Просмотр содержимого документа
«Практычная частка даследчай работы»
ГЛАВА III. АПЫТВАННЕ
Падчас напісання даследчай работы мне стала цікава: што ведаюць мае аднагрупнікі пра грашовыя адзінкі нашай краіны. Правёўшы апытванне (дадатак 9), я высветліла, што большая частка навучэнцаў не ведаюць, што намалявана на грашовых купюрах Рэспублікі Беларусь, не ведаюць пра гісторыю паходжання грошай.
Наш горад Пінск, на жаль, не трапіў на банкноты Рэспублікі Беларусь. Але мне стала вельмі цікава, што прапанавалі б адлюстраваць на новых купюрах мае равеснікі, калі б у іх была такая магчымасць. Правёўшы апытванне, я высветліла меркаванне нашых хлопцаў і дзяўчат. Дадзеныя апытвання дазваляюць зрабіць выснову, што навучэнцам ліцэя цікава дадзеная тэма. Хаця многія не змаглі даць адказы на мае пытанні пра выявы на грашовых адзінках, але прапаноў па малюнку на купюрах паступіла шмат. Было відаць, што хлопцы і дзяўчаты любяць сваю Радзіму, шануюць спадчыну любай Беларусі, усхваляюць свой горад, ганарацца гістарычнымі помнікамі нашай краіны, нашага горада, бо кожны вугалок нашай любімай Беларусі мае сваю адметнасць і непаўторнасць. А вывучэнне гісторыі свайго краю, яго асаблівасцей дапамагае нам, падлеткам, зразумець саміх сябе і вызначыць свае месца ў жыцці.
![]()
На шостае пытанне навучэнцы адказалі:
1. Гарады Беларусі: Пінск - 6 чал (38%).
2. Прэзідэнта Беларусі - 4 чал. (25%).
3. Знакамітых людзей краіны - 1 чал. (6%).
4. Жывёл - 2 чал. (13%).
5. Возера Нарач - 3 чал. (19%).
1. У нашым горадзе шмат цікавага, хацелася б, каб усе людзі пра яго даведаліся.
2. Прэзідэнт Беларусі - першая асоба краіны (на банкнотах многіх краін адлюстраваны іх кіраўнікі).
3. Каб людзі не забывалі знакамітых людзей сваёй краіны.
4. Малюнак жывёл будзе нагадваць людзям пра тое, што яны маюць патрэбу ў абароне.
5. Такога возера, як Нарач, няма ні ў адной краіне.
![]()
19