СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Правапіс асабовых канчаткаў і суфіксаў дзеяслова

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Правапіс асабовых канчаткаў і суфіксаў дзеяслова»

Правапiс асабовых канчаткаў i суфiксаў дзеясловаў


Змяненне дзеясловаў па асобах i лiках называецца спражэннем. У залежнасцi ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюцца першае i другое спражэннi.

Спражэнне можна вызначыць па iнфiнiтыве: да 2-га спражэння адносяцца:

а)дзеясловы на -iць, -ыць (акрамя аднаскладовых: жыць, шыць): любiць, касiць, смажыць;

б) дзеясловы на –ець (акрамя хацець), калі е выпадае ў 1-ай асобе адзіночнага ліку: вярцець – я вярчу, ненавідзець – я ненавіджу (параўнайце: чарнець – я чарнею, бялець – я бялею – І спражэнне);

в) а таксама гнаць, залежаць, належаць, дрыжаць, баяцца, спаць, стаяць, ляжаць, маўчаць, глядзець.

Усе астатнiя дзеясловы адносяцца да 1-га спражэння: хацець, шыць, чытаць.



Канчаткі дзеясловаў І і ІІ спражэнняў


лік

асоба

І спражэнне

ІІ спражэнне


адзіночны

1

-у, -ю

-у, -ю

2

-еш, -эш, -аш

-іш, -ыш

3

-е, –э, -а

-іць, -ыць


множны

1

-ом, -ём

-ам, -ем

-ім, -ым

2

-ацё, -яцё

-аце, -еце

-іце, -ыце

3

-уць, юць

-аць, -яць


Правапiс галосных у канчатках дзеясловаў 1-га спражэння залежыць ад асновы i месца нацiску:

а) пасля зацвярдзелых зычных у форме 1 асобы множнага ліку пад нацiскам пiшуцца галосныя о, э: бяром, бярэш, сячом, сячэш; не пад нацiскам – а: кажам, пiшам, кажаце, пiшаце;

б)пасля мяккiх зычных i пасля галосных у форме 1-ай асобы множнага лiку пад нацiскам пiшацца ё: цвiцём, вядзём; не пад нацiскаме: сеем, дрэмлем;

в) у форме 2-ой асобы множнага лiку ў першым пераднацiскным складзе пiшацца лiтара я: жывяце, iрвяце, цвiцяце. Каб не памылiцца ў напiсаннi гэтай формы, небходна спачатку паставiць дзеяслоў у 1-ай асобе множнага лiку, дзе выразна праяўляецца нацiскны i ненацiскны канчатак: вязём – везяце, мыем – мыеце.

Трэба адрознiваць канчаткi дзеясловаў 1-ай i 2-ой асобы множнага лiку абвеснага i загаднага ладу: бяром, жывём, бяжым, бераце, жывяце, бежыце – абвесны лад; бярэм, жывем, бяжым, бярыце, жывiце, бяжыце – загадны лад.

Увага: дзеясловы бегчы, есцi, даць адносяцца да рознаспрагальных: я – бягу, ем, дам; ты – бяжыш, ясi, дасi; ён – бяжыць, есць, дасць; мы – бяжым, ямо (ядзiм), дамо (дадзiм); вы – бежыце, ясце, дасце; яны – бягуць, ядуць, дадуць.

Напiсанне суфiксаў –ава-, -ява-, -ва- ў дзеясловах залежыць ад таго, на што заканчваецца дзеяслоў у форме 1-ай асобы адзiночнага лiку: калi на –ую, -юю, то ў неазначальнай форме i ў прошлым часе пiшуцца суфiксы -ава-, -ява-: святкую – святкаваць, святкаваў, малюю – маляваць, маляваў; калi на –ваю, то суфiкс –ва: загадваю – загадваць, загадваў, пераконваю – пераконваць, пераконваў.

Суфiксы -iва-, -ыва- пiшуцца пасля збегу зычных, апошнiмi з якiх бываюць л, н, р: падтрымлiваць, праветрываць.

Калi iнфiнiтыў закончанага трывання на iць мае папярэднi галосны, то ў незакончаным трываннi перад суфiксам –ва- замест i пiшацца й: супакоiць – супакойваць, прыклеiць – прыклейваць.

У прыставачных дзеясловах, калi нацiск падае на склад перад суфiксам –ва-, захоўваецца цi аднаўляецца нацiскное о: падскочыць – падскокваць, адпрасiцца – адпрошвацца.

Перад суфiксамi прошлага часу –л-, -ў- захоўваюцца галосныя, якiя ўжываюцца перад –ць у iнфiнiтыве: належаць – належаў, належала, дагледзець – дагледзеў, дагледзела. Параўнайце: кнiга належыць брату, сястра дагледзiць дзiця – формы 3-яй асобы адзiночнага лiку цяперашняга часу.


Асаблiвасцi дапасавання i кiравання ў беларускай мове


У словазлучэннях выразна выяўляецца нацыянальная спецыфiка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловы са значэннем ветлiвасцi тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць утвараюць словазлучэннi з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме давальнага склону: выбачайце мне, дараваць сябру.

Дзеясловы са значэннем руху тыпу iсцi, бегчы, плыць, а таксама волевыяўленчыя (паслаць, адправiць, выправiць) спалучаюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме вiнавальнага склону з прыназоўнiкамi па, у (з назвамі грыбоў і ягад): пайсцi ў грыбы, паслаць па доктара.

Дзеясловы са значэннем думкi, маўлення, пачуцця тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапацiцца спаалучаюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) у форме вiнавальнага склону з прыназоўнiкам пра: думаць пра будучае, разважаць пра твор, клапацiцца пра дзяцей.

Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насмiхацца, здзекавацца, кпiць кiруюць назоўнiкамi (займеннiкамi) роднага склону з прыназоўнiкам з: жартаваць з сябра, здзекавацца з палоннага.

Дзеясловы хварэць, захварэць ужываюцца з назоўнiкамi вiнавальнага склону з прыназоўнiкам на: хварэць на грып, захварэць на адзёр.

Дзеясловы ажанiць, ажанiцца ўжываюцца з назоўнiкамi (займеннiкамi) творнага склону з прыназоўнiкам з(са): ажанiцца з Вольгай, ажанiў сына з суседкай.

Дзеясловы i аддзеяслоўныя назоўнiкi са значэннем пачуцця жалю, смутку, тугi кiруюць назоўнiкамi ў форме меснага склону з прыназоўнiкам па: сумаваць па школе, туга па радзiме.

Дзеясловы i назоўнiкi са значэннем дзеяння ўжываюцца з назоўнiкамi меснага склону з прыназоўнiкам па: хадзiць па пакоi, вандроўка па гiстарычных мясцiнах.

У беларускай мове шмат iншых спецыфiчных словазлучэнняў: пiсаць на адрас, вызначыць на смак, смуткаваць з прычыны, адрознiвацца значэннем, малы памерам, паводле закона, паехаць да брата, дом на два паверхi, стаяць ля (каля) акна, некалькi разоў на тыдзень, на карысць каму, падобны да каго, не выканаць праз ляноту, загадчык аддзела, заляцацца да дзяўчыны, ехаць у млын, чытаць сам сабе, узяць шлюб, скасаваць шлюб, даглядаць дзіця i iнш.


Дзеясловы с суфіксам -ірава-(-ырава-) ужываюцца:

  1. У дзеясловах з вузкатэрміналагічным значэннем: манціраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, парафіраваць, юсціраваць. У некаторых выпадках паралельна ўжываецца дзве формы: акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, калькіраваць – калькаваць, базіраваць – базаваць.

  2. Калі гэты суфікс мае аманімію з дзеясловамі з суфіксам -ава-(-ява-): планіраваць (самалёт ідзе на пасадку) і планаваць (складаць план), фарміраваць (погляды, веды) і фармаваць (нешта ў формы), буксіраваць (браць на буксір) і буксаваць (загрузнуць), візіраваць (ставіць подпіс) і візаваць (ставіць візу), газіраваць (ваду) і газаваць (машына), камандзіраваць (адправіць у камандзіроўку) і камандаваць (аддаваць загады), апаніраваць (быць апанентам) і апанаваць (думкі), паніраваць (пакрываць сухарамі) і панаваць (мець перавагу), пасіраваць (ягады) і пасаваць (мячык) і інш.

  3. Калі дзеясловы без гэтых суфіксаў губляюць сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: бісіраваць, шакіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць, сервіраваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусіраваць і інш.











Табліца 1. Націск у беларускай і рускай мовах


Беларуская мова

Руская мова

аднаразо′вы

однора′зовый

адско′чыць

отскочи′ть

бо′сы

босо′й

во′льха

ольха′

вятры′

ве′тры

галаву′ (В. скл.)

го′лову

гліня′ны

гли′няный

дасу′ха

до′суха

зва′ла, гна′ла, бра′ла

звала′, гнала′, брала′

зво′ніць (3-я ас.)

звони′т

іме′нны

именно′й

імя′

и′мя

кі′дацца

кида′ться

ко′ней

коне′й

крапіва′

крапи′ва

марынава′ны

марино′ванный

не′сці

нести′

паро′ўну

по′ровну

па-старо′му

по-ста′рому

пяцёра

пятеро

рэ′мень

реме′нь

спі′на

спина′

стапта′ны

сто′птанный

старэ′нькі

ста′ренький

чацвёра

че′тверо

шаўко′вы

шёлковый

шэ′сцьдзесят

шестьдеся′т


Табліца 2

. Некаторыя міжмоўныя амонімы ў беларускай і рускай мовах


Беларуская мова

Рускі адпаведнік

Руская мова

Беларускі адпаведнік

адказ

ответ

отказ

адмова

гарбуз

тыква

арбуз

кавун

безадказны

безответственный

безотказный

безадмоўны

бяспечны

безопасный

беспечный

бесклапотны

благі

плохой

благой

добры

блудзіць

блуждать

блудить

распуснічаць

бараніць

защищать

боронить

баранаваць

буйны

крупный, видный

буйный

шалёны; парывісты

вячэраць

ужинать

вечереть

вечарэць

вітаць

приветсвтовать

витать

лунаць

выкачаць

обвалять

выкачать

выпампаваць

грэбля

гать

гребля

веславанне

дурэць

шалить

дуреть

дурнець

жало′ба

траур

жа′лоба

скарга

жаль

скорбь

жаль

шкада

калоша

штанина

калоша

галёш

качка

утка

качка

гайданка

калёсы (толькі ў мн. ліку)

телега

колёса

колы

карысны

полезный

корыстный

карыслівы

нагадаць

напомнить

нагадать

наваражыць

нядзеля

воскресенье

неделя

тыдзень

маніць

обманывать

манить

клікаць, зваць

папытацца

спросить

попытаться

паспрабаваць

прозвішча

фамилия

прозвище

мянушка



Табліца 3. Беларускія і рускія найбольш ужывальныя ўстойлівыя спалучэнні.


Беларуская мова

Руская мова

гладкай дарогі і з лёгкім ветрыкам

скатертью дорога

зрабіць ласку

оказать услугу

маеш рацыю

ты прав (а)

на волю лёсу

на произвол судьбы

на са´май справе, насамрэч

на самом деле

пункт гледжання

точка зрения

узяць шлюб

вступить в брак

як душа жадае

в своё удовольствие

у чым справа

в чём дело

што мы маем да, што да

обстоит дело

на шчупакова казанне, цудам

по щучьему велению

браць удзел

принимать участие

весці рэй

задавать тон

ісці сваім парадкам

идти своим чередом

для прыліку

для вида

гэтымі днямі

на днях

не ў гуморы

не в духе

праўда што

вот именно

бачыць навылет

видеть насквозь

нішто сабе

ничего себе

на кожным кроку

на каждом шагу

як нічога ніякага, як нідзе нічого

как ни в чем не бывало

не на добрае

не к добру

па шчырасці

по душам

урэшце (нарэшце)

в конце концов

што ні дзень

день ото дня

ні ў якім разе

ни в коем случае

як кажуць (так бы мовіць)

как говорится

раз за разам (раз-пораз)

то и дело

не на жарты

не в шутку

жартам кажучы

в шутку говоря

на поўны голас

во весь голос

спазнацца з бядой

испытать беду

узбіцца на грошы

разжиться деньгами

што да мяне

что касается меня

уздыхнуць на поўныя грудзі

вдохнуть полной грудью

на выбар

по выбору

па справах

по делам

на маю думку, на мой погляд

по-моему

уласна кажучы

собственно говоря

на вялікі жаль

к большому сожалению

між іншым

между прочим

абсалютна, зусім

ровным счетом

другім разам

в другой раз

сёлета

в этом году

дый годзе

да и только

ісці ў заклад

держать пари

стаяць на слове

держать слово

годны павагі

достойный уважения

няма часу, няма калі

недосуг

няма ніякага дзіва

нет ничего удивительного

з вашае ласкі

по вашей милости

перш-наперш

прежде всего

раз за разам

то и дело


Табліца 4. Несупадзенні ў катэгорыі ліку


Беларуская мова

Руская мова

адзіночны лік

множны лік

чарніла (чырвонае)

чернила (красные)

клопат

хлопоты

змрок

сумерки

садавіна′

фрукты

гародніна

овощи

макарона

макароны

вотруб’е

отруби

множны лік

адзіночны лік

паводзіны

поведение

адносіны

отношение

уводзіны

введение

уцёкі

побег

грудзі

грудь

двайняты

двойня

дзверы

дверь

крупы

крупа

ажыны

ежевика

брусніцы

брусника

суніцы

земляника

маліны

малина

журавіны

клюква

клубніцы / трускалкі

клубника

чарніцы

черника


Табліца 5. Несупадзенні ў катэгорыі роду


Беларуская мова

Руская мова


мужчынскі род

жаночы род


гармонік

гармонь


медаль

медаль


летапіс

летопись


запіс

запись


роспіс

роспись


подпіс

подпись


жывапіс

живопись


насып

насыпь


россып

россыпь


накіп

накипь


стэп

степь


пыл

пыль


цень

тень


шаль

шаль


цюль

тюль


боль

боль


жаль

жаль


сабака

собака


шынель

шинель


туфель

туфля


мазоль

мозоль


мужчынскі род

жаночы род


продаж

продажа


прыбытак

прыбыль


пачак

пачка


дроб

дробь


вокіс

окись


перакіс

перекись


рамонак

ромашка


гваздзік ‘кветка’

гвоздика


валяр’ян

валерьяна


палын

полынь


відэлец

вилка


плеш

плешь


жаночы род

мужчынскі род


гусь1

гусь


камода

комод


шафа

шкаф


салата

салат


табака (размоўнае, літаратурнае тытунь)

табак


пара

пар


кава

кофе


газа

керосин


півоня

пион


таполя

тополь


вяргіня

георгин


шыпшына

шиповник


папараць

папоротник


падлога

пол


акруга

округ


жырафа

жираф


кафля

кафель


гамана

гомон


ухаба

ухаб


жаночы род

ніякі род


какава

какао


большасць

большинство


бялізна

белье


мужчынскі род

ніякі род


капыт

копыто


мужчынскі род

ніякі род

успамін

воспоминание

яблык

яблоко

ніякі род

жаночы род

брыво

бровь

жыццё

жизнь

ніякі род

мужчынскі род

шчаня

щенок

кацяня

котенок

жарабя

жеребенок

медзведзяня

медвежонок


Табліца 6. Некаторыя прыклады назоўнікаў у форме Р. скл. адз. ліку


Беларуская мова

Руская мова

завода (прадпрыемства)

заводу (механізм)

завода

курса (навучання)

курсу (напрамак; абмен валюты)

курса

закона (дэкрэт, пастанова)

закону (звычай, заканамернасць)

закона

лістапада (месяц)

лістападу (працэс)

листопада

каменя (кусок мінералу)

каменю (горная парода, матэрыял)

камня

пераезда (месца)

пераезду (пераязджаць)

переезда

пропуска(дакумент)

пропуску (няўяка на заняткі)

пропуска

тэрміна (слова)

тэрміну (час)

термина / срока

сада (установа)

саду (дрэвы)

сада

народа (нацыя)

народу (у зборным значэнні ca

словамі многа, мала, шмат)

народа


Табліца 7. Адметныя беларускія словазлучэнні і іх пераклад на рускую мову


Беларуская мова

Руская мова

ехаць у дровы

ехать за дровами

ехаць у млын

ехать на мельницу

выправіцца ў заробкі

отправиться на заработки

больш за тысячу

более тысячи

згодна з правілам

согласно правилу

адцурацца / зрачыся бацькоў

отречься от родителей

пазбавіцца / пазбыцца недахопаў

избавиться от недостатков

перапрашаць маці

извиняться перед матерью

думаць сам сабе (не ўслых)

гаварыць сам сабе

думать про себя

говорить про себя

глядзець сябе

смотреть за собой

смех праз слёзы

смех сквозь слезы

бачыць на свае вочы

видеть своими глазами

гаварыць на карысць

говорить в пользу

дом на пяць паверхаў

дом в пять этажей

спатыкнуцца на камень

споткнуться о камень

жыць пры бацьках

жить с родителями

забыцца на сустрэчу

забыть о встрече

загадчык кафедры

заведующий кафедрой

некалькі разоў на месяц

несколько раз в месяц

звяртацца на адрас

обращаться по адресу

даглядаць хворага

ухаживать за больным

сядзець пры дарозе

сидеть у дороги

заляцацца да дзяўчыны

ухаживать за девушкой

добра ставіцца да суседзяў

хорошо относиться к соседям

прызвычаіцца да характару

привыкнуть к хактеру

рыхтавацца да сесіі

готовиться к сессии

цешыцца з сонейка

радоваться солнышку

імкнуцца да перамогі

стремиться к победе

прыйсці па абедзе

прийти после обеда

створаны на ўзор

создан по образцу

на выбар

по выбору

ісці ўздоўж берага

идти по берегу

гаварыць па тэлефоне

говорить по телефону

у кірунку да ракі

по направлению к реке

радавацца з нагоды/з прычыны

радоваться по случаю

малы памерам

маленький по размеру

страляць у бандыта

стрелять по бандиту

жыць у суседстве

жить по соседству

хавацца ў вуглы

прятаться по углам

капуста па вядры

капуста с ведро

на ўвесь рост

во весь рост

сказаць на поўны голас

сказать во весь голос

не было пра што гаварыць

не было о чём говорить

паабапал дарогі

с обеих сторон

жыць каля самага мора

жить у самого моря

дарога да славы

дорога к славе

няма да каго звярнуцца

не к кому обратиться

сонца хіліцца на лес

солнце клонится к лесу

не да месца

не к месту

дакрануцца да рукі

прикоснуться к руке

больш за сорак гадоў

более сорока лет

яму галава баліць

у него болит голова

раніцай, зранку

по утрам

увесну, вясной

по весне

а 17-й гадзіне

в 17 часов

у выхадныя дні

по выходным дням

выбраць на свой густ

выбрать по своему вкусу

на ўсіх напрамках

по всем направлениям

на святочны стол

к праздничному столу


Зборныя лiчэбнiкi ўжываюцца з 1) множналiкавымi назоўнiкамi: двое сутак, трое штаноў; 2) назвамi маладых iстот: трое дзяцей, чацвёра парасят; 3) назоўнiкамi i асабовымi займеннiкамi, якiя абазначаюць асоб мужчынскага полу: двое мужчын, трое студэнтаў; 4) са словамi людзi, конi, гусi, свiннi: двое гусей, трое коней, дзявяцера чалавек.


Зборныя назоўнікі.

Групы:

  1. Значэнне зборнасці выражаецца лексічна, праз аснову: лес, гай, сад, асака.

  2. На значэнне зборнасці ўказваюць спецыфічныя суфіксы:

-ств-/цтв: птацтва, чалавецтва, ткацтва, студэнцва;

-j-: звяр’ё, куп’ё;

-няк-: беразняк, маладняк;

  • -нік-: бярэзнік, алешнік;

-в-: дзятва;

-ур-: прафесура;

-ар-: дзетвара

-от-(-ат-): лістота;

-ыj-: інструментарый;

-н-:дворня;

-ін-: садавіна, але пушніна;

-ік-: сімволіка;

нульсуф.: лісце, каменне, насенне.


Паронімы

Цікавы (для некага) -- цікаўны (які сам цікавіцца).

Абагуліць (зрабіць асабістым, уласным:зямлю, сродкі вытворчасці) і абагульніць (знаходжанне агульнага, характэрнага, пасля чаго робяцца вывады).

Адрасант -- той, хто пасылае паштоўку, пасылку.

Адрасат – той, каму адрасавана паштовае паведамленне.


Пераклады

Умонастроение – настрой думак.

Попрыгунья – скакуха, круцёлка, вяртуха, непаседа, але попрыгунья-стрекоза – круцёлка-страказа.

Чабурашка – пахавэлак.

Небоскрёбы – хмарачосы.


1 Назоўнік лебедзь і ў беларускай, і ў рускай мовах мужчынскага роду. Таксама супадае форма роду ў слова глазура, слодыч – назоўнікі жаночага роду: шакаладная глазура, прыемная слодыч