлюстравана на малюнку?”

- Расказаць, як адзначаюць гэта свята ў вас дома?

4. Уставіць прапушчаныя словы ў тэкст:

Свята Купалле адзначаецца ________________. У гэты дзень паляць _______.

Спяваюць _________. Водзяць __________. __________ пускаюць _______ па рацэ.

Словы для выкарыстання: вянкі, 7 ліпеня, песні, дзяўчаты, касцёр, карагоды.

Прэзентацыя выкананай работы

8. Этап падвядзення вынікаў урока

Задача: устанавіць усвядомленасць засваення новага матэрыялу.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: тлумачальна-ілюстрацыйны метад, прыём ўдзелу, славесны.

Прагназуемы вынік: адэкватнасць самаацэнкі навучэнца ацэнцы настаўніка, жаданне выказваць думкі.

Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне рабіць высновы аб выніках сумеснай работы класа і настаўніка, вызначаць поспехі і цяжкасці.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падводзіць вынік урока, прапануе навучэнцам пытанні.

 

Што новага даведаліся на ўроку?

З якімі тэкстамі пазнаёміліся?

Настаўнік паўтарае мэту ўрока, ставіць пытанні.

Ці дасягнута мэта ўрока?

Падводзіць вынік урока.


Адказваюць на пытанні


Навучэнцы прагаворваюць мэту ўрока, дасягнуты ці не вынік, пра цяжкасці, з якімі сустрэліся на ўроку.

9. Рэфлексіўны самааналіз урока навучэнцамі

Задачы для настаўніка: садзейнічаць фарміраванню рэфлексіі.

Прагназуемы вынік: адкрытасць вучняў у асэнсаванні сваіх дзеянняў, абагульненне вынікаў дзейнасці на ўроку.

Прыёмы і метады: "Свабодны мікрафон".

Фарміруемыя пазнаваўчыя УВД: уменне аналізаваць сваю дзейнасць на ўроку.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Стымулюе навучэнцаў ацаніць сваю дзейнасць на ўроку, падводзіць іх да разважання, выкарыстоўваючы прыём "Свабодны мікрафон".

Зразумеў

Думаў Ленаваўся

Працаваў Стаміўся Чакаў перапынка

  • На гэтым наш урок закончаны. Дзякуй за работу!

Аналізуюць сваю дзейнасць на ўроку.



11